🎉 Нам спаўняецца год! 🎉
Год таму мы, ініцыятыва BelRead, пачалі сваю дзейнасць, каб зрабіць больш дасяжнай літаратуру на роднай мове для беларусаў замежжа. Гэта было складанае, але такое важнае рашэнне, бо мы разумелі: мова — гэта ключ да нашай ідэнтычнасці, да захавання таго, кім мы ёсць.
За гэты год мы:
📚 Пераклалі творы Лаўкрафта, Чэмберса і іншых аўтараў;
📖 пачалі працу над любімай многімі "Эн з Зялёных Мезанінаў";
⚖️ Вядзем перамовы на конт аўтарскіх правоў на некаторыя іншыя творы;
🎵 Пераклалі дзве песні;
🎙 Пачалі агучку нашых перакладаў і выкладваем іх на YouTube і ў TikTok;
🔬 Эксперыментавалі і шукалі шляхі, каб зрабіць як мага простым і зразумелым абранне твораў для пераклада.
Калі вы хочаце падтрымаць нас у нашых далейшых кроках і падарыць нам найлепшы падарунак да Дня Нараджэння — падпішыцеся на наш Patreon. Менавіта дзякуючы вам мы працягнем рабіць тое, што пачалі.
💛 Разам мы можам захаваць нашу культуру і мову. Шчыра дзякуем кожнаму, хто верыць у нас і падтрымлівае.
👉 Спасылка на Patreon

❤30🥰9👍6🔥3
Вітаем, даражэнькія!
Гэты год быў вельмі цікавы і складаны, але і досыць натхняльны: шмат людзей, шмат падзей, шмат ідэй... Галоўнае - што мы разам. Пакуль ёсць мы, беларусы, будзе жыць і мова беларуская - нашая каштоўнасць. Давайце берагчы яе 🤗
📆 Дарэчы, 1 студзеня - выданая нагода каб укараніць новую звычку - напрыклад, часцей карыстацца ў жыцці беларускай мовай 😉
Дзякуй, што чытаеце на Patreon, Telegram, Instagram, глядзіце на Youtube і ў TikTok 🥰
Дзякуй, што вы - з намі!
🥳🥳🥳З надыходзячым Новым Годам! 🥳🥳🥳

🎉19🥰10🔥6
🥳 Беларускія энтузіасты стварылі нейрамадэль агучкі беларускай мовы
З яе дапамогай можна рабіць агучку тэксту, пры гэтым клануючы галасы і эмоцыі ❤️🔥
Паспрабаваць можна тут
Больш падрабязнасцей тут

huggingface.co
Bextts - a Hugging Face Space by archivartaunik
This application converts Belarusian text into speech. Users can input text and choose from predefined voices or upload their own audio sample to use as a reference for the voice.
👏20❤11🔥7👍3🤔3👎1
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!
Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: паказаць камусьці строгасць, сілу, застрашыць. (Толькі не Гугліце! 🤗)

Anonymous Quiz
17%
"Паказаць, дзе рак гняздо звіў" ("Калі ён яшчэ раз нашкодзіць, я пакажу яму, дзе рак гняздо звіў!")
13%
"Паказаць, як крумкач пеўня ганяў" ("Не жартуй са мной, а то я табе пакажу,як крумкач пеўня ганяў!")
49%
"Паказаць,дзе кот мышам вяселле ладзіў" ("Калі не супакояцца,пакажу ім,дзе кот мышам вяселе ладзіў")
21%
"Паказаць, дзе камар козы пасе" ("Не пераходзь мне дарогу, а то пакажу, дзе камар козы пасе!")
❤20👍5
📆 14 студзеня 1942 нарадзілася Вера Вярба — паэтэса і перакладчыца ✍️
🤗 Адна з яркіх прадстаўніц плеяды жанчын-паэтэс, разам з Е. Лось, Я. Янішчыц, Н. Мацяш, Т. Бондар, Р. Баравіковай, Г. Каржанеўскай і іншымі, якія творчасцю ўзбагацілі беларускую літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя.
Яe твopы пepaклaдaлicя нa pycкyю i iншыя мoвы, i caмa янa пepaклaлa нa бeлapycкyю мoвy «Дзiкi caбaкa Дзiнгa, aльбo Aпoвecць пpa пepшae кaxaннe» Фpaepмaнa. 📚
Пaмepлa 15 лiпeня 2012 гoдa. 🥀

❤8🥰8👍7
📆 15 студзеня 1936 нарадзіўся Я́нка Сіпакоў — паэт, празаік, перакладчык.
📖 Пачаў пісаць вершы за школьным часам. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1961. Абіраўся членам прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.
📚 Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Уітмена, Ха Шы Міна, Прэшарна, Аліг’еры, Міцкевіча, Шаўчэнкі, Блока, Цэрэтэлі, Квазімады, Межэлайціса, Гамзатава, Арві Сійга, Марцінкявічуса, Эміна, Малдоніса, урыўкі з «Калевалы» і інш.

👍15👏7❤6
Блізу Навагодніх свят мы размаўлялі з медыя "Палатно", і вось які вынік нашай размовы атрымаўся.
З тэксту можна даведацца шмат цікавага пра нашу працу, узаемадзеянне і планы. Шчыра раім прачытаць:
https://palatno.media/shto-paczytac/

🔥11❤6👍5
📆 17 студзеня 1904 нарадзіўся Алесь Якімовіч — беларускі дзіцячы празаік і паэт, перакладчык.
✍️ Пісаў пераважна для дзяцей. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей.
📚 У апрацоўцы Якімовіча выйшла шмат беларускіх казак як асобнымі выданнямі, так і зборнікамі. Аўтар падручніка для 2-га класа, кніг для чытання.
📖 Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Някрасава, Яршова, Крылова, Тургенева, Чэхава, Чукоўскага, Маршака, Франка, Х. К. Андэрсена, Дж. Лондана, Мапасана і іншых.

❤10👍6
✍️ Выраз дня 🇪🇸: Se Te Ha Ido La Olla – "У цябе сыйшла каструля" - зэехаць з глузду, звар'яцець.
📖 Беларускія адпаведнікі:
- ЗВАЛІЦЦА З ДУБА
- ЛЯСНУЦЦА З ДУБА
"Ты з дуба зваліўся?"
(Крыніца: Алесь Зайка, "Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы #esp

❤15😁8✍3
Вітаем, даражэнькія!Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!
Традыцыйна,адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя.Адгадайце, які сапраўдны!Сэнс выраза: брыдка, не гарманічна, неахайна апрануты чалавек, як пудзіла. (Толькі не Гугліце! 🤗)

12%
"Шкляроўшчык бухляроўшчык" ("Ты што, ад немцаў ўцякаў? Выглядаеш, як Шкляроўшчык бухляроўшчык!")
43%
"Патароча салапатая" ("І навошта ты гэты пінжак надзеў? Выглядаеш, як патароча салапатая!")
22%
"Бахматка страхматая" ("Я цябе прасіў акуратна апрануцца, а ты як бахматка страхматая!")
23%
"Тарбаля памэканая" ("Паглядзі на сябе! Як тарбаля памэканая!")
❤10😁9🤣6
Паважаныя сябр_оўкі! 🤗
✍️ Просім вас прайсці караценечкае апытанне на 10-12 хвілін.
Гэтае апытанне ладзім мы, ініцыятыва BelRead (ўжо ў трэці раз 🎉), для таго, каб скласці шорт-ліст замежных твораў, якія вы хацелі б пачытаць на беларускай мове.
‼️ Гэта апытанка - менавіта тая падзея, з якой і распачынаецца абранне твора на пераклад ‼️
🧐 Таксама мы хацелі б высветліць склад нашай аўдыторыі і даведацца, што яшчэ вы хочаце ўбачыць у нас:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSem2JtvyO3BwFvYfT0SUF7_japGGFkOuHha5-m29FQ7sUdZQg/viewform?usp=sf_link

❤10👍5🔥4👏3
✍️ Выраз дня: I'm Broke – "Я зламаны" - чалавек, у якога няма грошай, застаецца без нічога, з голымі рукамі.
📖 Беларускія адпаведнікі:
- (няма за што) РУК ЗАЦЯЦЬ (залажыць)
"Нямашака ў Праўды хлеба, няма за што рук зацяць, і пайшоў ён прасіць, каб брат пазычыў мерку хлеба."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы #eng

👍12❤7🥰6😢2
✍️ Выраз дня: soaked to the bone – "прамокнуць да касцей" - чалавек, які трапіў пад дождж і цалкам прамок.
📖 Беларускія адпаведнікі:
- (прамок) ДА ШПІКУ
"Так лье, што чуць адыдзеце і прамокнеце да шпіку."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы #eng
📖 Беларускія адпаведнікі:
- (прамок) ДА ШПІКУ
"Так лье, што чуць адыдзеце і прамокнеце да шпіку."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы #eng
❤8👍6🤯2😢1
Вітаем, даражэнькія! Традыцыйна трэніруем інтуіцыю раніцай панядзелка!
Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: чалавек, які трапіў у вельмі непрыемную сітуацыю праз свае дзеянні. (Толькі не Гугліце! 🤗)

26%
"Схадзіў, як аблезлы гусь на кірмаш" ("Ці то - добрыя вынікі? Схадзіў, як аблезлы гусь на кірмаш!")
14%
"Напрацаваў як жаба ў мурашніку" ("Грошай табе даць? За што? Напрацаваў як жаба ў мурашніку!")
21%
"Пагуляў як парася ў Сцяпана на пячы" ("Нічога нельга даручыць!Пагуляў як парася ў Сцяпана на пячы")
39%
"Навярнуў, як камар вады нанасіў" ("Ты казаў, што добра зробіш, а навярнуў, як камар вады нанасіў")
😁10👍9❤7
🥳 З нагоды 25-годжзя Kamunikat анансуе выхад кніжных навінак ад Уладзіміра Някляева, Андрэя Федарэнкі, Лявона Карповіча і Сяргея Кавалёва.
👉 Падрабязнасці чытайце на Kamunikat.org

❤8🔥6👍5
✍️ Выраз дня: "All thumbs" – "усе пальцы - адзінец (вялікі палец)" - няздатны, няўмека, усё валіцца з рук.
📖 Беларускія адпаведнікі:
- НІ МЛЁН НІ ТАЎКАЧ
"На якое ліха такі зяць? ён жа ні млён ні таўкач."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы #eng
📖 Беларускія адпаведнікі:
- НІ МЛЁН НІ ТАЎКАЧ
"На якое ліха такі зяць? ён жа ні млён ні таўкач."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы #eng
👍12❤6😁6
Forwarded from РазМова
Як галінка за ліст залаты, я – за кожны дзень
У трымценні шчымлівым трымаюся ўсё ахайней.
Не палепшыцца свет, але ведаю: дзе-нідзе
Ёсць у ім і цяпло, і спагадлівасць, і каханне.
Мяне сшылі з пакутаў, пад скуру ўвагналі жах –
Я народу майго скатаваная лялька вуду.
Але ўчуеш прадвесне ў задорлівых капяжах –
І ўсміхаешся зноў, як дзіця, і чакаеш цуду…
І калі гэта ўсё прамінае, бы марны шквал,
Калі не застаецца ні іскры ад нас, нічога,
Дык адкуль тады столькі бязлітаснага хараства
Расцякаецца ўсцяж – па зямлі, па галлі, па шчоках?..
Наста Кудасава
#вершы

❤9❤🔥9🔥4
📆 31 студзеня 1975 нарадзіўся Альгерд Бахарэвіч — пісьменнік і перакладчык
🤯 Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес», пяціразовы пераможца літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, двойчы лаўрэат літаратурнай прэміі «Кніга году», уладальнік прэміі Эрвіна Піскатара (Германія) «за моц манументальных раманаў і грунтоўных эсэ", Лейпцыгскай кніжнай прэміі за раман "Сабакі Еўропы" (2024)
Сябра беларускага ПЭН-цэнтра ✍️
📚 Пераклаў з нямецкай мовы паасобныя творы братоў Грым, Франца Кафкі, Г. Г. Эверса, вершы Ганса Энцэнсбергера, раман Катрын Шміт «Ты не памрэш» 📖

❤13🔥7🥰5
📆 1 лютага 1892 нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч — грамадска-палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменнік-перакладчык.
✍️ Аўтар першай агульнапрынятай граматыкі беларускай мовы (Беларуская граматыка для школ, 1918).
📖 У 1918 годзе падрыхтаваў і выдаў у Вільні першую «Беларускую граматыку для школ». Абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся тым часам у мастацкай, навукова-папулярнай і публіцыстычнай літаратуры. "Граматыка" перавыдавалася 6 разоў, працяглы час была галоўным падручнікам па беларускай мове, асабліва падчас беларусізацыі 1920-х гадоў у БССР.
📚 Пераклаў на беларускую мову «Іліяду» Гамера і «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча.

❤14🥰9🔥3