Ёсць пытанне
1.3K subscribers
93 photos
148 links
Мы робім незалежныя сацыялагічныя даследаванні.
Сайт: https://narodnae-apytanne.info/

Сувязь:
narodny-opros@protonmail.com
Download Telegram
Чаму беларусы і беларускі (не) галасавалі на выбарах у Каардынацыйную Раду, і што яны думаюць пра яўку. Вынікі постэлектаральнага апытання ў графіках

Яшчэ раз падводзім рэзультаты нашага чэрвеньскага апытання прадэмакратычных беларусаў і беларусак пра выбары ў Каардынацыйную раду — у візуалізаванай форме. У апытанні паўдзельнічалі 313 рэспандэнтаў і рэспандэнтак з Беларусі і 662 — з іншых краін.

📌 Толькі 11% беларусаў і беларусак унутры краіны прагаласавалі на выбарах у КР. У замежжы такіх 57%.

📌 Большасць апытаных прынялі рашэнне ўдзельнічаць у галасаванні ці адразу пасля абвяшчэння аб тым, што выбары будуць (58% у Беларусі і 47% у замежжы), ці пасля з'яўлення спісаў для галасавання (13% у Беларусі, 30% у замежжы).

📌 Рашэнне НЕ галасаваць на выбарах у КР было прынята ў асноўным ці пасля абвяшчэння тэхнічных асаблівасцяў галасавання (34% у Беларусі, 31% у замежжы), ці адразу пасля абвяшчэння аб тым, што выбары будуць (16% у Беларусі і 18% у замежжы).

Вынікі цалкам у выглядзе графікаў можна паглядзець па спасылцы.
👍13😢31
«Кардынал», «ваяр», «агентура». Якімі словамі беларусы апісваюць лідараў дэмсіл — расказваем і паказваем

Генадзь Коршунаў распавядае пра тое, як прадэмакратычныя беларусы і беларускі ўспрымаюць лідараў дэмакратычных сіл і якімі словамі апісваюць іх. Базай для гэтага сталі даныя апытання, якое праводзілі Цэнтр новых ідэй і «Народнае апытанне».

Для візуалізацыі мы абралі «воблака словаў» (tag cloud, word cloud). Гэты метад адлюстроўвае словы-характарыстыкі з улікам колькасці іх выкарыстання: чым часцей слова ўжываецца, тым больш яно на малюнку.

Што атрымалася? Напрыклад, у вобразе Святланы Ціханоўскай дамінуе яе статус прэзідэнткі і лідаркі, а Зянон Пазняк можа быць ахарактаразаваны як «сівая нацыянальная легенда».

Паглядзець на аблокі словаў і прачытаць артыкул.
😁16👍6❤‍🔥4👏1🤡1
Якія ініцыятывы найбольш карысныя для Беларусі?

Абапіраючыся на дадзеныя Народнага Апытання, Генадзь Коршунаў аналізуе стаўленне беларусаў і беларусак да суб’ектаў беларускага дэмакратычнага руху. Для чарговага артыкула былі выкарыстаныя два даследаванні Цэнтра новых ідэй і Народнага Апытання. Першае прайшло з 9-га да 17-га чэрвеня 2024, другое — з 18-га да 29-га чэрвеня 2023 года. У абодвух апытаннях было некалькі аднолькавых пытанняў.

Некаторыя высновы:
📌 Першыя тры месцы, як і год таму і фактычна з тым жа самым узроўнем вядомасці, займаюць Полк імя Кастуся Каліноўскага, кіберпартызаны і праваабарончы цэнтр «Вясна». Іх ведаюць практычна 9 з 10 апытаных ці больш.

📌 ByPol згубіў 10 п.п. за апошні год. Хутчэй за ўсё, мы маем выпадак не «забыцця», а «адмаўлення» ініцыятывы праз падзеі з электаральнай рассылкай у плане «Перамога».

👉 Чытаць цалкам і глядзець інфаграфіку
👉 Чытаць без VPN
6👍3😢2🦄1
Што вы думаеце пра падзеі жніўня 2020 праз 4 гады? Новае апытанне

Ініцыятыва «Народнае Апытанне» запускае новую хвалю даследавання прадэмакратычных беларусаў і беларусак. Анкета прысвечана чарговай гадавіне падзей, што адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Што беларусы і беларускі думаюць пра тыя падзеі праз 4 гады і як за гэты час змянілася іх грамадскае і прыватнае жыццё? Як паўплывалі падзеі 2020 года на ўспрыманне беларусаў як нацыі?

Частка апытання прысвечана таму, якую стратэгію для электаральнай кампаніі 2025 года мусяць абраць беларускія дэмакратычныя сілы.

Удзельнічайце ў апытанні на зручнай для вас платформе!
👉 Прайсці апытанне ў Telegram
👉 Прайсці апытанне ў Viber

📌 Для таго, каб прайсці новае апытанне, можа спатрэбіцца выдаліць бот і адкрыць/падпісацца на яго зноўку.

📌 Нагадваем, што спасылкі на Народнае Апытанне прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што мы прапануем для вашай бяспекі.
👍14😢5
Амаль палова лічыць, што ў 2020 варта было перайсці да сілавых дзеянняў, столькі ж не згодныя, што пратэст прайграў. Вынікі апытання

Трэці год запар Цэнтр Новых Ідэй разам з «Народным апытаннем» ладзяць даследаванне аб стаўленні прадэмакратычных беларусаў і беларусак да пратэстаў 2020-2021 гадоў. Сёлета ў інтэрнэт-апытанні з 18 па 30 ліпеня паўдзельнічалі 318 чалавек у Беларусі і 701 — у іншых краінах. Вось галоўныя вынікі.

📌 Доля тых, хто не расчараваўся ў сваіх дзеяннях у 2020, не змяншаецца ў параўнанні з апытаннямі ў 2022 і 2023 гадах. Больш за 90% рэспандэнтаў_к дзейнічалі б так жа, як і тады, ці больш актыўна.

📌 Палова апытаных дагэтуль аспрэчвае ідэю аб тым, што пратэсны рух 2020 года атрымаў паразу. Яшчэ 46% хутчэй згодныя з гэтым тэзісам.

📌 Амаль палова апытаных (44%) лічыць, што ў 2020-м годзе трэба было пераходзіць да сілавога супраціву. Гэта 3-я па папулярнасці прычына, чаму пратэсты не дасягнулі сваёй мэты.

Даведацца больш пра вынікі апытання можна ў артыкуле Генадзя Коршунава па спасылцы.
👍298🔥1
Як вы ацэніваеце стан беларускай дыяспары, ці трэба беларускім НДА супрацоўнічаць з украінскімі і расейскімі і паміж якімі групамі беларусаў_к ёсць супярэчанні? Новае апытанне

Ініцыятыва «Народнае Апытанне» запускае чарговае даследаванне прадэмакратычных беларусаў і беларусак. Новая анкета прысвечана шэрагу пытанняў як для беларусаў_к замежжа, так і для тых, хто жыве ў Беларусі. Як вы адаптуецеся ў новай краіне, як бы вы ацэнілі стан беларускай дыяспары, ці трэба ёй развіваць супрацоўніцтва з украінскімі і расійскімі НДА і не толькі. Асобныя блокі даследавання месцяць пытанні пра тое, ці існуюць адрозненні і супярэчанні паміж рознымі групамі беларусаў і беларусак, а таксама пра некаторыя палітычныя погляды.

Удзельнічайце на зручнай вам платформе!
👉 Прайсці апытанне ў Telegram
👉 Прайсці апытанне ў Viber

📌 Каб прайсці новае апытанне, можа спатрэбіцца выдаліць бот і адкрыць/падпісацца на яго зноў.

📌 Спасылкі на Народнае Апытанне прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што мы прапануем для вашай бяспекі.
👍11😁1
Ці санкцыі адштурхоўваюць беларусаў_к ад еўрапейскага выбару?

Чэргі на мяжы Беларусі і ЕС, санкцыі і складанасці ў атрыманні візаў — ці гэта адштурхоўвае ад Еўрасаюза і ці становіцца РФ больш прывабнай для падарожжаў і працы?

Пераможцы «Лабараторыі даследаванняў» ЦНІ разам з ініцыятывай «Народнае апытанне» паспрабавалі знайсці адказы. Для гэтага быў выкарастаны апытальны эксперымент: ён дазваляе ўбачыць, як мяняюцца пазіцыі рэспандэнтаў_к пасля нейкага ўздзеяння, напрыклад, «напамінаў» пра пэўныя падзеі. Вось некалькі высноваў:

📌 «Пазітыўныя» навіны пра Расію (напр., адукацыйныя гранты) амаль не ўплываюць на вобраз і жаданне будучай супрацы з ЕС.

📌 А вось пасля «негатыўнай» інфармацыі пра ЕС (напр., цяжкасці з атрыманнем візаў) рэспандэнты_кі больш арыентуюцца на саміх сябе, але не глядзяць у бок Расіі.

📌 Пераважная большасць (70-80%) пры любым раскладзе абірае ЕС.

👉 Чытаць артыкул цалкам
👍225
Ці трэба супрацоўнічаць з расейскай дыяспарай? Адказы з сацыялагічнага апытання

Ці камунікуюць беларусы_кі і расейцы_кі ў замежжы? Ці карысна магчымая супраца беларускіх дэмакратычных сілаў і расейскай апазіцыі? Генадзь Коршунаў шукае адказы ў даследаванні ініцыятывы «Ёсць пытанне». Яно прайшло ў верасні 2024 і ахапіла 532 чалавекі прадэмакратычных поглядаў. Галоўныя высновы:

📌 Ад 35% да 70% апытаных у залежнасці ад краіны пазначылі, што побач ёсць шмат расейцаў_ак (выключэнне — Польшча). Аднак досведу камунікацыі з імі мала: «камунікуем досыць часта» — толькі 8%.

📌 Больш за 2/3 рэспандэнтаў_к не змаглі нічога сказаць пра супрацу беларускай і расейскай дыяспар. Амаль столькі ж не ведаюць, ці будзе такая супраца карыснай для беларусаў_к.

📌 А ці будзе карысна развіваць адносіны беларускіх дэмсілаў і расейскай апазіцыі? За тое, што такая супраца можа прынесці плён, выказаліся 21% апытаных, тое, што яна будзе не вельмі карыснай, а то і шкоднай для беларусаў_к, адзначылі 20%.

👉 Чытайце артыкул цалкам.
👍26🤯1
Як ставяцца да беларусаў і беларускай дыяспары? І ці ўзаемадзейнічае яна з украінскай?

Генадзь Коршунаў аналізуе звесткі шэрага даследаванняў, у тым ліку ініцыятывы «Ёсць пытанне» (прайшло ў верасні 2024), і разважае пра асаблівасці стаўлення да нас грамадстваў суседніх краінаў. І пра стасункі беларускай і украінскай дыяспар. Галоўныя высновы:

📌 Важна памятаць пра розніцу ў стаўленні да РБ як да краіны, якой кіруе Лукашэнка, і да беларусаў_к — тых, хто не падтрымлівае расійскую агрэсію ўнутры краіны, і тых, хто выступае супраць рэжыму ў замежжы.

📌 У дадзеных і па Польшчы, і па Украіне можна заўважыць «правал» у стаўленні да беларусаў_к у 2023, пасля сітуацыя трохі выпраўляецца. Варта звяртаць увагу і на феномен «спіралі маўчання» — людзі схільныя адказваць так, як (на іх думку) адкажа большасць.

📌 Каля 59% апытаных беларусаў_к замежжа часам стасуюцца з украінцамі. А вось украінскія НДА пераважна пазбягаюць афіцыйных адносінаў з беларускімі структурамі, нават апазіцыйнымі.

👉 Чытайце артыкул цалкам.
👍23😁1🤔1
Ці патрэбная беларусам_кам вышэйшая адукацыя? Вынікі апытання

З 12 па 26 студзеня Цэнтр Новых Ідэй разам з ініцыятывай «Народнае апытанне» правялі даследаванне цікаўнасці прадэмакратычных беларусаў_к да адукацыі, у тым ліку дадатковай. У ім паўдзельнічалі 699 чалавек (235 у Беларусі, 464 — у замежжы). Галоўныя высновы:

📌 Рэспандэнты_кі праяўляюць цікаўнасць да атрымання адукацыі, асабліва ў замежжы. Чвэрць прадстаўнікоў_ц дыяспары (і 11% апытаных у Беларусі) наўпрост зараз шукаюць магчымасці працягнуць адукацыю. Яшчэ 39% апытаных у замежжы (і 43% у Беларусі) тэарэтычна разглядаюць такія магчымасці.

📌 Пытанне адукацыі больш актуальнае для моладзі. Цікава, што амаль траціна апытаных сярод сярэдняй (41-50) і старэйшай (61+) узроставых груп таксама шукаюць адукацыйныя магчымасці.

📌 Маладыя людзі (18-30) больш цікавяцца адукацыяй па-ангельску. Адукацыя на гэтай і іншых замежных мовах больш запатрабаваная сярод дыяспары. Рэспандэнты_кі ў Беларусі хутчэй праяўляюць цікавасць да адукацыі па-беларуску і па-руску.
👍155
🧐 Хто з беларускага дэмакратычнага руху нас цікавіць? Каму мы давяраем?

Летась мы рабілі разам з Цэнтрам новых ідэй даследаванне прадэмакратычнай часткі беларускага грамадства.

Цяпер вырашылі праверыць, як змянілася стаўленне да дзейнасці беларускіх прадэмакратычных палітыкаў, палітычных структур і грамадзянскіх ініцыятыў ды суполак за год.

Апытанне праходзіла ў сакавіку 2025-га года. Колькасць апытаных – 537 чалавек, з якіх 358 – беларусы замежжа. Рэкрутацыя адбывалася праз чат-боты ў 📨 і 📱.

Гэтыя дадзеныя мы параўналі са звесткамі, атрыманымі паводле аналагічнай методыкі ў траўні-чэрвені 2024-га года (тады выбарка даследавання склала 1398 чалавек; з іх 913 – беларусы замежжа).

📌 Топ-3 палітыкі — без зменаў, хтосьці страціў пазіцыі, а ёсць і тыя, цікавасць да каго павысілася.

👉 Чытайце падрабязней!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍12🔥5
Мінула пяць гадоў пасля падзей жніўня 2020.

Што беларусы і беларускі думаюць зараз? Як гэты час змяніў нас, наша жыццё, погляды, стаўленне да сябе, грамадства і краіны?

Дапамажыце нам даведацца пра ўсё гэта, паўдзельнічаўшы ў новай хвалі даследавання «Народнага Апытання»! Яно пра тых, хто ў 2020-м годзе выйшаў на вуліцы, падтрымліваў з дому, дапамагаў ці проста назіраў.

Трэба толькі адказаць на нашыя пытанні. Гэта можна зрабіць ананімна на зручнай вам платформе:
👉 Telegram
👉 Viber

Ваш удзел важны — толькі так мы зможам зразумець, ці змяніліся мы як нацыя, і куды рухацца ў будучыні.

🔖 Для таго, каб прайсці новае апытанне, можа спатрэбіцца выдаліць бот і адкрыць/падпісацца на яго зноў.

‼️ Спасылкі на «Народнае Апытанне» прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Прапануем зручныя інструкцыі для вашай бяспекі.

Праходзьце апытанне і раскажыце пра яго іншым!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11😢2👍1👎1🖕1
📊 Пяць гадоў пасля: што мы адчуваем і думаем пра 2020–2021?

Разам з Цэнтрам новых ідэй мы зноў паглядзелі на падзеі рэвалюцыі вачыма прадэмакратычных беларусаў і беларусак — і атрымалі вынікі, якія варта пабачыць.

Чаму для многіх гэта дагэтуль асабісты рубікон? Як зменшыліся адчай і злосць — і выраслі гонар і павага? І ці засталася вера, што пратэст не пацярпеў паразы?

У адказах не толькі пра мінулае, але і пра тое, куды мы рухаемся далей.

📎 Чытайце вынікі апытання па спасылцы!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥14👍75