Бел.Read
761 subscribers
594 photos
8 videos
322 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
💯11😁105🔥2
Historyja - samy vialiki kanał pra našu historyju ŭ biełaruskim tg

Hadaviny, staryja zdymki, dakumienty, dumki historykaŭ, mienš i bolš viadomyja fakty.

Tut naša @historyja
10👍6
У гэтай суполцы вы знойдзеце процьму гістарычных і моўных цікавінак, зробленых з густам і душою.

Гэтая суполка для тых:
🔥 хто жадае паглыбіць свае веды ў гісторыі Беларусі
🔥 хто жадае ўвесьчасна даведвацца пра новыя цікавыя беларускія словы, выразы, прымаўкі і іншае.
🔥 хто любіць вершы

Заходзьце, тут цікава: https://t.me/tutejsyja_bel
7👍6❤‍🔥1
✍️ Выраз дня: To Pull The Wool Over Someone's Eyes – лісліва гаварыць, мякка слаць, "пускаць пыл у вочы".

📖 Беларускія адпаведнікі:
- ЛЁСТАЧКАМІ СЛАЦЬ
"Вельмі ж нешта Соні лёстачкамі сцелеш. З чаго б гэта?"
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы
🥰107🔥7
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, дзе які! Сэнс: павольны, абыякавы, безэмацыйны. (Толькі не гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
31%
"Цюха-мацюха" ("А мой цюха-мацюха пракалупаўся цэлы дзень на надворку")
22%
"Вуж на валуне" ("Што ты як вуж на валуне? Трэба прыбраць усё да дажджу")
28%
"слуп аблуплены" ("Пакуль ты стаіш тут, слуп аблуплены, там дзяўчат на танцы забіраюць")
19%
"Пугач у лесе" ("А той - як пугач у лесе: я яму талдычу, а ён толькі У-ГУ ды У-ГУ")
😁10👍76
Бел.Read pinned «Вітаем, даражэнькія! Мы - ініцыятыва BelRead - займаемся перакладам замежнай літаратуры на беларускую мову і робім гэта для нашай будучыні 📚 Навошта гэта патрэбна? 🤔 Таму што шмат хто з нас хоча чытаць на роднай мове, а доступ да беларускамоўнай літаратуры…»
10🔥8👍6
Эн з Зялёных Мезанінаў - не такая, як усе, і гэта яе гісторыя: як яна вучылася прымаць сябе і станавіцца бліжэй да шчасця.

Чытайце першую частку бясплатна на нашым Патрыёне!

Раман канадскай пісьменніцы Л.М. Мантгомеры пра любоў да жыцця, прыгажосць прыроды і пошукі шчасця нават у самых нечаканых месцах.
14🥰7🔥6👍3
✍️ Даражэнькія, а ў нас навіна: беларусы з Іспаніі прапанавалі крыху паэксперыментаваць з устойлівымі выразамі на Іспанскай мове. Такім чынам вашай увазе першы Выраз Дня з іспанскай: Cuando Las Ranas Críen Pelo - калі ў жабы вырастуць валасы (то бок, ніколі)

📖 Беларускі адпаведнік:
- НА СВЯТЫЯ НІКОЛІ
"Пазычаць умее, а каб аддаць — на святыя ніколі."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #esp
👍10😁8🔥7❤‍🔥3
Культура ў выгнаньні. Дні салідарнасьці ў Віле Дэцыюша

7 сьнежня 2024 году ў Віле Дэцыюша ў Кракаве адбудзецца імпрэза, прысьвечаная падтрымцы культуры і творцаў, якія апынуліся ў выгнаньні. Віла ўжо 26 гадоў зьяўляецца важным культурным цэнтрам Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, прадастаўляючы прастору для дыялёгу і падтрымкі мастакоў, што ўцяклі ад вайны і рэпрэсій. У гэтым годзе мерапрыемства засяроджваецца на дапамозе беларускім творцам, якія пацярпелі ад палітычных перасьледаў.

Праграма мерапрыемства:

11:00–12:30 | Прагулка па Кракаве
Экскурсія па месцах, зьвязаных з беларускай літаратурай.

11:00–14:00 | Майстар-клясы па фатаграфіі
Удзельнікі авалодаюць тэхнікамі цыянатыпіі і фотаграмы пад кіраўніцтвам беларускай мастачкі Марыі Элены Бонэт.

14:00–15:00 | Чытаньне вершаў
Прэзэнтацыя перакладу верша Яна Бжэхвы "Chrząszcz" з польскай на беларускую мову.

15:00–16:30 | Літаратурная сустрэча
Размова з беларускімі паэтамі Андрэем Хадановічам і Ўладзімірам Някляевым.

11:00–16:30 | Фатавыстава і зона Гутэнбэрга
Выстава прац Марыі Элены Бонэт і кніжныя навінкі ад Gutenberg Publisher.

Пад час мерапрыемства будзе весьціся фота і відэа дакументацыя.
Мерапрыемства арганізаванае Асацыяцыяй Вілы Дэцыюша пры падтрымцы Гміны Кракаў.

Удзел бясплатны, патрэбная папярэдняя рэгістрацыя праз пошту (па польску) villa@villa.org.pl

Дадатковая інфармацыя
👍9🔥6
📅 5 снежня 1947 нарадзіўся Алесь Разанаў — паэт, перакладчык, эсэіст.

✍️ Наватар, аўтар новых паэтычных форм. Справай адстойваў беларускую мову. Так у 1968 быў адным з лідараў студэнтаў БДУ, якія патрабавалі вяртання выкладання на беларускай мове.

📖 Пачаў публікавацца ў 1961 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі, эсэ. Яго творчасці ўласціва неардынарнае мысленне і нетрадыцыйны вобразна-паэтычны стыль самавыяўлення. Ужываў наватарскія жанравыя і рытміка-інтанацйныя формы з гуманістычным напаўненнем.

📚 Перакладаў з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскай, харвацкай, чэшскай, англійскай (сярод перакладаў - Казіса Саі, Шэкспіра, Ёнаса Авіжуса і шмат іншых).
14👍10
✍️ Выраз дня: Full of Himself – "Поўны сабой" - самаўлюбёны чалавек, занадта высокай думкі аб сабе, пагардлівы, фанабэрысты.

📖 Беларускія адпаведнікі:
- МЕЦЬ МУХІ Ў НОСЕ
"Той як калі: калі ўсё ідзе гладка, а калі прыйдзе з мухамі ў носе."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
😁9👍654
У выдавецтве "Янушкевіч" паведамляюць, што ўжо адкрытая перадзамова на трэцюю, апошнюю кнігу легендарнай трылогіі Джона Толкіна "Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля". Перадзамова працягнецца да 16 снежня ўключна.

Гэта першае ліцэнзаванае беларускае выданне самага знакамітага твора ў жанры фэнтэзі.
Падрабязнасці і ўмовы афармлення перадзамовы - на сайце.

Перакладчык — Ігар Кулікоў.
14🔥8👍5
Мілітарная гісторыя і сучаснасць.
Навіны абароннай прамысловасці краін свету.
Цікавінкі на збройную тэматыку.
І ўсё гэта - па-беларуску.
Далучайся!

https://t.me/zbroyni
13👍4
💯155👍4
📆 9 снежня 1891 года нарадзіўся Максім Багдановіч — паэт, публіцыст, крытык, перакладчык.

💪 Бясконца можна распавядаць пра геній гэтага Тытана айчыннай літаратуры, і шмат будзе яшчэ сказана. Але мы прапануем тэзісна нагадаць пра геній Багдановіча як перакладчыка.
📖 Ён вывучыў і дастаткова глыбока засвоіў лацінскую, нямецкую, французскую, мовы славянскіх народаў, і працаваў непасрэдна з тэкстам арыгінала.
📚 Па шырыні і разнастайнасці творчага дыяпазону дзейнасць Багдановіча ў галіне беларускага мастацкага перакладу з’яўляецца беспрэцэдэнтнай: Арвер, Верлен, Верхарн, Гейнэ, Шылер, Авідзій, Гарацый і іншыя.
❤️ Багдановіч быў першым сярод беларускіх пісьменнікаў, хто так востра і глыбока актуалізаваў мэтазгоднасць і патрэбу далучэння беларускай літаратуры да сусветнай, галоўным чынам еўрапейскай літаратуры.

👉 Прапануем паслухаць верш Максіма Багдановіча "Прыйдзе вясна" на нашым Ютуб-канале
🥰1610🔥2
Паважаныя сябр_оўкі! 🤗

✍️ Просім вас прайсці караценечкае апытанне на 10-12 хвілін.
Гэтае апытанне ладзім мы, ініцыятыва BelRead (ўжо ў трэці раз 🎉), для таго, каб скласці шорт-ліст замежных твораў, якія вы хацелі б пачытаць на беларускай мове.

‼️ Гэта апытанка - менавіта тая падзея, з якой і распачынаецца абранне твора на пераклад ‼️

🧐 Таксама мы хацелі б высветліць склад нашай аўдыторыі і даведацца, што яшчэ вы хочаце ўбачыць у нас:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSem2JtvyO3BwFvYfT0SUF7_japGGFkOuHha5-m29FQ7sUdZQg/viewform?usp=sf_link
🔥98👍5
Бел.Read pinned a photo
🎉 Нам спаўняецца год! 🎉

Год таму мы, ініцыятыва BelRead, пачалі сваю дзейнасць, каб зрабіць больш дасяжнай літаратуру на роднай мове для беларусаў замежжа. Гэта было складанае, але такое важнае рашэнне, бо мы разумелі: мова — гэта ключ да нашай ідэнтычнасці, да захавання таго, кім мы ёсць.

За гэты год мы:
📚 Пераклалі творы Лаўкрафта, Чэмберса і іншых аўтараў;
📖 пачалі працу над любімай многімі "Эн з Зялёных Мезанінаў";
⚖️ Вядзем перамовы на конт аўтарскіх правоў на некаторыя іншыя творы;
🎵 Пераклалі дзве песні;
🎙 Пачалі агучку нашых перакладаў і выкладваем іх на YouTube і ў TikTok;
🔬 Эксперыментавалі і шукалі шляхі, каб зрабіць як мага простым і зразумелым абранне твораў для пераклада.

Калі вы хочаце падтрымаць нас у нашых далейшых кроках і падарыць нам найлепшы падарунак да Дня Нараджэння — падпішыцеся на наш Patreon. Менавіта дзякуючы вам мы працягнем рабіць тое, што пачалі.

💛 Разам мы можам захаваць нашу культуру і мову. Шчыра дзякуем кожнаму, хто верыць у нас і падтрымлівае.

👉 Спасылка на Patreon
30🥰9👍6🔥3