Ёсць пытанне
1.3K subscribers
93 photos
148 links
Мы робім незалежныя сацыялагічныя даследаванні.
Сайт: https://narodnae-apytanne.info/

Сувязь:
narodny-opros@protonmail.com
Download Telegram
Што думаюць беларусы замежжа і ці ёсць канфлікт паміж дыяспарай і беларусамі ў Беларусі?

Народнае апытанне сумесна з ЦНІ правялі даследаванне сярод беларускай дыяспары. Апытанне праводзілася з 3 па 30 кастрычніка 2022 года праз боты ў Viber і Telegram. У даследаванні прыняў удзел 1631 рэспандэнт.

Дакладных дадзеных пра колькасць беларусаў у эміграцыі на сённяшні дзень няма, таму нашае даследаванне варта ўспрымаць як ілюстрацыю трэндаў і тэндэнцый сярод актыўнай часткі беларускай дыяспары.

👉 Азнаёміцца з даследаваннем
👍45🤔6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Запрашаем беларусаў у Беларусі і за мяжой прыняць удзел у новым апытанні!

Мы даследуем, як беларусы спажываюць інфармацыю, якім крыніцам давяраюць і якія меры бяспекі прадпрымаюць.

👉 Спасылка на апытанне для беларусаў у Беларусі
👉 Спасылка на апытанне для беларусаў замежжа

❗️ Апытанне цалкам ананімнае. Ініцыятыва Народнае апытанне не збірае асабістыя дадзеныя, у тым ліку тэлефон і імя.

🙌 Дасылайце спасылку на бот сваім сваякам і сябрам! Будзем вельмі ўдзячныя за распаўсюд апытання!

📌 Сачыце за вынікамі апытанняў у нашым Telegram-канале!
20🔥7👍2
44% з тых, хто падтрымаў пратэсты 2020 года, плануе ці думае з'ехаць з Беларусі. Што ўплывае на гэта рашэнне?

Па дадзеных даследавання, якое мы правялі ў лістападзе 2022 года, 11% пратэсных беларусаў плануюць з'ехаць з краіны цягам года, яшчэ 33% думаюць пра гэта, але пакуль не прынялі рашэнне.

Тры галоўныя прычыны пакінуць Беларусь (сярод тых, хто плануе гэта зрабіць):

📌 70% кажуць пра палітычныя рэпрэсіі;

📌 54% адзначаюць адсутнасць перспектыў для дзяцей;

📌 52% асцерагаюцца магчымага ўдзелу Беларусі ў вайне ва Украіне.

У выпадку далучэння Беларусі да вайны і баявых дзеянняў на яе тэрыторыі 38% пастараюцца з'ехаць з краіны і толькі 9% будуць шукаць бяспечнае месца жыхарства ўнутры краіны. Рэспандэнты адзначылі, што цяжкасці з атрыманнем віз і ВНЖ у ЕС ды закон аб пазбаўленні беларусаў грамадзянства таксама падштурхоўваюць планаваць эміграцыю з краіны.

👉 Чытайце даследаванне па спасылцы

#сітуацыяўкраіне
👍33😢29😁1
Не сумняваюцца ў перамозе Украіны, але чакаюць зацяжной вайны. Меркаванні пратэсных беларусаў аб вайне праз год

ЦНІ сумесна з Народным апытаннем да гадавіны вайны ва Украіне даведаліся, што думаюць пра развіццё падзеяў прадэмакратычныя беларусы, якія знаходзяцца зараз у Беларусі.

Большасць рэспандэнтаў упэўненыя ў перамозе Украіны, але бачаць усё больш негатыўных наступстваў для Беларусі.

Удзельнікі апытання таксама расказалі, што на перамовах з Украінай хутчэй бачаць сваімі прадстаўнікамі Аб'яднаны Кабінет і Святлану Ціханоўскую, чым Зянона Пазняка.

👉 Чытайце артыкул пра апытанне на Zerkalo.io
67👍5🔥3😁1
Актыўна чытаюць украінскія СМІ і стамляюцца ад навін: вынікі новага даследавання медыяспажывання

Народнае апытанне разам з Цэнтрам новых ідэй даследавалі звычкі ў спажыванні кантэнту сярод пратэсных беларусаў і беларусак. Да якіх мы прыйшлі высноваў:

▪️Абсалютная большасць (94%) хаця б раз на тыдзень чытае незалежныя беларускія медыя, больш за палову таксама глядзіць украінскія СМІ (самыя папулярныя — "УНИАН" і "Украина Online")

▪️ Пятая частка рэспандэнтаў стала менш цікавіцца палітычнымі навінамі, а трэць мэтанакіравана не чытала навіны ў пэўныя моманты

▪️ Амаль усе рэспандэнты падтрымліваюць стварэнне кантэнта на беларускай мове, і 38% адказалі, што пры магчымасці выбару аддадуць перавагу інфармацыі па-беларуску

📌 Усе падрабязнасці і больш высноваў — па спасылцы.
55👍9🔥6😁3