Бел.Read
761 subscribers
595 photos
8 videos
323 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
Forwarded from Кніжны Воз
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💥 «Кніжны воз» і «Gutenberg Publisher» прэзентуюць!

Надоечы выдавецтва «Gutenberg Publisher» прэзентавала папяровае выданне перакладу Вашынгтана Ірвінга «Легенда Соннай Лагчыны», а цяпер мы гатовыя да рэлізу аўдыёверсіі. Будзе таямніча, загадкава і страшна атмасферна 😉

🎧 На «Кніжным возе» ўжо цяпер можна паслухаць адну з гісторый. Аўдыёкніга цалкам даступная на буйных пляцоўках за невялікую плату.

Шукайце даступныя платформы тут (спіс будзе дапаўняцца)👇
https://audiobooks.by/books/lehienda-sonnaj-lahcyny

🎥 Але мы маем яшчэ і шыкоўную анімаваную версію на YouTube-канале «Кніжнага возу» з неймавернай графікай Насты Камінскай

📚 Вашынгтан Ірвінг «Легенда Соннай Лагчыны»
Пераклад Андрэя Дубовіка. Рэдактарка – Любоў Субат


Чытае Ісай Свістулькін
Мантаж і апрацоўка гуку – Аляксей Безбарабанаў
Рэдактарка запісу – Крысціна Дробыш
Музыка створаная пры дапамозе штучнага інтэлекту

Агучана з любоўю да кожнага слова ❤️

Папяровую версію кнігі вы знойдзеце на сайце выдавецтва «Gutenberg Publisher»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥4
Паважаныя сябры!
Прашу вас прайсці караценькую апытанку на конт беларускай мовы і літаратуры. Яна не зойме ў вас больш за 5 хвілін, аднак дапаможа ўдасканаліць і паскорыць некаторыя працэсы па перакладзе літаратуры:


https://forms.gle/yer1zurNrPEiWCq69

Вялікі дзякуй! 🤗
3🥰3
Пачуць “Марсіяніна” па-беларуску. Стрым з заснавальнікам audiobooks.by Мікітам Белаглазавым.

А вы слухаеце беларускія аўдыякнігі? Можа быць, вы проста не ведаеце і не ўяўляеце, колькі ўсяго ўжо цяпер можна паслухаць у дарозе ці падчас ранішняй прабежкі?

Пра якасць беларускіх аўдыякніг, навінкі і цікавасць да іх з боку беларусаў размаўляем з Мікітам Белаглазавым. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://youtu.be/FuiL2oqKEfw
👏2
Цудоўная навіна, сябры!
Цягам часу мы стварылі старонку на Patreon: patreon.com/BelRead
Там будуць публікавацца цікавосткі пра беларускую літаратуру і шмат што з ёй звязанае, ўрыўкі (а часам - цалкам) і агучкі перакладаў апавяданняў.
Таксама праз Patreon мы плануем сабраць данаты на пераклад зборніка апавяданняў Г.Ф.Лаўкрафта з "Цыкла мрой". Падрабязнасці - неўзабаве.
Далучайцеся, калі ласка!
7
Сяброўкі і сябры!
Шчыры дзякуй што вы з намі і вялікая вам пашана і павага за тое, што ўдзельнічаеце ў апытнацы. Мы атрымалі ўжо больш за 140 адказаў і цягам некалькіх дзён апрацоўваем вынікі. Яшчэ шмат працы наперадзе, аднак можна дакладна сказаць, што вынікі ўжо моцна цешаць і натхняюць працаваць далей з большым імпэтам. Спадзяемся, што гэтыя інсайты няхай і крышачку, але натхняць і вас
6👍5
На днях быў створаны анлайн-каталог беларускіх YouTube-каналаў BRAMA

Падставай распацоўкі рэсурса стала тое, што відэа, створаных беларусамі ці па-беларуску, вельмі шмат, але праз асаблівасці алгарытмаў YouTube яны часта не трапляюць у стужку і іх проста можна не пабачыць. Цяпер жа, дзякуючы праекту brama.online, можна лёгка знайсці беларускія відэа на розную тэматыку ад гісторыі і блогераў да тэхналогіяў і эканомікі. 
Прыемным момантам з'яўляецца і тое, што наш канал там таксама ёсць (таму падпісвайцеся, не саромяйцеся):
https://www.youtube.com/channel/UCbPYNdR1msz1Cc3TvOQFZpQ
👍106
🔥31👍1
Бел.Read
На днях быў створаны анлайн-каталог беларускіх YouTube-каналаў BRAMA Падставай распацоўкі рэсурса стала тое, што відэа, створаных беларусамі ці па-беларуску, вельмі шмат, але праз асаблівасці алгарытмаў YouTube яны часта не трапляюць у стужку і іх проста…
Забаўляўся я тут з ШІ. На трыальнам тарыфе згенерыў песню, вядома пра вяртанне дадому (як сказаўбы Геннадзь Бураўкін, "а калі не спавяць аб Радзіме, дык навошта наогул спяваць?")

Дык вось, сябры: узважце, калі ласка, якая песня лепей на ваш густ?
Anonymous Poll
50%
Whispers of Freedom 1
50%
Whispers of Freedom 2
Вітаем, сябры!
Мы да вас з прыемнымі навінамі: нарэшце апрацаваны вынікі апытанкі, якая ладзілася цягам папярэдняга месяца. Вынікі, скажам адразу, нас вельмі ўразілі: тут размова, безумоўна, і пра колькасць удзельнікаў (178 чалавек), і пра якасць адказаў.
Для лепшага ўспрыняцця інфармацыі і праз абмежаванні Тэлеграм, справаздача будзе падзелена на некалькі допісаў. То не будзем цягнуць, і гэтым і бліжэйшымі допісамі мы падзелімся з вамі той інфармацыяй, якую атрымалася сабраць. І першае - гэта склад удзельнікаў апытанкі, які выглядае наступным чынам (Першыя 3 месцы):
1. Род дзейнасці: работні_цы, мэнаджар_кі, студэнт_кі
2. Сфера дзейнасці: ІТ, Мастацтва/Культура, Адукацыя
3. Узрост: 41+, 36-40, 31-35.
4. Як ужываюць Мову: Пішуць, чытаюць, размаўляюць.
👍3🔥31
5. Як часта апытаныя чытаюць: 73 чалавека чытаюць літаратуру штодзень, 67 - штотыдзень, 16 - штомесяц.
6. Колькасць штогод прачытаных кніг наступная: 73 чалавека прачытваюць (прыкладна) звыш 10 кніг, 54 чалавека - да 6 да 10 кніг, 51 чалавекі - да 5 кніг.
7. Моўныя перавагі выглядаюць такім чынам: 111 чалавек аддае перавагу беларускай мове, 29 чалавек - ангельскай, 20 чалавек - рускай.
9. Носьбіты: найбольшая перавага аддаецца папяровым кнігам (114 галасоў), потым - электронным (91), а аўдыёкнігі абіраюць 74 галасы.

* у апытанцы была опцыя множнага выбара (напрыклад, 9 пытанне), таму шэраг апытаных абіраў некалькі варыянтаў ці ўсе.
5
Працягваем шэрыць вынікі апытаначкі 🤗
11. Большасць апытаных чытае кнігі ў перакладзе, каля 20 чалавек - і на мове арыгінала, і ў перакладзе, але дастаткова вялікая колькасць разумее і мову арыгінала.
12. Арыгінальныя мовы, да рэчы, гэта, пераважна, ангельская, расейская, польская, беларуская, украінская.
15. Тым не меньш, 173 чалавекі жацелі б, каб было больш кніг у перакладзе на Беларускую.
👍5