Forwarded from Беларускі ПЭН
Перакладчыцкая майстэрня: першы сезон фінішаваў. Працягу – быць!
«Сотня заявак на майстэрню – гэта вельмі шмат. Уражвае! Арганізатары, што называецца, плакалі, але мусілі выбіраць з улікам спецыфікі інтэрнэту. Мы правялі дзевяць заняткаў. І больш за восемдзесят працэнтаў удзельнікаў пратрымаліся да канца» – кажа кіраўнік майстэрні Андрэй Хадановіч.
Як усё праходзіла і што думаюць пра заняткі ўдзельнікі – чытайце ў нашым артыкуле на сайце.
Напрыклад, вось што: «Памылак не пазбеглі нават культавыя аўтарытэты – Васіль Сёмуха і Рыгор Барадулін. Найперш з таго, што працавалі не з арыгінальнымі творамі. І як Альгерд Бахарэвіч з Томасам Вайлерам неўзабаве ўзяліся рэцэнзаваць нашыя ўрыўкі з працы над тэкстам Рэмарка, то я асабіста ўжо не пераймаўся ўласнымі хібамі, а заняў куды больш рацыянальную пазіцыю: зрабіў практычныя высновы».
❤️ Каманда Беларускага ПЭНа вельмі ўсцешаная, што вяртанне Перакладчыцкай майстэрні так цёпла прынялі і навучэнцы, і мэтры. Таму выдатная навіна – працяг абавязкова будзе!

👍9🥰8
📅 Сёння спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Фларыяна Ждановіча — акцёра шырокага творчага дыяпазону, стваральніка яркіх драматычных і камедыйных вобразаў, рэжысёра, тэатральнага дзеяча
🙏 У складаных умовах нямецкай і польскай акупацыі ствараў беларускі нацыянальны тэатр (БДТ-1, цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы). Зрабіў першыя пастаноўкі беларускай драматургічнай класікі паводле твораў Купалы, Коласа, Аляхновіча, Каганца, Буйло 📚
Перакладаў на беларускую з польскай, рускай і ўкраінскай моў ✍️
Арыштаваны ў 1930 годзе. Асуджаны да 5 гадоў ППК. У 1937 арыштаваны паўторна і расстраляны...

😢8💔8
Шаноўныя сябры! Мы радыя прапанаваць вам годны канал РазМова!
Гэты канал для тых, каму неабыякавыя і лёс нашай краіны, і сумны лёс роднай мовы, і хто імкнецца штосці ў гэтым лёсе змяніць.
Так сталася, што мы, беларусы розных заняткаў, полу, ўзросту і месцаў жыхарства ўжо маем досвед вяртання да роднай мовы. Наш узровень розны: ад пачатковага, да добрага і вельмі добрага.
Хтосці з нас размаўляў па-беларуску з маленства, а хтосці за кароткі час аднавіў беларускую мову наноў, "з нуля". Але нас аб'ядноўвае выкарыстанне беларускай мовы ў паўсядзённасці, у рэальным жыцці. Мы гэта зрабілі. І мы можам дапамагчы ў гэтым вам.
Пагадзіцеся, што зараз і фізічна, і эмацыйна цяжка садзіцца і вывучаць падручнікі, паўтараць словы. Ды й часу бракуе. А што калі штодня проста рабіць малыя крокі: вымаўленае слова, прачытаная кніга, вывучаны верш, напісаны ліст? Маленькі крок для кожнага чалавека - вялікі крок для аб'яднання і адраджэння, разам з РазМова!
Давайце зробім гэта разам!

❤11🔥7
Даражэнькія, на наш акаўнт у Інстаграм зноў быў здзейснены напад, аднак сітуацыя была пад кантролем. Зараз усё добра. Падрабязнасці - пазней. Калі хто мае досвед ці можа падказаць дасведчанага чалавека, які можа дапамагчы падаць ліст у ABW - пішыце ў прыватныя ці ў каментарах - будзем вельмі ўдзячныя!
😱5❤4😢4🤔1
Справа такая:
1. 29.10.2024 а 14:51 - прыйшло паведамленне быццам бы ад META з паведамленнем аб тым, што кантэнт акаўнта парушае шэраг правіл META (1 скрын). Прапанавалася таксама запоўніць форму на апеляцыю.
2. Прайшоўшы па спасылцы, адкрывалася форма аўтарызацыі быццам на бізнес-партале META (2-4 скрыны). Там была і форма якую трэба запоўніць для апеляцыі.
3. Пасля аўтарызацыі на гэтым партале, амаль адразу прыйшло паведамленне, што ў акаўнт зайшлі з іншай прылады (6 скрын). Зайсці ў акаўнт у Інстаграм пад старымі ўліковымі дадзенымі стала немагчыма, бо быў зменены пароль і шмат іншых дадзеных (7 скрын).
4. Паз сапраўдны Account Center (Meta) стала вядома, што прайшоў запыт на выдаленне. Праз той жа самы Account Center (Meta) выдаленне было адменена, пароль зменены яшчэ раз, кантроль над акаўнтам адноўлены. Шмат шкоды злачынцы зрабіць не паспелі, адчувальныя дадзеныя да іх не трапілі (на тым акаўнце іх проста не было). Стала вядома, што злачынцы заходзілі з Менска, Беларусь (8 скрын).

😢11😱10
Шчыры дзякуй вам, сябры, што так хутка адгукнуліся і дапамаглі з кансультацыямі на конт таго, што і як трэба пісаць у ABW - усе сабраныя дадзеныя мы неўзабаве перашлём туды.
Рэкамендацыі:
1. Мы катэгарычна НЕ раім вам праходзіць па фішынгавых спасылках, запаўняць розныя формы, ці паўтараць нашыя дзеянні
Дарэчы, вось вам годны спіс яўных прыкмет таго, што ліст з'яўляецца "Фішынгавым"
2. Уключыце двухфактарную аўтэнтыфікацыю
3. Прыдумайце трывалыя складаныя паролі для сваіх акаўнтаў
бо ёсць верагоднасць, што гэта можа быць пачаткам.
————————————
Сімвалічна, што злодзеі паспрабавалі выдаліць наш акаўнт у Інстаграм у такі трагічны і знакавы дзень: час ідзе, а іх метады не змяняюцца - толькі знішчыць, забараніць, адмяніць, забіць беларускую мову і беларусаў. Але жывуць беларусы, жыве мова, Жыве Беларусь!

❤11😱9🤗2
Forwarded from bellitinfo
Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — страшная ноч у беларускай гісторыі, бо ў гэтую ноч НКУС расстраляла больш за 100 чалавек, сярод якіх было шмат літаратараў 🕯
Невінаватасць большасці з расстраляных пазней была прызнана савецкімі ўладамі, яны былі пасмяротна рэабілітаваныя.
У дзень памяці расстраляных творцаў мы прапануем вам падборку відэаматэрыялаў пра гэтых літаратараў.
Чытаць🪻

😢22
✍️ Выраз дня: Chew The Fat - весці доўгую размову, часта ні аб чым - проста балбатаць
📖 Беларускі адпаведнік:
ЗВАНІЦЬ ЯЗЫКАМІ (ПАЗВАНІЦЬ ЯЗЫКАМІ)
(Крыніца: "Фёдар Янкоўскі. Беларуская фразеалогія")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы

❤5🔥5🥰4👍2
📅 2 і 3 лістапада фестываль PRADMOVA запрашае на насычаныя анлайн-сустрэчы з аўтарамі, аўтаркамі, даследчыкамі і выдаўцамі, якія абмяркуюць літаратуру, гендарныя аспекты культуры, сучасныя тэхналогіі і візуальныя формы. Праграма ўключае прэзентацыі, дыскусіі і майстар-класы, якія можна глядзець на старонках фестывалю на YouTube і Facebook✨
▪️ Міхаіл Волчак прэзентуе зін Pamylka, накіраваны на аб’яднанне навукоўцаў і творцаў у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук.
▪️ Вольга Гапеева і Гун-Брыт Колер абмяркуюць паэтычны зборнік «Пад асобнымі коўдрамі» і раман «Самота, што жыла ў пакоі насупраць».
▪️Голя з Ополя і Вольга Касцюк правядуць дыскусію “Декаланізуй сваю мову, культуру і сябе”.
▪️ Антось Сівых падзеліцца спосабамі адаптацыі паэзіі да лічбавых і візуальных фарматаў.
▪️ Ала Пігальская прадставіць праект па гістарычных шрыфтах у сучасным дызайне.
▪️ Альміра Усманава прэзентуе нумар часопіса “Топас” “Гендар і матэрыяльная/нематэрыяльная праца”.
🤍
Глядзець праграму

❤3👍3🔥2
📆 Сённяшнім днём мы вырашылі зрабіць вам падарунак, і выклалі на нашым Патрыёне пераклад на беларускую мову ажно 6 частак містычнай гісторыі пра газету, якая з'яўляецца роўна апоўначы! 🗞
🤗 Тыя, хто падпісаны на наш Патрыён ужо атрымалі абвесткі аб гэтым, таму падпісвайцеся і вы, каб не прапусціць яшчэ больш цікавых абвестак. У нас ужо шмат бясплатнага кантэнту, і будзе яшчэ больш, але вы абсалютна спакойна можаце падтрымаць нас, калі палічыце гэта вартым 😉
🎃🎃🎃І канешне віншуем вас са святам і шчыра жадаем, каб вас ніколі не абудзілі апоўначы тры стукі ў дзверы... 👻

🔥5❤4👍3
📆 1 лістапада 1908 нарадзілася Яўгенія Пфляўмбаум — беларуская паэтэса, перакладчыца ✍️
У 1931 г. выйшла замуж за Максіма Лужаніна. Калі Лужанін быў рэпрэсаваны і сасланы на два гады ў Сібір, выправілася следам за мужам. Была вымушана прадаць усю сваю бібліятэку з унікальнымі выданнямі, каб набыць білет на цягнік 😢
Пасля вяртання, Паэтэса амаль усё сваё жыццё піша ў стол, не спадзеючыся калі-небудзь пабачыць напісанае ў друку.
Толькі ў 1989 годзе выйшаў зборнік вершаў «Сувой жыцця» з прадмовай Анатоля Вярцінскага, а ў 1992 г. — кніга «На захадзе сонца» 📚
Перад смерцю Пфляўмбаўм хацела выдаць трэцюю кнігу вершаў «Зімовае сонца», але, нягледзячы на намаганні Лужаніна, кніга так і засталася нявыдадзенай 💔
Перакладала з англійскай мовы творы Байрана і Лондана, з рускай — Чэхава і Горкага 📖

❤12😢9
📆 2 лістапада 1909 нарадзіўся Максім Лужанін — паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык.
✍️ Друкуецца з 1925. Яго вершы прасякнуты эмацыйна-рамантычным успрыняццем рэчаіснасці. Піша прозу, сцэнарыі да фільмаў («Паўлінка», «Народны паэт», «Першыя выпрабаванні»... 🎬
Арыштаваны ў 1933 годзе, на 2 гады сасланы ў лагер у Кемераўскай вобласці. Рэабілітаваны толькі ў 1956 годзе 😢
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Грыбаедава, Гогаля, Маякоўскага, Міцкевіча, Сыракомлі 📚

❤11👍4
✍️ Выраз дня: To Sleep Like a Log - спаць як палена
📖 Беларускія адпаведнікі:
- СПІЦЬ, ХОЦЬ ЗУБЫ ВЫБЕРЫ
- СПІЦЬ, ЯК ЗАБІТЫ
- СПІЦЬ, ЯК МАКУ НАЕЎШЫСЯ
(Крыніца: З.Санько, "Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем")
- СПІЦЬ КАМЕННЫМ СНОМ
- СПІЦЬ ЯК ВАЛОЎ ПРАДАЎШЫ (Шчучынскі р-н)
- СПІЦЬ ЯК ПШАНІЦУ ПРАДАЎШЫ (Асіповіцкі раён)
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы
📖 Беларускія адпаведнікі:
- СПІЦЬ, ХОЦЬ ЗУБЫ ВЫБЕРЫ
- СПІЦЬ, ЯК ЗАБІТЫ
- СПІЦЬ, ЯК МАКУ НАЕЎШЫСЯ
(Крыніца: З.Санько, "Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем")
- СПІЦЬ КАМЕННЫМ СНОМ
- СПІЦЬ ЯК ВАЛОЎ ПРАДАЎШЫ (Шчучынскі р-н)
- СПІЦЬ ЯК ПШАНІЦУ ПРАДАЎШЫ (Асіповіцкі раён)
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы
❤6🥰6👍4🔥1
3 лістапада 1882 года нарадзіўся Якуб Колас — паэт, празаік, драматург, перакладчык.
Складана дадаць нешта да ўжо сказанага пра гэтага вялікага чалавека. Колас вядомы сваімі эпічнымі творамі, якія па праве сталі класікай беларускай літаратуры. Яго творы напоўнены шчырай любоўю да роднай прыроды, беларускай мовы і культуры. Яго творчасць глыбока звязана з роднай зямлёй, народам і яго лёсам. Ён пранікнёна апісваў жыццё і побыт простых беларусаў, іх радасці і цяжкасці.
Рэпрэсіі ў БССР 30-х гадоў, забойствы калег, сяброў і сваякоў, сталая пагроза ўласнаму жыццю, адмоўна адбіліся на псіхалагічным стане Якуба Коласа і на яго творчасці. у гэты час пісьменнік фактычна быў закладнікам і вымушаны быў адпавядаць ідэалагічным патрабаванням.
Якуб Колас перакладаў з польскай, ўкраінскай, рускай, іншых моў (Лермантава, Міцкевіча, Шаўчэнкі, Тычыны, Рабіндраната Тагора, інш.).

❤8👍7
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!
Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: ніколі, у дзень які не наступіць (Толькі не Гугліце! 🤗)

Anonymous Quiz
32%
"На вераб’іныя калядкі" (Пазычыў грошы? Вярне, як раз на вераб’іныя калядкі!)
35%
"На святыя Ніколі" (Ты калі ажэнішся ўжо? На святыя Ніколі!)
18%
"Як рэпка зацвіце" (Прыедзе да цябе сват? Хіба як рэпка зацвіце!)
15%
"На вяселле камара з камарыхай" (А калі дождж будзе? Ну, пасля вяселля камара з камарыхай!)
😁6❤5👍4