Ёсць пытанне
1.3K subscribers
93 photos
148 links
Мы робім незалежныя сацыялагічныя даследаванні.
Сайт: https://narodnae-apytanne.info/

Сувязь:
narodny-opros@protonmail.com
Download Telegram
Ці вызваляць палітвязняў? Што думаюць беларусы пра амністыю

У пачатку восені беларускі рэжым аб’явіў праект закона аб амністыі. Мы вырашылі запытацца, што думаю прыхільнікі пратэсту пра перспектывы вызвалення палітвязняў. Апытанне прайшло з 9 па 12 кастрычніка сярод 1600 чалавек.

🔸 Больш за 85% чулі пра заявы пра амністыю. Амаль 65% лічаць, што ў бліжэйшыя паўгады наўрад ці вызваляць хаця б некаторую частку з тых грамадзян, якіх асудзілі ў сувязі з падзеямі 2020 года. Яшчэ больш песімістычныя прагнозы наконт палітычных лідараў за кратамі. Больш за 90% упэўнены, што іх не вызваляць.

🔸 Большасць рэспандэнтаў (90%) з разуменнем ставяцца да тых палітвязняў, якія пішуць прашэнні аб памілаванні.

🔸 Для чаго ўвогуле рэжым пачаў згадваць амністыю? Больш за 70% рэспандэнтаў мяркуюць, што мэта такіх заяў – нармалізаваць адносіны з Захадам. Толькі 5% апытаных лічаць, што заходнім краінам варта пайсці насустрач беларускаму рэжыму нават пасля вызвалення абсалютна ўсіх палітвязняў.

👉 Некаторыя вынікі ў графіках

#сітуацыяўкраіне
😢27👍6👎1
Каму з палітычных актараў давяраюць прыхільнікі пратэсту і што думаюць пра Кабінет?

На мінулым тыдні мы запыталіся ў прыхільнікаў пратэсту, якія знаходзяцца ў Беларусі, якіх палітычных актараў яны ведаюць, каму найбольш давяраюць і што думаюць пра Аб’яднаны Пераходны Кабінет.

Больш за ўсё ведаюць пра дзейнасць:

🔸 Святланы Ціханоўскай (97%)
🔸 Паўла Латушкі (92%)
🔸 Ініцыятывы Bypol (90%)

Больш за ўсё давяраюць (сярод тых, хто ведае):

🔸 Святлане Ціханоўскай (86%)
🔸 Аб'яднаны Пераходны Кабінет (82%)
🔸 Ініцыятыве Bypol (80%)

Большасць рэспандэнтаў (82%) цікавяцца навінамі пра Аб'яднаны Пераходны Кабінет і 68% разумеюць мэты стварэння гэтай структуры (але толькі 14% на ўзроўні “цалкам зразумела”).

Большасць рэспандэнтаў назвалі важнымі ўсе напрамкі дзейнасці Кабінета, але найбольш важнымі адзначылі: транзіт улады, аднаўленне правапарадку і абарона і нацыянальная бяспека.

👉 Падрабязнасці ў графіках па спасылцы

#давердапалітыкаў
👍87👎124🤔2
Што думаюць прадэмакратычныя беларусы пра полк імя Кастуся Каліноўскага

Мы запыталіся ў нашых рэспандэнтаў наконт стаўлення да палка імя Кастуся Каліноўскага. Апытанне прайшло з 25 па 27 кастрычніка сярод 1212 прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Падрабязней пра метадалогію апытанняў вы можаце паглядзець на сайце.

Большасць рэспандэнтаў (89%) ставяцца станоўча да беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. Найбольш вядомымі беларускімі фармаваннямі з'яўляюцца полк імя Кастуся Каліноўскага і полк "Пагоня". Першы ведаюць 75% апытаных, другі — 51%.

Сярод самых вядомых вайскоўцаў палка Каліноўскага называюць Дзяніса “Кіта” Прохарава, Вадзіма "Ігара" Кабанчука і Крысціну “Чабор”. Таксама рэспандэнты часта ўзгадваюць Ігара “Янкі” Янкова, які не ваюе ў палку, а камандуе батальёнам “Тытан”.

Большасць (54%) лічаць, што палітычная актыўнасць палка імя Кастуся Каліноўскага прыносіць карысць краіне. Пры гэтым меркаванне рэспандэнтаў падзялілася наконт таго, ці мусяць прадстаўнікі палка выступаць як палітыкі. 37% лічаць, што полк — гэта такая ж палітычная сіла як і іншыя палітыкі, 32% мяркуюць, што вайскоўцы не мусяць займацца палітыкай, астатнім (27%) цяжка адказаць на гэтае пытанне.

Удзельнікі апытання лічаць, што ўлады Украіны мусяць абмяркоўваць пытанні адносінаў Украіны і Беларусі ў першую чаргу з Ціханоўскай і яе офісам (39%) і Аб’яднаным пераходным кабінетам (37%). 10% рэспандэнтаў лічаць, што такія перамовы магчымыя з палком Каліноўскага.

👉 Падрабязнасці ў графіках

#вайна
👍76👎1
Мы разам з Цэнтрам новых ідэй зрабілі апытанне сярод прадэмакратычных беларусаў, якія жывуць за мяжой. Першыя вынікі даследавання прааналізаваў сацыёлаг і даследчык ЦНІ Генадзь Коршунаў. Чытайце артыкул па спасылцы.

Апытанне праводзілася з 3 па 30 кастрычніка 2022 года сярод 1631 рэспандэнтаў праз боты ў Viber і Telegram. Некаторыя вынікі:

🔸 Беларусы замежжа захоўваюць сувязі з блізкімі людзьмі, якія засталіся ў Беларусі, перш за ўсё са сваякамі (93%) і сябрамі (80%).

🔸 Большасць рэспандэнтаў (85%) указалі, што займаюцца грамадзянскай дзейнасцю ў тым ці іншым выглядзе. Найбольш распаўсюджаная форма актыўнасці – выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі ў сацыяльных сетках.

🔸 Найбольш карыснымі для Беларусі рэспандэнты лічаць намаганні па недапушчэнні змешвання беларусаў і рэжыму Лукашэнкі ў вачах суседзяў (“Беларусь – не роўна Лукашэнку”) і ўзаемную падтрымку (“Беларус беларусу беларус”).

🔸 42% рэспандэнтаў плануюць вярнуцца ў Беларусь. Траціна апытаных пакуль не ведаюць адказ на гэтае пытанне. Аднак з тых, хто не плануе вяртацца, 70% разлічваюць прымаць удзел у развіцці Беларусі.

👀 Сачыце за нашым тэлеграм - каналам, каб не прапусціць поўную справаздачу па даследаванню.

#дыяспара
👍6713👎3
🦠 Даследаванне эпідэміі COVID-19 у Беларусі

На
працягу апошніх двух гадоў ініцыятыва “Народнае апытанне” сачыла за захворваннем на COVID-19 у Беларусі.

Нашыя апошнія ацэнкі дазваляюць выказаць асцярожнае меркаванне пра пераход COVID-19 у статус сезоннага эндэмічнага захворвання.

Гэта значыць, можна чакаць, што розныя штамы будуць вызначаць сезонныя пікі, у тым ліку з іх магчымым пераходам у статус эпідэміі, акурат як гэта адбываецца з грыпам. Таму мы спыняем маніторынг COVID-19.

👉 Публікуем фінальныя вынікі нашага даследавання па спасылцы.

#COVID19
👍41
69% незадаволены адукацыяй у Беларусі

Мы запыталіся ў прадэмакратычнай часткі беларускага грамадства, што яны думаюць пра адукацыю ў Беларусі. Публікуем некаторыя вынікі даследавання.

🔸 Большасць рэспандэнтаў лічаць, што адукацыя ў Беларусі дрэнная. Так думае 69%.

🔸 Лепшую ацэнку атрымала адукацыя ў пачатковай школе. 47% рэспандэнтаў лічаць яе здавальняльнай i яшчэ 22% добрай цi выдатнай. Горш за ўсё ацанілі адукацыю ў сярэдніх і старэйшых класах, 49% лічаць яе дрэннай.

🔸 Найгорш ацэньваюць адукацыю ў сацыяльна-гуманітарных навуках. 61% лічаць узровень развіцця гэтых навук недастатковым.

🔸 78% не падтрымліваюць абавязковае размеркаванне ў Беларусі

🔸 58% лічаць, што трэба павялічыць колькасць беларускамоўных школ, 24% - што трэба перавесці ўсе школы на беларускую мову.

👉 Вынікі ў графіках
👍67👎1
55% з тых, хто падтрымаў пратэсты 2020 года, не збіраюцца пакідаць краіну ў бліжэйшы год. Вось галоўныя прычыны, чаму яны застаюцца:

🔸 Амаль 50% не разумеюць, чаму яны павінны з'язджаць са сваёй роднай краіны.

🔸 Прыкладна траціна з тых, хто не плануе эміграваць, сказалі, што ім трэба дапамагаць сваякам.

🔸 Яшчэ амаль 25% асцерагаюцца не знайсці добрую працу за мяжой.

Пры гэтым выехаць з Беларусі перш за ўсіх збіраюцца людзі з вышэйшай адукацыяй, больш высокім даходам, жыхары Мінска і абласных цэнтраў. Гэта яшчэ раз паказвае, як працяглы палітычны крызіс падрывае развіццё Беларусі.

Вайна ва Украіне можа ўзмацніць адток беларусаў за мяжу. Амаль 40% рэспандэнтаў заявілі, што з'едуць з краіны, калі вайна перакінецца на беларускую тэрыторыю. Толькі прыкладна 9% пастараюцца знайсці больш бяспечнае месца жыхарства ў самой Беларусі.

👉 https://public.flourish.studio/story/1776547/

#сітуацыяўкраіне
👍39😢322🤔1
Калектыўная траўма беларускага грамадства. Новае даследаванне

Цэнтр новых ідэй выпусціў даследаванне пра калектыўную траўму беларусаў. Даследаванне зроблена на базе нашага жнівеньскага апытання, у якім мы запыталіся ў больш за 2000 рэспандэнтаў, што яны адчуваюць і думаюць пра падзеі 2020-2021 годоў. Некаторыя вынікі:

▪️ траўматычны досвед 2020-2021 гадоў атрымалі амаль усе беларусы, якія ўдзельнічалі ў пратэстах

▪️ 79% адчуваюць трывогу і 76% з той ці іншай частатой перажываюць падзеі 2020-2021 (ловяць флэшбекі)

▪️ 81% не разумеюць, як зараз жыць у Беларусі і 72% не бачаць ніякіх перспектыў для будучыні краіны

▪️ аднак 66% лічыць, што пратэсты 2020 года аказалі найбольшае ўздзеянне на беларусаў як на нацыю

▪️ большасць рэспандэнтаў (92%) не шкадуюць, што выйшлі на вуліцы ў 2020 годзе

👉 Вынікі ў графіках

👉 Азнаёміцца з даследаваннем
👉 Артыкул пра даследаванне на Zerkalo.io
👍4929🔥2
Ці разумеюць беларусы замежжа, што адбываецца ўнутры Беларусі? Ці ёсць канфлікт паміж беларусамі ўнутры краіны і дыяспарай?

Пераможца Кейс-клубу ЦНІ Аляксей Пятрэнка прааналізаваў дадзеныя "Народнага апытання".

"Актыўная частка дыяспары больш радыкальная ў некаторых сенсітыўных пытаннях, чым беларусы ўнутры краіны".

👉 https://newbelarus.vision/konflikt-mezhdu-uexavshimi-i-ostavshimisya/
🔥23👍12👏1
Вынікі 2022 года

Мы запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў, як яны ацэньваюць адыходзячы 2022 год.

Абсалютная большасць рэспандэнтаў (90%) ацэньваюць 2022 год як дрэнны. 79% лічаць, што 2022 быў горш за 2021 год і толькі 35% спадзяюцца, што 2023 год будзе лепшым за 2022.

Што выклікала абурэнні ў 2022:

🔸 Вайна ва Украіне
🔸 Рэпрэсіі ў Беларусі
🔸 Саўдзел Беларусі ў вайне

Што выклікала радасць у 2022:

🔸 Няма такіх падзей
🔸 Нобэлеўская прэмія Бяляцкаму
🔸 Стварэнне палка імя Кастуся Каліноўскага
🔸 Стварэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

Каго вы б назвалі "Героем / гераіняй года":

⭐️ Святлана Ціханоўская
⭐️ Марыя Калеснікава
⭐️ Алесь Бяляцкі

🎄 Віншуем усіх з Калядамі і надыходзячым Новым годам! Зычым, каб у 2023 было больш нагод для радасці і ўсё задуманае здзейснілася! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
112🤔9👍4
🙌 Беларуская дыяспара: партрэт, сувязі і перспектывы

Народнае апытанне і Цэнтр новых ідэй запрашаюць на прэзентацыю даследавання пра беларускую дыяспару, якая адбудзецца сёння ў 19:00 па Менску.

Аб
чым будзе ісці гаворка:

▪️ як выглядае беларуская дыяспара сёння
▪️ у якіх ініцыятывах удзельнічаюць беларусы замежжа
▪️ як магчыма выкарыстоўваць патэнцыял і рэсурсы дыяспары

👉 Глядзіце трансляцыю па спасылцы
👍23🔥1
Што думаюць беларусы замежжа і ці ёсць канфлікт паміж дыяспарай і беларусамі ў Беларусі?

Народнае апытанне сумесна з ЦНІ правялі даследаванне сярод беларускай дыяспары. Апытанне праводзілася з 3 па 30 кастрычніка 2022 года праз боты ў Viber і Telegram. У даследаванні прыняў удзел 1631 рэспандэнт.

Дакладных дадзеных пра колькасць беларусаў у эміграцыі на сённяшні дзень няма, таму нашае даследаванне варта ўспрымаць як ілюстрацыю трэндаў і тэндэнцый сярод актыўнай часткі беларускай дыяспары.

👉 Азнаёміцца з даследаваннем
👍45🤔6