🧚🏼‍♂Дзяўчына з балот 🕸
30 subscribers
69 photos
3 links
Мае вітанні, даражэнькія! 💌
Тут будзе мая творчасць, якая стала ўжо вобразам жыцця 💚

Асноўныя правілы канала:
• ніякіх абраз і перахода на асобы.
• ніякага спаму.

Узнікаюць пытанні — я тут ;)
@x1bw1
Download Telegram
#дзяўчыназбалот
#вершы

🌫

Туман. У ім мае пакуты.
Я еду. Еду і лічу мінуты.
І змрок, і холад, сцюжа.
А на каленях адна ружа.

Пустэча, а пасля дрэвы.
Галінамі залезлі ў нервы.
На могілках — маё сэрца.
І займае яно два месца.
#дзяўчыназбалот
#вершы

🕯

Гарэлі свечкі на стале,
І чуўся шэпт мне ў цішыне.
Паклікаў ён мяне праз сон,
Прачнуўся — і ўдарыў гром.

Перада мной стаіць кабета,
Яна як фенікс для паэта.
У акне маланка праз гады
Бліснула — раптам я сівы.

Гарэлі свечкі на стале,
Заснуў і я тады ў цяпле.
Агонь затушыла кабета.
І з ёю цяпер я навечна.
#дзяўчыназбалот
#вершы
#вясна

🌷

Гэта каханне...
Водар паветра...
Начное блуканне...
Палова метра...
Два сілуэта...
Зноўку балкон...
Ціха:"Раберта"...
Стары дамафон...
Гэта каханне...
Кветак жыццё...
Гадзіна чакання...
Вясны хараство...
#дзяўчыназбалот
#вершы
#паэзія



Я зрыфмую тры куплеты
Пра зямлю і сенажаць,
Бо мне хочацца ў паэты:
Нешта людзям перадаць.

Птушкі спевам пераклічуць
Пра сур'ёзны мой настрой.
Нешта хочацца пакінуць
І здабыць свой супакой.

Пра палі і пра каханне,
Пра жыццё і сенакос.
Па дарозе на расстанне
Басанож ідзеш праз мост.
#дзяўчыназбалот
#проза

🌈

Надвор'е — гэта заўсёды знак, прадвеснік гора ці шчасця, будучыні і сустрэч. Надвор'е, як сэрца, не падманеш. Яно настойліва будзе сцвярджаць табе ці сонцам, ці ліўнямі пра надыходзячыя падзеі і з'явы. Пакажа наступствы ў той жа дзень альбо перад ім, але сэнс адзін: яно вялікі прадвеснік.
#дзяўчыназбалот
#вершы
#акрамякахання

🌜

О мой лорд, адшукай мяне за лесам,
За гарой па безумоўным рэфлексам.
Пазнай мяне па белай сукенцы
Праз мільён ў адзіным акенцы.

Ратуй ад катавання вар'ятаў,
Каб дадому паспела да святаў!
Сэрца мячом падзялі на часткі.
О лорд, адвязі мяне да бацькі.
#дзяўчыназбалот
#вершы

💒

Калі скончацца мае пакуты?
Ці стану як дуб той магутны?
Ці не стане пакутаў ў царкве?
Што будзе без іх у маёй галаве?
#дзяўчыназбалот
#вершы

💫

Падае дождж. Я без парасона
І бягу па дарозе лёса шалёна.
Па вадзе без абутку і мазалёў.
Шчасце ў сэрцы з маіх каранёў.

Вясёлка на небе з туманам,
Буслы праляцелі над дахам.
Па дарозе лёса я хутка лячу,
Без настаўніцы інакш не магу.


P.S.
Вялікі дзякуй маёй настаўніцы і адначасова класнаму кіраўніку за тое, што на маім творчым шляху заўсёды падтрымлівала мяне і раіла толькі годнае!
#дзяўчыназбалот
#вершы
#астанеш

🌖

Ты станеш для мяне космасам?
А я абяцаю, што стану водгукам
На санету, якую ты, мілы паэт,
Раскажаш праз начны сілуэт.

Ты станеш для мяне подыхам?
А я абяцаю, што сваім подзвігам
Застануся без залатога багацця.
P.S.
Навечна твая я Настасся.
#дзяўчыназбалот
#вершы

❤️‍🔥

Няхай жыве ўва мне каханне!
Душа хай прагне да яго!
Я не баюся больш маўчання,
Бо зноўку ў сэрцы ёсць жыццё.

Няхай жыве ўва мне чаканне!
І пачуццё няхай не ўпершыню!
Ён для мяне адно дыханне —
І словы з шэптам я люблю.

Няхай жыве ўва мне каханне...
Няхай узнае ён праз век,
Што з ім сваё я існаванне
Убачыла праз Ноевы каўчэг.
#дзяўчыназбалот
#вершы
#трыночы

🖤

Я чакаю вас тры дні і тры ночы
І гадзіны лічу да сустрэчы.
Я чакаю вас тры дні і тры ночы,
І я маю толькі тры рэчы.
Я чакаю вас тры дні і тры ночы,
Каб сказаць тры ў твар словы.
Я чакаю вас... І ў душы
Засталіся толькі дзве ночы.
#дзяўчыназбалот
#вершы
#любоў

🌄

Калі Пярунаў гнеў ахутвае зямлю
І ў свеце раптам сонца стане менш,
Ты адкажы мне, мілы (я ж прашу),
Ці будзе побач зорны пылкі меч?

Давай тады ўцячэм як Фані й Поль,
Заплюшчым вочы нібы дзеці.
Давай тады схаваем гэты боль,
І дапаможа нам любоў — не лекі.

Калі ў свеце новым і не адгукнецца,
Калі нас зловяць і заб'юць удвох,
Хай наша песня вечна ж льецца,
Бо і забыць любоў ніхто б не змог.
#дзяўчыназбалот
#вершы

***
Я хачу кахаць вас вечна,
Не сварыце за гэта мяне.
І без вас мне небяспечна
Й думкі трымаць у сабе.
#дзяўчыназбалот
#вершы

🐚

У сэрцы — каханне,
у думках — спакой.
Адчула нарэшце сябе настолькі
жывой.
І спыніцца ўжо я сапраўды
не змагу.
Жыццё ляціць хутка —
навошта маўчу?
#дзяўчыназбалот
#вершы

🩷

Не плач —
Табе пасуе гэта ружа.
Прабач —
У маім сэрцы сцюжа.

І бо —
Не твой я, разумееш;
А мо —
Ты часам пасталееш.
#дзяўчыназбалот
#вершы
#жыццё

🫀

І пах салодкі ўздымаецца ў паветра,
І сонца свеціць, апякаючы мой твар,
Спяшаюся з надвор'ем хутка ў лета,
Чакае там і лёса нечаканасці ўладар.

Зялёны колер лісця на галінках,
Павее ветрык — шалясцяць яны,
І на маіх блакітных тонкіх жылках
Шляхі пачуццяў з эндарфінамі даны.

На тое і жыццё павольнае даецца,
Каб жыць ў момант пэўны, і спакой,
Дзе птушкай усё нам адгукнецца,
Дзе ўсё цячэ бесперапыннаю ракой.
#дзяўчыназбалот
Усім зычу пацалункаў вясны 💋