Арт Сядзіба
1.3K subscribers
1.39K photos
77 videos
13 files
857 links
«Арт Сядзіба» стварае попыт на беларускую мову і будуе бяспечнае асяроддзе для яе выкарыстоўвання, аб'ядноўваючы актыўную і творчую моладзь.
Download Telegram
to view and join the conversation
(Не)Ноч у музеі пройдзе ў Літаратурным ужо заўтра!💥💥💥

Вас чакаюць:
📸 адмыслова створаная фотазона;
🎤 музычна-паэтычная праграма;
👀 квэст «Таямніцы літаратурнага»;
🧩 гульні;
🎁 падарункі і шмат іншага.

З праграмай мерапрыемства можна азнаёміцца па спасылцы: http://bellitmuseum.by/news_/22-muzejnyya-aktyunasczi-usyago-za-3-rubli-zaprashaem-na-nenoch-u-muzei/
Квіз "Загадка Багдановіча" - камандная гульня, падчас якой з дапамогай эрудыцыі і кемлівасці трэба правільна адказаць на пытанні, звязаныя са знакамітым беларускім паэтам. Вас чакаюць сем раўндаў, сярод якіх "Check in", "Рукамі не чапаць", "Толькі ў сэрцы трывожным пачую", "Тое-сёе" і іншыя.

🔎Не бойцеся паўдзельнічаць, нават калі вам здаецца, што вы нічога не памятаеце пра Багдановіча - пытанні складзеныя такім чынам, што на іх можна адказаць з дапамогай логікі і агульнай эрудыцыі.

Працягласць гульні - каля 2 гадзін. Пачатак 22 мая а 18.00 (вул. М.Багдановіча, 7А).
👉🏻Рэгістрацыя на квіз: https://tinyurl.com/yr6s3rdc
📝Кошт: удзел у квізе ўваходзіць у кошт квітка на "Ноч музееў" - 10 рублёў.
Ці сочыце вы за Чэмпіянатам Еўропы па футболе?
Anonymous Poll
21%
Так
23%
Час ад часу
56%
Неа
Новы гурт, новая песня🔥
Рух – Напамін (2021)
Пазнаеце голас?

Слухаць: https://inda.link/napamin
🔥 Добрая навіна. Даеш вуліцы Барадуліна і Быкава ў кожным горадзе Беларусі!👇
Помнікі Быкаву і Барадуліну ва Ушачах адкрыюць 19 чэрвеня, акурат на дзень народзінаў Васіля Быкава.

https://euroradio.pl/pomniki-bykavu-i-baradulinu-va-ushachah-adkryyuc-19-chervenya
Арт Сядзіба – гэта Я!
Усё так. Мы з Вамі і ёсць Арт Сядзіба, беларуская культура!
@dzedzich_by запусціў праект Код.ВY: аб фармаванні Беларусі і пра тое, чым мы адметныя. Праект дапаможа разабрацца ў няпростай гісторыі нашай краіны.

У праекце сумяшчаюцца дакладныя факты, прыгожая карцінка і нясумная падача гістарычных матэрыялаў, так што артыкулы зачэпяць нават тых, хто звычайна не цікавіцца гісторыяй.

Артыкул «10 асоб, якія стварылі Беларусь»: https://history.dzedzich.org/10asob.html
Forwarded from Наша Ніва
Як Быкаў стаў Быкавым: што зрабіла яго такім, якім ён быў

Сёння 97 гадоў з дня нараджэння пісьменніка. Што зрабіла Быкава вялікім пісьменнікам? Безумоўна, вайна, смерць, якой ён глядзеў у вочы. Але з успамінаў вынікае, што вырашальнай была доўгая служба ў арміі ў пасляваенны час — чужая яго душы. А таксама кацёл вальнадумнага Гродна.

Архіўны матэрыял Андрэя Скурко:
https://nn.by/?c=ar&i=221375
Альгерд Бахарэвіч апублікаваў адразу дзве кнігі ў электронным варыянце 📘

«Тэатр шчаслівых дзяцей» — «дзіцячая, але ў той самай ступені дарослая» кніжка, беларускае фэнтэзі з элементамі палітычнага трылеру. «Плошча Перамогі» — раман-прыпавесць, «які толькі прыкідваецца гістарычным».

«Тэатр шчаслівых дзяцей»https://www.litres.ru/algerd-baharevich-17424952/teatr-shchaslivyh-dzyacey/

«Плошча Перамогі»https://www.litres.ru/algerd-baharevich-17424952/ploshcha-peramogi/
Forwarded from Onliner
Гэта чарговы выпуск праекта, у межах якога мы вырашылі паклапаціцца пра тых нашых грамадзян, якія хочуць гаварыць па-беларуску, але па нейкіх прычынах гэтага не робяць: бянтэжацца або думаюць, што пасля школы ўсё цалкам забыліся. Прапануем вашай увазе серыю шпаргалак, мэта якіх — аднавіць веды і дапамагчы пачуваць сябе ўпэўнена пры карыстанні беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях.

https://people.onliner.by/2021/06/20/shpargalki-pa-belarusku-3
Спявачка LEAR прэзентавала новую версію песні «На стомленых крылах», якую вы маглі чуць летам 2020:

СЛУХАЦЬ: https://band.link/CwC2y
Інвестуйце свой голас у беларускую мову!
Далучайцеся да «марафона» агучвання невялікіх сказаў. Гэта ў будучыні пойдзе на карысць развіцця тэхналогій распазнавання беларускага маўлення, адкрые мноства выдатных сучасных магчымасцей і дакажа, што ў нашай мовы ёсць будучыня!

Працэс надзвычай просты:
1. Трэба зайсці на https://commonvoice.mozilla.org/be і націснуць на мікрафон!
2. Пачаць начытваць сказы. Можна з тэлефону, можна без рэгістрацыі.
3. Таксама можна правяраць ужо начытаныя іншымі людзьмі сказы, што таксама важна.

Актывізацыяй беларускай мовы ў міжнародным праекце Mozilla Common Voice займалася каманда say.by дзеля таго, каб стала магчымым ажыццявіць праект "Мова прафесіі". Акрамя таго, саму каштоўнасць наяўнасці запісаў галасоў беларусаў у адкрытым доступе цяжка пераацаніць.

Трэба сабраць не менш за 100 гадзін беларускага маўлення, а апошнюю статыстыку і інструкцыі з карыснымі парадамі можна паглядзець тут: https://mova.pro

Давайце дакажам, што ў нашай мовы ёсць будучыня!