Ёсць пытанне
1.3K subscribers
93 photos
148 links
Мы робім незалежныя сацыялагічныя даследаванні.
Сайт: https://narodnae-apytanne.info/

Сувязь:
narodny-opros@protonmail.com
Download Telegram
​​🎉 Ініцыятыва "Народнае апытанне" існуе ўжо два гады!

Гадавіна жніўня 2020-га добрая нагода, каб адзначыць і гадавіну існавання нашай ініцыятывы. Мы хочам падзякаваць нашым падпісчыкам і падпісчыцам за тое, што працягваеце цікавіцца незалежнымі сацыялагічнымі даследаваннямі і застаяцеся з намі! Дзякуй вам! 🤍❤️🤍

Мы пачалі з даследавання перадвыбарных рэйтынгаў і за два гады існавання мы правялі больш за паўсотні апытанняў. Што мы паспелі зрабіць:

📌 Мы працягваем даследаваць настроі пратэснай аўдыторыі, якая застаецца ў Беларусі. З апошнімі дадзенымі можна азнаёміцца тут.

📌 Мы вывучаем, што прыхільнікі пратэсту думаюць пра вайну ва Украіне. Апошняя інфармацыя тут.

📌 Працягваем сачыць, як змяняецца геапалітычны выбар беларусаў і давер да палітычных лідараў / лідарак і ініцыятываў.

📌 Цягам двух гадоў мы вывучалі пандэмію COVID-19 у Беларусі. Апошнія дадзеныя тут.

А таксама мы даведаліся, як прыхільнікі пратэсту ставяцца да рэформаў, як спажываюць інфармацыю, што думаюць пра санкцыі і шмат чаго цікавага.

🙌 Мы будзем і далей працаваць і вывучаць, што думае прадэмакратычная частка беларускага грамадства!

Удзельнічайце ў нашых апытаннях 👉 спасылка на Viber - бот. Мы працуем над тым, каб рабіць нашыя апытанні і ў Telegram. Заставайцеся з намі і сачыце за нашымі навінамі! 🤍❤️🤍
77👍14🔥5👎1😁1
Forwarded from Банк Ідэй
⁉️ Хотят ли беларусы реформы? Мы провели исследование!

Во время проведения форума «Новая Беларусь» не раз звучал тезис, что страна нуждается в реформах. Но хотят ли сами беларусы изменений и готовы ли они участвовать в разработке реформ?

Совместно с «Народным опросом» и «Центром новых идей» мы опросили протестную часть общества, а также самих экспертов. Спойлер: запрос на реформы чрезвычайно высок.

Геннадий Коршунов проанализировал полученные данные. В чем полное единодушие экспертов? Какие сферы считаются наиболее проблемными? Реформы должны быть быстрыми и радикальными или плавными? И кто должен разрабатывать проекты реформ?

Ответы на все эти вопросы читайте в материале на сайте «Банка идей».
👍61
🤍❤️🤍 "Найважнейшы гістарычны этап" — што прыхільнікі пратэсту думаюць аб падзеях 2020 праз два гады?

Народнае апытанне сумесна з Цэнтрам новых ідэй правялі вялікае даследаванне пратэстнай часткі беларускага грамадства. Мы запыталіся ў рэспандэнтаў, што яны думаюць пра падзеі 2020–2021 гг. праз два гады. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у апытанні!

Серыя справаздач па гэтым даследаванні будзе пазней, а сёння толькі некалькі асноўных лічбаў:

🔸 больш за ўсё на беларусаў як на нацыю паўплывалі ці паўплываюць падзеі 2020-2021 гг. (66%) і расійска-ўкраінская вайна 2022 года (24%); на іх фоне адвечны пункт гістарычнага адліку — Вялікая Айчынная вайна — практычна губляецца (3%);

🔸 галоўныя сэнсы і значэнні, якімі рэспандэнты надзяляюць падзеі 2020-2021 гадоў: "адраджэнне нацыі", "мы прачнуліся" і "найважнейшы гістарычны этап (пункт пералому)";

🔸 59% апытаных лічаць, што пратэстны рух, які пачаўся ў 2020 годзе, не пацярпеў канчатковай паразы;

🔸 асноўнымі прычынамі, з-за якіх пакуль не атрымалася зрынуць А. Лукашэнку, з'яўляюцца падтрымка рэжыму з боку Расіі (79%) і моц сілавога апарата дзяржавы (53%);

🔸 пратэсты могуць аднавіцца ў выніку пройгрышу і паслаблення Расіі ў вайне з Украінай (83%) або ў выпадку ўцягвання войска Беларусі ў вайну ва Украіне (71%);

🔸 калі б была магчымасць вярнуцца ў 2020 год, то 52% рэспандэнтаў дзейнічалі б гэтак жа сама, як і раней; 41% дзейнічалі б больш актыўна (менш актыўна дзейнічалі б 1% апытаных, увогуле адмовіліся б ад якой-небудзь актыўнасці 2%).

📊 Вынікі ў графіках

#сітуацыяўкраіне
#актывізм
🔥57👍13
🤍❤️🤍 «Мы будто вышли из комы» — Что беларусы думают про 2020 год сегодня?

Инициатива Народный опрос @narodny_opros изучила, что сторонники протеста думают о протестном движении спустя два года.

Геннадий Коршунов @belaruspolls подробнее взглянул на данные и проанализировал смыслы, которыми респонденты наделяют события 2020 года 👇

«Самым главным смыслом и значением событий 2020 года протестная часть беларусского общества считает возрождение беларусов как политической нации, принадлежностью к которой можно гордиться».

https://newbelarus.vision/2020-god-dlya-belarusov/
👍10723🤔4😁1
Геннадий Коршунов анализирует масштаб и глубину репрессивного воздействия режима Александра Лукашенко на беларусское общество.

Базой для анализа выступает августовское исследование ЦНИ и Народного опроса @narodny_opros.

«Каждый пятый из протестной части беларусского общества напрямую подвергся насилию со стороны режима в 2020 году».

👉 https://newbelarus.vision/repressii-belarusskoe-obshhestvo/
😢54👍20
87% прыхільнікаў пратэсту цікавяцца навінамі пра палітвязняў у Беларусі

Зараз у Беларусі 1343 палітзняволеных. Кожны дзень у Беларусі выносяць новыя прысуды і працягваюцца рэпрэсіі. Пасля перапынку мы аднавілі нашыя даследаванні і запыталіся ў прыхільнікаў пратэсту, ці сочаць яны за сітуацыяй з палітвязнямі ў Беларусі.

87% рэспандэнтаў_ак цікавяцца навінамі пра палітвязняў у Беларусі. У 30% ёсць знаёмыя, якія прызнаны палітзняволенымі.

Некаторыя адказы на адкрытае пытанне, чаму людзям неабыякава тэма палітзняволеных:

- Сядзяць найлепшыя людзі Беларусі.

- Я пісала лісты паўтара гады, там цяпер шмат маіх сяброў і сэрца баліць за ўсіх, хто зняволены ў турмы.

- Таму што гэта лепшыя людзі і вельмі балюча ад таго, што мы іх там так надоўга пакінулі.

- Каб разумець маштабы, быць у курсе, калі атрымаецца - дапамагчы; таму што праблема не вырашана.

Самыя вядомыя ініцыятывы па падтрымцы палітвязняў сярод рэспандэнтаў_ак – Праваабарочны цэнтр «Вясна» ды Падтрымка сем'яў палітвязняў у фондзе BySol.

Пры гэтым толькі палова рэспандэнтаў_ак адзначылі, што апошнія тры месяцы рабілі штосьці, каб падтрымаць палітзняволеных. Часцей за ўсё яны дзяліліся інфармацыяй пра палітвязняў у прыватнай гутарцы. Як вынік, меркаванне пра тое, што беларусы робяць недастаткова для дапамогі палітзняволеным, пераважае: так лічаць 45% рэспандэнтаў_ак.

👉 Вынікі ў графіках

#сітуацыяўкраіне
57👍8
Што думаюць беларусы пра мабілізацыю ў Расіі і закрыццё межаў для расіян

Мы запыталіся ў беларусаў_ак, якія падтрымліваюць пратэст, што яны думаюць аб мабілізацыі ў Расіі і забароне расіянам уезду ў некаторыя краіны ЕС.

📌 Мабілізацыя

Пры абвяшчэнні ў Расіі мабілізацыі 66% рэспандэнтаў_ак сталі хвалявацца, што мабілізацыя пачнецца і ў Беларусі. Большасць з іх адказалі, што ў іх атачэнні ёсць мужчыны, пра якіх яны турбуюцца ў выпадку мабілізацыі.

Амаль палова апытаных (47%) лічаць, што пры абвяшчэнні мабілізацыі беларусы будуць пазбягаць атрымання позвы, не пакідаючы краіны. Толькі 5% лічаць, што ваеннаабавязаныя беларусы адправяцца ваяваць на баку Расіі.

Сярод магчымых наступстваў мабілізацыі ў Расіі 77% рэспандэнтаў_ак адзначаюць павелічэнне колькасці расіян у Беларусі. Большасць удзельнікаў_ц апытання хочуць дыстанцыявацца ад расіян, якія хаваюцца ад мабілізацыі ў Беларусі. 66% выбралі варыянт «не буду дапамагаць, але і не буду перашкаджаць». Палова апытаных асцерагаюцца, што мабілізаваныя прыедуць у Беларусь і будуць арганізаваны новыя атакі на Ўкраіну з боку Беларусі.

📌 Абмежаванне на ўезд для расіян

Рэспандэнты_кі прытрымліваюцца розных меркаванняў аб абмежаванні ўезду для расіян у краіны ЕС. 37% мяркуюць, што трэба забараніць уезд у некаторыя краіны Еўрасаюза і не прадастаўляць ім турыстычныя візы і віды на жыхарства. Пры гэтым 36% не падтрымліваюць такія рашэнні.

Удзельнікі_цы апытання таксама не маюць адзінага меркавання, ці павінны краіны ЕС дапамагаць расіянам, якія хаваюцца ад мабілізацыі. 35% лічаць, што краінам Еўрасаюза варта даць прытулак расіянам, якім пагражае мабілізацыя. 27% не падтрымліваюць такое рашэнне, астатнім 35% цяжка адказаць на гэтае пытанне.

👉 Графікі

#вайна
👍38🤔6🤯1
🔥 Запрашаем беларусаў_ак замежжа далучыцца да апытанняў

Народнае апытанне пачынае даследаваць пратэсную частку беларускага грамадства, якая пражывае за мяжой!

Запрашаем вас далучыцца да Telegram - бота, каб удзельнічаць у нашых апытаннях пра актуальныя падзеі. Апытанні цалкам ананімныя, ніякія асабістыя дадзеныя, у тым ліку нумар тэлефона, не збіраюцца.

🙌 Будзем вельмі ўдзячныя за распаўсюд Telegram - бота сярод вашых сяброў і знаёмых за мяжой.

👉 https://t.me/narodnae_apytanne_bot
👍46
Ці вызваляць палітвязняў? Што думаюць беларусы пра амністыю

У пачатку восені беларускі рэжым аб’явіў праект закона аб амністыі. Мы вырашылі запытацца, што думаю прыхільнікі пратэсту пра перспектывы вызвалення палітвязняў. Апытанне прайшло з 9 па 12 кастрычніка сярод 1600 чалавек.

🔸 Больш за 85% чулі пра заявы пра амністыю. Амаль 65% лічаць, што ў бліжэйшыя паўгады наўрад ці вызваляць хаця б некаторую частку з тых грамадзян, якіх асудзілі ў сувязі з падзеямі 2020 года. Яшчэ больш песімістычныя прагнозы наконт палітычных лідараў за кратамі. Больш за 90% упэўнены, што іх не вызваляць.

🔸 Большасць рэспандэнтаў (90%) з разуменнем ставяцца да тых палітвязняў, якія пішуць прашэнні аб памілаванні.

🔸 Для чаго ўвогуле рэжым пачаў згадваць амністыю? Больш за 70% рэспандэнтаў мяркуюць, што мэта такіх заяў – нармалізаваць адносіны з Захадам. Толькі 5% апытаных лічаць, што заходнім краінам варта пайсці насустрач беларускаму рэжыму нават пасля вызвалення абсалютна ўсіх палітвязняў.

👉 Некаторыя вынікі ў графіках

#сітуацыяўкраіне
😢27👍6👎1
Каму з палітычных актараў давяраюць прыхільнікі пратэсту і што думаюць пра Кабінет?

На мінулым тыдні мы запыталіся ў прыхільнікаў пратэсту, якія знаходзяцца ў Беларусі, якіх палітычных актараў яны ведаюць, каму найбольш давяраюць і што думаюць пра Аб’яднаны Пераходны Кабінет.

Больш за ўсё ведаюць пра дзейнасць:

🔸 Святланы Ціханоўскай (97%)
🔸 Паўла Латушкі (92%)
🔸 Ініцыятывы Bypol (90%)

Больш за ўсё давяраюць (сярод тых, хто ведае):

🔸 Святлане Ціханоўскай (86%)
🔸 Аб'яднаны Пераходны Кабінет (82%)
🔸 Ініцыятыве Bypol (80%)

Большасць рэспандэнтаў (82%) цікавяцца навінамі пра Аб'яднаны Пераходны Кабінет і 68% разумеюць мэты стварэння гэтай структуры (але толькі 14% на ўзроўні “цалкам зразумела”).

Большасць рэспандэнтаў назвалі важнымі ўсе напрамкі дзейнасці Кабінета, але найбольш важнымі адзначылі: транзіт улады, аднаўленне правапарадку і абарона і нацыянальная бяспека.

👉 Падрабязнасці ў графіках па спасылцы

#давердапалітыкаў
👍87👎124🤔2
Што думаюць прадэмакратычныя беларусы пра полк імя Кастуся Каліноўскага

Мы запыталіся ў нашых рэспандэнтаў наконт стаўлення да палка імя Кастуся Каліноўскага. Апытанне прайшло з 25 па 27 кастрычніка сярод 1212 прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Падрабязней пра метадалогію апытанняў вы можаце паглядзець на сайце.

Большасць рэспандэнтаў (89%) ставяцца станоўча да беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. Найбольш вядомымі беларускімі фармаваннямі з'яўляюцца полк імя Кастуся Каліноўскага і полк "Пагоня". Першы ведаюць 75% апытаных, другі — 51%.

Сярод самых вядомых вайскоўцаў палка Каліноўскага называюць Дзяніса “Кіта” Прохарава, Вадзіма "Ігара" Кабанчука і Крысціну “Чабор”. Таксама рэспандэнты часта ўзгадваюць Ігара “Янкі” Янкова, які не ваюе ў палку, а камандуе батальёнам “Тытан”.

Большасць (54%) лічаць, што палітычная актыўнасць палка імя Кастуся Каліноўскага прыносіць карысць краіне. Пры гэтым меркаванне рэспандэнтаў падзялілася наконт таго, ці мусяць прадстаўнікі палка выступаць як палітыкі. 37% лічаць, што полк — гэта такая ж палітычная сіла як і іншыя палітыкі, 32% мяркуюць, што вайскоўцы не мусяць займацца палітыкай, астатнім (27%) цяжка адказаць на гэтае пытанне.

Удзельнікі апытання лічаць, што ўлады Украіны мусяць абмяркоўваць пытанні адносінаў Украіны і Беларусі ў першую чаргу з Ціханоўскай і яе офісам (39%) і Аб’яднаным пераходным кабінетам (37%). 10% рэспандэнтаў лічаць, што такія перамовы магчымыя з палком Каліноўскага.

👉 Падрабязнасці ў графіках

#вайна
👍76👎1
Мы разам з Цэнтрам новых ідэй зрабілі апытанне сярод прадэмакратычных беларусаў, якія жывуць за мяжой. Першыя вынікі даследавання прааналізаваў сацыёлаг і даследчык ЦНІ Генадзь Коршунаў. Чытайце артыкул па спасылцы.

Апытанне праводзілася з 3 па 30 кастрычніка 2022 года сярод 1631 рэспандэнтаў праз боты ў Viber і Telegram. Некаторыя вынікі:

🔸 Беларусы замежжа захоўваюць сувязі з блізкімі людзьмі, якія засталіся ў Беларусі, перш за ўсё са сваякамі (93%) і сябрамі (80%).

🔸 Большасць рэспандэнтаў (85%) указалі, што займаюцца грамадзянскай дзейнасцю ў тым ці іншым выглядзе. Найбольш распаўсюджаная форма актыўнасці – выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі ў сацыяльных сетках.

🔸 Найбольш карыснымі для Беларусі рэспандэнты лічаць намаганні па недапушчэнні змешвання беларусаў і рэжыму Лукашэнкі ў вачах суседзяў (“Беларусь – не роўна Лукашэнку”) і ўзаемную падтрымку (“Беларус беларусу беларус”).

🔸 42% рэспандэнтаў плануюць вярнуцца ў Беларусь. Траціна апытаных пакуль не ведаюць адказ на гэтае пытанне. Аднак з тых, хто не плануе вяртацца, 70% разлічваюць прымаць удзел у развіцці Беларусі.

👀 Сачыце за нашым тэлеграм - каналам, каб не прапусціць поўную справаздачу па даследаванню.

#дыяспара
👍6713👎3
🦠 Даследаванне эпідэміі COVID-19 у Беларусі

На
працягу апошніх двух гадоў ініцыятыва “Народнае апытанне” сачыла за захворваннем на COVID-19 у Беларусі.

Нашыя апошнія ацэнкі дазваляюць выказаць асцярожнае меркаванне пра пераход COVID-19 у статус сезоннага эндэмічнага захворвання.

Гэта значыць, можна чакаць, што розныя штамы будуць вызначаць сезонныя пікі, у тым ліку з іх магчымым пераходам у статус эпідэміі, акурат як гэта адбываецца з грыпам. Таму мы спыняем маніторынг COVID-19.

👉 Публікуем фінальныя вынікі нашага даследавання па спасылцы.

#COVID19
👍41
69% незадаволены адукацыяй у Беларусі

Мы запыталіся ў прадэмакратычнай часткі беларускага грамадства, што яны думаюць пра адукацыю ў Беларусі. Публікуем некаторыя вынікі даследавання.

🔸 Большасць рэспандэнтаў лічаць, што адукацыя ў Беларусі дрэнная. Так думае 69%.

🔸 Лепшую ацэнку атрымала адукацыя ў пачатковай школе. 47% рэспандэнтаў лічаць яе здавальняльнай i яшчэ 22% добрай цi выдатнай. Горш за ўсё ацанілі адукацыю ў сярэдніх і старэйшых класах, 49% лічаць яе дрэннай.

🔸 Найгорш ацэньваюць адукацыю ў сацыяльна-гуманітарных навуках. 61% лічаць узровень развіцця гэтых навук недастатковым.

🔸 78% не падтрымліваюць абавязковае размеркаванне ў Беларусі

🔸 58% лічаць, што трэба павялічыць колькасць беларускамоўных школ, 24% - што трэба перавесці ўсе школы на беларускую мову.

👉 Вынікі ў графіках
👍67👎1
55% з тых, хто падтрымаў пратэсты 2020 года, не збіраюцца пакідаць краіну ў бліжэйшы год. Вось галоўныя прычыны, чаму яны застаюцца:

🔸 Амаль 50% не разумеюць, чаму яны павінны з'язджаць са сваёй роднай краіны.

🔸 Прыкладна траціна з тых, хто не плануе эміграваць, сказалі, што ім трэба дапамагаць сваякам.

🔸 Яшчэ амаль 25% асцерагаюцца не знайсці добрую працу за мяжой.

Пры гэтым выехаць з Беларусі перш за ўсіх збіраюцца людзі з вышэйшай адукацыяй, больш высокім даходам, жыхары Мінска і абласных цэнтраў. Гэта яшчэ раз паказвае, як працяглы палітычны крызіс падрывае развіццё Беларусі.

Вайна ва Украіне можа ўзмацніць адток беларусаў за мяжу. Амаль 40% рэспандэнтаў заявілі, што з'едуць з краіны, калі вайна перакінецца на беларускую тэрыторыю. Толькі прыкладна 9% пастараюцца знайсці больш бяспечнае месца жыхарства ў самой Беларусі.

👉 https://public.flourish.studio/story/1776547/

#сітуацыяўкраіне
👍39😢322🤔1
Калектыўная траўма беларускага грамадства. Новае даследаванне

Цэнтр новых ідэй выпусціў даследаванне пра калектыўную траўму беларусаў. Даследаванне зроблена на базе нашага жнівеньскага апытання, у якім мы запыталіся ў больш за 2000 рэспандэнтаў, што яны адчуваюць і думаюць пра падзеі 2020-2021 годоў. Некаторыя вынікі:

▪️ траўматычны досвед 2020-2021 гадоў атрымалі амаль усе беларусы, якія ўдзельнічалі ў пратэстах

▪️ 79% адчуваюць трывогу і 76% з той ці іншай частатой перажываюць падзеі 2020-2021 (ловяць флэшбекі)

▪️ 81% не разумеюць, як зараз жыць у Беларусі і 72% не бачаць ніякіх перспектыў для будучыні краіны

▪️ аднак 66% лічыць, што пратэсты 2020 года аказалі найбольшае ўздзеянне на беларусаў як на нацыю

▪️ большасць рэспандэнтаў (92%) не шкадуюць, што выйшлі на вуліцы ў 2020 годзе

👉 Вынікі ў графіках

👉 Азнаёміцца з даследаваннем
👉 Артыкул пра даследаванне на Zerkalo.io
👍4929🔥2
Ці разумеюць беларусы замежжа, што адбываецца ўнутры Беларусі? Ці ёсць канфлікт паміж беларусамі ўнутры краіны і дыяспарай?

Пераможца Кейс-клубу ЦНІ Аляксей Пятрэнка прааналізаваў дадзеныя "Народнага апытання".

"Актыўная частка дыяспары больш радыкальная ў некаторых сенсітыўных пытаннях, чым беларусы ўнутры краіны".

👉 https://newbelarus.vision/konflikt-mezhdu-uexavshimi-i-ostavshimisya/
🔥23👍12👏1
Вынікі 2022 года

Мы запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў, як яны ацэньваюць адыходзячы 2022 год.

Абсалютная большасць рэспандэнтаў (90%) ацэньваюць 2022 год як дрэнны. 79% лічаць, што 2022 быў горш за 2021 год і толькі 35% спадзяюцца, што 2023 год будзе лепшым за 2022.

Што выклікала абурэнні ў 2022:

🔸 Вайна ва Украіне
🔸 Рэпрэсіі ў Беларусі
🔸 Саўдзел Беларусі ў вайне

Што выклікала радасць у 2022:

🔸 Няма такіх падзей
🔸 Нобэлеўская прэмія Бяляцкаму
🔸 Стварэнне палка імя Кастуся Каліноўскага
🔸 Стварэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

Каго вы б назвалі "Героем / гераіняй года":

⭐️ Святлана Ціханоўская
⭐️ Марыя Калеснікава
⭐️ Алесь Бяляцкі

🎄 Віншуем усіх з Калядамі і надыходзячым Новым годам! Зычым, каб у 2023 было больш нагод для радасці і ўсё задуманае здзейснілася! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
112🤔9👍4