Ёсць пытанне
1.3K subscribers
93 photos
148 links
Мы робім незалежныя сацыялагічныя даследаванні.
Сайт: https://narodnae-apytanne.info/

Сувязь:
narodny-opros@protonmail.com
Download Telegram
Ёсць пытанне pinned «Мы даўно не нагадвалі, што акрамя тэматычных апытанняў мы праводзім замеры па цэламу шэрагу паўтаральных пытанняў, і робім гэта з 2020 года. Тым самым мы захоўваем своеасаблівую храналогію развіцця сучаснага беларускага грамадства. Гэты пост – напамін пра…»
Ці змянілася ў беларусаў стаўленне да пратэстаў 2020 года?

Да гадавіны 9 жніўня запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў і беларусак унутры і за межамі краіны пра іх стаўленне да падзеяў 2020 года. Агулам, беларусы захоўваюць станоўчае стаўленне да пратэсту і надзяляюць 2020 год пазітыўнымі сэнсамі:

▪️ Большасць рэспандэнтаў у 2023, які і ў мінулым годзе, не лічаць, што пратэсны рух прайграў.

▪️ Больш за 80% працягваюць сачыць кожны дзень за пратэсным рухам / сацыяльна-палітычнымі падзеямі ў Беларусі.

▪️ 70% (у мінулым годзе - 66%) лічаць, што менавіта пратэст 2020 года паўплываў на беларусаў як на нацыю.

▪️ Большасць рэспандэнтаў пазітыўна апісваюць 2020 год (“мы ўбачылі, што нас большасць”, “з’явілася надзея і вера ў змены”), аднак разам з гонарам і павагай рэспандэнты адчуваюць злосць, абурэнне, гора і боль.

👉 Вынікі ў графіках па спасылцы
79👍6😢4
Краіну пакідае супольнасць

Генадзь Коршунаў аналізуе дадзеныя "Народнага апытання" з пункту гледжання сувязі рэпрэсій з міграцыйнымі ўстаноўкамі і паводзінамі беларусаў.

▪️ 61% рэспандэнтаў у Беларусі не маюць знаёмых, якія знаходзяцца ў месцах зняволення. У беларусаў за мяжой сітуацыя абсалютна супрацьлеглая – у 64% нехта "сядзіць".

▪️ У паловы апытаных у Беларусі з'ехала дзесьці да 10 знаёмых, у рэспандэнтаў за мяжой зноў адваротная сітуацыя – у ⅔ апытаных з’ехалі дзясяткі знаёмых.

▪️ Рэспандэнты ў Беларусі ўсё менш хочуць зʼязджаць. Калі год таму аб намеры выехаць з краіны казалі амаль 40%, то сёлета – 31%.

👉 Чытаць артыкул
👍42😢19👎21🤷‍♂1
Channel name was changed to «Ёсць пытанне»
Спасылкі на «Народнае апытанне» прызнаны экстрэмісцкімі, але ў нас ёсць рашэнне

Магчыма, вы заўважылі, што мы змянілі спасылкі на нашыя сацыяльныя сеткі і назву. На жаль, у гэтага ёсць нагода 👇

Што здарылася?

Спасылкі на сайт, Telegram-канал, Telegram і Viber-боты прызнаны судом Ленінскага раёну г. Мінска «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Што гэта значыць?

Гэта значыць, што захоўванне і распаўсюд матэрыялаў з сайта, Telegram-канала, Telegram і Viber-ботаў Народнага апытання можа пагражаць вам у Беларусі адміністратыўнай адказнасцю.

Што трэба зрабіць для сваёй бяспекі зараз? Пакрокавыя інструкцыі:

📌 Viber-бот

Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і праходзілі нашыя апытанні ў Viber-боце, мы прапануем:

1️⃣ Наладзіць двухфактарную аўтарызацыю. Як гэта зрабіць, чытайце тут

2️⃣ Выдаліць бот. Для гэтага трэба націснуць на карцінку бота ў спісе чатаў, і выбраць “Удаліць чат” сярод прапанованых дзеянняў.

3️⃣ Калі вы памятаеце, з кім дзяліліся спасылкай на бот, знайсці гэтыя паведамленні і выдаліць іх.

4️⃣ Падпісацца на новы бот! Мы стварылі новыя боты, дзе вы можаце бяспечна праходзіць апытанні! Вы можаце абраць, куды далучацца ў Viber ці ў Telegram

📌 Telegram-бот

Калі вы наведваеце Беларусь і падпісаны на Telegram-бот, то прапануем:

1️⃣ Выдаліць бот і пачысціць гісторыю, каб не засталося слядоў. Інструкцыя

2️⃣ Калі вы дзяліліся з вашымі кантактамі спасылкай на бот, напішыце narodnae_apytanne_bot у радок пошука і выдаліце ўсе паведамленні

3️⃣ Падпісацца на новы бяспечны бот у Telegram!

📌 Telegram – канал

Калі вы чытаеце нас з Беларусі ці наведваеце Беларусь:

1️⃣ Адпішыцеся ад канала, чытайце нас праз пошук

2️⃣ Калі вы дзяліліся з вашымі кантактамі спасылкай на наш канал, напішыце “Народнае апытанне” у радок пошука і выдаліце ўсе паведамленні. Паўтарыце пошук са словамі “Народный опрос”

3️⃣ Абавязкова чысціце кэш Telegram і радок пошуку. Як гэта зрабіць чытайце тут

4️⃣ Падпішыцеся на нас у Instagram. Наш акаўнт у Instagram не набыў «экстрэмісцкі» статус і застаецца бяспечнай крыніцай інфармацыі.

📌 І канешне, нагадваем, што мы не збіраем ніякія асабістыя дадзеныя. Усе ўдзельнікі апытанняў і падпісчыкі застаюцца ананімнымі. Падрабязней пра нашую бяспеку тут

🙌 Чаму вашая падтрымка вельмі важная?

Народнае апытанне існуе дзякуючы ўдзельнікам апытанняў у Беларусі і за яе межамі! Для нас важны кожны рэспандэнт і рэспандэнтка, толькі з вамі мы можам працягваць нашыя даследванні!

Калі вы таксама лічыце нашую працу карыснай, калі ласка, падтрымайце нас падпіскай на бот у Telegram ці Viber і на наш Instagram-акаунт!

🫶 Дзякуй, што вы з намі! І застаемся на сувязі!
👍43💔7
Ёсць пытанне pinned «Спасылкі на «Народнае апытанне» прызнаны экстрэмісцкімі, але ў нас ёсць рашэнне Магчыма, вы заўважылі, што мы змянілі спасылкі на нашыя сацыяльныя сеткі і назву. На жаль, у гэтага ёсць нагода 👇 Што здарылася? Спасылкі на сайт, Telegram-канал, Telegram і…»
📱 Лічбавізацыя беларускага супраціву. Глядзіце вынікі даследавання на новым сайце Народнага апытання

Цэнтр новых ідэй зрабіў даследаванне пра лічбавізацыю беларускага супраціву. Значная частка даследавання пабудавана на выніках анлайн-апытання прадэмакратычных беларусаў, якое наш праект правёў у чэрвені 2023. Вынікі ў графіках тут.

📌 Самая вядомая лічбавая ініцыятыва — «Кіберпартызаны» (90%). Другое месца заняў ByPol (тады адзіны) з 87%.

📌 Найбольш карыснымі для Беларусі рэспандэнты лічаць працу «Кіберпартызанаў» і «Беларускага Гаюна» (81% і 66% адпаведна). А ў ByPol і плана «Перамога» розніца паміж тымі, хто ведае ініцыятывы і лічыць іх карыснымі, — больш за 30%. Верагодна, праз скандалы вакол праектаў.

📌 Пятая частка рэспандэнтаў удзельнічала ў кампаніях BySol. Столькі ж апытаных не гатовы казаць пра свой унёсак у пералічаныя праекты. Самай папулярнай актыўнасцю стала фінансавая падтрымка (34%), 28% дасылалі інфармацыю пра праекты сябрам.

📌 70% рэспандэнтаў згодны, што анлайн-платформы — добры канал сувязі беларусаў у краіне і эміграцыі. 43% лічаць, што дэмсілам трэба больш думаць пра афлайн-дзеянні ў Беларусі. На пытанне, ці могуць лічбавыя праекты паўплываць на сітуацыю ў РБ, 49% адказалі станоўча, 30% — негатыўна.

🔥 Мы таксама рады паведаміць, што ў нас з’явіўся новы сайт, дзе вы можаце бяспечна сачыць за даследаваннямі Народнага апытання https://narodnae-apytanne.info

👉 Спасылка на вынікі даследавання на сайце
🔥33👍9
Вынікі году ад Народнага апытання 💜

За год адбылося шмат усяго і добрага, і ня вельмі. На жаль, спасылкі на Народнае апытанне прызналі экстрэмісцкімі, падрабязней пра новы статус і парады па бяспецы тут.

З добрага - мы выпусцілі шмат апытанняў і даследаванняў разам з іншымі арганізацыямі, запусцілі новы сайт, ды і прынамсі добрая частка нашай аўдыторыі працягвае заставацца з намі.

Якія даследаванні мы паспелі зрабіць:

🟠Нацыянальная ідэнтычнасць прадэмакратычных беларусаў

🟠Даследаванне медыяспажывання

🟠Як ацэньваюць сістэму адукацыі Беларусі прадэмакратычныя беларусы

📌 Маніторынг настрояў прадэмакратычных беларусаў і давер да палітыкаў, які мы аднаўляем тры гады можна паглядзець на сайце.

Даследаванні ў партнёрстве:
З Цэнтрам новых ідэй

🟠Трэнды лічбавай трансфармацыі беларускага дэмакратычнага супраціву

🟠Барометр беларускіх гарадоў 2023

З Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA):

🟠Прадпрымальніцкая актыўнасць беларусаў у эміграцыі

🎄Мы віншуем нашых падпісчыкаў і падпісчыц з Калядамі і Новым годам! Спадзяемся, наступны год будзе лепшым, і добрых навінаў будзе больш! 🫶
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
41👍7
🔥 Што вы думаеце пра выбары? Новае апытанне!

Вяртаемся да вас з новым апытаннем! Раскажыце, ці сочыце вы за “парламенцкімі выбарамі” у Беларусі і выбарамі ў Каардынацыйную Раду? Да якіх палітычных актараў ёсць давер?

Удзельнічайце ў апытанні на любой платформе

👉 Прайсці апытанне ў Telegram
👉 Прайсці апытанне ў Viber

📌 Спасылкі на Народнае апытанне прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Што мы прапануем для вашай бяспекі.

🙌 Сачыце за вынікамі апытанняў на нашых пляцоўках, якія не маюць “экстрэмісцкага” статусу - Instagram і сайт.
🔥9👍6
Адзіны дзень галасавання і выбары ў Каардынацыйную раду. Ці сочаць за гэтымі падзеямі прадэмакратычныя беларусы?

На мінулым тыдні мы запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў і беларусак унутры краіны і за мяжой, ці сочаць яны за выбарамі ў Каардынацыйную раду і за "парламенцкімі выбарамі" і што плануюць рабіць у "адзіны дзень галасавання".

🔸 Рэспандэнты ў Беларусі больш сочаць за "парламенцкімі выбарамі" (61%), чым за выбарамі ў Каардынацыйную раду (23%). Пры гэтым 47% штосьці чулі пра выбары ў КР, а 30% увогуле не ведаюць пра гэтую падзею.

🔸 Дыяспара менш сочыць за "парламенцкімі выбарамі" (49%), але крыху больш, чым беларусы ўнутры краіны, цікавіцца выбарамі ў КР (36%). Аднак амаль палова беларусаў за мяжой адказалі, што не асабліва сочаць як за парламенцкімі (44%), так і за выбарамі ў КР (45%).

🔸 79% рэспандэнтаў унутры краіны дакладна ці хутчэй не пойдуць галасаваць на "парламенцкіх выбарах", палова з іх байкаціруе гэтыя выбары, 21% не галасуюць, бо абраныя дэпутаты ні на што не ўплываюць.

🔸 15% плануюць прыйсці на ўчасткі, бо заўжды галасуюць і так выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ці хочуць пазбегчы фальсіфікацыі менавіта з іх бюлетэнем.

🔸 65% беларусаў унутры краіны кажуць, што пазіцыя дэмакратычных сілаў не ўплывае на іх стаўленне да "адзінага дня галасавання".

👉 Падрабязнасці ў графіках
👍33🤔6🥱3