44% з тых, хто падтрымаў пратэсты 2020 года, плануе ці думае з'ехаць з Беларусі. Што ўплывае на гэта рашэнне?
Па дадзеных даследавання, якое мы правялі ў лістападзе 2022 года, 11% пратэсных беларусаў плануюць з'ехаць з краіны цягам года, яшчэ 33% думаюць пра гэта, але пакуль не прынялі рашэнне.
Тры галоўныя прычыны пакінуць Беларусь (сярод тых, хто плануе гэта зрабіць):
📌 70% кажуць пра палітычныя рэпрэсіі;
📌 54% адзначаюць адсутнасць перспектыў для дзяцей;
📌 52% асцерагаюцца магчымага ўдзелу Беларусі ў вайне ва Украіне.
У выпадку далучэння Беларусі да вайны і баявых дзеянняў на яе тэрыторыі 38% пастараюцца з'ехаць з краіны і толькі 9% будуць шукаць бяспечнае месца жыхарства ўнутры краіны. Рэспандэнты адзначылі, што цяжкасці з атрыманнем віз і ВНЖ у ЕС ды закон аб пазбаўленні беларусаў грамадзянства таксама падштурхоўваюць планаваць эміграцыю з краіны.
👉 Чытайце даследаванне па спасылцы
#сітуацыяўкраіне

👍33😢29😁1
Не сумняваюцца ў перамозе Украіны, але чакаюць зацяжной вайны. Меркаванні пратэсных беларусаў аб вайне праз год
ЦНІ сумесна з Народным апытаннем да гадавіны вайны ва Украіне даведаліся, што думаюць пра развіццё падзеяў прадэмакратычныя беларусы, якія знаходзяцца зараз у Беларусі.
Большасць рэспандэнтаў упэўненыя ў перамозе Украіны, але бачаць усё больш негатыўных наступстваў для Беларусі.
Удзельнікі апытання таксама расказалі, што на перамовах з Украінай хутчэй бачаць сваімі прадстаўнікамі Аб'яднаны Кабінет і Святлану Ціханоўскую, чым Зянона Пазняка.
👉 Чытайце артыкул пра апытанне на Zerkalo.io

❤67👍5🔥3😁1
Актыўна чытаюць украінскія СМІ і стамляюцца ад навін: вынікі новага даследавання медыяспажывання
Народнае апытанне разам з Цэнтрам новых ідэй даследавалі звычкі ў спажыванні кантэнту сярод пратэсных беларусаў і беларусак. Да якіх мы прыйшлі высноваў:
▪️Абсалютная большасць (94%) хаця б раз на тыдзень чытае незалежныя беларускія медыя, больш за палову таксама глядзіць украінскія СМІ (самыя папулярныя — "УНИАН" і "Украина Online")
▪️ Пятая частка рэспандэнтаў стала менш цікавіцца палітычнымі навінамі, а трэць мэтанакіравана не чытала навіны ў пэўныя моманты
▪️ Амаль усе рэспандэнты падтрымліваюць стварэнне кантэнта на беларускай мове, і 38% адказалі, што пры магчымасці выбару аддадуць перавагу інфармацыі па-беларуску
📌 Усе падрабязнасці і больш высноваў — па спасылцы.

❤55👍9🔥6😁3
Што хвалюе беларусаў у Мінску і рэгіёнах?
Цэнтр новых ідэй і Народнае апытанне працягваюць даследаваць рэгіянальныя праблемы Беларусі. У межах новага даследавання ў снежні 2022 года мы запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў, якія праблемы іх зараз хвалююць. Вось некаторыя высновы:
📌 Мінск і рэгіёны жывуць у розных сусветах. Галоўная праблема рэгіёнаў — адсутнасць добрай працы — не ўвайшла нават у топ-10 праблем мінчукоў.
📌 Эканамічная сітуацыя пагоршылася. 8 з 10 апытаных з райцэнтраў лічаць, што ў іх горадзе няма добрых вакансій. Высокая працоўная міграцыя: 23% рэспандэнтаў не з Мінску ездзяць на працу ў іншы населены пункт.
📌 У 88% апытаных няма візы. Амаль столькі ж лічыць, што атрымаць яе складана. Пераважная большасць (82%) хацела бы выязджаць у іншыя краіны часцей, але больш за палову рэспандэнтаў кажуць, што атрымаць візу няма магчымасці.
📌 Пачуццё трывогі і адсутнасць планавання. 78% апытаных адчуваюць трывогу, 85% упэўнены, што грамадства знаходзіцца ў стане дэпрэсіі. Больш за чвэрць не будуе ніякіх планаў. Такі эмацыйны фон аб’ядноўвае ўсіх, тут няма рэгіянальных адрозненняў.
👉 Некаторыя вынікі ў графіках
👉 Спасылка на даследаванне

Flourish
problems-regions
A Flourish story by narodny_opros
👍29😢23
Святлана Ціханоўская — самая вядомая сярод палітычных актараў, аднак жанчын у Кабінеце ведаюць менш за мужчын
Мы запыталі ў прыхільнікаў пратэсту ўнутры Беларусі, каго з палітычных актараў яны ведаюць і каму давяраюць. Вось некаторыя высновы:
📌 Больш за ўсё ведаюць пра дзейнасць Святланы Ціханоўскай (96%) Паўла Латушкі (91%) ды Валерыя Сахашчыка (75%). Сярод арганізацый: полк Каліноўскага (93%), Офіс Ціханоўскай (90%) ды ByPol (89%).
📌 Жанчын у Аб'яднаным Пераходным Кабінеце ведаюць менш за мужчын (за выключэннем Ціханоўскай). Так, пра дзейнасць Аліны Коўшык ды Вольгі Гарбуновай ведаюць толькі 16% і 10% пратэсных беларусаў адпаведна. Давяраюць ім таксама менш, чым астатнім чальцам Кабінета.
📌 82% апытаных давяраюць Святлане Ціханоўскай (у кастрычніку 2022 такіх было трохі больш — 86%). Варта адзначыць, што за некалькі месяцаў значна знізіўся давер да Пераходнага Кабінета: толькі 52% давяраюць яму зараз супраць 82% у кастрычніку.
👉 Дашборд маніторынгу
#давердапалітыкаў

Actors_Monitor
A Flourish story by narodny_opros
👍45🤔7😁4👎1😢1
Ці трэба пачынаць перамовы з рэжымам пра вызваленне палітвязняў і хто можа гэта зрабіць — меркаванне пратэсных беларусаў
У рамках даследавання Народнага Апытання, праведзенага з 14 па 15 сакавіка мы запыталіся ў прыхільнікаў пратэсту ўнутры Беларусі, ці трэба весці перамовы з рэжымам аб вызваленні палітзняволеных, ці робіцца дастаткова для дапамогі ім зараз і не толькі. Вось некаторыя высновы:
📌 43% рэспандэнтаў лічаць, што беларусы робяць недастаткова, каб дапамагчы палітзняволеным. 28% — што яны робяць усё магчымае для гэтага. Гэты паказчык трохі вышэй сярод тых, чые родныя ці сябры зараз знаходзяцца за кратамі (33%).
📌 Толькі 18% прыхільнікаў пратэсту падтрымліваюць прапановы пачаць дыялог з рэжымам пра вызваленне палітвязняў. 68% лічаць, што магчымасці шукаць не трэба ці бескарысна. Меркаванні родных і сяброў палітзняволеных і тых, у каго няма блізкіх за кратамі, тут амаль не адрозніваюцца.
📌 На думку рэспандэнтаў, найбольш эфектыўна перамовы з рэжымам пра вызваленне палітвязняў маглі б весці дыпламаты іншых краін (64%), міжнародныя праваабарончыя арганізацыі (57%), а таксама беларускія праваабарончыя арганізацыі (24%).
📌 Сярод праектаў па падтрымцы палітвязняў лепш за ўсё ведаюць ПЦ Вясна (83%), фонд BySol (67%) і платформу Politzek.me (35%). 85% апытаных цікавяцца навінамі пра палітзняволеных.
👉 Вынікі ў графіках

political-prisoners
A Flourish story by narodny_opros
👍31❤12
🎓 Запрашаем бацькоў абітурыентаў прайсці апытанне пра выбар універсітэта для свайго дзіцяці
Нашы калегі праводзяць даследаванне, каб высветліць, якую ролю адыгрываюць бацькі ў выбары ўніверсітэта, якія ўніверсітэты/рэгіёны разглядаюць, якія грантавыя праграмы варта стварыць для студэнтаў.
Мэта даследавання – зразумець, як зрабіць адукацыйныя праграмы прывабнымі, актуальнымі і даступнымі.
Да апытання запрашаюцца бацькі абітурыентаў, якія разглядаюць для свайго дзіцяці навучанне ў замежным універсітэце (не ў Беларусі).
❗️Апытанне цалкам ананімнае
👉 Прайсці апытанне

👍17
Пакуль у нас паўза ў апытаннях, вырашылі распавесці пра нас больш падрабязна і адказаць на ўсе важныя пытанні.
Гартайце карткі, каб даведацца пра тое, хто мы і як робім нашыя даследаванні, чаму выбралі менавіта Viber і Telegram-боты для распаўсюду апытанняў.
🙌 Вы нам можаце нам дапамагчы падпіскай на бот у Viber (для беларусаў у Беларусі) ці Telegram (для беларусаў за мяжой). І таксама вы можаце даслаць спасылку на боты сваім сябрам і знаёмым. Мы лічым, што вельмі важна, пачуць меркаванні як мага больш прыхільнікаў дэмакратычнага руху!

👍32❤9🔥1