Бел.Read
761 subscribers
595 photos
8 videos
323 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
Ніколі не чытайце Начную Газету. Частка ІV: Голад
Дзіўная газета, якая з'яўляецца роўна апоўначы.
Працяг містычнай гісторыі дасяжны на нашым Патрыёне!

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
🔥43👍3
🎉 4 жніўня спаўняецца 107 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля - беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста
Служыў у Войску Польскім, трапіў у нямецкі палон, пасля ўцёкаў - далучыўся да партызанскага руху 🫡
Пераклаў з польскай, рускай і ўкраінскай моў на беларускую больш за 200 твораў. Адным з першых яшчэ на пачатку 1980-х звяртаў увагу грамадскасці на моцную русіфікацыю беларускага грамадства за часамі ЗССР 😢
У канцы 80-х гадоў падтрымаў рух нацыянал-дэмакратычнага адраджэння. У 1989 годзе выступаў на мітынгу ў Курапатах, арганізаваным БНФ. Крытычна ацэньваў пераход беларускага рэжыму да дыктатуры ў канцы 1990-х гадоў, падтрымліваў бел-чырвона-белы сцяг і лозунг «Жыве Беларусь!», яго тагачасныя погляды выяўлены ў эсэ «У сцягах нашых многа святла» (1999). Адкрыта выступаў супраць палітыкі беларускіх уладаў па татальнай русіфікацыі Беларусі 😔

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
4🔥4👍3
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
4👍3🥰3😍2
Сёння адзначаецца 100 год з Дня Нараджэння Аркадзя Іосіфавіча Жураўскага 🥳🥳🥳

Даследаваў гісторыю беларускай мовы і беларускага мовазнаўства. Першым у славянскім мовазнаўстве даказаў існаванне беларускага варыянту царкоўнаславянскай мовы ў старабеларускі перыяд, прааналізаваў мову дзеячаў беларускай культуры мінулага (Скарыны, Буднага, Цяпінскага і інш.). Вывучаў пытанні кадыфікацыі і нармалізацыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы 😎

Аўтар болей за 300 навуковых прац, у тым ліку 15 манаграфій і слоўнікаў. Адзін са стваральнікаў «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» 🔥🔥🔥

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
5👍5🔥5
⚪️Сённяшнім днём споўнілася б 59 гадоў мастаку, акцыяністу і шчыраму беларусу Алесю Пушкіну

Ці ведалі вы, што не гледзячы на пацыфісцкія погляды, Алеся ў 1984 годзе прызвалі ў Савецкую Армію, служыць у Афганістан? У войску вёў дзённік на беларускай мове, апісваючы праўду. Дзённік быў прызнаны антысавецкім 🤯

У 1988 годзе Алесь арганізаваў першы гурток БНФ. Браў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы мітынгу памінання продкаў «Дзяды» ў 1988, з-за чаго быў арыштаваны на пяць сутак. У 1989 годзе, падчас святкавання 71-й гадавіны з дня абвяшчэння незалежнасці БНР, Алесь ажыццявіў першы ў Беларусі маніфест сац-арту: напісаныя ім 12 плакатаў, супярэчных дзяржаўнай ідэалогіі. На адным з плакатаў быў намаляваны дзяржаўны сцяг БССР узору 1951 года і надпіс «Хопіць сацыялістычнай, адродзім народную Беларусь!» 🤍❤️🤍

І гэта - толькі маленькі адсотак жыццёвых прыгод гэтага неймавернага чалавека і выбітнага мастака, якія вартыя як меней серыяла ✍️

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
💔6😢5😭4
📚 Апошнія 1.5 месяцы мы праводзілі апытанку на конт запытаў па літаратуры на беларускай мове. Дык воооось... 🤗
Хацелася б выказаць словы бясконцай удзячнасці і павагі ўсім-усім вам за ўдзел, распаўсюджванне і прагу да роднай мовы. Гэта вельмі натхняе рухацца далей і рабіць яшчэ больш цікавых і, галоўнае, запатрабаваных перакладаў! 🥰

❗️ Дарэчы, пра запатрабаванасць. А мы ўжо пачалі падводзіць вынікі нашай апытанкі, і першае з чаго пачалі - гэта пытанне №4: пра замежныя творы ці аўтараў, якіх вы хацелі б пачытаць на беларускай мове 🎉

🤯 Мы атрымалі больш за 70 пэўных назваў твораў і больш за 150 пэўных імёнаў аўтараў (не ўлічваючы каля 100 менш пэўных запытаў), якіх бы вы, нашыя паважаныя, хацелі б пачытаць на беларускай мове. Вядома, што каб перавесці ТАКУЮ ВЯЛІЗАРНУЮ КОЛЬКАСЦЬ годных твораў нам спатрэбіцца вельмі шмат часу. Аднак пачынаць з чагосьці трэба, і мы адабралі 4 творы, якія вы згадвалі часцей за астатнія:

1️⃣ Дзюна
2️⃣ "Что мой сын должен знать об устройстве этого мира?"
3️⃣ "Энн з Зялёных Мезанінаў"
4️⃣ "Гронкі Гневу"
(Таксама часта згадваліся "Песнь Лёду і Полымя", "Гарры Потар", "Хобіт", Кінг, Брэдберы, Сэлінджэр, Пратчэт і іншыя)

💥💥💥 Наступным крокам будзе запуск апытанкі, каб абраць адзін з гэтых чатырох твораў для перакладу.
Апытанка будзе праводзіцца тут, у нашай суполцы. Аднак гэта не замінае распаўсюджваць апытанку і ў іншых суполках калі вы жадаеце, каб менавіта ваш улюбёны твор з'явіўся на роднай мове 💪

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
5🎉5🔥3
🥳🥳🥳 7 жніўня 70 год спаўняецца археолагу, публіцысту і грамадскаму дзеячу Алегу Трусаву.

Аўтар некалькіх манаграфій і больш як 150 навуковых прац па археалогіі і гісторыі архітэктуры. Апублікаваў больш за 400 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў.
Адзін з заснавальнікаў: Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа, Таварыства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны, БНФ, БСДГ, старшыня Цэнтральнай Рады БСДГ (1992—1995) 🤯🤯🤯

Прымаў удзел у распрацоўцы афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго 💪😎

Дэпутат Вярхоўнага Савета РБ XII склікання. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ супраць арганізаванага Лукашэнкаўцамі рэферэндуму пра змену дзяржаўных сімвалаў, скасаванню статуту беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і эканамічнай інтэграцыі з Расіяй 🤬

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
2👍2🔥2👏2
‼️Запрашаем прыняць удзел ва ўнікальнай падзеі — абранні на пераклад твора на беларускую мову! 🎉
Ніколі яшчэ гэта не было так проста: цягам 3 тыдняў у гэтай апытанцы вы абіраеце твор, мы перакладаем 🔥
(За развіццём падзей можна сачыць у нашай суполцы)
Final Results
43%
Дзюна
29%
Што мой сын павінен ведаць аб уладкаванні гэтага свету?
0%
Энн з зялёных Мезанінаў
29%
Гронкі гневу
4🥰3👍2🔥2
Вітаем, паважаныя сябры! 🤗

Згодна з ранішнімі навінамі высвятлілася, што па двух творах з 4, якія часцей згадваліся ў гэтым апытанні , 1 твор ужо перакладзены ("Гронкі гневу"), а яшчэ па аднаму вядзецца праца ("Дзюна"). Таму мы вымушаны скараціць колькасць варыянтаў да двух. З аднаго боку выбар звузіўся, але з другога - мо прасцей будзе абраць 🤔

Прыносім свае выбачэнні за такое непаразуменне і шчыра дзякуем вам за тое, што пільна сочыце за навінамі і звяртаеце ўвагу на такія моманты. Сапраўды, разам - прасцей адсочваць усе падзеі і ўдасканальваць дзейнасць 🤝

Калі ласка, не спыняйцеся і пакідайце ў каментарах свае пытанні, заўвагі і прапановы: мы ўсё чытаем і на ўсё рэагуем 😊
5👏3👍2🔥2
‼️Запрашаем прыняць удзел ва ўнікальнай падзеі — абранні на пераклад твора на беларускую мову! 🎉
Ніколі яшчэ гэта не было так проста: цягам 3 тыдняў у гэтай апытанцы вы абіраеце твор, мы перакладаем 🔥
(За развіццём падзей можна сачыць у нашай суполцы)
Final Results
60%
"Што мой сын павінен ведаць аб уладкаванні гэтага свету?" — кранальная кніга Фрэдрыка Бакмана
40%
"Энн з зялёных мезанінаў" — класічны раман Люсі Мод Мантгомеры
🔥15👍54🥰3
✍️ Таксама шмат пытанняў мы атрымалі аб нашай дзейнасці: хто мы, адкуль, што зрабілі, якія планы на будучыню 🫣
Будзем адказваць паступова, і пачнём з таго, хто мы.

🤗 Мы - суполка беларусаў, асноўная частка якіх сабралася летам 2023 года каб паспрабаваць зрабіць нешта цікавае і карыснае для беларусаў Свету. Сярод нас ёсць дыпламаваныя лінгвісты з МДЛУ, аднак хапае і не "прафесійных" перакладчыкаў - проста праз апантанасць роднай мовай. У большасці асноўнае месца працы - гэта ІТ, бягучае месца жыхарства - Еўрапейскі Звяз 🇪🇺

У розны час (самае ранейшае - 2017 год) людзі працавалі над перакладамі фільмаў, апавяданняў, кніг і нават сезона аднаго з знакамітых тэлесерыялаў 😎
На жаль, больш падрабязнасцей пра імёны, прозвішчы, "партфоліа" і г.д. мы пакуль не гатовыя прадставіць праз патынцыйную небяспеку, аднак шчыра верым, што хутка прыйдзе час, і кожны беларус зможа бяспечна распавядаць пра свае справы і прыгоды 😇

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
15👍6👏4🔥3
Бел.Read pinned «‼️Запрашаем прыняць удзел ва ўнікальнай падзеі — абранні на пераклад твора на беларускую мову! 🎉
Ніколі яшчэ гэта не было так проста: цягам 3 тыдняў у гэтай апытанцы вы абіраеце твор, мы перакладаем 🔥
(За развіццём падзей можна сачыць у нашай суполцы)
»
Ніколі не чытайце Начную Газету. Частка V: ІДЕАЛЬНАЯ ІСТОТА
Дзіўная газета, якая з'яўляецца роўна апоўначы.

Працяг містычнай гісторыі дасяжны безкаштоўна на нашым Патрыёне! 🎉

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
6😁3👍2🔥2
🤓 Што ўжо зрабілі:

Акрамя фільмаў і апавяданняў для іншых ініцыятыў і замоў на пераклады, У межах нашай ініцыятывы ўжо пераклалі апавяданні Лаўкрафта, Чэмберса, Понсанбі, некаторых мала вядомых сучасных аўтараў. Частку з гэтых твораў ужо можна прачытаць на нашым Патрыёне на безкаштоўным тарыфе, ці крыху заданаціўшы на кубачак кавы ☕️

Неяк так атрымалася, што большасць перакладзеных твораў адносіцца да містыкі ці жахаў, аднак спяшаемся вас запэўніць: так атрымалася выключна выпадкова 😅
Шчыра спадзяёмся, што з вашай дапамогай у нас атрымаецца пашырыць як жанры, так і колькасць твораў на беларускай мове 🤝

Таму, удзельнічайце ў апытанцы і абірайце новы твор! Няхай жыве родная беларуская мова! 🤗

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
👍13😁95🔥4
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
8👍6🥰3🔥2
114 гадоў таму, 9 жніўня 1910 года нарадзілася Ларыса Антонаўна Геніюш 🤍❤️🤍

Прайшоўшы праз найскладанейшыя этапы здрадніцтва, рэпрэсій і лагераў смерці, яна стала ўзорам моцы, нязломнасці і непакорнасці бесчалавечнаму рэжыму.
Лёс беларусаў першай паловы ХХ стагоддзя склаўся невымоўна цяжкім, змрочным чынам. І Ларыса адчувала на сабе кожную хвалю ўсіх гэтых жахаў. Аднак яна змагла. Перамагла. Пражыла годнае жыццё, не здрадзіла Радзіме, не здрадзіла сабе 🔥

Кожны твор Ларысы Геніюш — гэта шчырая споведзь нязломнага, да апошняга адданага Бацькаўшчыне чалавека, зацята ўлюбёнага ў свой родны край 📚

Шчыра раім вам шчыльней пазнаёміцца з гісторыяй жыцця гэтай неверагоднай беларускі 📖

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
13👍4🥰4❤‍🔥3
А вось 10 жніўня 1787 года нарадзіўся выбітны гісторык і археограф Ігнат Мікалаевіч Даніловіч 📚

Гэты знакавы вучоны заклаў падмуркі крыніцазнаўства беларускай гістарычнай навукі. Упершыню апісаў усе рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры Статута ВКЛ. Правёў глыбокі аналіз гістарычнага развіцця права ў беларуска-літоўскіх губернях, першы спрабаваў высветліць яго крыніцы і сувязь са старажытнарускім і заходнееўрапейскім заканадаўствам, прыйшоўшы да высновы аб самабытнасці права ВКЛ 💪

Даказаў, што беларусы і літоўцы ўжо ў XV ст. мелі сваіх гісторыкаў. Марыў пра адраджэнне беларуска-літоўскай дзяржавы і мовы Статутаў ВКЛ 🤝

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
👍7🥰65
Але ёсці і вельмі сумная падзея:
12 жніўня 1956 нарадзіўся Мікалай Віктаравіч Статкевіч, палітык, сапраўдны афіцэр 🫡

У 1991 годзе абвясціў аб стварэнні Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ), якое ставіла за мэту «стварэнне беларускай арміі, абарону незалежнасці і гісторыка-патрыятычнае выхаванне грамадства», а з 1995 года старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада 🤍❤️🤍

19 снежня 2010 годзе браў удзел у акцыі на плошчы Незалежнасці супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Асуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Зноў затрыманы 31 траўня 2020 года. 14 снежня 2021 года быў асуджаны паводле ч. 1 арт. 293 крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў) да 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму (суддзя Мікалай Іванавіч Доля) 😡

Пра Мікалая Статкевіча нічога не вядома ўжо 550 дзён 😢

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
🙏15😢116
Ці ведалі вы, што 11 жніўня 1856 года нарадзіўся Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі — беларускі краязнавец, мовазнавец, этнограф? 📚

Больш за 30 год прысвяціў вывучэнню народнай культуры Беларускага памежжа (Смаленскай, Арлоўскай і іншых губерняў) 📖

Выдаў «Смаленскі этнаграфічны зборнік», «Адрозненні ў вераваннях і звычаях беларусаў і велікарусаў Смаленскай губерні». Напісаў шмат артыкулаў мовазнаўчага характару (пра гукаперайманні, народныя прозвішчы, тайныя мовы краўцоў, канавалаў, мяшчан) 👍

Яго самая каштоўная праца ў галіне мовазнаўства — «Смаленскі абласны слоўнік», у якім распрацавана 16 560 артыкулаў з дыялектнымі словамі беларускага памежжа. Праца складалася на падставе матэрыялаў для «Смаленскага этнаграфічнага зборніка», а ілюстрацыямі ў ёй служаць і ўрыўкі з апісанняў абрадаў, звычаяў, побыту ✍️

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
7👍7🤝4🔥2
15 жніўня 1927 нарадзіўся беларускі мовазнавец Аляксандр Антонавіч Крывіцкі 🎉

Пачаў вывучэнне беларускіх народных гаворак яшчэ ў студэнцкія гады ў Магілёўскім педінстытуце. У сектары дыялекталогіі інстытута мовазнаўства ён працягваў ездзіць у дыялекталагічныя экспедыцыі, складаў карты для «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» 📚

Арганізатар даследавання лексікі беларускіх народных гаворак. Па яго ініцыятыве Інстытут мовазнаўства АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў лексікаграфічныя зборнікі: «З народнага слоўніка», «Народная лексіка», «Жывое слова» і іншыя 📖

Таксама шчыра раім звярнуць увагу на наступныя кнігі Крывіцкага (у суаўтарстве):
1️⃣ Учебник белорусского языка. Для самообразования
2️⃣ Белорусский язык. Для говорящих по-русски
(можна спампаваць) 🥰

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
8🥰3👍2🔥2
А ўчора - 14 жніўня - быў дзень памяці польскага паэта, перакладчыка і нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (мы пра яго пісалі тут). І да гэтага дня сапраўдны Майстар Слова, паэт, пісьменнік, перакладчык, рок-зорка сучаснай беларускай культурнай плыні, Андрэй Хадановіч напісаў артыкул пра вялікага творцу і зрабіў новую падборку перакладаў тэкстаў, якія неўзабаве з'явяцца ў кнізе выбраных вершаў "Чалавек шматпавярховы" ў беларускім выдавецтве Gutenberg.
👍76🔥4🥰3