Ёсць пытанне
1.61K subscribers
86 photos
143 links
Мы робім незалежныя сацыялагічныя даследаванні.
Сайт: https://narodnae-apytanne.info/

Сувязь:
narodny-opros@protonmail.com
Download Telegram
💸 Якія ёсць праблемы і патрэбы беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц за мяжой?

Калі ў вас ёсць уласны бізнес ці вы з'яўляецеся індывідуальным прадпрымальнікам / прадпрымальніцай у краінах Еўропы, то запрашаем прыняць удзел у апытанні!

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA), Цэнтр новых ідэй і Case праводзяць маніторынг беларускага бізнесу ў краінах Еўрасаюзу. Вось, пра што ўжо паспелі даведацца ў межах першай хвалі даследавання.

Навошта ўдзельнічаць?

Вынікі даследавання будуць выкарыстаны пры распрацоўцы рэкамендацый для інстытутаў, якія вызначаюць умовы вядзення бізнесу мігрантамі з Беларусі.

🙌 Ваш удзел у апытанні будзе спрыяць паляпшэнню ўмоваў для беларускага прадпрымальніцтва ў краінах ЕС! Таксама ABBA прапануе бонусы ўдзельнікам і ўдзельніцам апытання!

📌 Спасылка на апытанне
Тэма палітвязняў кранае нават прыхільнікаў Лукашэнкі

Мы даведаліся ў прадэмакратычных беларусаў і беларусак, што яны думаюць пра сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі. У нашую выбарку трапілі рэспандэнты, якія прынамсі часткова падтрымліваюць дзейнасць Лукашэнкі. Некаторыя высновы з даследавання:

🔸 Абсалютная большасць (82%) рэспандэнтаў цікавяцца навінамі пра палітзняволеных. Нават сярод тых, хто так ці інакш падтрымлівае дзейнасць Лукашэнкі, ёсць пэўная частка (33%), якой цікавы навіны пра палітвязняў.

🔸 Большасць, каля 60%, (разам з тымі, хто так ці інакш падтрымлівае Лукашэнку) адчувае жаль, боль і спачуванне адносна палітзняволеных.

🔸 Самая папулярная дзейнасць у падтрымку палітзняволеных - распаўсюд інфармацыі, так рабіла палова (51%) рэспандэнтаў. 38% нічога не рабілі ў падтрымку.

🔸 Негледзячы на папулярнасць тэмы. Палова рэспандэнтаў не ведае, дзе знайсці інфармацыю аб дапамозе палізняволеным. Пры гэтым 69% (з тых, хто сочыць за навінамі аб палітычных рэпрэсіях) гатовы працягваць/пачаць рабіць нешта ў падтрымку палітвязняў у будучыні.

🔸 Рэспандэнты даволі часта абмяркоўваюць сітуацыю з палітзняволенымі са сваімі блізкімі. Палова ўзгадвае гэтую тэму не радзей, чым раз у тыдзень. Нават 44% тых, хто часткова ўхваляе дзейнасць Лукашэнкі, не радзей, чым раз на месяц размаўляюць са сваімі блізкімі пра палітвязняў.

🔸 Толькі 8% НЕ сутыкаліся з рэпрэсіямі. У большасці апытаных быў ці асабісты досвед рэпрэсій, ці хтосьці з блізкага кола ці знаёмых сутыкаліся з рэспрэсіямі. Таксама большасць тых, хто часткова ўхваляе дзейнасць Лукашэнкі, сутыкалася з рэпрэсіямі асабіста, ці гэты досвед мелі іх знаёмыя ці калегі.

🔸 Няма адзінага меркавання, што варта рабіць палітзняволеным у турмах. Толькі 15% лічыць, што трэба выкарыстоўваць усе магчымасці, ісці на любыя ўмовы, прапанаваныя дзейнай уладай, каб выйсці з-за кратаў. Палова лічыць, што ёсць умовы, на якія нельга ісці нават дзеля вызвалення, альбо дамаўляцца з дзейнай уладай бескарысна, таму ні на якія ўмовы ісці нельга.

👉 Падрабязнасці ў графіках
Што вы думаеце пра выбары ў Каардынацыйную Раду і за каго збіраецеся галасаваць? Запускаем новае апытанне

У новай хвалі апытання мы даследуем медыяспажыванне, вядомасць палітычных дзеячаў і грамадзянскіх ініцыятыў і давер да іх. Асобная частка анкеты датычна выбараў у Каардынацыйную Раду. Усё для таго, каб даведацца, ці сочаць за імі беларусы і беларускі, ці лічаць важнымі і за каго збіраюцца галасаваць.

Удзельнічайце ў апытанні на зручнай для вас платформе!

👉 Прайсці апытанне ў Telegram
👉 Прайсці апытанне ў Viber

📌 Спасылкі на Народнае апытанне прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Што мы прапануем для вашай бяспекі.

🙌 Сачыце за вынікамі апытанняў на нашых пляцоўках, якія не маюць “экстрэмісцкага” статусу — Instagram і сайт.
86% ведае пра выбары, 55% з іх плануе галасаваць (але не ўсе ўпэўнены ў бяспецы), «Каманда Латушкі і Рух "За свабоду"» — у лідарах. Вынікі апытання пра выбары ў КР

З 5 па 11 траўня мы запыталіся ў прадэмакратычных беларуса_к у краіне і замежжы, што яны ведаюць і думаюць пра выбары ў Каардынацыйную Раду. Важна адзначыць, што адказы збіраліся да публікацыі інструкцыі аб тым, як галасаваць. Вось галоўныя вынікі:

📌 86% рэспандэнтаў і рэспандэнтак ведаюць (ці хаця б чулі) пра выбары ў КР. Але ўнутры РБ працэнт тых, хто не чуў пра падзею, у тры разы вышэй (24% супраць 8%).

Сярод тых, хто ведае пра выбары (і ў РБ, і ў замежжы):
📌 39% ведаюць ці хутчэй ведаюць пра асаблівасці галасавання па спісах. Пры гэтым большасць (58%) не мае меркавання наконт абранай сістэмы для галасавання.

📌 64% лічаць выбары важнымі і патрэбнымі (16% думаюць наадварот).

📌 55% плануюць ці хутчэй плануюць прыняць удзел у галасаванні, яшчэ 19% пакуль не вызначыліся. Сярод тых, хто прайшоў апытанне з РБ, лічбы іншыя: 34% і 29% адпаведна.

📌 58% лічаць, што ўдзел у выбарах будзе бяспечным. Сярод рэспандэнта_к з РБ такіх толькі 40%, столькі ж абралі «цяжка адказаць».

📌 31% прагаласавалі б за спіс «Каманда Латушкі і Рух "За свабоду"», далей ідзе «Блок Пракоп'ева — Ягорава» з 10%. Спіс «Наша справа» падтрымалі б 6% рэспандэнта_к, «Еўрапейскі выбар» — 5%, «Моладзевы наступ» і «Незалежныя беларусы» — па 4%. 23% яшчэ не вызначыліся з выбарам.

👉 Падрабязнасці ў графіках.
У топ-3 — Ціханоўская, Латушка, Вячорка. Каго ведаюць і каму давяраюць прадэмакратычныя беларусы і беларускі?

Абапіраючыся на даныя даследавання «Народнага Апытання», Старшы даследчык Цэнтра Новых Ідэй Генадзь Коршунаў разглядае ўзроўні ведаў і даверу да беларускіх палітыкаў з боку прадэмакратычнага сегмента беларускага грамадства.

📌 Безумоўнай лідаркай была і застаецца Святлана Ціханоўская. Яе ведае 96% рэспандэнтаў і рэспандэнтак, давярае — 85%. Другое месца ў Паўла Латушкі (89% ведаюць, 65% давяраюць), трэцяе — у Франака Вячоркі (72% і 36% адпаведна).

📌 Далей ідуць Валер Сахашчык і Зянон Пазняк — яны знаёмыя 2/3 выбаркі. Пры гэтым Сахашчыку давярае палова з тых, хто яго ведае, а вось Пазняку — толькі 37%.

📌 Апытанне паказвае, што пры адсносна невысокай вядомасці некаторыя асобы маюць даволі высокі узровень даверу сярод рэспандэнтаў і рэспандэнтак. Гэта, напрыклад, Аліна Коўшык, Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі.

👉 Чытаць артыкул
👉 Чытаць без VPN
Чаму вы (не) галасавалі на выбарах у Каардынацыйную Раду і якія эмоцыі перажывалі апошнім часам? Заклікаем прыняць удзел у нашым новым апытанні

У новай хвалі даследавання мы працягваем аналізаваць медыяспажыванне, вядомасць палітычных дзеячаў і грамадзянскіх ініцыятыў і давер да іх з боку прадэмакратычнай часткі грамадства. А таксама пытаемся, чаму беларусы і беларускі (не) галасавалі на выбарах у Каардынацыйную Раду і што яны думаюць пра яўку. Асобны блок анкеты — пра эмоцыі, якія рэспандэнты і рэспандэнткі перажывалі апошнім часам, стаўленне да некаторых пасылаў беларускіх уладаў і не толькі.

Удзельнічайце ў апытанні на зручнай для вас платформе!

👉 Прайсці апытанне ў Telegram
👉 Прайсці апытанне ў Viber

📌 Нагадваем, што пасылкі на Народнае апытанне прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што мы прапануем для вашай бяспекі.
Сем тэзісаў па выніках даследавання пасля выбараў у КР

Генадзь Коршунаў аналізуе дадзеныя апошняй хвалі «Народнага апытання» пра выбары ў Каардынацыйную раду. У апытанні з 9 па 17 чэрвеня паўдзельнічалі 975 чалавек, 313 — у Беларусі, 662 — у замежжы.

📌 Выніковай яўкай задаволены ці хутчэй задаволены 13% апытаных, расчараваны ці хутчэй расчараваны — 40%. 36% рэспандэнтаў і рэспандэнтак не здолелі ацаніць узровень яўкі, яшчэ 11% увогуле яе не ведаюць.

📌 Галоўнай прычынай паўдзельнічаць у галасаванні для дыяспары стала жаданне прыняць удзел у палітычным жыцці РБ (45% апытаных), дадатковай — выканаць свой грамадзянскі доўг (16%). Рэспандэнты і рэспандэнткі ў Беларусі ў першую чаргу хацелі падтрымаць канкрэтныя палітычныя сілы (29%), а таксама выказаць пратэст супраць рэжыма Лукашэнкі (26%).

📌 Галоўнай прычынай, якая адштурхнула ад ідэі прыняць удзел у галасаванні, стала хваляванне наконт бяспекі (сваёй і блізкіх) — 55% у Беларусі і 19% у замежжы.

Поўную версію з графікамі чытайце на сайце (ці тут без VPN).
Чаму беларусы і беларускі (не) галасавалі на выбарах у Каардынацыйную Раду, і што яны думаюць пра яўку. Вынікі постэлектаральнага апытання ў графіках

Яшчэ раз падводзім рэзультаты нашага чэрвеньскага апытання прадэмакратычных беларусаў і беларусак пра выбары ў Каардынацыйную раду — у візуалізаванай форме. У апытанні паўдзельнічалі 313 рэспандэнтаў і рэспандэнтак з Беларусі і 662 — з іншых краін.

📌 Толькі 11% беларусаў і беларусак унутры краіны прагаласавалі на выбарах у КР. У замежжы такіх 57%.

📌 Большасць апытаных прынялі рашэнне ўдзельнічаць у галасаванні ці адразу пасля абвяшчэння аб тым, што выбары будуць (58% у Беларусі і 47% у замежжы), ці пасля з'яўлення спісаў для галасавання (13% у Беларусі, 30% у замежжы).

📌 Рашэнне НЕ галасаваць на выбарах у КР было прынята ў асноўным ці пасля абвяшчэння тэхнічных асаблівасцяў галасавання (34% у Беларусі, 31% у замежжы), ці адразу пасля абвяшчэння аб тым, што выбары будуць (16% у Беларусі і 18% у замежжы).

Вынікі цалкам у выглядзе графікаў можна паглядзець па спасылцы.
«Кардынал», «ваяр», «агентура». Якімі словамі беларусы апісваюць лідараў дэмсіл — расказваем і паказваем

Генадзь Коршунаў распавядае пра тое, як прадэмакратычныя беларусы і беларускі ўспрымаюць лідараў дэмакратычных сіл і якімі словамі апісваюць іх. Базай для гэтага сталі даныя апытання, якое праводзілі Цэнтр новых ідэй і «Народнае апытанне».

Для візуалізацыі мы абралі «воблака словаў» (tag cloud, word cloud). Гэты метад адлюстроўвае словы-характарыстыкі з улікам колькасці іх выкарыстання: чым часцей слова ўжываецца, тым больш яно на малюнку.

Што атрымалася? Напрыклад, у вобразе Святланы Ціханоўскай дамінуе яе статус прэзідэнткі і лідаркі, а Зянон Пазняк можа быць ахарактаразаваны як «сівая нацыянальная легенда».

Паглядзець на аблокі словаў і прачытаць артыкул.
Якія ініцыятывы найбольш карысныя для Беларусі?

Абапіраючыся на дадзеныя Народнага Апытання, Генадзь Коршунаў аналізуе стаўленне беларусаў і беларусак да суб’ектаў беларускага дэмакратычнага руху. Для чарговага артыкула былі выкарыстаныя два даследаванні Цэнтра новых ідэй і Народнага Апытання. Першае прайшло з 9-га да 17-га чэрвеня 2024, другое — з 18-га да 29-га чэрвеня 2023 года. У абодвух апытаннях было некалькі аднолькавых пытанняў.

Некаторыя высновы:
📌 Першыя тры месцы, як і год таму і фактычна з тым жа самым узроўнем вядомасці, займаюць Полк імя Кастуся Каліноўскага, кіберпартызаны і праваабарончы цэнтр «Вясна». Іх ведаюць практычна 9 з 10 апытаных ці больш.

📌 ByPol згубіў 10 п.п. за апошні год. Хутчэй за ўсё, мы маем выпадак не «забыцця», а «адмаўлення» ініцыятывы праз падзеі з электаральнай рассылкай у плане «Перамога».

👉 Чытаць цалкам і глядзець інфаграфіку
👉 Чытаць без VPN
Што вы думаеце пра падзеі жніўня 2020 праз 4 гады? Новае апытанне

Ініцыятыва «Народнае Апытанне» запускае новую хвалю даследавання прадэмакратычных беларусаў і беларусак. Анкета прысвечана чарговай гадавіне падзей, што адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Што беларусы і беларускі думаюць пра тыя падзеі праз 4 гады і як за гэты час змянілася іх грамадскае і прыватнае жыццё? Як паўплывалі падзеі 2020 года на ўспрыманне беларусаў як нацыі?

Частка апытання прысвечана таму, якую стратэгію для электаральнай кампаніі 2025 года мусяць абраць беларускія дэмакратычныя сілы.

Удзельнічайце ў апытанні на зручнай для вас платформе!
👉 Прайсці апытанне ў Telegram
👉 Прайсці апытанне ў Viber

📌 Для таго, каб прайсці новае апытанне, можа спатрэбіцца выдаліць бот і адкрыць/падпісацца на яго зноўку.

📌 Нагадваем, што спасылкі на Народнае Апытанне прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што мы прапануем для вашай бяспекі.
Амаль палова лічыць, што ў 2020 варта было перайсці да сілавых дзеянняў, столькі ж не згодныя, што пратэст прайграў. Вынікі апытання

Трэці год запар Цэнтр Новых Ідэй разам з «Народным апытаннем» ладзяць даследаванне аб стаўленні прадэмакратычных беларусаў і беларусак да пратэстаў 2020-2021 гадоў. Сёлета ў інтэрнэт-апытанні з 18 па 30 ліпеня паўдзельнічалі 318 чалавек у Беларусі і 701 — у іншых краінах. Вось галоўныя вынікі.

📌 Доля тых, хто не расчараваўся ў сваіх дзеяннях у 2020, не змяншаецца ў параўнанні з апытаннямі ў 2022 і 2023 гадах. Больш за 90% рэспандэнтаў_к дзейнічалі б так жа, як і тады, ці больш актыўна.

📌 Палова апытаных дагэтуль аспрэчвае ідэю аб тым, што пратэсны рух 2020 года атрымаў паразу. Яшчэ 46% хутчэй згодныя з гэтым тэзісам.

📌 Амаль палова апытаных (44%) лічыць, што ў 2020-м годзе трэба было пераходзіць да сілавога супраціву. Гэта 3-я па папулярнасці прычына, чаму пратэсты не дасягнулі сваёй мэты.

Даведацца больш пра вынікі апытання можна ў артыкуле Генадзя Коршунава па спасылцы.
Як вы ацэніваеце стан беларускай дыяспары, ці трэба беларускім НДА супрацоўнічаць з украінскімі і расейскімі і паміж якімі групамі беларусаў_к ёсць супярэчанні? Новае апытанне

Ініцыятыва «Народнае Апытанне» запускае чарговае даследаванне прадэмакратычных беларусаў і беларусак. Новая анкета прысвечана шэрагу пытанняў як для беларусаў_к замежжа, так і для тых, хто жыве ў Беларусі. Як вы адаптуецеся ў новай краіне, як бы вы ацэнілі стан беларускай дыяспары, ці трэба ёй развіваць супрацоўніцтва з украінскімі і расійскімі НДА і не толькі. Асобныя блокі даследавання месцяць пытанні пра тое, ці існуюць адрозненні і супярэчанні паміж рознымі групамі беларусаў і беларусак, а таксама пра некаторыя палітычныя погляды.

Удзельнічайце на зручнай вам платформе!
👉 Прайсці апытанне ў Telegram
👉 Прайсці апытанне ў Viber

📌 Каб прайсці новае апытанне, можа спатрэбіцца выдаліць бот і адкрыць/падпісацца на яго зноў.

📌 Спасылкі на Народнае Апытанне прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што мы прапануем для вашай бяспекі.
Ці санкцыі адштурхоўваюць беларусаў_к ад еўрапейскага выбару?

Чэргі на мяжы Беларусі і ЕС, санкцыі і складанасці ў атрыманні візаў — ці гэта адштурхоўвае ад Еўрасаюза і ці становіцца РФ больш прывабнай для падарожжаў і працы?

Пераможцы «Лабараторыі даследаванняў» ЦНІ разам з ініцыятывай «Народнае апытанне» паспрабавалі знайсці адказы. Для гэтага быў выкарастаны апытальны эксперымент: ён дазваляе ўбачыць, як мяняюцца пазіцыі рэспандэнтаў_к пасля нейкага ўздзеяння, напрыклад, «напамінаў» пра пэўныя падзеі. Вось некалькі высноваў:

📌 «Пазітыўныя» навіны пра Расію (напр., адукацыйныя гранты) амаль не ўплываюць на вобраз і жаданне будучай супрацы з ЕС.

📌 А вось пасля «негатыўнай» інфармацыі пра ЕС (напр., цяжкасці з атрыманнем візаў) рэспандэнты_кі больш арыентуюцца на саміх сябе, але не глядзяць у бок Расіі.

📌 Пераважная большасць (70-80%) пры любым раскладзе абірае ЕС.

👉 Чытаць артыкул цалкам