This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Забаўны эпізод здарыўся на Чэмпіянаце свету па лакросе, які нядаўна скончыўся ў ЗША
Зборная Чэхіі перамагала ў гульні са шведамі. Чэшскія гульцы настолькі ўпэўнена пачуваліся на полі, што ў нейкі момант зрабілі кінематаграфічны фінт. Форвард зрабіў выгляд, што перахапіў мяч, каб адцягнуць увагу галкіпера, і калі гэта спрацавала, іншы гулец спакойна закінуў мяч у неабароненыя вароты.

У мінскім кафэ з’явіўся першы робат-афіцыянт. Але чалавеку ён саступае
Першы ў сталіцы робат-афіцыянт, які перасоўваецца па падлозе, пачаў працу ў «Хінкальні» на вуліцы Янкі Лучыны ў Лошыцы.
Чытаць далей.

Бальзам
У Паўднёвай Афрыцы выпаў снег. Такога там не было 10 гадоў Улады параілі людзям апранацца цяплей, бо халодны фронт накрыў большую частку краіны і застанецца тут як мінімум на тыдзень. Чытаць далей.
Вось як жыхары Яганэсбурга радуюцца снегу
Апошні раз жыхары мегаполіса ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы бачылі снегапад у жніўні 2012 года.

Амерыканскія навукоўцы распрацавалі новы метад барацьбы з ракам
Навукоўцы з Ельскага ўніверсітэта распрацавалі новы метад лячэння ракавых пухлін з выкарыстаннем геннага рэдагавання CRISPR. Навукоўцы выдалілі лішнюю храмасому ў ракавых клетак, і яны перасталі ўтвараць злаякасныя пухліны.
Рэч у тым, што здаровыя клеткі чалавека ўтрымліваюць 23 пары храмасом, тады як у ракавых клетак іх можа быць больш. Аднак дагэтуль было невядома, з’яўляецца гэта сімптомам ці прычынай захворвання.
Навукоўцы падкрэсліваюць, што гэта толькі першая стадыя даследавання, якая праводзілася ў чашы Петры. Цяпер спецыялістам трэба будзе праводзіць эксперыменты на клетках жывых арганізмаў, каб ацаніць патэнцыйныя рызыкі новага тыпу лячэння. У перспектыве гэты метад зробіць злаякасныя клеткі больш адчувальнымі да тэрапіі.

🐱 У Падмаскоўі руды кот не пускаў гаспадара ў кватэру. Пакуль той быў на лецішчы, гадаванец проста замкнуў кватэру знутры. Хлопцу давялося выклікаць каманду МНС і прабірацца праз акно каб трапіць дадому.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У серфінгістаў Сан-Дыега з'явіўся незвычайны «калега» — маленькі цюлень Сэмі
Жывёла заскоквае на дошкі да серфінгістаў і разам з імі катаецца на хвалях. Ён не проста ляжыць побач са спартсменамі, але і сам намагаецца дапамагчы «злавіць хвалю». Кажуць, што Сэмі абсалютна здаровы цюлень, але з вельмі дзіўнымі паводзінамі.

Афінскі Акропаль упершыню ў гісторыі ўводзіць абмежавальныя меры з-за наплыву турыстаў
Сістэму часовых інтэрвалаў, кропак уваходу для турыстычных груп і электронных квіткоў увядуць пасля рэзкага павелічэння колькасці наведвальнікаў пасля пандэміі, што справакавала велізарныя чэргі ля падножжа храма і лішкі смецця. Колькасць наведванняў толькі ў перыяд з чэрвеня па пачатак ліпеня 2023 года павялічыліся на 80% у параўнанні з 2019 годам.
Акропаль — самае наведвальнае месца ў Грэцыі: штодня ён прыцягвае больш за 17 тысяч чалавек.

Дырэктарка найбуйнейшай у свеце сеткі кінатэатраў AMC Элізабэт Франк заявіла, што ўжо больш за 20 тысяч людзей купілі квіткі на «Барбі» і «Опенгеймера» ў адзін і той жа дзень
Фільмы пра стваральніка атамнай бомбы і ляльку выходзяць у адзін дзень — 21-га ліпеня. Улічваючы, што працягласць «Опенгеймера» складае 3 гадзіны, а «Барбі» будзе ісці амаль 2 гадзіны, уладальнікам падвойных квіткоў давядзецца няпроста.

Як паводзіць сябе, калі падарожнічаеш у кампаніі?
Нехта хоча ў кавярню, нехта — у туалет, а хтосьці прагне як мага хутчэй убачыць славутасці. Планаваць падарожжа ўжо ў працэсе падарожжа — такая сабе ідэя, а падарожныя стрэсы ў спалучэнні з розніцай характараў могуць ператварыць адносіны ў кашмар.
Як пазбегнуць найгоршых сцэнароў? Чытайце тут.

Сродкі ад кляшчоў і камароў, што прадаюцца ў краінах ЕС. Якія найлепшыя?
Хімік Сяргей Бесараб раіць звярнуць увагу на рэпеленты, якія ёсць на прылаўках Польшчы і Літвы.
Чытайце далей.

Улады Францыі вырашылі часткова аплачваць рамонт старога адзення і абутку. Чаму і навошта
Улады Францыі з кастрычніка ўводзяць сістэму зніжак, якія заахвочваюць людзей несці паношаны абутак і вопратку рамантаваць замест таго, каб выкідваць старое і купляць новае. Але ці пагодзяцца на гэта французскія моднікі і модніцы, і як гэта пачынанне адаб'ецца на люксавых брэндах?

Лета, спёка. Як не падхапіць кішэчную інфекцыю?
Лета — не толькі пара доўгачаканых адпачынкаў і школьных канікулаў, але і час, калі ўзрастае рызыка кішэчных інфекцый. Пра тое, як засцерагчы сябе і сваіх дзяцей, расказаў доктар-інфекцыяніст.

Скульптарка з Гродна перарабіла свой Volkswagen у аднарога і атрымала шквал негатыву
На ажыццяўленне праекта пайшло чатыры месяцы і 800 рублёў.
Чытаць далей.
На ажыццяўленне праекта пайшло чатыры месяцы і 800 рублёў.
Чытаць далей.
Штучны інтэлект едзе з глузду пасля навучання на даных, якія згенераваў сам
Амерыканскія даследчыкі выявілі праблему ў генератыўных мадэлях накшталт ChatGPT або Midjourney. Тыя нейрасеткі, якія навучаюцца на даных, згенераваных самім штучным інтэлектам, маюць тэндэнцыю «вар'яцець» ужо пасля пяці цыклаў навучання.
Тэрмін MAD (Model Autophagy Disorder), які выкарыстоўваецца даследчыкамі, апісвае працэс таго, як якасць вынікаў ШІ дэградуе пры такім навучанні. На малюнку – прыклад пагаршэння выяў на 5, 7 і 9 цыклах генерацый выяў.

Маладыя дактары ці з досведам: хто дабіваецца лепшых вынікаў?
Навукоўцы выявілі, што для тэрапеўтаў і хірургаў адказ будзе розны.
Чытаць далей.
Навукоўцы выявілі, што для тэрапеўтаў і хірургаў адказ будзе розны.
Чытаць далей.
Генетыкі вывелі суперкамара, які падабаецца самкам і радзей хварэе на малярыю
Камар – бадай што самая небяспечная для людзей жывёла на планеце. Адна з найбольш небяспечных хвароб, якую яны пераносяць, – малярыя. Даследчыкі з ЗША ў лабараторных умовах стварылі самцоў камароў, якія, дзякуючы карэкціроўцы іхняга ДНК, маюць «антымалярыйныя гены».
Навукоўцы таксама заўважылі, што ў некаторых выпадках самкі больш ахвотна спарваліся з генна-мадыфікаванымі самцамі, што спрыяла пашырэнню генаў у папуляцыі. Варта адзначыць, што невялікая доля суперкамароў усё ж станавілася пераносчыкам малярыі.
Паводле разлікаў аўтараў даследавання, укараненне ГМ-камароў у прыродных папуляцыях можа скараціць распаўсюджванне малярыі да 90% у тых раёнах, дзе людзі на яе часта хварэюць. Цяпер навукоўцы вядуць перамовы з уладамі Сан-Тамэ і Прынсіпі пра такую магчымасць.