Бел.Read
761 subscribers
594 photos
8 videos
322 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, дзе які! Сэнс: адразу ўзяцца за справу, не выканаць паслядоўнасці, без перадыху. (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
21%
"З раллі на млын" ("У нас заўсёды як з раллі на млын: без часу нават перавесці дыханне!")
15%
"З парогу ды ў склеп" ("Прыёшоў, нават "дабрыдзень" не сказаў - заўсёды з парогу ды ў склеп")
51%
"З воза ды ў печ" ("Не ўмееш ты да дзяўчат заляцацца:трэба падарункі, словы. А ты? З воза ды ў печ")
13%
"З цэбра ды на дах" ("Дзень дурны: з цэбра ды на дах — ні хвіліны перапынку!")
🥰5🔥42👍2
📆 24 лістапада 1913 нарадзіўся Вісарыён Гарбук — празаік, паэт і перакладчык.

Пісаў пераважна для дзяцей. Апавяданні Гарбука займальныя, адкрываюць непаўторны свет дзіцячых уяўленняў, гульняў і забавак. 🤗

Літаратурнай працай стала пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Перакладаў на беларускую мову казкі народаў Паўночнага Каўказа. 📚

Арыштаваны 26 красавіка 1936 года, сасланы на Калыму. Вызвалены ў 1940 годзе. Франтавая хвароба на 14 гадоў прыкавала Гарбука да шпітальнага ложка. 😢
10👍5
✍️ Выраз дня: Be Under The Weather – аслабець, страціць сілы, захварэць.

📖 Беларускія адпаведнікі:
- З МЯЖЫ ВАЛІЦЦА
- УЛОГАМ ЛЯЖАЦЬ
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
Не хварэйце!

#устойлівыявыразы
7🔥5🥰4👎1
📅 26 лістапада 1930 нарадзіўся Уладзімір Караткевіч — паэт, празаік, драматург, перакладчык. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя.

Уладзімір Караткевіч пісаў пра гісторыю свайго народа, пра яго мастацтва, культуру, духоўнае жыццё. Ён выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. Ён аказаў вялікі ўплыў на грамадскае, эстэтычнае і духоўнае жыццё беларускага народа. 🥰

Пераклаў на беларускую мову Гая Валерыя Катула, Байрана, Міцкевіча, Франко, Махтумкулі, Карыма, Гашпаравай. 📚

Паслухаць кранальнае прачытанне верша "Бацькаўшчына" Караткевіча можна на нашым Ютуб-канале
🔥86🥰6
Forwarded from SYMBAL.BY
🧵 Новыя вышытыя значакі ад SYMBAL.BY!

Дадайце стылю і нацыянальнага каларыту ў ваш вобраз з нашымі ўнікальнымі вышытымі значкамі!

У асартыменце:
🔸 Традыцыйныя арнаменты,
🔸 Беларускія сімвалы і героі,
🔸 Кветкі і знакавыя вобразы.

Кожны значак — гэта маленькі твор мастацтва, выкананы з любоўю беларускім майстрам.

📍 Пішыце нам у асабістыя паведамленні або замаўляйце праз сайт — мы дастаўляем па ўсім свеце: https://pl.symbalby.com/
11🔥4🥰3
🥰9🔥53👍1
Forwarded from bellitinfo
⚡️ ІІ месца прэміі Гедройця

ІІ месца «за шчыры аповед залучанай назіральніцы і ўдзельніцы сучаснай гісторыі» атрымала Ганна Янкута з кнігай «Час пустазелля» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023).

Узнагародай – паводле добрай шматгадовай традыцыі – будзе творчая стыпендыя ў Швецыі, на востраве Готланд, з магчымасцю працаваць над наступнай кнігай. Узнагарода ўручаецца дзякуючы дапамозе Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.

Віншуем! 💚
👏128
📆 27 лістапада 1903 года нарадзіўся Піліп Пестрак — паэт, перакладчык, празаік.

✍️ Дэбютаваў у друку ў 1926. П’еса «Пад зоркамі» (сааўтар А. Струнін) ставілася ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. На вершы П. Пестрака напісаны песні.

📖 Перакладаў на беларускую мову творы польскіх, украінскіх, латышскіх, літоўскіх пісьменнікаў. 📚
👍94
✍️ Выраз дня: Lightning-Fast – вельмі хутка, вокаімгненна, "як маланка".

📖 Беларускія адпаведнікі:
- НА АДНОЙ НАЗЕ
"Мне толькі грошы — я на адной назе, як стой збегаю!"
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы
🥰96🔥6👍1
Вітаем, даражэнькія!
Мы - ініцыятыва BelRead - займаемся перакладам замежнай літаратуры на беларускую мову і робім гэта для нашай будучыні 📚

Навошта гэта патрэбна? 🤔
Таму што шмат хто з нас хоча чытаць на роднай мове, а доступ да беларускамоўнай літаратуры не заўсёды просты. Мы перакладаем вашыя любімыя кнігі і рэгулярна дзелімся часткамі з іх на нашым Patreon, каб вы маглі ацаніць і атрымаць асалоду ад чытання!

💬 Як гэта працуе?
Вы самі абіраеце, якія кнігі мы будзем перакладаць! Проста прапануйце любімыя кнігі і галасуйце за самыя папулярныя - вашае меркаванне можа стаць вырашальным. Гэта вельмі крута, калі чытачы могуць уплываць на выбар! 🎉

❤️ Як падтрымаць наш праект?
Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падтрымаць нас фінансава на Patreon. Гэта дапаможа нам аплачваць працу перакладчыкаў і выданне новых кніг. Падпішыцеся на нашы каналы ў Youtube і TikTok. Facebook і Instagram таксама чакаюць вас. Вы можаце забусціць супольнасць у Тэлеграм - любая ваша падтрымка важная!

Сачыце за намі ў сацсетках — мы дзелімся цікавымі навінамі, даследуем і папулярызуем беларускую мову, расказваем пра беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў, публікуем абнаўленні аб праекце. 📖

Давайце разам развіваць нашу культуру і мову! Далучайцеся да нас і падтрымайце важную справу! 💪💖
👍107
Беларусь мае цікавую, унікальную ў свеце гісторыю, пра якую нажаль многія ведаюць вельмі мала.

Запрашаем на Telegram-канал @Belhistorycom праекта BelHistory.com

Гэта спецыялiзаваны рэсурс па тэме “Гісторыя Беларусі”.
Задача пректа – збіранне і публікацыя ў канспектыўнай форме тэкставага і выяўленчага матэрыялу звязанага з гісторыяй, культурай і мастацтвам Беларусі, пачынаючы ад першабытных часоў да канца XX стагоддзя, з мэтай пашырэння ведаў пра іх і іх папулярызацыі.
👍149
🔥97🥰5👍4
💯11😁105🔥2
Historyja - samy vialiki kanał pra našu historyju ŭ biełaruskim tg

Hadaviny, staryja zdymki, dakumienty, dumki historykaŭ, mienš i bolš viadomyja fakty.

Tut naša @historyja
10👍6
У гэтай суполцы вы знойдзеце процьму гістарычных і моўных цікавінак, зробленых з густам і душою.

Гэтая суполка для тых:
🔥 хто жадае паглыбіць свае веды ў гісторыі Беларусі
🔥 хто жадае ўвесьчасна даведвацца пра новыя цікавыя беларускія словы, выразы, прымаўкі і іншае.
🔥 хто любіць вершы

Заходзьце, тут цікава: https://t.me/tutejsyja_bel
7👍6❤‍🔥1
✍️ Выраз дня: To Pull The Wool Over Someone's Eyes – лісліва гаварыць, мякка слаць, "пускаць пыл у вочы".

📖 Беларускія адпаведнікі:
- ЛЁСТАЧКАМІ СЛАЦЬ
"Вельмі ж нешта Соні лёстачкамі сцелеш. З чаго б гэта?"
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы
🥰107🔥7
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, дзе які! Сэнс: павольны, абыякавы, безэмацыйны. (Толькі не гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
31%
"Цюха-мацюха" ("А мой цюха-мацюха пракалупаўся цэлы дзень на надворку")
22%
"Вуж на валуне" ("Што ты як вуж на валуне? Трэба прыбраць усё да дажджу")
28%
"слуп аблуплены" ("Пакуль ты стаіш тут, слуп аблуплены, там дзяўчат на танцы забіраюць")
19%
"Пугач у лесе" ("А той - як пугач у лесе: я яму талдычу, а ён толькі У-ГУ ды У-ГУ")
😁10👍76
Бел.Read pinned «Вітаем, даражэнькія! Мы - ініцыятыва BelRead - займаемся перакладам замежнай літаратуры на беларускую мову і робім гэта для нашай будучыні 📚 Навошта гэта патрэбна? 🤔 Таму што шмат хто з нас хоча чытаць на роднай мове, а доступ да беларускамоўнай літаратуры…»
10🔥8👍6
Эн з Зялёных Мезанінаў - не такая, як усе, і гэта яе гісторыя: як яна вучылася прымаць сябе і станавіцца бліжэй да шчасця.

Чытайце першую частку бясплатна на нашым Патрыёне!

Раман канадскай пісьменніцы Л.М. Мантгомеры пра любоў да жыцця, прыгажосць прыроды і пошукі шчасця нават у самых нечаканых месцах.
14🥰7🔥6👍3