Forwarded from Беларускія Нячысцікі
У выдавецтве "Czabor Publishing" у Варшаве (Польшча) невялікім накладам сёння выйшаў у свет пераклад маёй першай кнігі на ангельйскую мову: "Belarusian bogeyfolk. Forest".
На мой погляд, гэтая кніга цікавая менавіта перакладам, тэма таго, як жа перакласьці беларускія назвы нячысцікаў, абрадаў, рытуалаў і пры гэтым захаваць кантэкст, аўтэнтычнасць вельмі спрэчная і складаная. Гэта заўсёды пэўная гульня слоў: Вужалка - вуж, Гаёўка - гай, Лясун - лес. Ды і само слова "нячысцік" як перакласці?
Мне здаецца, з гэтай задачай выдатна справіўся Андрэй Строцаў (ілюстратар, антраполаг, даследчык творчасці Дж.Р.Р. Толкіна, аўтар перакладу на беларускую мову кнігі Клайва Льюіса “Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян"). Дзякуй!
P.S. Крама выдавецтва знаходзіцца па адрасе Oleandrów 6/2, Warszawa.

❤13🔥9👍7
📅 Сёння спаўняецца 115 год з дня нараджэння Лукаша Калюгі — беларускага празаіка, перакладчыка
Дэбютаваў апавяданнем «Вясна». У часопісе «Полымя» за 1931 надрукавана першая частка аповесці «Нядоля Заблоцкіх». У 1974 выйшаў зборнік «Ні госць, ні гаспадар» 📚
Пераклаў раман «Зайздрасць», раман «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (ч. 4), З К.Чорным - аповесць «Блакітныя эшалоны» ✍️✍️✍️
Арыштаваны ў 1933 у Мінску, асуджаны і сасланы на 5 гадоў на Урал. Зноў арыштаваны ў 1935, у 1936 расстраляны паводле прысуду Чалябінскага суда 💔

💔11😢9
🗞️Ніколі не чытайце Начную Газету. Частка ХІ: ТЭЛЕНАВІНЫ
Дзіўная газета, якая з'яўляецца роўна апоўначы...
Падпісвайцеся на наш Патрыён каб своечасова атрымліваць абвесткі🎉

❤6🔥5👍1
Даражэнькія, а ў нас на канале стартуе новая рубрыка! 🎉
Будзем разбіраць устойлівыя выразы на англійскай і знаходзіць іх адпаведнасці на беларускай мове.
Цікава, як гучаць адны і тыя ж думкі ў розных культурах? Тады заставайцеся з намі! 😉
✍️ І першы выраз, які мы прапануем вашай увазе -
have one's head in the clouds - мроіць, летуценіць.
📖 Беларускія адпаведнікі:
- Пра нябесныя мігдалы думаць
- Пра нябесныя ясноты марыць
- У надхмар'і лунаць
- У паднябессі лунаць
(Крыніца: Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем)
Калі ласка, пакідайце свае думкі на конт новай рубрыкі, формы, падачы ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы - будзем разбіраць і спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы

❤17👍5🔥3🥰2
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)

❤10👍8
📅 30 верасня 1892 года нарадзілася Зоська Верас - пісьменніца, перакладчыца і грамадская дзяячка 🙏
Аўтарка «Беларуска-польска-расейска-лацінскага батанічнага слоўніка», кнігі вершаў і апавяданняў для дзяцей «Каласкі», напісала ўспаміны пра М. Багдановіча («Пяць месяцаў у Менску»), У. Галубка, Ядвігіна Ш., іншых. Для дзіцячага тэатра пераклала п’есы Р. Завадовіча «Князь Марцыпан», Ю. Ігарава «Сірата», «Лясныя хаткі» В. Біянкі 📚
У свае 98 гадоў Зоська Верас начамі рабіла пераклад кнігі аб лекавых раслінах на беларускую мову 💐

❤15🥰6👍3
📅 Сёння нарадзіўся яшчэ адзін тытан беларускай літаратуры - Ніл Сымонавіч Гілевіч (30 верасня 1931) — паэт, перакладчык, празаік, драматург... 📚
🌞 Чалавек з бясконцай энергіяй і любоўю да роднай мовы. Колькасць уласных твораў гэтага таленавітага і вельмі глыбокага літаратара перасягае ўсе ўяўныя межы: пералічваць яго раманы, зборнікі, творы, паэмы, навуковыя працы па літаратуразнаўстве - не прыстойна доўга. Да таго, Ніл Сымонавіч пераклаў на беларускую мову творы звыш 400 паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх, сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, лужыцкіх...) 🤯
✍️ Як дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, быў кіраўніком працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту Закона Беларускай ССР аб мовах, паводле якога беларуская мова вызначалася адзінай дзяржаўнай мовай у Беларусі 🤍❤️🤍
Крытыкаваў рэжым, за што трапляў у «чорныя спісы». На нашым Ютуб-канале ёсць агучаны верш "Замірае, сціхае..." Ніла Гілевіча, пераасэнсаваны на падзеі канца 2020-пачатка 2021 гадоў 🥰

🥰12❤8👍4
Forwarded from bellitinfo
Адкрыты набор у Школу маладога пісьменніка🍁
Школа маладога пісьменніка — нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках, лекцыях і майстар-класах аўтары і аўтаркі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама слухаць сябе ды абмяркоўваць творы сваіх аднагрупнікаў.
Сёлета ў Школе выкладаюць Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы.
📝 Дэдлайн падачы заявак — 25 кастрычніка.
Падаць заяўку ⬅️

👍6❤1
Forwarded from bellitinfo
Працягваем знаёміць вас з праграмай фестывалю #pradmova, які адбудзецца ў Вільні ўжо на гэтых выходных!
Аматарам паэзіі прапануем звярнуць увагу на наступныя імпрэзы:
🍁 5 кастрычніка, субота, 12.30-13.00
Прэзентацыя зборніка Славаміра Адамовіча “Адрэналін”(імпрынт “Skarynycy”)
“Адрэналін” — восьмы зборнік вершаў Славаміра Адамовіча, і другі з паэтычных. Падзагаловак кнігі даволі іранічны – “вершы пасля пяцідзесяці”. Тэксты, сабраныя ў кнізе, канкрэтныя і часам нават жорсткія, як і час, у якім тут і цяпер мы жывем.
🍁 5 кастрычніка, субота, 20.00-21.30
Міжнародныя паэтычныя чытанні
Удзельнікі: Маар'я Кангра, Ігар Коцюх, Каця Новак, Юлія Фінкоўская, Андрэй Хадановіч. Музыка — Віктар Сямашка.
🍁 6 кастрычніка, нядзеля, 13.20-14.20
“Там, за пісьмом”: прэзентацыя новых паэтычных кніг ад выдавецтва hochroth minsk
Таццяна Нядбай, Марына Хоббель і Андрэй Хадановіч прадставяць свае кнігі. Дыскусія і чытанні з удзелам выдаўца Дзмітрыя Строцава.

❤8👍7
📅 2 кастрычніка 1961 нарадзіўся Сяргей Шупа — перакладчык, журналіст, грамадскі дзеяч 🔥
🌎 Ведае не менш за 15 моў. Пераклаў асобныя творы больш за 25 пісьменнікаў, у тым ліку Борхеса, дэ Мапасана, Маркеса, Оруэла, По, кнігу прарока Ёны.
📖 Аўтар кнігі «Падарожжа ў БНР», дзе ў гістарычным кантэксце паказаны дакументы і матэрыялы, захаваныя ў фондах Мінска і Вільні 🤍❤️🤍
1️⃣ Літаратурная прэмія імя А. Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2000)
2️⃣ Медаль «100 гадоў БНР» Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
3️⃣ Прэмія імя Карласа Шэрмана Беларускага ПЭН-цэнтра (2019)

❤8🔥7👍6
Forwarded from bellitinfo
“Попаль-Вух” — эпас народа майя-кічэ выйшаў па-беларуску 📓
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшаў пераклад на беларускую мову мезаамерыканскага міфалагічна-эпічнага твору “Попаль-Вух: Кніга Супольнасці і Роду”. Аўтар перакладу — Лявон Баршчэўскі.
Кніга ўключае разгорнутыя каментары і ўступнае слова да беларускіх чытачоў, напісанае літаратуразнаўцам з ЗША доктарам Аленам Крыстэнсанам.
Дзе купіць ⬅️

👍8🔥6❤4🥰3😱1
✍️ Сённяшні выраз - Storm in a teacup: перабольшваць, драматызаваць.
📖 Беларускі адпаведнік: З блыхі вала рабіць
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

🥰9❤8👍6
📅 3 кастрычніка адзначае Дзень Нараджэння Віктар Жыбуль — беларускі паэт і літаратуразнавец.
🎉 Першае прызнанне атрымаў на мінскім гарадскім паэтычным конкурсе «Родны горад» у 1994, пасля чаго, паводле ўласных слоў, зразумеў, што «пісаць па-беларуску атрымоўваецца лепей, вось так пачаў пісаць толькі на роднай мове». Набыў вядомасць як паэт-эксперыментатар, аўтар некалькіх паліндромных паэм.
Разам з Верай Бурлак пераклаў кнігу Арнольда Макміліна «Беларуская літаратура дыяспары» (2003) 🌎
📚Сабраў і выдаў спадчыну адметнага, але заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага, двухтомнік Адама Бабарэкі.
Удзельнік праекта «(Не)расстраляныя» (з 2017). Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на англійскую, балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, чэшскую мовы 🤯

❤9👍8
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
💯8❤7🥰2
Бел.Read
#годнаяцытата (распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
🗞 Ніколі не чытайце Начную Газету. Частка ХII: ЗВЫЧАЙНАЯ МАЦІ
Дзіўная газета, якая з'яўляецца роўна апоўначы...
👁👁 Сачыце за працягам містычнай гісторыі - на нашым Патрыёне

👍4🔥4❤3
✍️ Выраз дня: on one's high horse - Заганарыцца.
📖 Беларускі адпаведнік: На сто коней сесці
(Крыніца: Алесь Зайка. "Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы
📖 Беларускі адпаведнік: На сто коней сесці
(Крыніца: Алесь Зайка. "Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на ангельскай ці беларускай - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы
👍6🥰5❤4✍2
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
❤6👍5🥰4
Forwarded from bellitinfo
11 кастрычніка: лекцыя Уладзіміра Арлова пра беларускіх жанчын 👩🦰🧑🦰
11 кастрычніка ў Вільні пройдзе сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым, на якой ён прачытае лекцыю “Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі”.
Падрабязней 👈

🔥11👍5
А ў нас для вас гарачая навіна! 🎉
Кагосьці так пераўзбудзіла беларуская мова, што мы атрымалі страйк у Інстаграм за выяву аголенага цела і дзеянні сэксуальнага характару. Але ўжо ўсё добра. На скрыншотах - страйк, арыгінальны пост і паведамленне, што ўсё добра 🤗
Мы выдатна разумеем, што беларуская мова - гэта сэксі, а беларускі і беларусы - наогул краш, але трэба трымаць сябе ў руках 🤍🍓🤍
(І падпісвацца на наш Інстаграм...🥰)

🤣18🥰12
📅 7 кастрычніка 1788 нарадзіўся Іван Іванавіч Насовіч — беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст і этнограф ✍️
Іван Іванавіч склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы (каля 13 тыс. слоў), тлумачальна-перакладны «Слоўнік беларускай гаворкі» (больш за 30 тыс. слоў) - да гэтага часу застаецца ўнікальным зборам беларускай лексікаграфіі 📚
Фальклорна-этнаграфічныя працы: «Зборнік беларускіх прыказак» (каля 3,5 тыс. прыказак, прымавак, прыгаворак, праклёнаў, скорагаворак і інш.), «Беларускія прыказкі і прымаўкі», «Беларускія прыказкі і загадкі», «Беларускія песні» (больш за 350 тэкстаў) ⚡️⚡️⚡️
Пераклаў з лацінскай мовы 3-томную працу А. Тэйнера «Старажытныя помнікі, што асвятляюць гісторыю Польшчы і Літвы», у якой адлюстраваны ўзаемадачыненні Польшчы і ВКЛ, асветлена гісторыя беларускіх зямель з 1217 да 1696 г. 🥰

❤11👍6
Forwarded from bellitinfo
✔️8 кастрычніка: OPEN MIC NIGHT — адкрыты мікрафон у Вільні.
📍08.10 (аўт), 18.30, CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5. Уваход: free donation.
✔️8 кастрычніка: прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова ў Беластоку.
Гісторыя і сучаснасць беларускай лацінкі, вершы з кнігі ŚVIECIACCA VOKNY DY NIKOHA ZA JIMI.
📍08.10 (аўт), 19.00, Хаб Новая Зямля (ul.Wyszyńskiego 6A). Уваход вольны.
✔️8 кастрычніка: прэзентацыя кнігі #IMBY. 1991-2005 і сустрэча з Паўлам Валатовічам у Варшаве.
Кніга расказвае найноўшую гісторыю Беларусі праз асабістыя ўспаміны аўтара.
📍08.10 (аўт), 18.30, Witryna Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6. Уваход вольны.
✔️14 кастрычніка: прэзентацыя зборніка "Пра словы і цішыню між імі" ў Варшаве.
Гэта зборнік сучаснай украінскай паэзіі ў беларускіх перакладах, якія публікаваліся ў часопісе TAUBIN ад лютага 2022 года. Сярод гасцей — Паўло Карабчук, Олеся Мамчыч, Барыс Херсонскі, Андрэй Хадановіч.
📍14.10 (пн), 18.30, Free Belarus Center, Mokotowska 24-64. Уваход вольны.
#афіша

👍10