БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
1.68K subscribers
15.9K photos
358 videos
4 files
14K links
Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка.

Сайт https://baj.media
Patreon patreon.com/baj_media
Insta instagram.com/baj.media.by

Сувязь office@baj.media
We support 🇺🇦
Download Telegram
#магчымасці

Нэтворкінг у Вільні (рэгістрацыя да 24 ліпеня)


Беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак запрашаюць правесці вечар чацвярга 25 ліпеня на нэтворкінг-сустрэчы ў Вільні.

Удзельнікі і ўдзельніцы сустрэчы змогуць:

🔸усталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыямі,
🔸абмеркаваць прафесійныя пытанні,
🔸падзяліцца практыкамі сумеснай працы,
🔸прыдумаць новую ідэю для супрацоўніцтва.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
👍3
У Латвіі збіраюць подпісы за забарону TikTok

Аўтары петыцыі тлумачаць сваю прапанову тым, што на платформе прасоўваюцца наратывы расійскай прапаганды.

«Блакуючы доступ да TikTok на тэрыторыі Латвіі, мы прадухілім значны канал маніпуляцыі, які, у тым ліку, услаўляе расійскія ваенныя злачынствы і агрэсію супраць украінскага народа».


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
👎2👍1
«Хочацца прыгожай перамогі, але я цяпер – за эфектыўнасць». Вольга Лойка – пра суд, палітвязняў і адлігу ў Беларусі

Вялікая гутарка «Белсата» з журналісткай і былой палітзняволенай па справе Tut. by, заснавальніцай праекту Plan B Вольгай Лойкай пра завочны суд над ёй, пра футбол, пра выпадковых ахвяраў санкцый ды пра тое, колькі яшчэ гадавінаў «прэзідэнцтва» у Лукашэнкі наперадзе.

«Спачатку ты не так зрынаў рэжым, потым не так сядзеў, не так выйшаў, не тое робіш. Я так разумею, што я ва ўсім вінаватая! І 2020-ы год – я, і рэвалюцыя, і контррэвалюцыя – усе мы вінаватыя. Выбары ў КР мы не так правялі. Слухайце, вы шмат ад нас жадаеце за нейкія вельмі смешныя грошы ды за стос нейкіх патугаў. Мы робім памылкі і абдрукоўкі, мы не заўсёды ва ўсім можам дакладна разабрацца. Гэта складаная праца! І небяспечная, і нізкааплатная. Дрэннае спалучэнне, так?»


Цалкам інтэрв'ю чытайце тут

без впн
👍2🤯1
#бяспека

Как удалить боты в Telegram

Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.

Подробности тут

без впн
👍4
Беларускае выданне «Віцьбічы» заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з РІА «Воронеж»

Варонежскае і віцебскае выданні маюць намер абменьвацца навінамі, рэпартажамі, інтэрв’ю, каментарамі, фота- і відэаматэрыяламі.

Паводле галоўнай рэдактаркі «Віцьбічаў» Дзіяны Курылы, прадметам пагаднення з’яўляецца інтэграцыя інфармацыйных прастор, развіццё праектаў, якія прасоўваюць агульныя культурныя каштоўнасці, сумесных адукацыйныя праграмы, папулярызацыя культуры Беларусі ў РФ і культуры народаў Расіі ў Беларусі.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
👎3👍1
#праца

Беларускае Радыё Рацыя шукае супрацоўнікаў на Падляшшы

Запрашаюць журналістаў-фрылансераў для працы на Бельскі, Гайнаўскі і Сямятыцкі паветы.

Патрабаванні:

✔️веданне беларускай і польскай моваў;
✔️мабільнасць і аператыўнасць;
✔️заангажаванасць у жыццё беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы;
✔️веды пра грамадска-палітычную і культурную сітуацыю на Падляшшы;
✔️цікавасць да беларускай інфармацыйнай павесткі;
✔️жаданне працаваць журналістам-радыйшчыкам.

Падрабязнасці і кантакты

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
👍2🔥2🥴2