Атлантыда
53 members
27 photos
1 video
30 links
АТЛАНТЫДА — гэта студэнцкая платформа для аб'яднання аматараў беларускай мовы і яе папулярызацыі сярод студэнтаў і выкладчыкаў БДУ

Падымаем мову на новы ўзровень! Далучайся🤘🏻

vk.com/atlantydabsu
instagram.com/atlantyda.bsu

atlantyda.by
Download Telegram
to view and join the conversation
​​Знакамітая ліцэйская Струнка запрашае цябе на канцэрт!

🎈7 снежня, 16:00
🎈Ліцэй БДУ, зімовы сад

Спецыяльныя госці: дуэт "Eryk i Ja" - сучасная беларуская электроніка пад круцейшыя тэксты

Забей на дзянёк на надыходзячую сесію і залікі і прыходзь паслухаць класную музыку 😉
​​Прывітанне, сябра!
Кіно на мове запрашае цябе на новы кінапрагляд 🎬

💥 І Н Т Э Р С Т Э Л А Р 💥

📅 Калі: 6 снежня, 19:00
⚡️ Дзе: Філфак БДУ, аўд 304

Наступны крок чалавецтва стане найвялікшым
​​Людзі, вы класныя! Дзякуй вам за тое, што разам зрабілі такую ўтульную, сапраўды ліцэйскую атмасферу! Было вельмі прыемна бачыць вашу актыўнасць, ваш настрой. Спадзяемся, што гэта ўсё застанецца з вамі надоўга. Прынамсі, да наступнай стрункі, якая адбудзецца ўвесну (тут павінен быць намёк, што мы будзем рады бачыць ваша мастацтва там)) Любім вас, ліцэісты і віншуем з тым, што стварылі нешта цудоўнае ❤️
​​Вось такой чароўнай была наша першая Размова

Дзякуй усім, што прыйшлі! Было касмічна крута 🔥
Уладзіславу шчыра дзякуем за відос 😌
​​Кіно на мове запрашае на новы кінапрагляд 🔥

💥 ФОРЭСТ ГАМП 💥

📅 Калі: 14 снежня, 16:00
Дзе: Журфак БДУ, бібліятэка (аўд 108)

Бяжы, Форэст, бяжы... 😏
​​Каляды і Новы год ужо стукаюць у дзверы і менавіта таму Кіно на мове запрашае цябе на спецыяльны калядны кінапрагляд 🌲

АДЗІН ДОМА

📅 Калі: 17 снежня, 16:00
⚡️ Дзе: Ліцэй БДУ, аўд 113

Мне падаецца, ці мы кагосьці забылі?!
​​Новы факультэт далучыўся да нашага руху! Біяфак, сустракай Кіно на мове!

Калядны кінапрагляд фільма "АДЗІН ДОМА"

📅 Калі: 18 снежня, 17:30
⚡️ Дзе: Біяфак БДУ, аўдыторыя 415

РАФ, ФСК, інтэрнаты - увесь Гай, мы вас таксама чакаем 😉
Студэнты БДУ запусцілі ў тэлеграме канал з гістарычнымі фоткамі @HistoryBY. Напрыклад вось так змянялі назву цэнтральнага праспекта ў Мінску ў 1991 годзе.

А ты памятаеш, якая была мінулая назва сучаснага праспекта Незалежнасці? 😏
Ня ведаю, чаму мы не расказалі раней, але ўсё ж такі)

Добрыя навіны для аматараў мовы! Тэлеграм цяпер даступны на беларускай мове для ўсіх платформ. Усталяваць можна тут. Таксама можна прапаноўваць свае радкі на платформе перакладаў і абмяркоўваць радкі ў суполцы @peraklad.

Карыстайцеся!
​​Мы ведаем, "Адзін дома" можна глядзець бясконца 😉

Чарговы калядны Кіно на мове — "АДЗІН ДОМА"

📅 Калі: 27 снежня, 19:00
⚡️ Дзе: Інтэрнат №2, пакой 908

А ты хочаш такі кінапрагляд у сваім інтэрнаце?! Напішы нам, усё замуцім 😏
Чароўныя нашы Атланты, віншуем вас з Новым годам!🍾
Моцна-моцна ўсіх абдымаем і жадаем, каб у 2019 усё было зашыбенна 🔥

Дзякуй усім, хто дапамагаў і ўдзельнічаў у нашых мерапрыемствах. У наступным годзе будзе яшчэ круцей, абяцаем 😏

Вашыя, каманда Атлантыды ❤️
Хэй, сябра! Хочаш выступіць на разагрэве ў NaviBand? 😏

На фэсце роднай мовы ў цябе будзе магчымасць праявіць свой музычны ці паэтычны талент і выступіць на Адкрытай Сцэне!

Засталося літаральна некалькі вольных месцаў, таму хутчэй бяжы рэгістравацца 😉
Рэгістрацыя: https://goo.gl/forms/n9H6hc4V4zEQ2MGy1
Раскрываем падрабязнасці нашай праграмы 🔥
На фэсце роднай мовы ты зможаш пагуляць ў інтэлектуальную гульню ад БІГа!

📅 Калі : 22 лютага, 17:00
Дзе: Ліцэй БДУ, актавая зала

Збірай сяброў і рэгіструйся вось тут: https://goo.gl/forms/gr4Dy9WlZS3yEESk...

Раскінь розумам па-беларуску! 😉
Эйоў! СтудСаюз і Атлантыда запрашаюць на фэст роднай мовы ў БДУ

📅 22 лютага, Ліцэй БДУ
17:00 - інтэлектуальны квіз ад БІГа.
18:00 - музычны канцэрт студэнтаў БДУ 🎸
19:00 - творчая сустрэча з гуртом NAVIBAND!

АБАВЯЗКОВАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ на сустрэчу вось тут: https://atlantyda.by/event/19/

P.S. КОНКУРС! Зрабі рэпост запісу ў VK, трымай яго замацаваным да 23 лютага і атрымай магчымасць паўдзельнічаць у розыгрышы невялічкіх падарункаў ад гурта! Да сустрэчы на фэсце 😉
Не ведаеш, дзе знайсці сучаснае мастацтва? Знайшоў, але нічога ў гэтым не разумееш?

МУЗЕІ ідуць да цябе з Галерэяй Ў 🔥

📆 1 сакавіка
📌 16.00
📌 Кошт квітка для ўвахода ў галерэю: 3 рублі

Цябе чакае найкруцейшая выстава!
Movaland ад Slavs and Tatars, гісторыі пра выставу і пра саму Галерэю, размовы пра тое, што адбываецца з Галерэяй і сучасным мастацтвам 🧐

АБАВЯЗКОВАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ вось тут: https://atlantyda.by/event/20/

Пачні вясну правільна 🍃