Беларуская хрысціянская дэмакратыя
90 subscribers
1.29K photos
76 videos
22 files
714 links
Download Telegram
Реформа №1: организационная автономия и управленческие возможности

Приглашаем принять участие в обсуждении предложений независимых экспертов по реформированию образовательной системы. В этот раз мы будем обсуждать организационную автономию учреждений образования.

Организационная автономия повысит самостоятельность беларуских учреждений образования в реализации своей стратегической миссии образования, воспитания и социализации личности. Это придаст образовательным учреждениям большую устойчивость к политическим перипетиям и позволит более адекватно реагировать на социальные изменения и требования рынка труда.

Zoom –конференция состоится на ютуб-канале Новая Беларусь во вторник 7 сентября, начало в 19.00. Приглашаем принять участие в обсуждении!

https://youtu.be/3cDO390sDrg
2 сентября в 12:00 по минскому времени в ZOOM пройдёт пресс-конференция Координационного совета.

Спикеры — Представители КС Андрей Егоров, Ольга Ковалькова, Татьяна Маринич, Татьяна Хомич.

Участники пресс-конференции расскажут, зачем в КС ввели позицию Представителей*, презентуют программы по ключевым направлениям развития и ответят на вопросы.

Язык: русский с синхронным переводом на английский.

Для регистрации, пожалуйста, заполните анкету по ссылке https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSd21M6fdmWp0Wtkx_20LL0dxLim_VllDGIhCQZjyKFsodlllw/viewform
1 верасня ў Варшаве адбылося ўрачыстае ўшанаванне памяці беларускіх жаўнераў Войска Польскага, якія ў верасні 1939 аказалі ўзброены супраціў гітлераўскай Германіі.

Па падліках беларускага даследчыка Ігара Мельнікава, у пачатку Другой сусветнай вайны ў Войску Польскім служылі каля 70.000 беларусаў.

Сярод іх героі бітвы пад Млавай - 20 пяхотнай дывізіі, якую польскія генералы назвалі беларускай. Чаму? Бо жаўнеры былі набраныя з Наваградскага ваяводства, а за мужнасць і адвагу ў першы дні вайны польскае камандванне назвала дывізію "жалезнай".
Пресс-конференция «Кто такие Представители или чем занимается КС?» доступна по ссылке. Подключайтесь!
Forwarded from IDSMBEE.ORG
❗️❗️❗️DDOS-атака ко Дню знаний

👉Из-за DDOS-атаки приостановил свою работу сайт кампании «Новая Беларусь: реформы ради людей».

24 августа мы анонсировали кампанию по реформе образования в стране в связи с предстоящими изменениями в Кодекс об образовании.

❗️Атака на сайт https://newbel.info/ началась вечером 1 сентября.

👉В связи с этим хостер отключил сайт до остановки атаки, чтобы не мешать работе других сайтов.

Сейчас представители кампании занимаются переносом сайта на другой хостинг. Надеемся, что это удастся сделать в течение сегодняшнего дня.

👉Следить за новостями кампании можно на Youtube (https://www.youtube.com/channel/UC6elQ1C99qRk2I9GX8vgNxA) и в Telegram: https://t.me/newbelinfo.
Тое, што мы ўсе вельмі чакалі — другі выпуск «Гоману»! Тэма — кухня і посуд.

«Гоман» — гэта сапраўдны анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы, што будзе ўключаць у сябе 12 заняткаў. Калі вы пройдзеце ўсе заняткі, то станеце вольна гаварыць па-беларуску. Але адна ўмова — не ленавацца і выконваць хатнія заданні.

Можаце практыкаваць сваю беларускую наўпрост у каментарах. У ідэале — зраібць з каментароў лямпавы чат, дзе кожны зможа падзяліцца сваім, распавесці цікавосткі, звязаныя з роднай мовай. Дыскусіі (канструктыўныя) таксама вітаюцца!

Вядоўцы моўнага клубу — Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін.

Для чаго мы гэта робім? Для таго, каб беларусы маглі свабодна карыстацца беларускай мовай у любой сітуацыі.

Мы рыхтуем для вас 12 заняткаў, у якіх раскажам самае важнае пра беларускую мову. Тут ёсць і карысны кантэнт, і моўны гумар, і цікавосткі пра Беларусь, і выбарка найлепшага з нашай культуры.

Анлайн-курс цалкам бясплатны, але для таго, каб усе 12 выпускаў выйшлі своечасова і атрымаліся якаснымі, просім падтрымаць нас.

https://youtu.be/L-Rym-JNZXY
Сустаршыня БХД Павел Севярынец папрасіў тых, хто піша яму лісты і дасылае паштоўкі, па магчымасці дасылаць яму паштоўкі з выявамі касцёлаў, цэркваў, цікавых будынкаў. На адвароце можна напісаць вашу гісторыю, з гэтым будынкам звязаную.

Павел задумаў стварыць серыю малюнкаў беларускіх архітэктурных славутасцяў. Некаторыя ён памятае, але шмат чаго хацеў бы ўзнавіць па выявах.

З улікам таго, што палітыка неўзабаве могуць перавесці з Магілёву ў іншую турму, сваякі раяць адшукаць такія паштовачкі і пачакаць, пакуль стане вядома, куды іх слаць.
Хрысціянская візія апублікавала сёння нават не чарговае дно ад “Минской правды”, а нешта нашмат глыбейшае. Відаць, мясцовыя аўтары ўжо набліжаюцца да ядра Зямлі.

Пакінем з боку публікацыю прапагандыстамі свастыкі, што забаронена беларускім законам, і прызнанне імі праваты Гебельса (артыкул “В чем был прав Геббельс?”) – у краіне, дзе кожны трэці стаў ахвярай нацызму.

І вось на фоне распальвання міжрэлігійнай варажнечы да каталіцкай супольнасці службовай асобай пры выкананні абавязкаў (ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэксу – ад 3 да 5 гадоў) яны ўмудраюцца сумясціць у адно два ніяк не звязаныя факты – год напісання гімну “Магутны Божа” і год спалення касцёлу ў Росіцы – і зрабіць з гэты нейкую супольную выснову? Як тут не згадаць спробы забараніць штаны, бо іх насіў Гітлер.

Дарэчы, калі ўжо на тое пайшло, забітыя нацыстамі айцы Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч паходзілі з Друйскага кляштару марыянаў. Калі ён быў зачынены? Правільна, у 1939 годзе пасля прыходу савецкіх уладаў. А што стала з манахамі таго манастыра, хто не стаў ахвярай нацыстаў?

Фабіян Абрантовіч – арыштаваны ў 1939 годзе. Памёр ад катаванняў у 1946 годзе ў Бутырскай турме.

Андрэй Цікота – арыштаваны ў 1948 годзе. Памёр у савецкім канцлагеры ў 1952 годзе.

Язэп Германовіч і Тамаш Падзява – арыштаваныя ў 1948 годзе і асуджаны да лагероў. У 1955 годзе здолелі пакінуць СССР.

Друйская місія марыянаў вызначалася сваёй любоўю да Беларусі, за гэта яе і пераследавалі. Ейныя прадстаўнікі бралі актыўны ўдзел у беларускім жыцці, стаялі ля вытокаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, а Абрантовіч і Цікота навалі былі чальцамі рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Ці нагадаць шаноўным аўтарам, якім быў сцяг БНР – першай беларускай незалежнай дзяржавы ў 20-м стагоддзі - і які сцяг прызнавалі нацыянальным у БХД задоўга да Другой сусветнай вайны? Ці забойствы і катаванні гэтых беларусаў абсалютна прымальныя для аматараў “часам не да законаў”?

Запомніце, фашызм і нацызм – гэта не год напісання гімну, не тое, што камусьці захацелася выкарыстаць нацыянальны сцяг для сваіх мэтаў. Фашызм і нацызм – гэта такія артыкулы, дзе распальваюць варожасць да тых, хто не хоча прыняць беззаконня. Да тых, хто абараняе пакрыўджаных і бязвінна зняволеных і катаваных. Да тых, хто нязгодны маўчаць і згаджацца са спушчанай зверху “праўдай”.

Скажу нават больш. Сённяшнія каталіцкія святары, якія не прымаюць гвалту і хлусні, працягваюць маліцца за вызваленне Беларусі ад зла, падтрымліваюць вернікаў, якія зазнаюць пераслед, - менавіта яны ёсць пераемнікамі бласлаўлёных айцоў Юрыя і Антонія з Росіцы, якія да апошняга заставаліся са сваімі парафіянамі, а не шукалі магчымасці апраўдаць ці прайсці міма беззаконня.
“Відаць, публікацыя карыкатуры на каталікоў у дзяржаўнай прэме - не выпадковае самадурства рэдактара, а частка новай хвалі гвалту ў краіне...” – гэтак сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі пракаментаваў з’яўленне абразлівых карыкатур на каталіцкіх святароў у “Мінскай праўдзе” і ператрус у праваслаўнага святара Дзіянісія Карасцялёва.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Рашучы пратэст супраць абразаў у дзяржСМІ

Кіраўнік Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Яўген Дудкін пра абразлівыя карыкатуры ў дзяржСМІ:

“Дзяржаўнае выданне "Мінская праўда" за 7 верасня ў абвешчаны Год адзінства выпусціла нумар газеты, дзе паказвае духоўны гімн беларусаў "Магутны Божа" як смецце, сродак калабарацыі. Успрымаю гэты крок рэдакцыі як абразу рэлігійных пачуццяў хрысціян і тых беларусаў, якія былі рэпрэсаваны органамі НКУС за выкананне сваіх рэлігійных практык: напрыклад, набажэнства. Выказваю рашучы пратэст любой дыскрымінацыі Каталіцкага касцёла ў Беларусі і прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій. Запрашаю на знак салідарнасці далучыцца да нашай акцыі “Магутны Божа за Беларусь!”, якая адбудзецца ў нядзелю а 13:00, Warszawa, plac Zamkowy”.
🇪🇺Лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі – сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, кіраўнік Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч і былы кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька – сустрэліся з генеральным сакратаром Еўрапейскай народнай партыі Антоніё Лопэсам-Істурысам.

“На сустрэчы з беларускай апазіцыяй я выказаў маю моцную падтрымку і салідарнасць з беларускім народам, асудзіў жорсткасць рэжыму і несправядлівы суд над Калеснікавай і Знакам. Я таксама падкрэсліў неабходнасць большай еўрапейскай салідарнасці адносна Беларусі”, - паведаміў Антоніё Лопэс-Істурыс.
Ад сённяшняга дня кіраўнік МХД Яўген Дудкін вырашыў ствараць звароты на імя афіцыйных дэпутатаў, якія згодна заканадаўства мусяць рэагаваць на іх.

“Любы адказ, нават ігнараванне і маўчанне - гэта адказ. Адказ у будучым за сваю дзейнасць”, - адзначае Яўген.

А першую старонку петыцыяй адкрывае зварот з патрабаваньнем спыніць незаконную міграцыю з Беларусі ў краіны ЕС.

Паглядзім, што адкажуць прадстаўнікі Савета Рэспублікі НС РБ ад Гродзенскай вобласці і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Патапава А. С.

Падпісаць петыцыю можна па спасылцы https://petitions.by/petitions/5083
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кіраўнік МХД Яўген Дудкін заклікаў да акцыяў у абарону незалежнасці Беларусі:

“Запрашаю 9 верасня а 17.00 да 19.00 на мітынг ля амбасады Расіі ў Польшчы ў абарону незалежнасці Беларусі.

Вельмі сімвалічна, што 8 верасня адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы (бітва пад Воршай 1514 года).

12 верасня а 13.00 збіраемся на Plac Zamkowy на “Магутны Божа за Беларусь!” , а пазней -

a 14.00 - на агульную беларускую акцыю салідарнасці ля станцыі метро Centrum”
Героі новага выпуску "Палітвязні. Love Story" — Павел і Вольга Севярынцы. Большасць беларусаў ведаюць Паўла як палітычнага дзеяча і грамадзянскага актывіста. Яго жонка Вольга расказала пра іншага Севярынца.

Як фрагмент з рамана "Беларусалім" увасобіўся ў рэальнасць і стаў пунктам адліку для сям'і Вольгі і Паўла? Што такое рамантычныя спатканні на "хіміі" і прапанова рукі і сэрца ў стылі Севярынца, а яшчэ як растлумачыць сыну, што ў турме сядзяць не толькі злачынцы?

Пра ўсё гэта — глядзіце ў заключным выпуску праекта "Палітвязні. Love Story".

Еўрарадыё завяршае праект пра каханне — палітвязняў і тых, хто чакае іх дома. Шматдзетныя або без дзяцей, дзясяткі гадоў у шлюбе або некалькі месяцаў — нашы героі — людзі рознага полу, узросту, прафесіі, матэрыяльнага становішча. Гэта праект пра каханне, сілу, пераадоленне і надзеі ва ўмовах рэжыму. Гэта Love Story у Беларусі 2021 года.

Даслаць ліст Паўлу Севярынцу можна на адрас: турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а.

https://youtu.be/XCBfIBhr9lM
Сустаршыня БХД Павел Севярынец вельмі ўсім дзякуе за прывітанні і каментары. Паводле жонкі, ён бадзёры, круты і проста цудоўны. Замацярэў, падкачаўся, настроіўся на калонію. І перадае вось такія словы:

"Беларусь сёння падобная на яблычны сад. Беларускія сэрцы спеюць незаўважна, як яблыкі. І то адно, то другое, саспеўшы, падае - тук-тук. Але з моцным парывам ветру цэлы град абрушваецца на дол і плады засыпаюць усю зямлю".
Кіраўнік Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Яўген Дудкін 11 верасня скіраваў лісты на імя прадстаўнікоў Горадні ў Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі Нацыянальнага Сходу.

Тэма - карыкатуры на галоўнай старонцы газеты "Мінская праўда".

“Гродзеншчына тым і вылучаецца, што ў гэтым рэгіёне пражывае вялікая колькасць католікаў. Што адкажуць нам гэтыя дэпутаты: можа адправяць у адстаўку міністра інфармацыі і начальніка камітэта па справах рэлігіі і нацыянальнасцях?” – задаецца пытаннем кіраўнік МХД.