#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)

❤6👍5🥰4
Forwarded from bellitinfo
11 кастрычніка: лекцыя Уладзіміра Арлова пра беларускіх жанчын 👩🦰🧑🦰
11 кастрычніка ў Вільні пройдзе сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым, на якой ён прачытае лекцыю “Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі”.
Падрабязней 👈

🔥11👍5
А ў нас для вас гарачая навіна! 🎉
Кагосьці так пераўзбудзіла беларуская мова, што мы атрымалі страйк у Інстаграм за выяву аголенага цела і дзеянні сэксуальнага характару. Але ўжо ўсё добра. На скрыншотах - страйк, арыгінальны пост і паведамленне, што ўсё добра 🤗
Мы выдатна разумеем, што беларуская мова - гэта сэксі, а беларускі і беларусы - наогул краш, але трэба трымаць сябе ў руках 🤍🍓🤍
(І падпісвацца на наш Інстаграм...🥰)

🤣18🥰12
📅 7 кастрычніка 1788 нарадзіўся Іван Іванавіч Насовіч — беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст і этнограф ✍️
Іван Іванавіч склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы (каля 13 тыс. слоў), тлумачальна-перакладны «Слоўнік беларускай гаворкі» (больш за 30 тыс. слоў) - да гэтага часу застаецца ўнікальным зборам беларускай лексікаграфіі 📚
Фальклорна-этнаграфічныя працы: «Зборнік беларускіх прыказак» (каля 3,5 тыс. прыказак, прымавак, прыгаворак, праклёнаў, скорагаворак і інш.), «Беларускія прыказкі і прымаўкі», «Беларускія прыказкі і загадкі», «Беларускія песні» (больш за 350 тэкстаў) ⚡️⚡️⚡️
Пераклаў з лацінскай мовы 3-томную працу А. Тэйнера «Старажытныя помнікі, што асвятляюць гісторыю Польшчы і Літвы», у якой адлюстраваны ўзаемадачыненні Польшчы і ВКЛ, асветлена гісторыя беларускіх зямель з 1217 да 1696 г. 🥰

❤11👍6
Forwarded from bellitinfo
✔️8 кастрычніка: OPEN MIC NIGHT — адкрыты мікрафон у Вільні.
📍08.10 (аўт), 18.30, CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5. Уваход: free donation.
✔️8 кастрычніка: прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова ў Беластоку.
Гісторыя і сучаснасць беларускай лацінкі, вершы з кнігі ŚVIECIACCA VOKNY DY NIKOHA ZA JIMI.
📍08.10 (аўт), 19.00, Хаб Новая Зямля (ul.Wyszyńskiego 6A). Уваход вольны.
✔️8 кастрычніка: прэзентацыя кнігі #IMBY. 1991-2005 і сустрэча з Паўлам Валатовічам у Варшаве.
Кніга расказвае найноўшую гісторыю Беларусі праз асабістыя ўспаміны аўтара.
📍08.10 (аўт), 18.30, Witryna Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6. Уваход вольны.
✔️14 кастрычніка: прэзентацыя зборніка "Пра словы і цішыню між імі" ў Варшаве.
Гэта зборнік сучаснай украінскай паэзіі ў беларускіх перакладах, якія публікаваліся ў часопісе TAUBIN ад лютага 2022 года. Сярод гасцей — Паўло Карабчук, Олеся Мамчыч, Барыс Херсонскі, Андрэй Хадановіч.
📍14.10 (пн), 18.30, Free Belarus Center, Mokotowska 24-64. Уваход вольны.
#афіша

👍10
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
❤8👍5
Forwarded from bellitinfo
13 кастрычніка: сустрэча з Уладзімірам Арловым і Яраславам Іванюком у Стакгольме 📘
У нядзелю 13 кастрычніка адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым і кіраўніком фонда KAMUNIKAT.ORG Яраславам Іванюком.
Што будзе на імпрэзе:
1. Дыскусія на тэму "Ці дапаможа еўрапейская гісторыя Беларусі ўвайсці ў еўрапейскую будучыню?"
2. Прэзентацыя кніг "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны", "Імёны свабоды", "Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча", "Ордэн Белай Мышы".
3. Кніжны кірмаш і аўтограф-сесія.
📍Кнігарня Interbok, Hantverkargatan 32, Stockholm
🗓 13 кастрычніка, 18:00. Уваход вольны.

👍8❤4
Forwarded from Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат
Пераклад рамана Евы Вежнавец (сапраўднае імя Святлана Курс) «Па што ідзеш, воўча?» намінаваны на шведскую літаратурную прэмію Kulturhuset Stadsteatern, паведамляецца на сайце прэміі.
➡ https://kamunikat.com/raman-evy-vezhnavets-naminavany-na-shvedskuyu-premiyu
#навіны_kamunikat

🔥10🥰8👍1
✍️ Выраз дня: On The Breadline - за мяжой беднасці
📖 Беларускі адпаведнік: Хварэць на кішэнь (на кішэню)
(Крыніца: "Фёдар Янкоўскі. Беларуская фразеалогія")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы

✍7🥰7❤4🔥4
🥰Пост пра цудоўнае мерапрыемства ад цудоўных людзей: сябры з Вільні, звярніце ўвагу 👇👇👇
👍3
Forwarded from ULegend - вандроўкі па-беларуску
Сябры, запрашаем на квэст «Філаматы і філарэты» 13 кастрычніка ў Вільні!
А ці ведаеце вы, што ў Вільні існавалі таемныя студэнцкія таварыствы, сябры якіх называлі сябе “аматарамі навук” і “аматарамі дабрачыннасці”? Першае пасяджэнне Філаматаў адбылося 1 кастрычніка 1817 года.
З нагоды гадавіны ўтварэння запрашаем вас на таемны сход. А каб знайсці месца збору, давядзецца прайсці квэст і разгадаць загадкі ад нашых герояў.
❗️Удзел у квэсце бясплатны, у камандах ад 1 да 6 чалавек. Напрыканцы вас чакае філамацкая вечарынка а 16-й ў таемным месцы збору, а пераможцаў – каштоўныя прызы🎁
📱Вам спатрэбяцца тэлефон з інтэрнэтам і, магчыма, паўэр-банк. Гугліць будзе не толькі можна, але патрэбна!
🕘 13 кастрычніка ў 14:00📝
📍Вільня, Базыльянскія муры па вул. Вастрабрамскай (Aušros Vartų g. 7B).
✅ Рэгістрацыя па спасылцы.
Чакаем вас! 🤗
Імпрэза адбудзецца ў межах Эдзьютона грамадзянскай адукацыі ад EENCE, і фундацыі Flying Bags пры падтрымцы BPB (Нямеччына).
—
Instagram | Tik-Tok | Telegram
🌻 Падтрымаць праект

🔥7❤6
📅 Паэтэса і перакладчыца Эдзі Агняцвет нарадзілася 11 кастрычніка 1913 (або 1916) 🤔
Пісала пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі, кнігі паэзіі для дзяцей, паэмы. Аўтар лібрэта опер для дзяцей «Джанат», «Марынка» 🔥
Пераклала на беларускую мову паасобныя творы Барто, Украінкі, Бажана, Судрабкална, Османіса, Беранжэ, Экзюперы, Апалінэра, Элюара 📚

❤14🥰2
Як на конт праверыць сваю інтуіцыю?
У апытанцы - 4 псеўда фальклорныя выразы і адзін сапраўдны. Адгадайце, які! Толькі будзьце сумленнымі і не выкарыстоўвайце пошукавікі! Сэнс выразаў у тым, што нехта блытаецца пад нагамі, перашкаджае, надакучвае:

Anonymous Quiz
17%
"Мухі пад лапці пускаць" (Ну што ты там мухі пад лапці пускаеш, дай мне прайсці!)
22%
"Коткіным хвастом махаць" (Не круціся тут коткіным хвастом, лепш дапамажы!)
25%
"Смалою дакучаць" (Што ты смалою дакучаеш, адчапіся ўжо!)
25%
"Як заяц лапамі стракацець" (Перастань стракацець як заяц лапамі, не магу засяродзіцца!)
12%
"Курынымі крыламі матляць" (Хопіць курынымі крыламі матляць, дай заняцца справай!)
❤7👍7🔥5
Дзіўная газета, якая з'яўляецца роўна апоўначы... 🕛
🗞 Ніколі не чытайце Начную Газету. Частка ХIIІ: МАТЭЛЬ 🏨
Добрая нагода паказытаць сабе нервы перад Хэлаўінам 🎃
👁👁 Сачыце за працягам містычнай гісторыі на нашым Патрыёне!

👍6🔥6
Forwarded from Агучка «Кавярня»
Вітаем вас, нашыя гледачы! Прайшло роўна 2 гады з публікацыі першага эпізоду сэрыяла ў нашай агучцы. За гэты час мы пасьпелі зрабіць БОЛЬШ ЗА 200 эпізодаў розных сэрыялаў, некалькі поўнамэтражак ды прыняць удзел у праэктах іншых людзей. Акрамя таго, мы прайшлі вялікі шлях па паляпшэньні якасьці ды хуткасьці ў стварэньні кантэнту, што не перашкаджае нам працягваць працаваць над гэтым і далей літаральна штодзень
Варта адзначыць, што мы ня проста «канвеерам пуляем» кантэнт у пустату, але й кідаем усю астачу сілаў ды часу на яго распаўсюд і папулярызацыю амаль ВА ЎСІХ САЦСЕТКАХ, каб як мага больш звычайных людзей даведаліся ўвогуле пра існаваньне беларускіх агучак. Праз гэта мы вельмі стамляемся, асабліва калі пры вялізных намаганьнях мы бачым штотыднёвыя адпіскі ад нашага патрыёну і амаль нуль падпісак. Бо, таксама варта нагадаць, што ў нас НЯМА АНІЯКАГА ФІНАНСАВАНЬНЯ, акрамя вашых ахвяраваньняў ды ўласных сродкаў, а расходы, нажаль, ёсьць
Таму, толькі з вашай дапамогай мы можам захаваць дастатковы ўзровень матывацыі ды атрымаць хоць якія срокі на стварэньне кантэнту, бо мы хочам агучваць яшчэ больш ды лепш.
Даступныя пляцоўкі для падтрымкі:
· Patreon
· Buy Me a Coffee
(З тэрыторыі РБ бясьпечна, але даступна праз VPN)
Дзякуй вялікі за вашую падтрымку! Толькі разам з вамі мы зможам працягваць папулярызаваць ды распаўсюджваць нашую родную, прыгожую беларускую мову! ❤️❤️❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11🥰3👍2
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
❤5👍3🔥3
Выраз дня: Be Full Of Beans - быць энергічным, нястомным, неўтаймаваным
📖 Беларускі адпаведнік: МАЛАНКАЮ СМАЛІЦЬ
(Крыніца: "Фёдар Янкоўскі. Беларуская фразеалогія")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы
📖 Беларускі адпаведнік: МАЛАНКАЮ СМАЛІЦЬ
(Крыніца: "Фёдар Янкоўскі. Беларуская фразеалогія")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы
❤9😁4👍1
Forwarded from bellitinfo
Выйшла анталогія беларускай паэзіі ў італьянскіх перакладах пад назвай "Свет скончыўся, а мы не"📓
З’явілася кніга “Il mondo è finito e noi invece no: Antologia di poesia bielorussa del XXI secolo” (Свет скончыўся, а мы не: анталогія беларускай паэзіі 21 стагоддзя), якая ўключае пераклады на італьяскую мову беларускай паэзіі апошніх дзесяцігоддзяў. Першая прэзентацыя пройдзе на берлінскай “Прадмове”.
Ілюстрацыя на вокладцы анталогіі ад мастачкі Святланы Дземідовіч. Прадмову напісала літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук Ульяна Верына.

❤13👍1
📅 Сёння адзначаецца 125 год з дня нараджэння Адама Бабарэкі — літаратуразнаўцы, кpытыка, празаіка, паэта, філосафа 📖
Стаў суарганізатарам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша». Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры 📚
Пісаў прозу, артыкулы, займаўся метадалогіяй літаратуразнаўства, гісторыяй беларускай літаратуры 🥰
Арыштаваны ў 1930, у 1931 прыгавораны да 5 гадоў ссылкі. Тэрмін быў падоўжаны на 2 гады. Паўторна арыштаваны ў 1937. Па дакументах НКУС, памёр у лагернай бальніцы 😢

😢10❤4
Выраз дня: Blow smoke - "напусціць дыму", перабольшваць, наўмысна хлусіць
📖 Беларускі адпаведнік: НАВЕРЗЦІ СЕМ КАРАБОЎ

❤7✍7👍4🔥2