Бел.Read
761 subscribers
595 photos
8 videos
323 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
Бел.Read pinned «‼️Запрашаем прыняць удзел ва ўнікальнай падзеі — абранні на пераклад твора на беларускую мову! 🎉
Ніколі яшчэ гэта не было так проста: цягам 3 тыдняў у гэтай апытанцы вы абіраеце твор, мы перакладаем 🔥
(За развіццём падзей можна сачыць у нашай суполцы)
»
Ніколі не чытайце Начную Газету. Частка V: ІДЕАЛЬНАЯ ІСТОТА
Дзіўная газета, якая з'яўляецца роўна апоўначы.

Працяг містычнай гісторыі дасяжны безкаштоўна на нашым Патрыёне! 🎉

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
6😁3👍2🔥2
🤓 Што ўжо зрабілі:

Акрамя фільмаў і апавяданняў для іншых ініцыятыў і замоў на пераклады, У межах нашай ініцыятывы ўжо пераклалі апавяданні Лаўкрафта, Чэмберса, Понсанбі, некаторых мала вядомых сучасных аўтараў. Частку з гэтых твораў ужо можна прачытаць на нашым Патрыёне на безкаштоўным тарыфе, ці крыху заданаціўшы на кубачак кавы ☕️

Неяк так атрымалася, што большасць перакладзеных твораў адносіцца да містыкі ці жахаў, аднак спяшаемся вас запэўніць: так атрымалася выключна выпадкова 😅
Шчыра спадзяёмся, што з вашай дапамогай у нас атрымаецца пашырыць як жанры, так і колькасць твораў на беларускай мове 🤝

Таму, удзельнічайце ў апытанцы і абірайце новы твор! Няхай жыве родная беларуская мова! 🤗

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
👍13😁95🔥4
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
8👍6🥰3🔥2
114 гадоў таму, 9 жніўня 1910 года нарадзілася Ларыса Антонаўна Геніюш 🤍❤️🤍

Прайшоўшы праз найскладанейшыя этапы здрадніцтва, рэпрэсій і лагераў смерці, яна стала ўзорам моцы, нязломнасці і непакорнасці бесчалавечнаму рэжыму.
Лёс беларусаў першай паловы ХХ стагоддзя склаўся невымоўна цяжкім, змрочным чынам. І Ларыса адчувала на сабе кожную хвалю ўсіх гэтых жахаў. Аднак яна змагла. Перамагла. Пражыла годнае жыццё, не здрадзіла Радзіме, не здрадзіла сабе 🔥

Кожны твор Ларысы Геніюш — гэта шчырая споведзь нязломнага, да апошняга адданага Бацькаўшчыне чалавека, зацята ўлюбёнага ў свой родны край 📚

Шчыра раім вам шчыльней пазнаёміцца з гісторыяй жыцця гэтай неверагоднай беларускі 📖

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
13👍4🥰4❤‍🔥3
А вось 10 жніўня 1787 года нарадзіўся выбітны гісторык і археограф Ігнат Мікалаевіч Даніловіч 📚

Гэты знакавы вучоны заклаў падмуркі крыніцазнаўства беларускай гістарычнай навукі. Упершыню апісаў усе рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры Статута ВКЛ. Правёў глыбокі аналіз гістарычнага развіцця права ў беларуска-літоўскіх губернях, першы спрабаваў высветліць яго крыніцы і сувязь са старажытнарускім і заходнееўрапейскім заканадаўствам, прыйшоўшы да высновы аб самабытнасці права ВКЛ 💪

Даказаў, што беларусы і літоўцы ўжо ў XV ст. мелі сваіх гісторыкаў. Марыў пра адраджэнне беларуска-літоўскай дзяржавы і мовы Статутаў ВКЛ 🤝

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
👍7🥰65
Але ёсці і вельмі сумная падзея:
12 жніўня 1956 нарадзіўся Мікалай Віктаравіч Статкевіч, палітык, сапраўдны афіцэр 🫡

У 1991 годзе абвясціў аб стварэнні Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ), якое ставіла за мэту «стварэнне беларускай арміі, абарону незалежнасці і гісторыка-патрыятычнае выхаванне грамадства», а з 1995 года старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада 🤍❤️🤍

19 снежня 2010 годзе браў удзел у акцыі на плошчы Незалежнасці супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Асуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Зноў затрыманы 31 траўня 2020 года. 14 снежня 2021 года быў асуджаны паводле ч. 1 арт. 293 крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў) да 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму (суддзя Мікалай Іванавіч Доля) 😡

Пра Мікалая Статкевіча нічога не вядома ўжо 550 дзён 😢

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
🙏15😢116
Ці ведалі вы, што 11 жніўня 1856 года нарадзіўся Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі — беларускі краязнавец, мовазнавец, этнограф? 📚

Больш за 30 год прысвяціў вывучэнню народнай культуры Беларускага памежжа (Смаленскай, Арлоўскай і іншых губерняў) 📖

Выдаў «Смаленскі этнаграфічны зборнік», «Адрозненні ў вераваннях і звычаях беларусаў і велікарусаў Смаленскай губерні». Напісаў шмат артыкулаў мовазнаўчага характару (пра гукаперайманні, народныя прозвішчы, тайныя мовы краўцоў, канавалаў, мяшчан) 👍

Яго самая каштоўная праца ў галіне мовазнаўства — «Смаленскі абласны слоўнік», у якім распрацавана 16 560 артыкулаў з дыялектнымі словамі беларускага памежжа. Праца складалася на падставе матэрыялаў для «Смаленскага этнаграфічнага зборніка», а ілюстрацыямі ў ёй служаць і ўрыўкі з апісанняў абрадаў, звычаяў, побыту ✍️

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
7👍7🤝4🔥2
15 жніўня 1927 нарадзіўся беларускі мовазнавец Аляксандр Антонавіч Крывіцкі 🎉

Пачаў вывучэнне беларускіх народных гаворак яшчэ ў студэнцкія гады ў Магілёўскім педінстытуце. У сектары дыялекталогіі інстытута мовазнаўства ён працягваў ездзіць у дыялекталагічныя экспедыцыі, складаў карты для «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» 📚

Арганізатар даследавання лексікі беларускіх народных гаворак. Па яго ініцыятыве Інстытут мовазнаўства АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў лексікаграфічныя зборнікі: «З народнага слоўніка», «Народная лексіка», «Жывое слова» і іншыя 📖

Таксама шчыра раім звярнуць увагу на наступныя кнігі Крывіцкага (у суаўтарстве):
1️⃣ Учебник белорусского языка. Для самообразования
2️⃣ Белорусский язык. Для говорящих по-русски
(можна спампаваць) 🥰

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
8🥰3👍2🔥2
А ўчора - 14 жніўня - быў дзень памяці польскага паэта, перакладчыка і нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (мы пра яго пісалі тут). І да гэтага дня сапраўдны Майстар Слова, паэт, пісьменнік, перакладчык, рок-зорка сучаснай беларускай культурнай плыні, Андрэй Хадановіч напісаў артыкул пра вялікага творцу і зрабіў новую падборку перакладаў тэкстаў, якія неўзабаве з'явяцца ў кнізе выбраных вершаў "Чалавек шматпавярховы" ў беларускім выдавецтве Gutenberg.
👍76🔥4🥰3
🥳 На гэтым тыдні свой дзень нараджэння адзначыла Лера Сом - паэтэса, бард і адна з першых фантастак незалежнай Беларусі 🤍❤️🤍

Шчырая патрыётка, узор настаўніцтва. Лічыць, што ў беларускай адукацыі не хапае менавіта Беларускага складніка. Яе былыя вучні згадваюць Леру Сом як шчырага і натхняльнага настаўніка, якая запальвае ў дзецях жаданне вучыцца. Ці не такімі мусяць быць настаўнікі? 📖

Раім пачытаць «Некалькі гісторый з жыцця Руніты Магі» (1993) і аповесці «Суполка Вогнішча» (2001) ☺️

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
10👍4🔥3🥰3
16 жніўня 1874 нарадзіўся Аляксандр Мікітавіч Уласаў — грамадска-палітычны і культурны дзеяч, выдавец, публіцыст 📖

Друкаваўся на старонках газеты «Наша ніва». Садзейнічаў распрацоўцы беларускай літаратурнай мовы («Пакуль беларус спаў векавечным сном…», 1908; «Хаўрусныя балячкі», 1910, «Якая палітыка патрэбна для Беларусі?», 1911. У 1917—1918 у газеце «Вольная Беларусь» пісаў пра развіццё харчовай прамысловасці, апублікаваў эканамічны нарыс «Беларусь. Літва» 🤝

У заходне-беларускі перыяд жыцця і дзейнасці (1921-39) у друку, актыўна выступаў у абарону мясцовага насельніцтва ❤️

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
👍96🔥5
🥳 18 жніўня 1891 года нарадзіўся Макар Краўцоў - сябра Рады БНР, упаўнаважаны Міністэрства беларускіх спраў пры літоўскім урадзе. Прымаў актыўны ўдзел у Слуцкім збройным чыне 1920 года. Аўтар слоў гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (апублікаваны пад назвай «Ваяцкі гімн») 😎

Пераклаў на беларускую мову творы Гогаля, Лермантава, Міцкевіча, Талстога, Сянкевіча, Тараса Шаўчэнкі і інш. Пераклаў з польскай мовы Версальскі трактат 📚

У канцы 1939 года арыштаваны разам з дзеячамі беларускага вызваленчага руху (Антонам Луцкевічам, Янкам Пазняком, Вінцэнтам Грышкевічам,...) 😡
Дакладныя звесткі пра абставіны смерці Краўцова Макара не высветлены. Найбольш верагодна, ён быў закатаваны ў часе допытаў у савецкай турме 😢

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
❤‍🔥104👍4💔2
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
7🥰4👍3🔥3
Ніколі не чытайце Начную Газету. Частка VІ: КАНЕЦ СУСВЕТУ
Дзіўная газета, якая з'яўляецца роўна апоўначы.
Працяг містычнай гісторыі дасяжны на нашым Патрыёне! 🎉

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
👍6🥰43🔥3
🎉 19 жніўня - дзень нараджэння Барыса Міхайлавіча Мікуліча — беларускага пісьменніка, празаіка, крытыка.

Пісаў пра падзеі грамадзянскай вайны, паслякастрычніцкая рэчаіснасць, складанасць барацьбы новага і старога ў тагачаснай вёсцы. У пасляваенны час у Ашгабадзе напісаў раман «Адвечнае», першую частку з задуманай эпапеі пра руска-французскую вайну 1812. Твор быў надрукаваны толькі праз 18 год пасля забойства пісьменніка ў Сібірскіх лагерах 😡
Напісаў у жанры дзённікавых запісаў «Аповесць для сябе», у якой змясціў успаміны пра беларускіх пісьменнікаў, літаратурнае і тэатральнае жыццё Беларусі ў 1920—1950-я гады, сваё жыццё ў лагерах і турмах 😔

Арыштаваны 26 лістапада 1936 года, асуджаны пазасудовым органам НКУС 5 кастрычніка 1937. Арыштаваны паўторна 28 красавіка 1949 г., высланы ў Сібір, дзе і памёр 😢

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
7😢4👍3🙏2
🎂 20 жніўня 1847 года нарадзіўся Аляксандр Главацкі (Баляслаў Прус) — польскі пісьменнік.

💪 Актыўны ўдзельнік паўстання 1863—1864 гадоў. Быў паранены і трапіў у рускі палон. 20 студзеня 1864 года арыштаваны за ўдзел у паўстанні і да красавіка знаходзіўся ў турме. Таксама вайсковы суд пастанавіў пазбавіць яго шляхецкага звання 😡

Ёсць шмат перакладаў твораў Баляслава Пруса на беларускую мову: апавяданне «Міхалка» (Міхал Чарнецкі), зборнік «Грахі маленства» (Янка Брыль), «На канікулах» (Пятро Бітэль), «Лялька» (Галіна Жарко і Мікола Хаўстовіч) 📚

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
8👍6🔥5
🥳 21 жніўня 1906 года нарадзіўся Макар Трафімавіч Паслядовіч — беларускі празаік і перакладчык

З 1927 года выдаў больш за 70 кніг і апавяданняў. Для дзяцей выдаў кнігі «Вучоны верабей» (1938), «Зялёны канверт» (1964) 📖

Пераклаў на беларускую мову некаторыя творы А. Пушкіна, А. Чэхава, аповесць М. Гогаля «Тарас Бульба» (з А. Бачылам), раман Р. Джаваньёлі «Спартак», аповесць П. Бажова «Зялёны конік», раман М. Астроўскага «Народжаныя бурай», творы ўкраінскіх, польскіх і іншых пісьменнікаў 🙏

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
6👍4🔥4🤗2
Forwarded from МАЯ МОВА
З’явілася мабільная праграма MOVA 2.0 для вывучэння беларускай мовы ❤️

Лексіка, граматыка, цікавыя тэсты 🔥

‌Спампаваць MOVA 2.0 можна ў App Store & Google Play Market https://taplink.cc/mova2.app
🔥10🥰9❤‍🔥8👍2👎1
🎉 23 жніўня 1917 года нарадзіўся Пімен Панчанка — народны паэт Беларусі, публіцыст, крытык і перакладчык

😢 Апошнія 15 год свайго жыцця моцна дакараў сябе за той незайздросны стан беларускай мовы, які склаўся ў 80-х гадах, хоць асабіста не быў вінаваты, а нават наадварот (згадаць толькі верш "Родная мова" 1964 года ці "Беларуская мова" 1986 года), аднак такое сама цкаванне моцна адбілася на здароўі паэта

💥 Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ф. Шылера («Разбойнікі»), А. Міцкевіча, Я. Райніса, А. Пракоф’ева, А. Суркова, Т. Масэнкі, Б. Чалага, паэму М. Нагнібеды «Матулям з Расой» і шмат іншых... 📖

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
9🔥4👍3🥰3
🇺🇦 Сёння, 24-га Жніўня, адзначаецца Дзень незалежнасці Украіны! 🤝

24 жніўня 1991 года быў прыняты акт абвяшчэння незалежнасці краіны. Да гэтага дня ўсю сваю гісторыю Украіна змагалася за сваю самастойнасць 🫡

Сябры, шчыра віншуем вас са святам, зычым моцы ў адстойванні і абароне сваёй незалежнасці! Няма абсалютна ніякіх сумневаў у тым, што вы пераможаце акупантаў – адвечных ворагаў нашых продкаў. Ніколі больш вольная Украіна не будзе пад акупацыяй маскаля 💪😎
💙💛 Слава Украіне! Героям слава! 💙💛

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
5🔥5🥰5👍2