Бальзам
1.79K subscribers
2.5K photos
1.34K videos
2.18K links
І кожны сам сабе бальзам…

Канал без палітыкі і вайны. Асноўны канал: @nashaniva
Download Telegram
У продажы хутка з'явіцца набор LEGO з размеркавальным капелюшом з Гары Потэра

У апісанні набору пазначана, што капялюш «умее размаўляць» і ведае 31 фразу. У наборы таксама будзе фігурка Гары Потэра з міні-версіяй капелюша. Каштуе набор 79 еўра, а купіць яго можна будзе ўжо ў сакавіку.

Капялюш яшчэ не паступіў ў продаж, але ўжо стаў мемам, бо шмат каму нагадвае 💩.
Тысячы трэкаў з тыктока могуць знікнуць ужо заўтра. У чым прычына?

Трэкі Тэйлар Свіфт, Элтана Джона, Білі Айліш, Дрэйка, Гэры Стайлза і шмат каго іншага могуць быць выдаленыя з сацсеткі 1 лютага.

Чытайце далей.
Топ моўных дадаткаў, якія зробяць працэс вывучэння эфектыўным і захапляльным

Зрабілі падборку праграм, якія дазволяць загаварыць на замежнай мове хутка і без асаблівых фінансавых укладанняў.

Чытаць далей.
Хутка кава можа стаць раскошай

Глабальнае пацяпленне можа ўдарыць па вытворчасці кавы. Вось што можа змяніцца на рынку і ў нашых звычках.

Чытаць далей.
У Індыі голуба арыштавалі на восем месяцаў. Птушку падазравалі ў шпіянажы на карысць Кітая

У траўні мінулага года птушку злавілі на індыйскай нафтавай прыстані ў прыгарадзе Мумбаі. На назе ў голуба былі два кольцы з медзі і з алюмінію, а на ўнутраным баку абодвух крылаў — кітайскія іерогліфы.

Паліцыя адкрыла справу аб шпіянажы. Пасля завяршэння расследавання ўсе абвінавачванні з голуба знялі. Праваахоўнікі высветлілі, што птушка ўдзельнічала ў гонцы на Тайвані, але выпадкова заляцела ў Індыю.

Паведамляецца, што 30 студзеня голуба выпусцілі на волю.
Навукоўцы нарэшце высветлілі, дзе ў Еўропе жылі першыя Homo sapiens

Потым яны паступова выцеснілі неандэртальцаў.

Чытаць далей.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Аўстраліі трохгадовы хлопчык апынуўся ў аўтамаце з цацкамі і не змог вылезці

Праваахоўнікі выратавалі трохгадовага Ітана, які залез у аўтамат з цацкамі Hello Kitty і захрас у ім.

Чытаць далей.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Эд Шыран прыйшоў у котакафэ, каб паспяваць, але жывёлы ад яго разбегліся

Дзесяць гадоў таму музыка прыйшоў у японскае кафэ, каб спець свае песні коцікам. Жывёлы ў той раз канцэрт не ацанілі і разбегліся хто куды.

Днямі брытанскі спявак вырашыў паўтарыць эксперымент. Ён прыйшоў у тое ж кафэ і пачаў спяваць. Жывёлы зноў пусціліся наўцёкі, як толькі пачулі песню.

Як і ў мінулы раз, паслухаць Эда Шырана застаўся толькі адзін коцік.
Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна. Гэтыя прыкметы заўсёды спраўджваліся

Сёння Дзень сурка, або каталіцкія Грамніцы.

Чытайце далей.
Брэд Піт знімецца ў апошнім фільме Таранціна

Славуты рэжысёр трэці раз уз'яднаецца з Брэдам Пітам у апошнім фільме Таранціна «Кінакрытык».

Чытаць далей.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Канадскі інжынер ператварыў прыборку дома ў гульню

На сваёй старонцы ў Х інжынер падзяліўся канцэптам таго, як зрабіць хатнюю руціну цікавейшай. Спачатку гарнітурай дапоўненай рэальнасці Oculus Quest скануецца памяшканне, дзе неабходна прыбрацца. Затым пры дапамозе AR-тэхналогіі на падлозе з'яўляюцца манеты, якія трэба «збіраць» пыласосам.

Ідэя шмат каму спадабалася. За дзень відэа паглядзелі 6,5 мільёнаў разоў. У каментарах распрацоўшчыка просяць дадаць бонусныя манеты за прыборку ў цяжкадаступных месцах.
Развод бацькоў аказвае працяглы негатыўны эфект на ўзровень жыцця дзяцей — навукоўцы

Навукоўцы ўпершыню звярнулі ўвагу на эканамічныя наступствы разводу бацькоў для дзяцей. І прапануюць, як можна іх мінімізаваць.

Чытаць далей.
Ідэальны гарнір — капуста, запечаная з соусам тахіні

Капуста, запечаная ў духоўцы — просты і вельмі смачны гарнір, які гатуецца за лічаныя хвіліны. Да яго можна дадаць рыбу ці мяса, а можна падаць у якасці асноўнай стравы.

Чытаць далей
Фота дня: сабака стаў «кіроўцам маршруткі» ў Адэсе

Калі надакучылі рэйды ТЦК (ваенкаматаў), іранізуе «Украіна зараз».
Красоўкі Майкла Джордана прадалі за рэкордныя восем мільёнаў даляраў

Набор складаецца з шасці пар абутку.

Чытаць далей
Спявачка Тэйлар Свіфт ставіць пад пагрозу перамогу Трампа

Прыхільнікі экс-прэзідэнта ўсур'ёз асцерагаюцца ўплыву на выбаршчыкаў зоркі поп-музыкі.

Яны падазраюць змову.

Чытаць далей
Пастухоў пірог — неўміручая класіка

Прапануем «карысную» версію пастуховага пірага. Яна будзе ідэальнай для дзяцей, асабліва калі яны пераборлівыя ў ежы.

Чытайце далей тут.