Бальзам
1.64K subscribers
2.5K photos
1.34K videos
2.18K links
І кожны сам сабе бальзам…

Канал без палітыкі і вайны. Асноўны канал: @nashaniva
Download Telegram
Вучоныя выявілі новага ключавога гульца, які ўплывае на прывыканне да алкаголю

Новае адкрыццё можа прывесці да з'яўлення эфектыўных фармакалагічных метадаў лячэння алкагалізму. Распавядаем, у чым сутнасць.

Чытайце далей.
У «Кока-Колы» ўпершыню за некалькі гадоў з’явіцца новы смак

Цягам найбліжэйшых тыдняў у Паўночнай Амерыцы з’явіцца Coca-Cola Spiced — з малінамі і вострымі прыправамі. Прычым адразу ў дзвюх версіях — з цукрам і без.

Новы смак з’явіўся па выніках спецыяльнага даследавання. Яно выявіла, што спажыўцы ўсё часцей хочуць пакаштаваць напой з прыправамі. А маліны абралі праз іх папулярнасць у аўтаматах, дзе можна змешваць смакі.

На гэты момант «Кока-Кола» ў ЗША прадстаўленая ў класічным варыянце (з цукрам і без), ванільная і з вішняй (а таксама іх мікс). Ёсць таксама лакальныя смакі.
У Дубаі адбудуцца гонкі ў рэактыўных касцюмах. Што за яны?

У адпаведнасці з пагадненнем, падпісаным з урадам Дубая, першыя ў свеце гонкі ў рэактыўных касцюмах адбудуцца 28 лютага. Арганізатары абяцаюць больш эмоцый і драмы, чым у Формуле-1. Расказваем, што гэта за касцюм.

Чытайце далей.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Набліжаецца вясна, і дзе-нідзе ўжо прабіваецца па-сапраўднаму вясновае надвор’е

У Гродзенскім заапарку ў вулічны вальер выйшлі медзведзяняты Маша і Лёша. Зіму яны правялі ў цёплым боксе ветэрынарнага корпуса.

Цяпер ім дазволілі гуляць на свежым паветры, чаму, падобна, жывёлы вельмі радуюцца.
У Швецыі чалавек паўгода харчуецца мясам мядзведзя, які яго пакалечыў

42-гадовы Пэр Сундстром сустрэўся з мядзведзем недалёка ад шведскага горада Юсдаль яшчэ ў жніўні мінулага года. Жывёліна напала на яго і разарвала твар. Мужчына, мабыць, тады б і развітаўся з жыццём, каб не дапамога 14-гадовага сына Эверта.

Чытайце далей.
Вучоныя выявілі дзіўную сувязь паміж тэмпературай цела і дэпрэсіяй

Карэляцыя паміж больш высокай тэмпературай цела і цяжкімі сімптомамі дэпрэсіі адкрывае новыя магчымасці яе лячэння шляхам рэгуляцыі тэмпературы.

Чытайце далей.
На любы бюджэт: 10 небанальных падарункаў да Дня закаханых 

Калі замовіць падарункі на Дзень усіх закаханых зараз, яны якраз паспеюць своечасова дайсці да вас. Паглядзелі, якія цікавыя прэзенты можна падабраць у даступных у Беларусі анлайн-магазінах.

Чытайце далей.
Вусы, якія скарылі Польшчу. Ці выйграе беларус Pan Savyan для палякаў «Еўрабачанне»?

Гэты хлопец стаў пазнавальны дзякуючы вірусным ролікам у тыктоку, а цяпер можа паехаць на галоўны музычны конкурс Еўропы.

Чытайце далей.
Канцлер ФРГ Олаф Шольц у часе візіту ў ЗША сфатаграфаваўся з сенатарам-дэмакратам Крысам Кунсам

«Прыемна зноў пабачыць майго двайніка», — падпісаў фота Шольц.

А вы разбіраецеся, дзе Шольц, а дзе Кунс? (Падказка: немец справа).
У Кітаі правялі выпрабаванне цягніка, які абяцае быць хутчэйшым за самалёт

Гэта адкрывае новыя магчымасці для будучага высокахуткаснага транспарту.

Чытайце далей.
Белы мядзведзь у «ледзяным ложку» — пераможца ў фота дзікай прыроды 2023 года

У Лондане паказалі пяць найлепшых фатаграфій дзікай прыроды, якія па выніках галасавання гледачоў адабралі арганізатары аднаго з самых старых і прэстыжных у свеце конкурсаў прыроды Wildlife Photographer of the Year («Фатограф года дзікай прыроды»).

Іншыя фота глядзіце тут.
Бліны на аўсянай муцэ — рэцэпт і асаблівасці гатавання

Дадайце салодкую ці салёную начынку — як вам больш даспадобы.

Чытайце далей тут
Французская мова больш не самая сэксуальная ў свеце

А якая тады?

Паводле вынікаў, больш за 70% апытаных брытанцаў заявілі, што калі б іх рамантычны партнёр размаўляў на іншай мове, чым яны самі, то вывучэнне гэтай мовы спрыяла б умацаванню эмацыйнай сувязі паміж імі.

Чытайце далей тут
Як правільна захоўваць і гатаваць яйкі, каб захаваць вітамін D

Вучоныя высветлілі, у якіх умовах лепш захоўваць яйкі і які спосаб гатавання найлепшы для таго, каб яны не страцілі вітамін D.

Чытайце далей тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пʼяная вечарына на элітным аўстрыйскім курорце насмяшыла сацсеткі

На прэстыжным гарналыжным курорце Ішгль у Аўстрыі адбылася вечарынка ў фармаце Après-Ski («Пасля лыж»).

Пасля спартыўнага дня лыжнікам прапанавалі выпіць алкаголю. У выніку спуск быў заблакаваны дзясяткамі нецвярозых удзельнікаў вечарынкі. Адны куляліся ў гурбах, іншыя разлягліся на снезе, бо не маглі ўстаць.

У сацсетках відэа пʼяных лыжнікаў сабрала больш за 50 млн праглядаў.

Відэа: BILD
Адгадаеце значэнне гэтых словаў на «м»? Для вашых бабуль гэта была б легкатня

Займальны тэст.

Праверыць сябе.
Правіла «2-2-2» — простая канцэпцыя шчаслівых адносін

Калі вашы адносіны ператварыліся ў руціну, калі, знаходзячыся побач, кожны з вас займаецца сваёй справай а на выходныя мае асобныя планы, то тады паспрабуйце правіла «2-2-2». Яно дапаможа ўмацаваць адносіны і надасць ім былую цеплыню.

Чытаць далей.
Разумны ліфт па-беларуску

Гэты магілёўскі ліфт можа павысіць эрудыцыю жыхароў дома.

У чым ноу-хау?
Цыкорыя: кава для бедных ці напой самых здаровых людзей?

Адна з беларускіх народных назваў расліны, мацаўнік, якраз і намякае на яе выдатныя ўласцівасці.

Чытайце па спасылцы.
Нямецкі «Плюшкін» варочае мільёнамі, а сам корпаецца ў смецці

80-гадовы Хайнц Б. з горада Дармштадт выглядае як стары жабрак. Ён корпаецца ў смецці і збірае ў двары розны друз. Але насамрэч ён уладальнік немалога багацця.

Чытайце па спасылцы.