Forwarded from Цэнтр новых ідэй
Што думаюць беларусы замежжа і ці ёсць канфлікт паміж дыяспарай і беларусамі ў Беларусі?
Народнае апытанне сумесна з ЦНІ правялі даследаванне сярод беларускай дыяспары. Апытанне праводзілася з 3 па 30 кастрычніка 2022 года праз боты ў Viber і Telegram. У даследаванні прыняў удзел 1631 рэспандэнт.
Дакладных дадзеных пра колькасць беларусаў у эміграцыі на сённяшні дзень няма, таму нашае даследаванне варта ўспрымаць як ілюстрацыю трэндаў і тэндэнцый сярод актыўнай часткі беларускай дыяспары.
👉 Азнаёміцца з даследаваннем

👍45🤔6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Запрашаем беларусаў у Беларусі і за мяжой прыняць удзел у новым апытанні!
Мы даследуем, як беларусы спажываюць інфармацыю, якім крыніцам давяраюць і якія меры бяспекі прадпрымаюць.
👉 Спасылка на апытанне для беларусаў у Беларусі
👉 Спасылка на апытанне для беларусаў замежжа
❗️ Апытанне цалкам ананімнае. Ініцыятыва Народнае апытанне не збірае асабістыя дадзеныя, у тым ліку тэлефон і імя.
🙌 Дасылайце спасылку на бот сваім сваякам і сябрам! Будзем вельмі ўдзячныя за распаўсюд апытання!
📌 Сачыце за вынікамі апытанняў у нашым Telegram-канале!

❤20🔥7👍2
44% з тых, хто падтрымаў пратэсты 2020 года, плануе ці думае з'ехаць з Беларусі. Што ўплывае на гэта рашэнне?
Па дадзеных даследавання, якое мы правялі ў лістападзе 2022 года, 11% пратэсных беларусаў плануюць з'ехаць з краіны цягам года, яшчэ 33% думаюць пра гэта, але пакуль не прынялі рашэнне.
Тры галоўныя прычыны пакінуць Беларусь (сярод тых, хто плануе гэта зрабіць):
📌 70% кажуць пра палітычныя рэпрэсіі;
📌 54% адзначаюць адсутнасць перспектыў для дзяцей;
📌 52% асцерагаюцца магчымага ўдзелу Беларусі ў вайне ва Украіне.
У выпадку далучэння Беларусі да вайны і баявых дзеянняў на яе тэрыторыі 38% пастараюцца з'ехаць з краіны і толькі 9% будуць шукаць бяспечнае месца жыхарства ўнутры краіны. Рэспандэнты адзначылі, што цяжкасці з атрыманнем віз і ВНЖ у ЕС ды закон аб пазбаўленні беларусаў грамадзянства таксама падштурхоўваюць планаваць эміграцыю з краіны.
👉 Чытайце даследаванне па спасылцы
#сітуацыяўкраіне

👍33😢29😁1
Не сумняваюцца ў перамозе Украіны, але чакаюць зацяжной вайны. Меркаванні пратэсных беларусаў аб вайне праз год
ЦНІ сумесна з Народным апытаннем да гадавіны вайны ва Украіне даведаліся, што думаюць пра развіццё падзеяў прадэмакратычныя беларусы, якія знаходзяцца зараз у Беларусі.
Большасць рэспандэнтаў упэўненыя ў перамозе Украіны, але бачаць усё больш негатыўных наступстваў для Беларусі.
Удзельнікі апытання таксама расказалі, што на перамовах з Украінай хутчэй бачаць сваімі прадстаўнікамі Аб'яднаны Кабінет і Святлану Ціханоўскую, чым Зянона Пазняка.
👉 Чытайце артыкул пра апытанне на Zerkalo.io

❤67👍5🔥3😁1
Актыўна чытаюць украінскія СМІ і стамляюцца ад навін: вынікі новага даследавання медыяспажывання
Народнае апытанне разам з Цэнтрам новых ідэй даследавалі звычкі ў спажыванні кантэнту сярод пратэсных беларусаў і беларусак. Да якіх мы прыйшлі высноваў:
▪️Абсалютная большасць (94%) хаця б раз на тыдзень чытае незалежныя беларускія медыя, больш за палову таксама глядзіць украінскія СМІ (самыя папулярныя — "УНИАН" і "Украина Online")
▪️ Пятая частка рэспандэнтаў стала менш цікавіцца палітычнымі навінамі, а трэць мэтанакіравана не чытала навіны ў пэўныя моманты
▪️ Амаль усе рэспандэнты падтрымліваюць стварэнне кантэнта на беларускай мове, і 38% адказалі, што пры магчымасці выбару аддадуць перавагу інфармацыі па-беларуску
📌 Усе падрабязнасці і больш высноваў — па спасылцы.

❤55👍9🔥6😁3
Што хвалюе беларусаў у Мінску і рэгіёнах?
Цэнтр новых ідэй і Народнае апытанне працягваюць даследаваць рэгіянальныя праблемы Беларусі. У межах новага даследавання ў снежні 2022 года мы запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў, якія праблемы іх зараз хвалююць. Вось некаторыя высновы:
📌 Мінск і рэгіёны жывуць у розных сусветах. Галоўная праблема рэгіёнаў — адсутнасць добрай працы — не ўвайшла нават у топ-10 праблем мінчукоў.
📌 Эканамічная сітуацыя пагоршылася. 8 з 10 апытаных з райцэнтраў лічаць, што ў іх горадзе няма добрых вакансій. Высокая працоўная міграцыя: 23% рэспандэнтаў не з Мінску ездзяць на працу ў іншы населены пункт.
📌 У 88% апытаных няма візы. Амаль столькі ж лічыць, што атрымаць яе складана. Пераважная большасць (82%) хацела бы выязджаць у іншыя краіны часцей, але больш за палову рэспандэнтаў кажуць, што атрымаць візу няма магчымасці.
📌 Пачуццё трывогі і адсутнасць планавання. 78% апытаных адчуваюць трывогу, 85% упэўнены, што грамадства знаходзіцца ў стане дэпрэсіі. Больш за чвэрць не будуе ніякіх планаў. Такі эмацыйны фон аб’ядноўвае ўсіх, тут няма рэгіянальных адрозненняў.
👉 Некаторыя вынікі ў графіках
👉 Спасылка на даследаванне

Flourish
problems-regions
A Flourish story by narodny_opros
👍29😢23