💸 Прадпрымальніцкая актыўнасць беларусаў у эміграцыі
Мы сумесна з ЦНІ і Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) правялі даследаванне прадпрымальніцкай актыўнасці беларусаў замежжа.
Апытанне праводзілася праз Telegram-бот Народнага апытання, у якім прынялі ўдзел 604 чалавека з 19 па 26 лютага 2023 года. Некаторыя вынікі з даследавання:
🔸 Сярод апытаных 18% з'яўляюцца прадпрымальнікамі (пры гэтым толькі 4% – валодаюць бізнесам з штатам супрацоўнікаў, 14% – гэта самазанятыя, фрылансеры і ІП), 29% – плануюць адкрыць уласны бізнес;
🔸 У беларускім бізнесу за мяжой, як і ўнутры краіны, назіраецца гендарны дысбаланс: жанчын – прадпрымальніц – 12%, мужчын – 22%;
🔸 Прадпрымальнікі больш схільныя адаптавацца і застацца ў прымаючай краіне, чым астатнія эмігранты: сярод тых, хто з'ехаў у 2020 годзе і пазней, гатовы вярнуцца 35% дзеючых і 36% патэнцыяльных прадпрымальнікаў – пры 47% астатніх апытаных беларусаў замежжа.
👉 Спасылка на даследаванне

👍31❤3
✨ Апытанне сярод жыхароў беларускіх рэгіёнаў
Што вы любіце ў вашым горадзе, а з чым ёсць складанасці і праблемы? Што хацелася б палепшыць, і чаго не хапае для камфортнага жыцця?
Мы запускаем новае даследаванне аб праблемах гарадоў у Беларусі. Запрашаем усіх, хто жыве ў Беларусі, далучыцца да апытання 🙌
❗️Нашыя апытанні цалкам ананімныя, мы не збіраем ніякія асабістыя дадзеныя.
👉 Спасылка на апытанне

👍17🔥10🤯1
❓Хто ты гэткі? Апытанне пра нацыянальную ідэнтычнасць
Каго можна лічыць беларусам ці беларускай? Што больш за ўсё звязвае людзей адной нацыянальнасці? Ці патрэбна будзе праводзіць беларусізацыю?
🔥 Запрашаем усіх беларусаў (за мяжой і ўнутры краіны) далучыцца да апытання пра нацыянальную ідэнтычнасць. Нам вельмі важна пачуць голас, як мага больш колькасці беларусаў, таму дасылайце спасылку на боты сваякам і сябрам!
📌 Нашыя апытанні цалкам ананімныя. Мы не збіраем ніякія асабістыя дадзеныя. Падрабязней пра бяспеку тут.
👉 Апытанне для беларусаў унутры Беларусі
👉 Апытанне для беларусаў за мяжой
#ідэнтычнасць

🔥54👍26👎2😁1
Супраць смяротнага пакарання, цэняць свабоду і бяспеку. Што вядома пра каштоўнасці пратэсных беларусаў?
Пратэсных беларусаў часта называюць ліберальнымі і талерантнымі. Мы правялі апытанне ў траўні сярод беларусаў у Беларусі, каб даведацца больш пра каштоўнасці гэтай часткі грамадства. Вось некаторыя высновы:
📌 96% назвалі сябе людзьмі дэмакратычных поглядаў. Пры гэтым 73% згодныя, што рашэнні ў дзяржаве павінны прымацца прамой дэмакратыяй, амаль палова — прадстаўнічай дэмакратыяй.
📌 Абсалютная большасць (80%) падтрымлівае дазвол на аборты ва ўсіх ці большасці выпадкаў, 85% выступаюць супраць смяротнага пакарання.
📌 Ёсць пытанні, дзе ўсё не так адназначна. Так, дэкрыміналізацыю лёгкіх наркотыкаў падтрымлівае 49% апытаных (41% супраць), легалізацыю аднаполых шлюбаў — 45% (амаль столькі ж не падтрымліваюць). 21% не хацелі б жыць побач з аднаполымі парамі.
📌 Найбольш важнымі ў жыцці беларусаў у будучыні лічаць эканамічнае развіццё ды свабоду выказвання. Большасць згодна, што дзяржава не павінна абмяжоўваць магчымасці для самарэалізацыі, а ў краіне павінна стаць больш прыватнага бізнесу.
👉 Азнаёміцца з даследаваннем
👉 Вынікі ў графіках
#каштоўнасці

Flourish
Values
A Flourish story by narodny_opros
🔥41👍25👏6
Каго можна лічыць беларусам і ці патрэбна палітыка беларусізацыі? Вынікі новага даследавання
Мы разам з Цэнтрам новых ідэй у траўні-чэрвені 2023 правялі даследаванне таго, як прадэмакратычныя беларусы ўсведамляюць нацыянальную тоеснасць. У апытанні паўдзельнічалі 4000 чалавек, з якіх 2127 знаходзяцца ў Беларусі. Вось галоўныя высновы:
📌 Паводле апытаных, ў першую чаргу беларусам ці беларускай можна лічыць тых, хто так сябе вызначае самастойна. Таксама важнымі складнікамі беларускай ідэнтычнасці для рэспандэнтаў з’яўляюцца выхаванне на беларускай культуры і любоў да Беларусі.
📌 76% рэспандэнтаў кажуць пра важнасць адчування сваёй ідэнтычнасці. Высокую ступень усведамлення нацыянальнасці выказваюць не толькі прыхільнікі пратэсту, але і праціўнікі (у апытанне трапіла невялікая колькасць такіх рэспандэнтаў). Гэта адпаведна 82% і 77%.
📌 Пераважная большасць згодна: палітыка беларусізацыі мусіць быць. Пры гэтым 2/3 лічаць, што ў розных галінах грамадства яна павінна ісці рознымі тэмпамі. Найбольш папулярны варыянт папулярызацыі беларушчыны: выставы, канцэрты, тэатральныя пастаноўкі і г.д. (54%).
📌 95% рэспандэнтаў выказваюцца супраць саюза з Расіяй. 59% апытаных падтрымліваюць арыентацыю на Еўропу. 35% за тое, каб ажыццяўляць самастойную палітыку і ні на каго не арыентавацца.
👉 Артыкул пра даследаванне можна пачытаць на сайце Zerkalo.
👉 Цалкам вынікі даследавання па спасылцы.
👉 Дадзеныя ў графіках.

Identity
A Flourish story by narodny_opros
🔥54👍29❤12😁1
Аб’яднаны Пераходны Кабінет: чаканні і рэальнасць
Напярэдадні слуханняў, дзе прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета (АПК) агучаць справаздачы перад Каардынацыйнай Радай, мы апыталі прадэмакратычных беларусаў унутры краіны і за яе межамі пра іх стаўленне да АПК.
▪️ Толькі палова рэспандэнтаў унутры Беларусі ведаюць, чым займаецца АПК (49%). Сярод беларусаў замежжа доля дасведчаных крыху вышэй (58%).
▪️ Асноўнымі мэтамі працы АПК рэспандэнты называюць (тут і далей гаворка пра тых, хто ведае аб дзейнасці АПК):
- змена бягучага палітычнага рэжыму (45% усіх каментароў),
- прадстаўніцтва беларусаў на міжнароднай арэне (37%),
- падрыхтоўка да перыяду пасля змены рэжыму (27%),
- дапамога палітвязням, іх сем’ям і выехаўшым беларусам (18%),
- аб’яднанне і каардынацыя дэмакратычных сіл і беларусаў (10%).
❗️ Але толькі палова рэспандэнтаў лічаць, што бягучая дзейнасць АПК адпавядае гэтым мэтам (50% беларусаў унутры Беларусі і 51% за межамі).
🟢 Найбольш станоўча ацэнена дзейнасць АПК у замежных справах (больш за 70% ацэнак "добра" ці "выдатна") і па нацыянальным адраджэнні (больш за 51% такіх ацэнак).
🟡 Супярэчлівыя ацэнкі атрымалі накірункі "Абарона і нацбяспека" і "Транзіт улады": беларусы ўнутры Беларусі ацэньваюць іх больш станоўча (46% і 46% пазітыўных ацэнак), чым беларусы замежжа (40% і 28%).
🔴 Па накірунку "Аднаўленне правапарадку" частата негатыўных ацэнак перавысіла станоўчыя (сярод беларусаў у Беларусі адказалі "дрэнна" ці "вельмі дрэнна" 32%, сярод беларусаў замежжа – 49%).
⚪️ Накірунак "Сацяльныя пытанні" пакуль застаецца найбольш невядомым для прадэмакратычных беларусаў, бо больш за 25% не змаглі даць ацэнку*.
* Пры гэтым 96% адказаў на апытанне былі атрыманы да пачатка анлайн-марафона салідарнасці з палітзняволеннымі беларусамі "Нам не ўсё адно!", адной з арганізатарак якога з’яўляецца Вольга Гарбунова, прадстаўніца АПК па сацыяльным пытанням.

Cabinet_202307
A Flourish story by narodny_opros
🔥25👍16👎4🤔4
Мы даўно не нагадвалі, што акрамя тэматычных апытанняў мы праводзім замеры па цэламу шэрагу паўтаральных пытанняў, і робім гэта з 2020 года. Тым самым мы захоўваем своеасаблівую храналогію развіцця сучаснага беларускага грамадства. Гэты пост – напамін пра гэтую нашу місію.
Па-першае, ёсць манітор настрояў прадэмакратычных беларусаў. У 2020-2021 гадах па ўсім пытанням дынаміка была даволі інтэнсіўная (надзея на лепшае змагалася з песімізмам), але з пачаткам вайны ва Украіне амаль спынілася – з прыкметнай перавагай песімізму 😔
Па-другое, ёсць манітор успрымання дзейнасці апазіцыйных палітыкаў і грамадзянскіх ініцыятыў. Напрыклад, там можна пабачыць, што найбольшага даверу сёння заслугоўваюць С.Ціханоўская, П.Латушка і В.Сахашчык. А найбольшыя страты даверу ў апошнія паўгады здарыліся ў А.Азарава і Каардынацыйнай Рады.
Акрамя таго, прадэмакратычныя беларусы высока ацэньваюць карыснасць разнастайных грамадзянскіх ініцыятываў, арганізацый і супольнасцяў. Найбольш заўважныя з іх (пра дзейнасць якіх ведаюць большасць беларусаў) – гэта полк імя Кастуся Каліноўскага, Кіберпартызаны, Праваабарончы цэнтр «Вясна» і ByPol.
Унутры краіны, зразумела, толькі невялікая доля рэспандэнтаў працягвае прымаць удзел у гэтых і іншых ініцыятывах (і ў першую чаргу гаворка пра распаўсюджванне інфармацыі сярод знаёмых). У той час як беларусы за мяжой удзельнічаюць вельмі актыўна, а менавіта, тут лідаруе Bysol (42% рэспандэнтаў удзельнічалі).
Карыстаючыся выпадкам, дзякуем усіх нашых рэспандэнтаў за тое, што дзяліцеся сваімі меркаваннямі! Гэта неверагодны скарб ❤️
#сітуацыяўкраіне #давердапалітыкаў

Monitor'
A Flourish story by narodny_opros
❤🔥29👍17❤8✍1🤡1
Ёсць пытанне pinned «Мы даўно не нагадвалі, што акрамя тэматычных апытанняў мы праводзім замеры па цэламу шэрагу паўтаральных пытанняў, і робім гэта з 2020 года. Тым самым мы захоўваем своеасаблівую храналогію развіцця сучаснага беларускага грамадства. Гэты пост – напамін пра…»
Ці змянілася ў беларусаў стаўленне да пратэстаў 2020 года?
Да гадавіны 9 жніўня запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў і беларусак унутры і за межамі краіны пра іх стаўленне да падзеяў 2020 года. Агулам, беларусы захоўваюць станоўчае стаўленне да пратэсту і надзяляюць 2020 год пазітыўнымі сэнсамі:
▪️ Большасць рэспандэнтаў у 2023, які і ў мінулым годзе, не лічаць, што пратэсны рух прайграў.
▪️ Больш за 80% працягваюць сачыць кожны дзень за пратэсным рухам / сацыяльна-палітычнымі падзеямі ў Беларусі.
▪️ 70% (у мінулым годзе - 66%) лічаць, што менавіта пратэст 2020 года паўплываў на беларусаў як на нацыю.
▪️ Большасць рэспандэнтаў пазітыўна апісваюць 2020 год (“мы ўбачылі, што нас большасць”, “з’явілася надзея і вера ў змены”), аднак разам з гонарам і павагай рэспандэнты адчуваюць злосць, абурэнне, гора і боль.
👉 Вынікі ў графіках па спасылцы

2020 after 3 years
A Flourish story by narodny_opros
❤79👍6😢4
Forwarded from Цэнтр новых ідэй
Краіну пакідае супольнасць
Генадзь Коршунаў аналізуе дадзеныя "Народнага апытання" з пункту гледжання сувязі рэпрэсій з міграцыйнымі ўстаноўкамі і паводзінамі беларусаў.
▪️ 61% рэспандэнтаў у Беларусі не маюць знаёмых, якія знаходзяцца ў месцах зняволення. У беларусаў за мяжой сітуацыя абсалютна супрацьлеглая – у 64% нехта "сядзіць".
▪️ У паловы апытаных у Беларусі з'ехала дзесьці да 10 знаёмых, у рэспандэнтаў за мяжой зноў адваротная сітуацыя – у ⅔ апытаных з’ехалі дзясяткі знаёмых.
▪️ Рэспандэнты ў Беларусі ўсё менш хочуць зʼязджаць. Калі год таму аб намеры выехаць з краіны казалі амаль 40%, то сёлета – 31%.
👉 Чытаць артыкул

👍42😢19👎2❤1🤷♂1