Бел.Read
761 subscribers
595 photos
8 videos
323 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
Forwarded from МАЯ МОВА
З’явілася мабільная праграма MOVA 2.0 для вывучэння беларускай мовы ❤️

Лексіка, граматыка, цікавыя тэсты 🔥

‌Спампаваць MOVA 2.0 можна ў App Store & Google Play Market https://taplink.cc/mova2.app
🔥10🥰9❤‍🔥8👍2👎1
🎉 23 жніўня 1917 года нарадзіўся Пімен Панчанка — народны паэт Беларусі, публіцыст, крытык і перакладчык

😢 Апошнія 15 год свайго жыцця моцна дакараў сябе за той незайздросны стан беларускай мовы, які склаўся ў 80-х гадах, хоць асабіста не быў вінаваты, а нават наадварот (згадаць толькі верш "Родная мова" 1964 года ці "Беларуская мова" 1986 года), аднак такое сама цкаванне моцна адбілася на здароўі паэта

💥 Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ф. Шылера («Разбойнікі»), А. Міцкевіча, Я. Райніса, А. Пракоф’ева, А. Суркова, Т. Масэнкі, Б. Чалага, паэму М. Нагнібеды «Матулям з Расой» і шмат іншых... 📖

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
9🔥4👍3🥰3
🇺🇦 Сёння, 24-га Жніўня, адзначаецца Дзень незалежнасці Украіны! 🤝

24 жніўня 1991 года быў прыняты акт абвяшчэння незалежнасці краіны. Да гэтага дня ўсю сваю гісторыю Украіна змагалася за сваю самастойнасць 🫡

Сябры, шчыра віншуем вас са святам, зычым моцы ў адстойванні і абароне сваёй незалежнасці! Няма абсалютна ніякіх сумневаў у тым, што вы пераможаце акупантаў – адвечных ворагаў нашых продкаў. Ніколі больш вольная Украіна не будзе пад акупацыяй маскаля 💪😎
💙💛 Слава Украіне! Героям слава! 💙💛

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
5🔥5🥰5👍2
🤍❤️🤍 25 жніўня 1991 года «Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР» набыла статус канстытуцыйнага закона 💪😎
253 дэпутата выказаліся «За» наданне такога статусу. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце захоўвала юрыдычную сілу да 15 сакавіка 1994 г., даты прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 🤗

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
👍96🥰5❤‍🔥3🔥1
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
14🔥5👍4💯1
26 жніўня 1962 года нарадзілася Таццяна Сапач — журналістка, паэтэса,

Была адной з заснавальніц суполкі «Талака» у Гомелі. У час змагання літоўцаў за незалежнасць выходзіла ў радыё- і тэлеэфір, заклікаючы беларусаў Літвы падтрымаць імкненне да выхаду з імперыі. Ад 1991 яна дваццаць гадоў рыхтавала беларускую тэлепраграму «Віленскі сшытак». Супрацоўнічала з Радыё Свабода і «Балтыйскія хвалі».
Загінула ў аўтакатастрофе паблізу г. Алітус, Літва. Пахаваная на радзіме ў в. Маркава.

Як заўважыў пісьменнік Уладзімір Арлоў, у напісаных ёю паэтычных творах будзённае, штохвіліннае, мімалётнае яе талент нязменна ператвараў у нябеснае й касмічнае.

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
9🥰5👍4
27 жніўня 1906 нарадзіўся паэт і празаік, чалавек з неверагодна складаным лёсам - Сяргей Новік-Пяюн.

У 1926 арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля вяртання ў родныя мясціны ў 1931, зноў арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў Слонім.
У 1943 арыштаваны СД, адпраўлены ў лагер смерці Калдычэва, дзе падчас расстрэлу групы вязняў быў паранены і прыкінуўся мёртвым, што яго і выратавала.
У 1944 арыштаваны органамі НКУС за «здраду радзіме». На 14 гадоў адпраўлены ў ГУЛАГ на Калыму. Вызвалены і рэабілітаваны ў 1958 годзе.

Аўтар зборнікаў вершаў «Заўсёды з песняй» (1984), «Песні з-за кратаў» (1993). Некаторыя песні на словы С. Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя з іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»).

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
7👍5🤯4
28 жніўня 1936 года нарадзіўся Генадзь Бураўкін - паэт, публіцыст, перакладчык, палітычны дзеяч.

У 2000 годзе, сумесна з Р. Гарэцкім і Р. Барадуліным, ініцыятар і арганізатар Усебеларускага з’езда за незалежнасць.
Член Беларускага ПЭН-Цэнтра, Рады беларускай інтэлігенцыі, Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва». З 2008 года з’яўляўся кіраўніком назіральнага савета тэлеканала Белсат.

На вершы Г. Бураўкіна напісана шмат папулярных песень. «Калыханку» на словы Бураўкіна кожны вечар слухалі дзеці Беларусі.

Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
👍65🥰5
Ніколі не чытайце Начную Газету. Частка VІІ: ДЗЕ ЎСЕ?
Дзіўная газета, якая з'яўляецца роўна апоўначы.
Працяг містычнай гісторыі дасяжны на нашым Патрыёне! 🎉

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
🔥4🥰4👍32
31 жніўня нарадзіўся Аляксандр Шыманоўскі — беларускі этнограф, фалькларыст і педагог.

У час паездак па Беларусі сабраў матэрыял па беларускаму фальклору і этнаграфіі, склаў зборнік «Мінская губерня і яе народная творчасць у сувязі з апісаннем народных свят і абрадаў» (песні, казкі, загадкі, прыказкі, гаспадарча-этнаграфічныя назвы...). У зборніку выклаў і свае погляды на народную творчасць. Матэрыялы зборніка выкарыстоўваюцца навукоўцамі пры вывучэнні і публікацыях беларускага фальклору па сённяшні дзень.

Забіты бальшавікамі каля свайго дому.

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
😢54💔4👍2
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
9👍5🥰5
Г.Ф.Лаўкрафт. За мурам сну.
Гісторыя Джо Слейтара - саракагадовага чалавека, яскравыя фантазіі якога прымусілі задумацца над сапраўднасцю існасцю нават лекараў псіхіятрычнай клінікі.
Пераклад ужо дасяжны на Патрыён!

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
🔥65👍4
📅 1 верасня 1913 года нарадзіўся Майсей Сяднёў — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Арыштаваны ў 1936 годзе, абвінавачаны ў нацдэмаўшчыне, высланы на Калыму. У чэрвені 1941 года прывезены ў Мінск на перагляд справы, з набліжэннем нямецкай арміі канвой кінуў яго каля Чэрвеня 🤯

Перажытае ў турмах і лагерах, успаміны пра свабоду і няволю, тугу па радзіме выкладаў у шматлікіх вершах, раманах і іншых творах 😢

На беларускую мову пераклаў санеты Мікеланджэла, некаторыя творы І. В. Гётэ, Г. Гейнэ, Р. М. Рыльке ды інш. 📚

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
6😢5👍3
📅 яшчэ 1 верасня 1900 года нарадзіўся Сымон Баранавых - і празаік і дзіцячы пісьменнік

За прыкладна 15 год сваёй творчасці напісаў каля 15 буйных твораў (зборнікі, аповесці, раманы) 📚

Гэты безумоўна таленавіты і нястомны пісьменнік напісаў бы і больш, аднак быў арыштаваны 4.11.1936 года. Загінуў на Калыме 😢

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
😢98
📅 3 верасня 1927 года нарадзіўся Алесь Адамовіч - пісьменнік, кінематаграфіст і грамадскі дзеяч

У творах асэнсоўваў паводзіны чалавека ў экстрэмальных сітуацыях ваеннага часу, захавання духоўнай спадчыны беларусаў. Сваёй дзейнасцю Алесь Адамовіч сцвярджаў прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, захавання суверэнітэту, духоўна-культурнага адраджэння беларусаў ❤️

Пасля Чарнобыльскай трагедыі напісаў ліст Гарбачову каб данесці да яго і сусветнай грамадскасці сапраўдныя маштабы бедства, аднак трапіў пад абструкцыю 😔

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
10👍5🥰4
📅 4 верасня 1981 года нарадзіўся Максім Знак - юрыст, адвакат і палітык, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады. Палітычны зняволены, вязень сумлення

❤️ Лаўрэат прэміі імя Францішка Аляхновіча (2021) за цыкл турэмных вершаў.
❤️ У 2022 выйшла кніга «Зекамерон» на рускай, беларускай і немяцкай мовах. У 2023 годзе чакаецца выхад на англійскай і шведскай мовах.
❤️ Лаўрэат English PEN Translates award 2023.

На жаль, пра лёс Максіма мы нічога не ведаем ужо 574 дні... 😔

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
7👍5😢5
📅 4 верасня споўнілася б 140 год з дня нараджэння Хведара Пятровіча Імшэніка - літаратуразнаўцы, мемуарыста, педагога.

Напісаў вельмі цікавыя і карысныя ўспаміны пра «Нашу ніву», Цішку Гартнага, Багдановіча, Ігнатоўскага 📚

Арыштаваны 15 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Афіцыйна, у 1931 сасланы на 5 гадоў ва Уфу. Далейшы лёс невядомы 😢

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
😢84👍3
📅 5 верасня 1893 нарадзіўся Язэп Фарботка — паэт, літаратуразнавец, перакладчык.

Скончыў Мінскую класічную гімназію ў 1914 годзе, да 1918 года вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. Уключыўся ў беларускі рух ва Украіне і ў Мінску. У 1918 годзе быў кансультантам і кіраўніком справамі беларускай дэлегацыі, якая забяспечыла ўкраінскія пастаўкі харчавання ў Беларусь 🤝

На беларускую мову пераклаў урывак з «Пан Тадэвуш», вершы Уладзіміра Бенядзіктава і іншых. У кнізе «Беларусь у песнях: Літаратурна-гістарычны нарыс» апісаў гісторыю беларускай паэзіі ХІХ — пачатку ХХ ст. на фоне нацыянальна-вызваленчай барацьбы народа 🙏

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
8👍5🥰4👾1
📅 6 верасня 1903 нарадзіўся Мікола Дварэцкі — рэлігійны дзеяч, паэт, публіцыст.

Прымаў удзел у заходнебеларускім грамадска-палітычным, культурным і рэлігійным жыцці.
1️⃣ За прапаганду беларускіх кніг і газет арыштаваны польскімі ўладамі.
2️⃣ У 1942 адпраўлены немцамі на прымусовыя работы ва Усходнюю Прусію.
3️⃣ У лютым 1945 прымусова высланы на цягніку ў ЗССР на расстрэл, але яму ўдалося ўцячы ❤️

У 1920—1930-я друкаваўся ў беларускай прэсе як паэт і празаік. З 1956 году друкаваў вершы і аповеды ў беластоцкай «Ніве» 📚

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
10👍4🔥1
Forwarded from Fundacja Tutaka
⁉️Якім чынам адна сціплая падляшская друкарня прадвызначыла ў свой час развіццё ўсходнеславянскага кнігадрукавання?

🆕 Распавядаем у новым відэа праекта “У пошуках беларускасці”
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14
📅 7 верасня 1885 нарадзілася Палута Бадунова — намесніца старшыні Рады БНР, першая жанчына пісьменніца БНР

У 1921 годзе арыштаваная бальшавікамі за сувязь з падпольнымі нацыянальнымі беларускімі арганізацыямі ў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губернях, а таксама з арганізацыямі па іншы бок савецка-польскага фронту 🤯
У 1937 годзе абвінавачаная ў антысавецкай дзейнасці і арыштаваная. У 1938 — прыгавораная да расстрэлу 😡

Пакінула пасля сябе добрую літаратурную спадчыну: «Сьмерць мачыхі», «Сьмяюцца ...над сабою» і «Думкі парабка», "Цётка", вершы, казкі, палітычныя артыкулы 📚

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
😢63🤔3😨3