Бел.Read
761 subscribers
595 photos
8 videos
323 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
📆 23 кастрычніка 1887 нарадзіўся Цішка Гартны — пісьменнік, паэт, перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Акадэмік АН БССР 📖

Цішка Гартны - чалавек нястомнага склада характару, вялікага арганізатарскага таленту і здольнасці рухацца наперад не гледзячы на перашкоды 💪

📚 Актыўна ўдзельнічаў у развіцці беларускага кнігавыдавецтва, з гэтай мэтай ездзіў у еўрапейскія краіны, дзе жылі вялікія беларускія дыяспары 🤝

Арыштаваны ў 1936, пераведзены ў Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр 😢
💔9😢7
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
👍54😢3
📅 25 кастрычніка 1932 нарадзіўся Уладзімір Ігнатавіч Анісковіч — літаратурны крытык, перакладчык

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, газеце «Літаратура і мастацтва», выдавецтве «Юнацтва» 📚

Пераклаў з балгарскай і на беларускую аповесці Давыдкава, Гуляшкі, Страціева, Мішава, Вежынава, Незнакомава, паасобныя творы іншых аўтараў. Выйшлі таксама ў перакладзе з балгарскай мовы творы для дзяцей. Таксама пераклаў «Легенды і міфы Старажытнай Грэцыі» 📖
7👍5
Тыдзень таму на нашым Патрыёне мы апублікавалі XIV частку гісторыі пра дзіўную газету, якая з'яўляецца роўна апоўначы... 🕛

Каб своечасова атрымліваць абвесткі аб нашых публікацыях і ацаніць якасць перакладаў - падпісвайцеся, гэта - бясплатна! ✍️
5👍4🔥4
26 кастрычніка 1959 года нарадзіўся Анатоль Сыс — выбітны беларускі паэт.

Разам з Алесем Бяляцкім, Славамірам Адамовічам і іншымі стварыў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Культавы беларускі паэт канца XX ст. Анатоль Сыс аказаў вялікі ўплыў на тагачаснае пакаленне беларускіх паэтаў.

Забараніў перакладаць свае вершы на рускую, пакуль беларуская мова не стане раўнапраўнай у СССР. Пры жыцці выйшлі толькі 3 зборнікі - Агмень, Пан Лес і Сыс.

Адзін з арганізатараў і прамоўцаў на першых «Дзядах» і мітынгу супраць разбурэння Верхняга Горада ў Мінску.
11🥰6👍5
✍️ Выраз дня: be flush with smth - празмернасць, заможнасць, лішак

📖 Беларускія адпаведнікі: -
- (чагосці напрыклад, грошай) ЯК ТРЭСАК, ЯК МЯКІНЫ, ЯК У ЧОРТА
- САБАКІ НЕ ЛІЖУЦЬ

(Крыніца: "Санько, Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы
6👍52🔥2
Вітаем, даражэнькія! Каб панядзелак не быў такім цяжкім, прапануем вам згуляць у адну гульню!

Традыцыйна, адзін сапраўдны ўстойлівы выраз, і некалькі выдуманых. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: выключнае нахабства, бессаромнасць
Anonymous Quiz
15%
Лісы хвост апрануць" "Ну ты даеш! Лісы хвост апрануў і ходзіш як пан!"
42%
Вочы ў сабакі пазычыць" "Ты вочы ў сабакі пазычыў - мяне ашукаў, а людзей не ашукаеш!"
23%
"У мядзведзя маліны забраць" "Гэты хам і ў мядзведзя б маліны забраў!"
21%
"Барану рогі адкруціць" "Хоча ўсіх на свой капыл перарабіць! Такі і барану рогі адкруціць!"
😁651👍1
Перакладчыцкая майстэрня: першы сезон фінішаваў. Працягу – быць!

«Сотня заявак на майстэрню – гэта вельмі шмат. Уражвае! Арганізатары, што называецца, плакалі, але мусілі выбіраць з улікам спецыфікі інтэрнэту. Мы правялі дзевяць заняткаў. І больш за восемдзесят працэнтаў удзельнікаў пратрымаліся да канца» – кажа кіраўнік майстэрні Андрэй Хадановіч.

Як усё праходзіла і што думаюць пра заняткі ўдзельнікі – чытайце ў нашым артыкуле на сайце.

Напрыклад, вось што: «Памылак не пазбеглі нават культавыя аўтарытэты – Васіль Сёмуха і Рыгор Барадулін. Найперш з таго, што працавалі не з арыгінальнымі творамі. І як Альгерд Бахарэвіч з Томасам Вайлерам неўзабаве ўзяліся рэцэнзаваць нашыя ўрыўкі з працы над тэкстам Рэмарка, то я асабіста ўжо не пераймаўся ўласнымі хібамі, а заняў куды больш рацыянальную пазіцыю: зрабіў практычныя высновы».

❤️ Каманда Беларускага ПЭНа вельмі ўсцешаная, што вяртанне Перакладчыцкай майстэрні так цёпла прынялі і навучэнцы, і мэтры. Таму выдатная навіна – працяг абавязкова будзе!
👍9🥰8
📅 Сёння спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Фларыяна Ждановіча — акцёра шырокага творчага дыяпазону, стваральніка яркіх драматычных і камедыйных вобразаў, рэжысёра, тэатральнага дзеяча

🙏 У складаных умовах нямецкай і польскай акупацыі ствараў беларускі нацыянальны тэатр (БДТ-1, цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы). Зрабіў першыя пастаноўкі беларускай драматургічнай класікі паводле твораў Купалы, Коласа, Аляхновіча, Каганца, Буйло 📚

Перакладаў на беларускую з польскай, рускай і ўкраінскай моў ✍️

Арыштаваны ў 1930 годзе. Асуджаны да 5 гадоў ППК. У 1937 арыштаваны паўторна і расстраляны...
😢8💔8
Шаноўныя сябры! Мы радыя прапанаваць вам годны канал РазМова!

Гэты канал для тых, каму неабыякавыя і лёс нашай краіны, і сумны лёс роднай мовы, і хто імкнецца штосці ў гэтым лёсе змяніць.

Так сталася, што мы, беларусы розных заняткаў, полу, ўзросту і месцаў жыхарства ўжо маем досвед вяртання да роднай мовы. Наш узровень розны: ад пачатковага, да добрага і вельмі добрага.

Хтосці з нас размаўляў па-беларуску з маленства, а хтосці за кароткі час аднавіў беларускую мову наноў, "з нуля". Але нас аб'ядноўвае выкарыстанне беларускай мовы ў паўсядзённасці, у рэальным жыцці. Мы гэта зрабілі. І мы можам дапамагчы ў гэтым вам.

Пагадзіцеся, што зараз і фізічна, і эмацыйна цяжка садзіцца і вывучаць падручнікі, паўтараць словы. Ды й часу бракуе. А што калі штодня проста рабіць малыя крокі: вымаўленае слова, прачытаная кніга, вывучаны верш, напісаны ліст? Маленькі крок для кожнага чалавека - вялікі крок для аб'яднання і адраджэння, разам з РазМова!

Давайце зробім гэта разам!
11🔥7
Даражэнькія, на наш акаўнт у Інстаграм зноў быў здзейснены напад, аднак сітуацыя была пад кантролем. Зараз усё добра. Падрабязнасці - пазней. Калі хто мае досвед ці можа падказаць дасведчанага чалавека, які можа дапамагчы падаць ліст у ABW - пішыце ў прыватныя ці ў каментарах - будзем вельмі ўдзячныя!
😱54😢4🤔1
Справа такая:
1. 29.10.2024 а 14:51 - прыйшло паведамленне быццам бы ад META з паведамленнем аб тым, што кантэнт акаўнта парушае шэраг правіл META (1 скрын). Прапанавалася таксама запоўніць форму на апеляцыю.
2. Прайшоўшы па спасылцы, адкрывалася форма аўтарызацыі быццам на бізнес-партале META (2-4 скрыны). Там была і форма якую трэба запоўніць для апеляцыі.
3. Пасля аўтарызацыі на гэтым партале, амаль адразу прыйшло паведамленне, што ў акаўнт зайшлі з іншай прылады (6 скрын). Зайсці ў акаўнт у Інстаграм пад старымі ўліковымі дадзенымі стала немагчыма, бо быў зменены пароль і шмат іншых дадзеных (7 скрын).
4. Паз сапраўдны Account Center (Meta) стала вядома, што прайшоў запыт на выдаленне. Праз той жа самы Account Center (Meta) выдаленне было адменена, пароль зменены яшчэ раз, кантроль над акаўнтам адноўлены. Шмат шкоды злачынцы зрабіць не паспелі, адчувальныя дадзеныя да іх не трапілі (на тым акаўнце іх проста не было). Стала вядома, што злачынцы заходзілі з Менска, Беларусь (8 скрын).
😢11😱10
Шчыры дзякуй вам, сябры, што так хутка адгукнуліся і дапамаглі з кансультацыямі на конт таго, што і як трэба пісаць у ABW - усе сабраныя дадзеныя мы неўзабаве перашлём туды.

Рэкамендацыі:
1. Мы катэгарычна НЕ раім вам праходзіць па фішынгавых спасылках, запаўняць розныя формы, ці паўтараць нашыя дзеянні
Дарэчы, вось вам годны спіс яўных прыкмет таго, што ліст з'яўляецца "Фішынгавым"
2. Уключыце двухфактарную аўтэнтыфікацыю
3. Прыдумайце трывалыя складаныя паролі для сваіх акаўнтаў
бо ёсць верагоднасць, што гэта можа быць пачаткам.
————————————
Сімвалічна, што злодзеі паспрабавалі выдаліць наш акаўнт у Інстаграм у такі трагічны і знакавы дзень: час ідзе, а іх метады не змяняюцца - толькі знішчыць, забараніць, адмяніць, забіць беларускую мову і беларусаў. Але жывуць беларусы, жыве мова, Жыве Беларусь!
11😱9🤗2
Forwarded from bellitinfo
Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — страшная ноч у беларускай гісторыі, бо ў гэтую ноч НКУС расстраляла больш за 100 чалавек, сярод якіх было шмат літаратараў 🕯

Невінаватасць большасці з расстраляных пазней была прызнана савецкімі ўладамі, яны былі пасмяротна рэабілітаваныя.

У дзень памяці расстраляных творцаў мы прапануем вам падборку відэаматэрыялаў пра гэтых літаратараў.

Чытаць🪻
😢22
✍️ Выраз дня: Chew The Fat - весці доўгую размову, часта ні аб чым - проста балбатаць

📖 Беларускі адпаведнік:
ЗВАНІЦЬ ЯЗЫКАМІ (ПАЗВАНІЦЬ ЯЗЫКАМІ)
(Крыніца: "Фёдар Янкоўскі. Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы
5🔥5🥰4👍2