БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
1.66K subscribers
11.4K photos
303 videos
4 files
10.5K links
Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка.

Сайт https://baj.media
Patreon patreon.com/baj_media
Insta instagram.com/baj.media.by

Сувязь office@baj.media
We support 🇺🇦
Download Telegram
Выкладчыцу сальфеджыа і музычнай літаратуры з Мастоў аштрафавалі за рэпост з Белсату ў 2019 годзе

У выкладчыцы мясцовай Дзіцячай школы мастацтваў Галінай Цярэнцьевай. Яе затрымалі 16 снежня наўпрост на працы і суткі ўтрымлівалі ў камеры мясцовага РАУСа.

Дома ў Галіны правялі ператрус, падчас якога канфіскавалі ноўтбук, тэлефон і робат-пыласос 🤖.

Суд Мастоўскага раёна пакараў Цярэнцьеву штрафам у памеры 640 рублёў (20 базавых велічыняў).
Сустрэлі ў гэтых нашых тэлеграмах новае слова:

шпіцрайтары

Так палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі (тг-канал) назваў тых, хто піша прамовы для Лукашэнкі. Які паўсюль цягае з сабой белага шпіца.

Вельмі трапна!
Затрымалі блогера Gypsynkov, вядомага вострымі жартамі ў twitter на сацыяльна-палітычныя тэмы ў Беларусі.

У яго амаль 11,5 тысяч падпісчыкаў. Падрабязнасці затрымання праваабаронцам пакуль невядомыя.

Таксама паведамляецца пра затрыманне яшчэ некалькі блогераў-тысячнікаў у твітары. Іх прозвішчы высвятляюцца.

@viasna96
Журналістка Ларыса Шчыракова прэзентавала фільм пра сталінскія рэпрэсіі

Гэта першы гістарычны рэпартаж з цыкла, які плануе зняць журналістка Ларыса Шчыракова і яе каманда.

Паглядзіце відэа. Несправядлівасць раніць людзей і праз пакаленні 🙁

З VPN глядзіце тут

Без VPN глядзіце тут
Святлана Ціханоўская заклікала 9 лютага падтрымаць незалежныя беларускія СМІ ў міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю

Ціханоўская нагадала, што 9 лютага споўніцца 1,5 года мірнаму пратэсту супраць гвалту, беззаконня і дзяржаўнага тэрору з боку нелегітымнага рэжыму: «У той час як супраціў мільёнаў беларусаў працягваецца ў падполлі ў розных творчых формах, на пярэднім краі барацьбы знаходзяцца незалежныя СМІ. Смелыя журналісты, блогеры і ўплывовыя медыяперсоны працягваюць працу ў краіне і на эміграцыі, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі і асабістую небяспеку».
«Калі вызваляць, уключу ілюмінацыю на ўсю катушку, каб усе бачылі, што Алег вярнуўся!» — жонка палітвязьня Алега Грузьдзіловіча

«Я больш такая эмацыйная, а ён мяне заўсёды супакоіць, калі я на некага „ўспыхну“. Бывае, так паўжартам скажу: „У цябе ўсе добрыя, адна я дрэнная“. А ён: „Не! І ты добрая! Я цябе кахаю. Мне з табой цікава жыць!“. Для мяне гэтая фраза вельмі каштоўная, — расказвае Марʼяна. — Пры гэтым ён майстар на ўсе рукі — можа і нешта пабудаваць, адрамантаваць, прыгатаваць... Але ж наколькі Алег ня быў бы заняты і нягледзячы на ўсе свае справы, ён знаходзіў час на вельмі цікавае хобі – збор мадэляў гістарычных караблёў (усяго Алег Грузьдзіловіч зрабіў 4 макеты, на якія агулам у яго сышло каля 8 гадоў. 3 мадэлі ён прысьвяціў сынам. – РС)».

Чытайце тэкст цалкам тут з VPN

Без VPN тут
#адукацыя #бяспека
В сети появилась энциклопедия цифровой безопасности для журналистов и активистов
https://biaspeka.space/

В поле зрения: Компьютерная безопасность

- Шифрование, или Как превратить компьютер в бесполезный кусок железа для изъявшего/укравшего его злоумышленника
- Пароли, или Старые песни о главном
- Браузеры
- Программное обеспечение и антивирусы
- Вторая ОС? Да!
- Настройка и использование компьютера для внимательных и продвинутых юзеров

Безопасность мобильных устройств:
- Физические атаки на смартфон и элементарные способы от них защититься
- Уязвимости смартфонов, программные атаки и способы от них защититься
- Очевидное-невероятное. Бесплатные лайфхаки по выбору и использованию смартфонов

Коммуникационная безопасность:
- VPN, или Шифруем свое соединение с миром
- Безопасные мессенджеры
- Почтовые сервисы
- Безопасные социальные сети
- Групповые созвоны, или Решения для больших компаний
- Очевидное-невероятное, или Дополнительные важные лайфхаки для усиления безопасности коммуникаций
“Последней каплей стал арест преподавателя на 15 суток”. Бывшие студенты журфака БГУ о своем решении забрать документы
Бывшие студенты поделились своими историями, рассказали, чем занимаются теперь.

"Нам рассказывают, как устроена Белтелерадиокомпания, но мы никогда не проходили, как, например, работает "Белсат", “Наша Ніва”, Onliner. Это сознательно игнорируется. Мне это стало понятно только сейчас. Эти СМИ готовы брать на работу талантливых ребят, а мы об этом не знали".

"Было очень интересно и даже смешно, когда меня поправили, что главные качества журналиста — это не смелость, справедливость и искренность, а умение приспосабливаться к ситуациям и пунктуальность".

"Я делала фотовыставку «Вдохновленные Владимиром Короткевичем». Когда была проверка Министерства информации, мои фотографии сняли с выставки по их приказу. По их мнению, мои работы были слишком мрачными и не соответствовали их представлениям о мире. И так во всем. Цензура везде".

Читать текст с VPN

Читать текст без VPN
Пасля даволі доўгага перапынку паволі наладжваецца паштовая сувязь з вядомым вучоным-філолагам, журналістам, палітолагам Аляксандрам Фядутам, якога ў красавіку мінулага года беларускія спецслужбы затрымалі ў Маскве, вывезлі ў Мінск і абвінавацілі ў арганізацыі змовы супраць Аляксандра Лукашэнкі.

У СІЗА Аляксандр Фядутач абвясціў «медыкаментозны страйк» — адмовіўся прымаць жыццёва неабходныя лекі, патрабуючы, каб яму вярнулі рукапісы з каментарыямі да рамана «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Гэта вельмі непакоіла родных, сяброў, калег… Стала вядома, што стан здароўя Фядуты істотна пагоршыўся, нават давялося ставіць яму кропельніцы, абвастрылася падагра, таму перасоўвацца па камеры ён мог толькі пры дапамозе таварышаў па няшчасці.

І вось нарэшце стала вядома: Фядута скончыў «страйк».

"Лекі я прымаю з 5 снежня, — напісаў ён у лісце. — Што тут падзейнічала — пісьмы жонкі, мая перапіска са святарамі, угаворы сукамернікаў ці песня Вакарчука «Я не здамся без бою», — не ведаю.

«Народная Воля»
Forwarded from Белсат
🔸Скончылася следства ў дачыненні журналіста Алега Груздзіловіча. Неўзабаве справа будзе пераданая ў суд

Пра гэта расказала жонка Алега Мар'яна, якая пабывала на спатканні з мужам.

«Алег добра выглядаў, быў у чыстай вопратцы, на праблемы са здароўем і якасць ежы не скардзіўся. Было бачна, што ён вельмі рады быў спатканню. Ён расказваў, што атрымлівае шмат лістоў ад родных, сяброў, знаёмых, з Беларусі і іншых краін», − дадала жанчына ў каментары для @radiosvaboda.

Крыніца: @radiosvaboda
Фота: @bajby
📨«Іншапланецяне вырашылі, што я мушу застацца без лістоў». Вясноўцу Уладзю Лабковічу блакуюць ліставанне

Палітзняволены «вясновец» Уладзь Лабковіч, які ўтрымліваецца за кратамі амаль сем месяцаў, даслаў ліст з СІЗА-1 ад 25 студзеня.

У ім ён піша, што лісты да яго амаль не даходзяць, хоць і ведае, што яму пішуць родныя, калегі і неабыякавыя людзі. Таксама Уладзь распавядае, што ўжо два тыдні (з 11 студзеня) спіць толькі па дзве гадзіны ў суткі, а галава бесперапынна баліць ужо месяцы тры.

«Лісты не даходзяць зусім. Іншапланецяне вырашылі, што я мушу застацца ў гэтай касмічнай бездані і цемры без лістоў. Мне трапляе толькі па аднаму лісту ад мамы і Ніны [жонкі].

Вось ужо два тыдні [прайшло] з апошняга ліста ад іншых (з 11 студзеня). І вось мы стаім і ўзіраемся ў чорную дзіру і спрабуем дакрычацца. Але ў гэтай дзіры знікае ўсё: мары, надзеі, час, цяпло»

Пра што яшчэ распавёў праваабаронца 👉 bit.ly/3HpNa7U

💌Падтрымаць Уладзя:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч
#магчымасці
Профессиональный обмен для журналистов, редакторов и медиа-менеджеров на 30-45 дней в Украину (заявки до 17 февраля)

Кто может подаваться: кандидаты из Восточной Европы или Центральной Азии с подтвержденным опытом работы в сфере журналистики в своей стране или регионе

Когда: 16 мая - 30 июня 2022 года (старт программы может быть отложен в связи с эпидемиологической ситуацией в Украине)

Язык: английский, русский, украинский

Подробности и регистрация
#адукацыя
Вебінар «Праверка СМІ адлегласцю: як эміграваць, але не згубіць сваю аўдыторыю» (да 9 лютага)

За 2020-2021 год у эміграцыі апынуліся амаль усе незалежныя беларускія медыі. Але яны працягваюць паспяхова працаваць: здабываць эксклюзівы, праводзіць расследаванні. І ў больш шырокім сэнсе — дакладна адлюстроўваць сітуацыю ў краіне, доступ у якую ім забаронены.

Як гэта атрымліваецца і якія тут ёсць варыянты? Пагаворым пра гэта 10 лютага 2022 года з галоўным рэдактарам «Еўрарадыё» Паўлам Свярдловым падчас вебінара «Праверка СМІ адлегласцю: як эміграваць, але не згубіць сваю аўдыторыю».

Абмяркуем:
📌 Як працаваць з аўдыторыяй і захоўваць кантакт з ёй, калі рэдакцыя знаходзіцца за мяжой;
📌 Як здалёк здабываць эксклюзіўную інфармацыю пра Беларусь;
📌 Як у такіх умовах прытрымлівацца прафесійных стандартаў;
📌 І зрэшты, якія перавагі дае медыя рэлакацыя.

➡️ Рэгістрацыя

Рубрыка "КОНКУРСЫ І НАВУЧАННЕ. МАГЧЫМАСЦІ" цалкам
Пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі пасля затрымання і нечаканага вызвалення пакінуў Беларусь. “Вырваўся з Мордара. Я на вольнай тэрыторыі. Падрабязнасці пазней”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

19 студзеня Квяткоўскага затрымалі. Ён зрабіў у сацсетках рэпост роліка, “у загалоўку якога была абраза супрацоўніка брэсцкай міліцыі”. 22 студзеня пісьменніка выпусцілі. Папярэднія паўгода ён правёў за межамі Беларусі і толькі нядаўна вырашыў вярнуцца.
Журналістыка — гэта служэнне грамадству, кожнаму з шчаслівых ці знясіленых людзей

Вядомая журналістка Таццяна Мельнічук піша пра вернасць прынцыпам, сумленне, адданасць прафесіі.

"У неспрыяльны па ўсіх паказчыках час мы змаглі не толькі захаваць сябе вернымі прынцыпам нашай «маладзёжкі», але выхаваць пакаленне падобных да нас. Іх «прамыя эфіры» зараз называюцца онлайн-трансляцыямі, іх рэпартажы гучаць праз папулярнае зараз відэа, іх тэксты карацейшыя за нашы крымінальныя нарысы, але пазначаныя як журналісцкае расследаванне. Нашы паслядоўнікі, дзякуючы БАЖ і трэнерам-«маладзёжнікам» — нашы пераемнікі".

Чытаць БЕЗ VPN тут
Чытаць з VPN тут
На сайце БАЖ з'явілася выніковая справаздача "СМІ ў Беларусі у 2021 годзе"

Змест:
1. Умовы дзейнасці медыясектара ў 2021 годзе;
2. Пераслед журналістаў і блогераў;
3. Выкарыстанне антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды выказвання№
4. Абмежаванні свабоды выказвання меркаванняў у інтэрнэце;
5. Абмежаванні дзейнасці друкаваных СМІ;
6. Лічбы года.

Бюлетэнь даступны на трох мовах: Беларуская, Русская, English

Падпісацца на інфармацыйную рассылку БАЖ па-ранейшаму можна ТУТ