Бел.Read
761 subscribers
594 photos
8 videos
322 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
✍️ Выраз дня: Take a Rain Check – не тарапіцца, адкласці справы на потым

📖 Беларускія адпаведнікі:
- ДОЖДЖ ЗА КАЎНЕР НЕ КАПАЕ
(Крыніца: Алесь Зайка, "Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы
🔥6🥰6👍42
14 лістапада нарадзіўся Янка Золак — паэт, журналіст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

Заснаваў Беларускае культурна-мастацкае і навуковае таварыства. Адзін з заснавальнікаў і ў 1960—1983 гадах галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка».

Пачынаў сваю паэтычную дзейнасць на радзіме. У Амерыцы ім напісана вялікая колькасць вершаў. Акрамя вершаў пісаў апавяданні, аповесці. Аўтар успамінаў «Мая сустрэча з Якубам Коласам у 30-я гады», крытычных артыкулаў, даследавання «На 500-годдзе з дня нараджэння Міколы Гусоўскага».
9👍6
Forwarded from РазМова
Цяжка ўтрымаць гэты свет на плячах – нават волатам.
Тут хоць маленькі свой лёс паспрабуй данясі…
Верасень б’е капытком і бясконцае золата
Сыпле на вуліцы... Хопіць нарэшце на ўсіх!
Хопіць на кожнага гэтае крохкасці горкае…
Памяць сціскае ў кішэні каштан-маячок.
Вецер нябачны спагадліва золатам шорхае,
Верасень – цёплы алень – ліжа соль з маіх шчок.

Наста Кудасава
#паэзія
6🥰5👍3
Forwarded from bellitinfo
Сёння ў Варшаве пачынаецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 📖

А 18.00 у Музеі вольнай Беларусі (ul. Foksal,11) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю, а ў 18.30 адбудзецца дыскусія пра Васіля Быкава, у якой будуць удзельнічаць Святлана Курс, Андрэй Хадановіч, Адам Міхнік, Андрэй Масквін і Марына Казлоўская.

Пасля арганізазары запрашаюць на канцэрт з удзелам гуртоў РСП, Trava, Harotnica і Кміт-ансамбля (Klub Scena CHMIELNA, Nowy Świat, 27A)🔥

Фестываль будзе доўжыцца 4 дні: 15-18 лістапада.

Уся праграма фестывалю тут 👈
👍6🔥6
📆 14 лістапада 1812 нарадзіўся Паўлюк Багрым — беларускі паэт, каваль.

Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, дзе пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй і пачаў пісаць сам. У сувязі з сялянскімі хваляваннямі 1828 года прыцягваўся да следства 😢

Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…». Упершыню верш апублікаваў у сваіх успамінах, выдадзеных у Лондане, навагрудскі адвакат Ігнацы Яцкоўскі 📖

Паводле Зямкевіча і Гарэцкага, Багрыму належыць і аўтарства ананімнага верша «Гутарка Данілы з Сцяпанам» 🫣

Даследчык Ігар Запрудскі мяркуе, што Паўлюк Багрым — літаратурная містыфікацыя 🤔
9🔥5🤔3
📆 17 лістапада 1893 нарадзіўся Кастусь Езавітаў — грамадскі дзеяч, публіцыст, перакладчык, педагог.

З 1917 года на Паўночным фронце праводзіў прабеларускую агітацыю сярод жаўнераў-беларусаў. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса Станіслава Булак-Балаховіча. 💪
У 1941 ва ўмовах нямецкай акупацыі стварыў і ўзначаліў у Рызе Беларускі цэнтральны камітэт. 😎

Напісаў шэраг кніг і артыкулаў па гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, беларусазнаўстве, аўтар лірычных вершаў, укладальнік школьных дапаможнікаў. 📚
8🔥5👍3
✍️ Выраз дня: Weather The Storm – справіцца з цяжкай сітуацыяй, вытрымаць выпрабаванні ці пераадолець складаныя часы

📖 Беларускія адпаведнікі:
- БЫЎ І Ў КОЛЕ І Ў МЯЛЕ
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі. "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы
76🥰4🔥3👍1
Forwarded from bellitinfo
Перавыдалі самую вядомую частку "Хронік Нарніі" Клайва Стэйплза Льюіса 🦁

Пераклад кнігі "Леў, Вядзьмарка і гардэроб" з англійскай мовы здзейсніў Андрэй Кім. Рэдактарка перакладу — Марына Казлоўская. Кніга выйшла з новымі ілюстрацыямі Лады Цішковай.

Выданне з'явіцца ў продажы ў гэты чацвер — тры дні 21.11-23.11 яе можна будзе набыць па самым нізкім кошце ў "Акадэмкнізе" на пр. Незалежнасці 72 (альбо ў іх анлайн-краме). З наступнага тыдня кнігу "Леў, Вядзьмарка і гардэроб" можна будзе набыць і ў іншых кнігарнях.


Упершыню беларускі пераклад гэтай кнігі выйшаў у 2017 годзе.

Падрабязней 👈
🔥86👍4
📅 18 лістапада 1883 нарадзіўся Язэп Лёсік — мовазнаўца, пісьменнік, нацыянальны і палітычны дзеяч.
Родны дзядзька Якуба Коласа, брат Антона Лёсіка.

✍️ Перакладаў з нямецкай, рускай. Супрацоўнічаў з газетай «Наша Ніва». Адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БНР 25 сакавіка 1918 года. Быў абраны старшынёй Прэзідыума Рады БНР. Аўтар артыкулаў і нарысаў па гісторыі Беларусі, дзе адназначна вызначаў пераемнасць Беларуссю Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар шэрагу літаратурных твораў «Геркулес і селянін», «Бусел і бусляняты», «Аўтаномія Беларусі», некалькіх вершаў 📖

У 1930 годзе Лёсік быў арыштаваны і сасланы на 5 гадоў у Саратаўскую вобласць. У 1938 годзе арыштаваны зноў. У 1940 асуджаны на 5 гадоў ГУЛАГу. Паводле афіцыйнай версіі, памёр ад сухотаў. Паводле іншай версіі, быў застрэлены адразу па абвяшчэнні прысуду. Месца пахавання невядомае 😢
💔8😢7
📅 18 лістапада 1931 нарадзіўся Анатоль Вярцінскі — паэт, драматург, крытык, перакладчык.

Творам Вярцінскага ўласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, аналітычнасць, вострая публіцыстычнасць. Асэнсоўвае «вечныя» праблемы чалавечага існавання, маральныя каштоўнасці жыцця, услаўляе духоўную веліч чалавека. ✍️

Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф». Медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. 💪

Пераклаў на беларускую мову п’есы Лопэ дэ Вэгі, Себасцьяна, Пальчынскайтэ, асобныя вершы з рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі. 📚
6👍5👏4
✍️ Выраз дня: At The Drop Of a Hat – хутка, не прадумаўшы дзеянні, імпульсіўна, без плану

📖 Беларускія адпаведнікі:
- НЕ САБРАЎШЫ РОЗУМУ
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы
🥰64👍4🔥1
📅 20 лістапада 1901 нарадзіўся Міхась Зарэцкі — празаік, драматург, перакладчык, крытык.


Літаратурная дзейнасць Зарэцкага пачалася ў 1921 годзе. Галоўнай тэмай аўтара была нацыянальная праблематыка.
Многія рукапісы Міхася Зарэцкага загінулі, у прыватнасці, гістарычная драма «Рагнеда», працяг рамана «Крывічы» 🤍❤️🤍

Перакладаў на рускую мову раманы «Вязьмо», «Сцежкі-дарожкі». Пераклаў на беларускую мову творы Фёдара Гладкова, Яраслава Гашака, некаторых іншых аўтараў 📚

Арыштаваны ў 1936. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання, забіты 29 кастрычніка 1937 года 😢
💔9😢6
📅 20 лістапада 1948 нарадзілася Яўгенія Янішчыц — беларуская паэтэса, перакладчыца.

У чацвёртым класе напісала свой першы верш і прысвяціла яго маці.
Аўтарка зборнікаў лірыкі «Снежныя грамніцы», «Дзень вечаровы», «Ясельда», «На беразе пляча», шмат іншых. Стварыла некалькі паэм. 📚
Перакладала на беларускую мову з рускай і ўкраінскай. Асобныя вершы Я. Янішчыц пакладзены на музыку.

У 1981 Яўгенія ўдзельнічала ў працы XXXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. 💪

Па афіцыйнай версіі, паэтка трагічна загінула - выпала з восьмага паверха аднаго з мінскіх дамоў 😢
💔8😢6😭3🔥2
Forwarded from bellitinfo
“Эпас пра Гільгамеша” ўпершыню выйшаў па-беларуску 📖

У выдавецтве Рамана Цымберава пабачыў свет “Эпас пра Гільгамеша” ў перакладзе філолага і паліглота Лявона Баршчэўскага.

“Эпас пра Гільгамеша” — магчыма, самы старажытны эпічны твор сусветнай літаратуры і адначасова самы вядомы тэкст культуры Старажытнай Месапатаміі.


Падрабязней ⬅️
👍11🔥65
12🥰64👍4
📅 23 лістапада 1910 нарадзіўся Змітрок Астапенка — паэт, перакладчык

Чалавек са складаным шпіёнска-дэтэктыўным лёсам, вартым экранізацыі. 😎

Пісаў вершы, апавяданні, навуковую фантастыку.
Пераклаў раманы Горкага, іншых рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. 📚

Арыштаваны 16 сакавіка 1933 да 3 гадоў ППК. Паўторна арыштаваны 5 снежня 1936. Асуджаны да 8 гадоў ППК. 😢

Вызвалены ў 1942 і ў складзе групы выведнікаў перакінуты ў Чэхаславакію. Паводле афіцыйнай версіі, загінуў. Аднак як сведчаць некаторыя дакументы і яго сябар Аркадзь Куляшоў, пасля вайны «знаёмы твар [Астапенкі] прамільгнуў у вірлівым маскоўскім натоўпе». Далейшы лёс невядомы. 📖

Паслухаць цудоўную агучку верша Змітрака Астапенкі вы можаце на нашым Ютуб-канале 🥰
10👍7
НАВІНКА

Як не згубіць сябе ў цемры безвыходнасці? Дзе шукаць сэнс у тэатры абсурду, якім раптам стаў навакольны свет?

На лёс Віктара Франкля, знакамітага псіхолага і філосафа, выпала шмат выпрабаванняў, жахі канцлагераў падчас Другой сусветнай вайны, смерць родных і блізкіх, непрыняцце на радзіме. У гэтай кнізе ён апавядае пра свой шлях унутранага пераадолення жыццёвых нягод і дапамагае чытачу адкрыць у сабе крыніцу неверагоднай моцы — моцы сказаць «так» свайму жыццю.

📚 Купіць на нашым сайце.
❤‍🔥95👍4
Forwarded from РазМова
Тым часам, як час прабягае,
Пытаюся з часам сам-насам:
"Скажы мне, мая дарагая,
Ці ты не самоцішся часам
Па часе, які пралятае,
Як пыл залаты скрозь праменні,
Скрозь сны нашы, мары, трызненні,
Скрозь тое, што назвы не мае?..."

Уладзімір Някляеў
10👍6😢1