Apeikin. Спорт.
144 subscribers
400 photos
116 videos
3 files
436 links
Канал суб'ектыўных навін аб спорце, палітыцы і грамадстве з перабіўкамі на рэкламу і музычныя паўзы.
Download Telegram
Апейкін: «Яма для беларускага спорту»

Беларусь і Расію могуць не дапусціць на Алімпійскія гульні-2024. Па меркаванні чальца Міжнароднага алімпійскага камітэту, экс-кіраўніка Сусветнага антыдопінгавага агенцтва Крэйга Рыдзі, агульны настрой МАК, верагодна, будзе такім, што атлеты з краін-суагрэсараў наогул не мусяць кваліфікавацца.

Філін пагаварыў з выканаўчым дырэктарам Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандрам Апейкіным, ці гэта ўжо канчатковае рашэнне, як перанясе такі ўдар беларускі спорт і што адкажуць улады, калі ў іх забяруць адну з улюбёных забаў: https://daoewxjjsasu2.cloudfront.net/post/apejkin-geta-yama-dlya-belaruskaga-sportu/186342/
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Антываенная дэкларацыя — адзіны голас спартсменаў! ❗️

Антываенная дэкларацыя, прадстаўленая BSSF у маі 2022 года ў адказ на ваеннае ўварванне Расіі на тэрыторыю суверэннай Украіны, знайшла вялікую падтрымку сярод зорак спорту з усяго свету.

На сённяшні дзень да антываеннага руху спартсменаў далучылася больш за 500 чалавек з 29 краін свету. Гэта топавыя спартсмены, трэнеры і спартыўныя функцыянеры, якія не могуць моўчкі глядзець на забойствы дзяцей, разбураныя бомбамі мірныя гарады і злачынствы супраць чалавецтва.

Сярод іх 42 алімпійскіх і паралімпійскіх чэмпіёнаў і прызёраў, а таксама больш за 120 чэмпіёнаў і прызёраў свету.

Антываенную дэкларацыю падтрымалі прадстаўнікі 46 відаў спорту.

✊🏻Далучайцеся да аб'яднанага голасу спартыўнай супольнасці ўжо сёння! Паставіць свой подпіс пад дэкларацыяй можна па спасылцы👈🏻
Channel name was changed to «Apeikin. Спорт, палітыка ды рок-н-рол.»
"Надвячоркам кожнага дня я ўключаю прымач і шукаю "Свабоду". Тое сталася звычаем і патрэбай душы". Так казаў вялікі Васіль Быкаў.

Што ж тычыцца мяне, то з юнацтва і да сяго часу маім самым любімым і паважаным інфармацыйным выданнем застаецца "Радыё Свабода". Быць на хвалях "Свабоды" для мяне заўжды асаблівы гонар.

https://www.svaboda.org/a/31941862.html
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Міхаіл Залеўскі і Іван Ганін прадставілі BSSF і SOS BY на адкрыцці Музея Свабоднай Беларусі ў Варшаве.

У эфіры тэлеканала "Белсат" яны расказалі пра допуск беларускіх спартсменаў на міжнародныя спаборніцтвы, Антываенную дэкларацыю, а таксама пра экспанаты, перададзеныя ў музей ад імя Фонду і свабодных спартсменаў.

🗣Антываенная дэкларацыя — не нейкая дэкларатыўная заява, гэта адкрыты дакумент, які сфармуляваў патрабаванні і выразную пазіцыю ў дачыненні да вайны ва Украіне і ролі ўрада Лукашэнкі ў ёй. Гэта спроба аб’яднаць сусветны спорт і не дазволіць палітыкам выкарыстоўваць спорт дзеля ўласных жаданняў.

🗣Ужо сёння мы правялі каласальную працу з міністэрствам спорту Польшчы і НАК Польшчы, хутка выйдзе рэкамендацыя, якая дакладна распісвае патрабаванні да спартсменаў, выканаўшы якія, яны будуць мець магчымасць дапускацца да нацыянальных, а пасля міжнародных спаборніцтваў.

Далучыцца да антываеннага руху спартсменаў можна, падпісаўшы міжнародную Антываенную дкларацыю па спасылцы👈🏻
✊🏻Аляксандр Гарбацюк, прэзідэнт Польскай федэрацыі самба, далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі!

Вось як ён каментуе свой учынак:

🗣Я падпісаўся пад дэкларацый і падтрымліваю рух "SOP WOJNE W UKRANNE". Я бачыў і бачу, колькі людзей, у асноўным жанчын і дзяцей, уцякаюць ад вайны, якую развязала Расея і якую падтрымала Беларусь. Польшча прыняла і прытуліла больш за 4 мільёны бежанцаў. Гэта зламаныя жыцці і лёсы дзяцей. Яны мусілі жыць, хадзіць у школу ў сябе на радзіме.

🗣Я асуджаю ўсіх тых спартсменаў, іх трэнераў і кіраўнікоў, якія падтрымліваюць бязлітасную вайну. Гэтыя спартсмены і іх куратары парушылі галоўныя прынцыпы спартовага руху. І гэтыя людзі не павінны быць дапушчаны да ўдзелу ў якіх-небудзь спаборніцтвах, а іх куратары павінны быць адхілены ад дзейнасці ў спартыўных арганізацыях. Яны кажуць, што спорт па-за палітыкай, а самі падтрымліваюць варварскую вайну і палітыку вайны.

🗣Няма апраўдання гэтаму забойству, дзе загінула ўжо больш за 300 дзяцей. Краіна, у якой было так шмат напісана вершаў, песень аб міры і сяброўстве, нясе іншым народам гора, разбурэнне і смерць.

❗️Далучыцца да антываеннага руху спартсменаў можна па спасылцы👈🏻
Цікавае інтэрв'ю аб новых каштоўнасцях у спорце, якія мы мусім прыняць, каб спорт служыў на карысць чалавецтву, а не быў інструментам прапаганды дыктатуры і вайны.

Сёння ўжо не існуе "спорта па-за палітыкай". Спорт 21-га стагоддзя - гэта спорт за мір, здаровае асяроддзе і правы чалавека.

Міхаіл Залеўскі бліскуча прадставіў датскаму выданню Play The Game бачанне BSSF новага фармату сучаснага спорту.

https://www.playthegame.org/news/solidarity-in-sport-athletes-should-fight-for-democracy-and-against-climate-change/
❗️Міністэрства спорту і турызму Польшчы апублікавала рэкамендацыі па ўдзеле спартсменаў з Расіі і Беларусі ў спартыўных спаборніцтвах Польшчы.

Дакумент быў падрыхтаваны працоўнай групай, у склад якой уваходзіць Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, НАК Польшчы, Паралімпійскі камітэт Польшчы і Міністэрства спорту і турызму Польшчы.

🗣Міністэрства спорту і турызму адназначна асуджае беспрэцэдэнтную ў XXI стагоддзі і неапраўданую жорсткую вайну ва Украіне з боку Расіі. Ва ўмовах вайны неабходны рашучыя і максімальна шырокія меры міжнароднай супольнасці па падтрымцы Украіны і спыненні расійскай агрэсіі, якія ахопліваюць усе сферы грамадскага жыцця, у тым ліку спорт.

Асноўныя пункты рэкамендацый:

🔺Спартсмен не прадстаўляе на спаборніцтвах беларускую або расійскую дзяржаву і не фінансуецца імі.

🔺Спартсмен не выказваў падтрымку вайны ва Украіне, расійскаму і беларускаму рэжыму.

🔺На мерапрыемствах павінны адсутнічаць сцягі, гімны і сімволіка ў любым выглядзе, а спартсмен абмежаваны ў магчымасці рабіць праўладныя заявы.

Рэкамендацыі былі накіраваныя польскім спартыўным асацыяцыям. Паглядзець дэталі можна па спасылцы👈🏻
🔥BSSF і знакамтыя спартсмены наведаюць дабрачынны баскетбольны матч у Варшаве🔥

Матч пад назвай "CHARITY BASKETBALL GAME" пройдзе сёння, 23 ліпеня, у спартыўнай зале Hala Koło у Варшаве. У ім прымуць удзел артысты, комікі і зоркі NBA. Сярод іх – беларускі стэндап-комік Слава Камісарэнка.

Матч наведаюць супрацоўнікі Фонду спартыўнай салідарнасці і вядомыя беларускія спартсмены: Сцяпан Папоў, Алена Леўчанка, Андрэй Краўчанка, Дзмітрый Шэршань, Іван Ганін, Яна Максімава, Віталь Гуркоў і іншыя.

📍Матч пачнецца ў 20:00 у спартыўнай зале Hala Koło.

Нагадваем, што BSSF на матчы правядзе конкурс сярод гледачоў, у якім можна выйграць брэндаваныя футболкі і галоўны прыз — мяч з аўтографамі свабодных спартсменаў.

Усе атрыманыя сродкі ад продажу білетаў пойдуць на дабрачыннасць. Білеты яшчэ даступныя па спасылцы👈🏻
Завершыць кейс BSSF з UEFA - прынцыповае пытанне. Па сутнасці, мы сутыкнуліся з неверагодна крывадушнай сістэмай, дзе адной рукой дэкларуюць "антыдыскрымінацыю і правы чалавека", а другой рукою з лёгкасцю фінансуюць карупцыйную футбольную федэрацыю, якая трымаецца на рэпрэсіўным механізме. Агулам за сезон 2020/2021 UEFA пералічыла ў краіну, дзе забівалі і катавалі людзей, звальнялі і запалохвалі тых жа самых футбалістаў, не менш за 6 млн еўра, плюс яшчэ 2,4 млн еўра "салідарных выплат" за сезон 2021/2022. Гэта больш чым наданацілі ўсе беларусы за гэты ж перыяд на падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных.

Нямецкі футбольны клуб "Кёльн" 1. FC Köln з здзіўленнем даведаўся, што магчыма яму прыйдзецца гуляць з клубам краіны-суагрэсара ў вайне і пачаў біць у званы. Кіраўніцтва клуба і ўявіць не магло, што UEFA дапусціў да еўракубкаў клубы з Беларусі. Ну што ж сябры, welcome to the brave new world! Спадзяюся, разам у нас нарэшце атрымаецца.

Сапраўдная місія беларусаў і ўкраінцаў сёння - гэта не толькі барацьба за сваю незалежнасць. Гэта яшчэ і ўсталяванне новых каштоўнасных стандартаў у Еўропе. Гэта жорсткае патрабаванне ад еўрапейскай цывілізацыі, да якой мы належым, трымацца сваіх фундаментальных прынцыпаў, "каб не ўмёрлі".

Пагутарылі пра казус удзелу беларускіх клубаў у турнірах UEFA з спартыўнай рэдакцыяй нямецкага каналу ARD.

https://www.sportschau.de/fussball/europa-conference-league/fussball-fc-koeln-conference-league-belarus-bssf-menschenrechte-krieg-ukraine-russland-uefa-100.html
✊🏻Лёгкаатлетка Надзея Астапчук падзялілася думкамі пра ЧС-2022, які прайшоў у ЗША па лёгкай атлетыцы:

🗣Першы чэмпіянат па лёгкай атлетыцы без нас. Ужо наўскідку можна назваць гэты чэмпіянат адным з лепшых, калі не самым лепшым у гісторыі. Лакдаўн (першы ЧС на вуліцы з 2019), месца правядзення, час. Усё разам узятае так паўплывала на тое, што адбываецца, але, факт: узровень вынікаў і колькасць розных рэкордаў проста зашкальвае!

🗣Вельмі цікава назіраць, як працягвае разбураецца старажытны саўковы міф пра «старых за 30». А людзі проста выходзяць і ў 35 перамагаюць на 100 метраў з рэкордам ЧС! Або выйграюць 5-й запар ЧС у молаце і 3-й у вышыні. А амерыканская кідальніца дзіды ў свае 36 наогул заваявала свой першы медаль на ЧС!

🗣Гэтак жа хочацца адзначыць Андрэя Працэнку, які цудам вырваўся з акупаванага Херсона. Трэніраваўся з тым, што трапілася пад руку ў выглядзе палак, колаў ад аўто і прутоў ад шклярніцы. І змог заваяваць на ЧС бронзавы медаль. Гэта пацвярджае, што галоўнае ў спорце - гэта сіла волі і характар.

🗣І напрыканцы, загадзя жадаецца адказаць будучым каментарам тыпу: «Без нас ЧС быў непаўнавартасным...», «Свята ЛА без нас не сапраўднае...» і да т.п. На гэтым свяце ЛА нашу адсутнасць нават і не заўважылі... А калі і далей ісці цяперашнім курсам, то пра нашае існаванне хутка там забудуць наогул.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Елена Левченко и Екатерина Снытина провели встречу с беларусской диаспорой в Варшаве — получилось огненно 🔥

⛹️‍♀️ На 7 команд пришлось разделиться беларусам, чтобы сыграть в баскетбол.

🙌 На встрече также присутствовали и другие свободные спортсмены: Андрей Кравченко, Дмитрий Шершань, Виталий Гурков, Степан Попов, Иван Ганин и Яна Максимова.

📸: @pkritchko

@tribuna_by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Да сяго часу не магу зразумець, як прафесійныя брамнікі могуць прывозіць такое. Людзі, якія атрымліваюць тысячы даляраў і трэніруюцца кожны дзень, ну не могуць так памыляецца. Гэта памылка ўзроўню ДЮСШ.
Нажаль, ужо не першы раз Арцём Шрайбман прасоўвае цалкам памылковае меркаванне, асабліва па частцы стварэння нацыянальна-вызваленчага руху. Адвечнае адрозненне практыкаў і тэарэтыкаў.

Калі мы адмянялі Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску, нам усе казалі, што гэта немагчыма. Прычым казалі людзі, меркаванне якіх лічылася вельмі экспертным. Аргументы былі два: 1. Гэта немагчыма, бо гэтага раней ніхто не рабіў, няма ніякіх механізмаў. 2. Папярэдняя спроба правалілася (у 2014 годзе праходзіў ЧС па хакеі у Мінску, які дэмакратычныя актывісты таксама спрабавалі адмяніць, але няўдала), таму лепш не спрабаваць, бо будзе чарговае фіяска.

Шрайбман разважае з пункту гледжання "правільнага беларуса", які выбірае не рабіць рашучых адказных крокаў, каб пазбегнуць адказнасці, і пад гэты выбар падганяе нейкае абгрунтаванне. Уся сённяшняя праблема беларускага палітычнага лідэрства - гэта падсвядомая негатоўнасць браць адказнасць. Гэта нашае калектыўнае ментальнае, калі хаціце. І гэтая негатоўнасць заўжды тлумачыцца нейкімі "неспрыяльнымі абставінамі" ці "існуючымі правіламі, паняццямі і законамі", якіх насамрэч няма. Ёсць толькі палітычная воля, альбо яе адсутнасць.

Па законах аэрадынамікі чмель не павінен лятаць. Але ж ён гэтага не ведае.

https://youtu.be/4yOdfRYIfdA
Вангую, што прэзідэнт Вучыч звернецца да Расіі с просьбай дапамагчы абараніць інтарэсы Сербіі. Сцэнарый відавочна загадзя падрыхтаваны. Трэцяя сусветная вайна амаль ушчыльную падыйшла да чалавечай цывілізацыі.