Бел.Read
761 subscribers
594 photos
8 videos
322 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
📆 17 студзеня 1904 нарадзіўся Алесь Якімовіч — беларускі дзіцячы празаік і паэт, перакладчык.

✍️ Пісаў пераважна для дзяцей. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей.
📚 У апрацоўцы Якімовіча выйшла шмат беларускіх казак як асобнымі выданнямі, так і зборнікамі. Аўтар падручніка для 2-га класа, кніг для чытання.

📖 Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Някрасава, Яршова, Крылова, Тургенева, Чэхава, Чукоўскага, Маршака, Франка, Х. К. Андэрсена, Дж. Лондана, Мапасана і іншых.
10👍6
✍️ Выраз дня 🇪🇸: Se Te Ha Ido La Olla – "У цябе сыйшла каструля" - зэехаць з глузду, звар'яцець.

📖 Беларускія адпаведнікі:
- ЗВАЛІЦЦА З ДУБА
- ЛЯСНУЦЦА З ДУБА
"Ты з дуба зваліўся?"
(Крыніца: Алесь Зайка, "Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #esp
15😁83
Вітаем, даражэнькія!Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна,адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя.Адгадайце, які сапраўдны!Сэнс выраза: брыдка, не гарманічна, неахайна апрануты чалавек, як пудзіла. (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
12%
"Шкляроўшчык бухляроўшчык" ("Ты што, ад немцаў ўцякаў? Выглядаеш, як Шкляроўшчык бухляроўшчык!")
43%
"Патароча салапатая" ("І навошта ты гэты пінжак надзеў? Выглядаеш, як патароча салапатая!")
22%
"Бахматка страхматая" ("Я цябе прасіў акуратна апрануцца, а ты як бахматка страхматая!")
23%
"Тарбаля памэканая" ("Паглядзі на сябе! Як тарбаля памэканая!")
10😁9🤣6
Паважаныя сябр_оўкі! 🤗

✍️ Просім вас прайсці караценечкае апытанне на 10-12 хвілін.
Гэтае апытанне ладзім мы, ініцыятыва BelRead (ўжо ў трэці раз 🎉), для таго, каб скласці шорт-ліст замежных твораў, якія вы хацелі б пачытаць на беларускай мове.

‼️ Гэта апытанка - менавіта тая падзея, з якой і распачынаецца абранне твора на пераклад ‼️

🧐 Таксама мы хацелі б высветліць склад нашай аўдыторыі і даведацца, што яшчэ вы хочаце ўбачыць у нас:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSem2JtvyO3BwFvYfT0SUF7_japGGFkOuHha5-m29FQ7sUdZQg/viewform?usp=sf_link
10👍5🔥4👏3
✍️ Выраз дня: I'm Broke – "Я зламаны" - чалавек, у якога няма грошай, застаецца без нічога, з голымі рукамі.

📖 Беларускія адпаведнікі:
- (няма за што) РУК ЗАЦЯЦЬ (залажыць)
"Нямашака ў Праўды хлеба, няма за што рук зацяць, і пайшоў ён прасіць, каб брат пазычыў мерку хлеба."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
👍127🥰6😢2
✍️ Выраз дня: soaked to the bone – "прамокнуць да касцей" - чалавек, які трапіў пад дождж і цалкам прамок.

📖 Беларускія адпаведнікі:
- (прамок) ДА ШПІКУ
"Так лье, што чуць адыдзеце і прамокнеце да шпіку."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
8👍6🤯2😢1
🙏11❤‍🔥7💯52👍1🥰1
😁10👍97
🥳 З нагоды 25-годжзя Kamunikat анансуе выхад кніжных навінак ад Уладзіміра Някляева, Андрэя Федарэнкі, Лявона Карповіча і Сяргея Кавалёва.

👉 Падрабязнасці чытайце на Kamunikat.org
8🔥6👍5
✍️ Выраз дня: "All thumbs" – "усе пальцы - адзінец (вялікі палец)" - няздатны, няўмека, усё валіцца з рук.

📖 Беларускія адпаведнікі:
- НІ МЛЁН НІ ТАЎКАЧ
"На якое ліха такі зяць? ён жа ні млён ні таўкач."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
👍126😁6
Forwarded from РазМова
Як галінка за ліст залаты, я – за кожны дзень
У трымценні шчымлівым трымаюся ўсё ахайней.
Не палепшыцца свет, але ведаю: дзе-нідзе
Ёсць у ім і цяпло, і спагадлівасць, і каханне.
Мяне сшылі з пакутаў, пад скуру ўвагналі жах –
Я народу майго скатаваная лялька вуду.
Але ўчуеш прадвесне ў задорлівых капяжах –
І ўсміхаешся зноў, як дзіця, і чакаеш цуду…
І калі гэта ўсё прамінае, бы марны шквал,
Калі не застаецца ні іскры ад нас, нічога,
Дык адкуль тады столькі бязлітаснага хараства
Расцякаецца ўсцяж – па зямлі, па галлі, па шчоках?..

Наста Кудасава
#вершы
9❤‍🔥9🔥4
📆 31 студзеня 1975 нарадзіўся Альгерд Бахарэвіч — пісьменнік і перакладчык

🤯 Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес», пяціразовы пераможца літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, двойчы лаўрэат літаратурнай прэміі «Кніга году», уладальнік прэміі Эрвіна Піскатара (Германія) «за моц манументальных раманаў і грунтоўных эсэ", Лейпцыгскай кніжнай прэміі за раман "Сабакі Еўропы" (2024)
Сябра беларускага ПЭН-цэнтра ✍️

📚 Пераклаў з нямецкай мовы паасобныя творы братоў Грым, Франца Кафкі, Г. Г. Эверса, вершы Ганса Энцэнсбергера, раман Катрын Шміт «Ты не памрэш» 📖
13🔥7🥰5
📆 1 лютага 1892 нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч — грамадска-палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменнік-перакладчык.

✍️ Аўтар першай агульнапрынятай граматыкі беларускай мовы (Беларуская граматыка для школ, 1918).

📖 У 1918 годзе падрыхтаваў і выдаў у Вільні першую «Беларускую граматыку для школ». Абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся тым часам у мастацкай, навукова-папулярнай і публіцыстычнай літаратуры. "Граматыка" перавыдавалася 6 разоў, працяглы час была галоўным падручнікам па беларускай мове, асабліва падчас беларусізацыі 1920-х гадоў у БССР.

📚 Пераклаў на беларускую мову «Іліяду» Гамера і «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча.
14🥰9🔥3
😁124🔥3🤯3
📆 4 лютага 1808 нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — паэт, драматург, перакладчык

✍️ Пісаў па-беларуску (лацінкай) і па-польску. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта. Таксама вершаванае апавяданне, аповесць, балада. У творах адзначалася цікавасць да народных звычаяў, традыцый і імкненне перанесці на грунт рэальнага жыцця матывы, вобразы народных легенд, казак, паданняў. У баладах абапіраўся на традыцыі і народную творчасць 📚

📖 Пераклаў на беларускую мову «Пана Тадэвуша» (забаронены царскай цэнзурай)
16👍9🔥3
✍️ Выраз дня: "Good things come to those who wait" – "добрыя рэчы прыходзяць да таго, хто чакае" - падкрэслівае важнасць цярпення і настойлівасці, намякаючы на ​​тое, што рэзкія дзеянні могуць не прывесці да жаданага поспеху.

📖 Беларускія адпаведнікі:
- Цярпі, Грышка, карчма блізка
- Цярпі гора, будзе й мёд
- Хто цярплівы, той шчаслівы
(Крыніца: З.Санько, "Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
🥰1074🔥4👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Не ведаеце, чым заняць выходныя? Завітайце на наш Ютуб!
Гісторыі і вершы на беларускай мове даўно чакаюць вас 🤗
🥰106🔥4👍2
🔥117😁5
Чаму важна развіваць і захоўваць беларускую культуру?
Запыталіся пра гэта ў сябровак нашай каманды⬇️

📌 Аліна Герашчанка:
“Беларуская культура – аснова нашай нацыянальнай ідэнтычнасці. Калі мы падтрымліваем беларускамоўны кантэнт, мы ствараем попыт, які стымулюе тварыць больш.

Калі мы абіраем сваё, мы інвестуем у незалежнасць, умацоўваем сувязь з нашай гісторыяй і будучыняй.

Шукайце і падтрымлівайце беларускамоўны кантэнт. Гэта лепш, чым умацоўваць залежнасць ад чужога.

Беларуская культура жыве, пакуль мы выбіраем яе”.

📌 Лізавета Ветрава:
“Падтрымка беларускага – гэта не проста пра захаванне традыцый, а пра стварэнне асновы для нацыянальнай ідэнтычнасці, самапавагі і культурнага суверэнітэту.

Калі мы не будзем спрыяць развіццю сваёй культуры, яе месца зойме чужая, а разам з ёй прыйдуць чужыя каштоўнасці і погляды.

Захаванне і папулярызацыя беларускай культуры – гэта ў першую чаргу ўнёсак у будучыню, у якой мы бачым сябе самадастатковай нацыяй”.
15👍8💯4❤‍🔥1
✍️ Выраз Дня з іспанскай: (Tiene mas) lana que un borrego - (У яго) больш шэрсці, чым у авечкі

📖 Беларускі адпаведнік:
- (У яго) аж з горла прэ
"Пан багаты, усялякага ў яго дабра многа, аж з горла прэ."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #esp
🔥147👍3😁3
📆 13 лютага 1973 года нарадзіўся Андрэй Хадановіч — беларускі паэт, філолаг, перакладчык.

🤯Лаўрэат прэмій: «Залаты апостраф», «Залатая літара», «Крышталь Віленіцы», імя Збігнева Даміняка, Польскага ПЭН-клуба, імя Карласа Шэрмана, імя Наталлі Арсенневай, Ежы Гедройца.
Узнагароджаны медалём Ордэна Пагоні (2024) 💪

🤩 Як мы ўжо пісалі, сапраўдная Рок-Зорка беларускай культуры. Перакладчык, які, мабыць, пераклаў (ці ўдзельнічаў у перакладах) на беларускую мову... амаль усё. Вось толькі невялічкі спіс:
📚 «Уводзіны ў геаграфію», «Сёмае неба», «Іншага канца свету не будзе», «Рапарт з Гораду ў аблозе», «Рэканструкцыя паэта», «Выратаванне», «Эвангельле паводле Пілята», і яшчэ прыкладна 30+ твораў 🤯🤯🤯
❤‍🔥17🔥8👍42