Бел.Read
761 subscribers
594 photos
8 videos
322 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
📆 9 снежня 1891 года нарадзіўся Максім Багдановіч — паэт, публіцыст, крытык, перакладчык.

💪 Бясконца можна распавядаць пра геній гэтага Тытана айчыннай літаратуры, і шмат будзе яшчэ сказана. Але мы прапануем тэзісна нагадаць пра геній Багдановіча як перакладчыка.
📖 Ён вывучыў і дастаткова глыбока засвоіў лацінскую, нямецкую, французскую, мовы славянскіх народаў, і працаваў непасрэдна з тэкстам арыгінала.
📚 Па шырыні і разнастайнасці творчага дыяпазону дзейнасць Багдановіча ў галіне беларускага мастацкага перакладу з’яўляецца беспрэцэдэнтнай: Арвер, Верлен, Верхарн, Гейнэ, Шылер, Авідзій, Гарацый і іншыя.
❤️ Багдановіч быў першым сярод беларускіх пісьменнікаў, хто так востра і глыбока актуалізаваў мэтазгоднасць і патрэбу далучэння беларускай літаратуры да сусветнай, галоўным чынам еўрапейскай літаратуры.

👉 Прапануем паслухаць верш Максіма Багдановіча "Прыйдзе вясна" на нашым Ютуб-канале
🥰1610🔥2
Паважаныя сябр_оўкі! 🤗

✍️ Просім вас прайсці караценечкае апытанне на 10-12 хвілін.
Гэтае апытанне ладзім мы, ініцыятыва BelRead (ўжо ў трэці раз 🎉), для таго, каб скласці шорт-ліст замежных твораў, якія вы хацелі б пачытаць на беларускай мове.

‼️ Гэта апытанка - менавіта тая падзея, з якой і распачынаецца абранне твора на пераклад ‼️

🧐 Таксама мы хацелі б высветліць склад нашай аўдыторыі і даведацца, што яшчэ вы хочаце ўбачыць у нас:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSem2JtvyO3BwFvYfT0SUF7_japGGFkOuHha5-m29FQ7sUdZQg/viewform?usp=sf_link
🔥98👍5
Бел.Read pinned a photo
🎉 Нам спаўняецца год! 🎉

Год таму мы, ініцыятыва BelRead, пачалі сваю дзейнасць, каб зрабіць больш дасяжнай літаратуру на роднай мове для беларусаў замежжа. Гэта было складанае, але такое важнае рашэнне, бо мы разумелі: мова — гэта ключ да нашай ідэнтычнасці, да захавання таго, кім мы ёсць.

За гэты год мы:
📚 Пераклалі творы Лаўкрафта, Чэмберса і іншых аўтараў;
📖 пачалі працу над любімай многімі "Эн з Зялёных Мезанінаў";
⚖️ Вядзем перамовы на конт аўтарскіх правоў на некаторыя іншыя творы;
🎵 Пераклалі дзве песні;
🎙 Пачалі агучку нашых перакладаў і выкладваем іх на YouTube і ў TikTok;
🔬 Эксперыментавалі і шукалі шляхі, каб зрабіць як мага простым і зразумелым абранне твораў для пераклада.

Калі вы хочаце падтрымаць нас у нашых далейшых кроках і падарыць нам найлепшы падарунак да Дня Нараджэння — падпішыцеся на наш Patreon. Менавіта дзякуючы вам мы працягнем рабіць тое, што пачалі.

💛 Разам мы можам захаваць нашу культуру і мову. Шчыра дзякуем кожнаму, хто верыць у нас і падтрымлівае.

👉 Спасылка на Patreon
30🥰9👍6🔥3
Вітаем, даражэнькія!

Гэты год быў вельмі цікавы і складаны, але і досыць натхняльны: шмат людзей, шмат падзей, шмат ідэй... Галоўнае - што мы разам. Пакуль ёсць мы, беларусы, будзе жыць і мова беларуская - нашая каштоўнасць. Давайце берагчы яе 🤗

📆 Дарэчы, 1 студзеня - выданая нагода каб укараніць новую звычку - напрыклад, часцей карыстацца ў жыцці беларускай мовай 😉

Дзякуй, што чытаеце на Patreon, Telegram, Instagram, глядзіце на Youtube і ў TikTok 🥰
Дзякуй, што вы - з намі!

🥳🥳🥳З надыходзячым Новым Годам! 🥳🥳🥳
🎉19🥰10🔥6
🥳 Беларускія энтузіасты стварылі нейрамадэль агучкі беларускай мовы

З яе дапамогай можна рабіць агучку тэксту, пры гэтым клануючы галасы і эмоцыі ❤️‍🔥

Паспрабаваць можна тут

Больш падрабязнасцей тут
👏2011🔥7👍3🤔3👎1
20👍5
📆 14 студзеня 1942 нарадзілася Вера Вярба — паэтэса і перакладчыца ✍️

🤗 Адна з яркіх прадстаўніц плеяды жанчын-паэтэс, разам з Е. Лось, Я. Янішчыц, Н. Мацяш, Т. Бондар, Р. Баравіковай, Г. Каржанеўскай і іншымі, якія творчасцю ўзбагацілі беларускую літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя.

Яe твopы пepaклaдaлicя нa pycкyю i iншыя мoвы, i caмa янa пepaклaлa нa бeлapycкyю мoвy «Дзiкi caбaкa Дзiнгa, aльбo Aпoвecць пpa пepшae кaxaннe» Фpaepмaнa. 📚
Пaмepлa 15 лiпeня 2012 гoдa. 🥀
8🥰8👍7
📆 15 студзеня 1936 нарадзіўся Я́нка Сіпакоў — паэт, празаік, перакладчык.

📖 Пачаў пісаць вершы за школьным часам. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1961. Абіраўся членам прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.

📚 Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Уітмена, Ха Шы Міна, Прэшарна, Аліг’еры, Міцкевіча, Шаўчэнкі, Блока, Цэрэтэлі, Квазімады, Межэлайціса, Гамзатава, Арві Сійга, Марцінкявічуса, Эміна, Малдоніса, урыўкі з «Калевалы» і інш.
👍15👏76
👍1211🕊4😢3
Блізу Навагодніх свят мы размаўлялі з медыя "Палатно", і вось які вынік нашай размовы атрымаўся.
З тэксту можна даведацца шмат цікавага пра нашу працу, узаемадзеянне і планы. Шчыра раім прачытаць:
https://palatno.media/shto-paczytac/
🔥116👍5
📆 17 студзеня 1904 нарадзіўся Алесь Якімовіч — беларускі дзіцячы празаік і паэт, перакладчык.

✍️ Пісаў пераважна для дзяцей. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей.
📚 У апрацоўцы Якімовіча выйшла шмат беларускіх казак як асобнымі выданнямі, так і зборнікамі. Аўтар падручніка для 2-га класа, кніг для чытання.

📖 Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Някрасава, Яршова, Крылова, Тургенева, Чэхава, Чукоўскага, Маршака, Франка, Х. К. Андэрсена, Дж. Лондана, Мапасана і іншых.
10👍6
✍️ Выраз дня 🇪🇸: Se Te Ha Ido La Olla – "У цябе сыйшла каструля" - зэехаць з глузду, звар'яцець.

📖 Беларускія адпаведнікі:
- ЗВАЛІЦЦА З ДУБА
- ЛЯСНУЦЦА З ДУБА
"Ты з дуба зваліўся?"
(Крыніца: Алесь Зайка, "Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #esp
15😁83
Вітаем, даражэнькія!Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна,адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя.Адгадайце, які сапраўдны!Сэнс выраза: брыдка, не гарманічна, неахайна апрануты чалавек, як пудзіла. (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
12%
"Шкляроўшчык бухляроўшчык" ("Ты што, ад немцаў ўцякаў? Выглядаеш, як Шкляроўшчык бухляроўшчык!")
43%
"Патароча салапатая" ("І навошта ты гэты пінжак надзеў? Выглядаеш, як патароча салапатая!")
22%
"Бахматка страхматая" ("Я цябе прасіў акуратна апрануцца, а ты як бахматка страхматая!")
23%
"Тарбаля памэканая" ("Паглядзі на сябе! Як тарбаля памэканая!")
10😁9🤣6
Паважаныя сябр_оўкі! 🤗

✍️ Просім вас прайсці караценечкае апытанне на 10-12 хвілін.
Гэтае апытанне ладзім мы, ініцыятыва BelRead (ўжо ў трэці раз 🎉), для таго, каб скласці шорт-ліст замежных твораў, якія вы хацелі б пачытаць на беларускай мове.

‼️ Гэта апытанка - менавіта тая падзея, з якой і распачынаецца абранне твора на пераклад ‼️

🧐 Таксама мы хацелі б высветліць склад нашай аўдыторыі і даведацца, што яшчэ вы хочаце ўбачыць у нас:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSem2JtvyO3BwFvYfT0SUF7_japGGFkOuHha5-m29FQ7sUdZQg/viewform?usp=sf_link
10👍5🔥4👏3
✍️ Выраз дня: I'm Broke – "Я зламаны" - чалавек, у якога няма грошай, застаецца без нічога, з голымі рукамі.

📖 Беларускія адпаведнікі:
- (няма за што) РУК ЗАЦЯЦЬ (залажыць)
"Нямашака ў Праўды хлеба, няма за што рук зацяць, і пайшоў ён прасіць, каб брат пазычыў мерку хлеба."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
👍127🥰6😢2
✍️ Выраз дня: soaked to the bone – "прамокнуць да касцей" - чалавек, які трапіў пад дождж і цалкам прамок.

📖 Беларускія адпаведнікі:
- (прамок) ДА ШПІКУ
"Так лье, што чуць адыдзеце і прамокнеце да шпіку."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
8👍6🤯2😢1
🙏11❤‍🔥7💯52👍1🥰1
😁10👍97