Бел.Read
761 subscribers
595 photos
8 videos
323 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
📅 Паэтэса і перакладчыца Эдзі Агняцвет нарадзілася 11 кастрычніка 1913 (або 1916) 🤔

Пісала пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі, кнігі паэзіі для дзяцей, паэмы. Аўтар лібрэта опер для дзяцей «Джанат», «Марынка» 🔥

Пераклала на беларускую мову паасобныя творы Барто, Украінкі, Бажана, Судрабкална, Османіса, Беранжэ, Экзюперы, Апалінэра, Элюара 📚
14🥰2
😁17🤣6
7👍7🔥5
Дзіўная газета, якая з'яўляецца роўна апоўначы... 🕛

🗞 Ніколі не чытайце Начную Газету. Частка ХIIІ: МАТЭЛЬ 🏨

Добрая нагода паказытаць сабе нервы перад Хэлаўінам 🎃

👁👁 Сачыце за працягам містычнай гісторыі на нашым Патрыёне!
👍6🔥6
🎉 ДВА ГАДЫ ПРАЦУЕМ ДЛЯ ВАС!

Вітаем вас, нашыя гледачы! Прайшло роўна 2 гады з публікацыі першага эпізоду сэрыяла ў нашай агучцы. За гэты час мы пасьпелі зрабіць БОЛЬШ ЗА 200 эпізодаў розных сэрыялаў, некалькі поўнамэтражак ды прыняць удзел у праэктах іншых людзей. Акрамя таго, мы прайшлі вялікі шлях па паляпшэньні якасьці ды хуткасьці ў стварэньні кантэнту, што не перашкаджае нам працягваць працаваць над гэтым і далей літаральна штодзень

Варта адзначыць, што мы ня проста «канвеерам пуляем» кантэнт у пустату, але й кідаем усю астачу сілаў ды часу на яго распаўсюд і папулярызацыю амаль ВА ЎСІХ САЦСЕТКАХ, каб як мага больш звычайных людзей даведаліся ўвогуле пра існаваньне беларускіх агучак. Праз гэта мы вельмі стамляемся, асабліва калі пры вялізных намаганьнях мы бачым штотыднёвыя адпіскі ад нашага патрыёну і амаль нуль падпісак. Бо, таксама варта нагадаць, што ў нас НЯМА АНІЯКАГА ФІНАНСАВАНЬНЯ, акрамя вашых ахвяраваньняў ды ўласных сродкаў, а расходы, нажаль, ёсьць

Таму, толькі з вашай дапамогай мы можам захаваць дастатковы ўзровень матывацыі ды атрымаць хоць якія срокі на стварэньне кантэнту, бо мы хочам агучваць яшчэ больш ды лепш.
Даступныя пляцоўкі для падтрымкі:
· Patreon
· Buy Me a Coffee
(З тэрыторыі РБ бясьпечна, але даступна праз VPN)

Дзякуй вялікі за вашую падтрымку! Толькі разам з вамі мы зможам працягваць папулярызаваць ды распаўсюджваць нашую родную, прыгожую беларускую мову! ❤️❤️❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11🥰3👍2
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
5👍3🔥3
Выраз дня: Be Full Of Beans - быць энергічным, нястомным, неўтаймаваным

📖 Беларускі адпаведнік: МАЛАНКАЮ СМАЛІЦЬ
(Крыніца: "Фёдар Янкоўскі. Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы
9😁4👍1
Forwarded from bellitinfo
Выйшла анталогія беларускай паэзіі ў італьянскіх перакладах пад назвай "Свет скончыўся, а мы не"📓

З’явілася кніга “Il mondo è finito e noi invece no: Antologia di poesia bielorussa del XXI secolo” (Свет скончыўся, а мы не: анталогія беларускай паэзіі 21 стагоддзя), якая ўключае пераклады на італьяскую мову беларускай паэзіі апошніх дзесяцігоддзяў. Першая прэзентацыя пройдзе на берлінскай “Прадмове”.

Ілюстрацыя на вокладцы анталогіі ад мастачкі Святланы Дземідовіч. Прадмову напісала літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук Ульяна Верына.

Падрабязней 👈
13👍1
📅 Сёння адзначаецца 125 год з дня нараджэння Адама Бабарэкі — літаратуразнаўцы, кpытыка, празаіка, паэта, філосафа 📖

Стаў суарганізатарам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша». Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры 📚

Пісаў прозу, артыкулы, займаўся метадалогіяй літаратуразнаўства, гісторыяй беларускай літаратуры 🥰

Арыштаваны ў 1930, у 1931 прыгавораны да 5 гадоў ссылкі. Тэрмін быў падоўжаны на 2 гады. Паўторна арыштаваны ў 1937. Па дакументах НКУС, памёр у лагернай бальніцы 😢
😢104
Выраз дня: Blow smoke - "напусціць дыму", перабольшваць, наўмысна хлусіць

📖 Беларускі адпаведнік: НАВЕРЗЦІ СЕМ КАРАБОЎ
(Крыніца: "Фёдар Янкоўскі. Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы
77👍4🔥2
Forwarded from bellitinfo
Беларусы выкупілі Статут ВКЛ, каб перадаць яго на радзіму 🤩

У межах працы па вяртанні беларускіх каштоўнасцяў ініцыятыва MALDZIS выкупіла Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году (Трэці Статут), надрукаваны ў Вільні ў 1693 годзе на польскай мове.

Статут ВКЛ 1588 году — самае важнае выданне, надрукаванае ў Вялікім Княстве Літоўскім за ўсе часы яго існавання, і адзін з самых дасканалых прававых дакументаў у тагачасным свеце.


Падрабязней 📘
🤔87👍5
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
8🥰5🔥2💯1
Роман «Дюна» выйдет на беларусском языке.

«Да трэцяй часткі экранізацыі Дэні Вільнёва дакладна паспеем».

https://news.zerkalo.io/cellar/81165.html?tg=7

Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.
15🔥8
Выраз дня: A drop in the ocean - кропля ў акіяне, вельмі мала, амаль нічога

📖 Беларускі адпаведнік: З ЖАБІНЫ ПРЫГАРШЧЫ
(Крыніца: "Фёдар Янкоўскі. Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы
🔥10🥰9😁1
📅 20 кастрычніка 1733 нарадзіўся Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч — вялікалітоўскі філолаг, гісторык, перакладчык, паэт і празаік

Скончыў Пінскі езуіцкі калегіум, Віленскую езуіцкую акадэмію. Вучыўся ў Францыі, Італіі, Германіі 🇪🇺

Адным з першых зрабіў пераклад Карнелія Тацыта на славянскую мову (польскую), яго пераклад да цяперашняга часу лічыцца лепшым у еўрапейскай літаратуры, а пераклады Гарацыя — самымі поўнымі і дасканалымі. Аўтар 7-томнай «Гісторыі Польшчы» і гісторыі Крыма («Таўрыя») ✍️

Аўтар шматлікіх одаў, ідылій, сатырычных твораў 📚
11👍3
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, прапануем вам паказытаць сваю інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны ўстойлівы выраз, і некалькі выдуманых.Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выразаў у тым,што нехта згубіў усё ці наогул нічога не атрымаў
Anonymous Quiz
13%
"З вішні касцяня" (Вярнуўся з кірмашу — з вішні касцяня атрымаў!)
25%
"Ад лебяды насенне" (За месяц — ад лебяды насенне атрымаў!)
30%
"Ад печкі дыму, ды не цяпло" (А як надышоў час сплаціць — ад печкі дыму, ды не цяпло!)
32%
"Ад камізэлькі рукавы" (Паехаў на заробкі зяць - атрымаў ад камізэлькі рукавы)
7👍5🔥2
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
16
Forwarded from bellitinfo
Культавы дэтэктыў Агаты Крысці выйшаў па-беларуску 🔥

Выдавецтва “Логвінаў” выпусціла з друку адну з найбольш папулярных кніг каралевы брытанскага дэтэктыву — раман Агаты Крысці “Забойства ва «Усходнім экспрэсе»”.

Пераклала твор на беларускую мову Аляксандра Дзмітранок.

Дзе купіць ⬅️
🔥138👍2
Forwarded from МАЯ МОВА
404 Language Not Found

“Мова 404” выйшла па-англійску!

У кнізе больш за 100 гісторый моўнай дыскрымінацыі ў Беларусі. Я лічу англамоўную версію вельмі важнай, бо існуе ілжывае меркаванне, што беларусы самі, без усялякага ціску і прымусу абіраюць рускую мову і адмаўляюцца ад беларускай. Справа ў тым, што беларусы кожны дзень сутыкаюцца з цяжкасцямі і перашкодамі, спрабуючы карыстацца беларускай мовай. Я хачу паказаць сутнасць і маштаб праблемы для людзей ва ўсім свеце - Аліна Нагорная

Бясплатная анлайн-версія для чытання даступная тут: https://www.mova404.info/en/book Для аматараў паперы ёсць некалькі асобнікаў у аўтаркі, а таксама ў крамах “Кропка» і “The.Bookest.word”.

Таксама нагадваем пра англамоўную старонку аўтаркі ў Instagram. Там можна знайсці інфармацыю пра моўную сітуацыю ў Беларусі: https://www.instagram.com/mova_not_found

Падзяліцеся спасылкай на кнігу і інстаграм з замежнымі сябрамі 🤍
12👍5
📚 Анлайн-прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Што робяць пачуцці?”

У чацвер, 24 кастрычніка, у межах цыклу “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца анлайн-сустрэча польскай пісьменніцай Цінай Азевіч і прэзентацыю беларускага перакладу яе бестселера “Што робяць пачуцці?”.

У прэзентацыі, акрамя аўтаркі, удзельнічаюць перакладчыца Марыя Пушкіна і выдавец Андрэй Янушкевіч.

“Што робяць пачуцці?” - гэта дасціпная і душэўная кніга пра тое, што адбываецца ў свеце пачуццяў (і не толькі).

Радасць, гонар, захапленне, гнеў, трывога, страх… Нам усім знаёмыя гэтыя і многія іншыя пачуцці.

Але ці ведаем мы, што яны робяць у вольны час? Цяпер нарэшце можна гэта ўбачыць.

Вось што абмяркуюць:

✔️ Чытанне як тэрапія: гісторыі на памежжы літаратуры і псіхалогіі;

✔️ Як пачуцці “зрабіліся” літаратурнымі героямі?

✔️ За што дарослыя любяць дзіцячыя кнігі?

✔️ Ці адрозніваюцца “дзіцячыя” і “дарослыя” рэакцыі?

✔️ Як “дзіксы” сталі “пачуццямі”, а пісьменніца сустрэлася са сваёй ілюстратаркай?

✔️ Што робяць выдаўцы для сваіх аўтараў (і аўтарак)?

✔️ Калі пішуцца працягі: бестселер як пачатак кніжнай серыі.

✔️ Хто хоча атрымаць паштоўку шчасця?


Проста далучайцеся да трансляцыі на старонцы "Прасторы польскай культуры" ў прызначаны час.

📆 Дата: 24 кастрычніка
Час: 17.00 (час мінскі, гэта 16.00 па Варшаве і 17.00 па Вільні)
📍Месца: старонка "Прасторы польскай культуры"
4👍4🔥4