aktahon
67 subscribers
458 photos
3 videos
57 links
Download Telegram
Аднаўленне Вялікай Любавіцкай сінагогі.

Крыніца
#Віцебск #аднаўленне #сінагогі #яўрэйскаяспадчына
У Вільні рэстаўруюць памісіянерскі касцёл Унебаўзяцця Божага. Фасад, перабудаваны калісьці Глаўбіцам, не толькі перафарбоўваюць, але і вяртаюць імітацыю аконных запаўненняў у нішах вежаў і шчыта. Ізноў каларыстыкай аказалася неаднатоннай. Зараз у будынку не вядуцца службы, а размяшчаецца нацыянальны музей.

#вільня #касцёлы #каларыстыка #замежжа #літва #рэстаўрацыя
Што адбываецца ў Баравусе? 🤔
Чарговая маленькая перамога. Еўраопт замяніў свае пластыкавыя дзверы, якія не адпавядалі гістарычнаму выгляду дома па праспекце Незалежнасці, 91, на драўляныя, якія блізкія па сваім выглядзе да аўтэнтычных дзвярэй, якія захаваліся ў суседнім аддзяленні пошты. Еўраопт замяніў старыя драўляныя дзверы на пластыкавыя ў маі 2022 года. Тады мы звярнуліся ў гарвыканкам са скаргай. У працэсе высветлілася, што старыя дзверы не былі аўтэнтычнымі, але гэта не адмяняе навуковай неабгрунтаванасці новых запаўненняў. У выніку Мінгарвыканкам прызнаў парушэнне і абавязаў уласніка выправіць яго. Праз 10 месяцаў мы нарэшце ўбачылі адэкватны вынік. Вельмі ўдзячныя ўсім неабыякавым асобам, без якіх бы гэтага выніку не было.

Не забывайце своечасова апавяшчаць нас або мясцовыя органы аб работах на гісторыка-архітэктурных каштоўнасцях, якія, магчыма, не адпавядаюць заканадаўству.

#дзверы #рэстаўрацыя #савецкаяспадчына
У Касцюковічах да верасня 2019 года незаўважна для ўсіх знішчылі руінаваную гістарычную камяніцу з вельмі складаным і багатым дэкорам фасадаў. Будынак размяшчаўся па адрасе Юнацкая вуліца, 16, недалёка ад цэнтральнай плошчы. Знос быў выяўлены выпадкова пры аналізе спадарожнікавых здымкаў у Google Earth.

Мясцовыя ўлады не прадпрымаюць нічога для ўзяцця пад ахову сваёй гістарычнай і архітэктурнай спадчыны. У Дзяржаўным спісе на ўвесь Касцюковіцкі раён усяго 2 каштоўнасці — брацкія магілы (якія і так знаходзяцца пад аховай паводле іншых заканадаўчых актаў). То бок на тэрыторыі ўсяго раёна не знайшлося ніводнага пацверджання жыцця людзей: ні археалагічных помнікаў, ні архітэктурных. Тут людзі выключна паміралі. Толькі да такой высновы можна прыйсці, праглядаючы аб'екты, унесеныя па гэтым раёне ў Спіс.

На вялікі жаль усходняя Беларусь застаецца турыстычна непрыцягальнай (і застаецца такой назаўжды, калі падобныя зносы не скончыцца), таму пра знішчэнне нейкага гістарычнага будынка можна даведацца толькі ў выніку глыбокага аналізу. Прыведзеныя ў гэтым допісе здымкі знятыя больш як 10 гадоў таму і нічога больш новага па гістарычнай забудове горада не з'явілася. Калі ласка, падарожнічайце не толькі на Гродзеншчыну, хаця б каб зафіксаваць у добрай якасці тыя помнікі, якія цудам ацалелі 🙏

#Касцюковічы #гістарычнаязабудова #знішчэнне
З жылога дома па Карла Маркса, 23 у Мінску, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, знялі рыштаванні. Цяпер можа ў цэлым пабачыць як будзе выглядаць адрамантаваны будынак, фасадныя работы працягваюцца толькі на першым паверсе. Па-першае, варта адзначыць, наколькі жудасная рэклама на вуглу дома псавала яго ўспрыманне. Спадзяюся яны сюды ніколі больш не вернуцца. Па-другое, акрамя відавочных змен у каларыстыцы фасадаў і дэкору, зробленых па выніках фізіка-хімічных даследаванняў аддзелкі, ёсць менш відавочнае змяненне, якое істотна ўплывае на ўспрыманне помніка архітэктуры.
У час капітальнага рамонту былі перафарбаваны ўсе аконныя запаўненні ў блізкі да арыгінальнага чырвона-карычневы колер (сурык). На жаль, у час рамонту на помніках архітэктуры не прадугледжана замена акон на гістарычна-абгрунтаваныя па матэрыяле, колеры і канфігурацыі запаўненні, таму перафарбоўка застаецца адзіным спосабом нейтралізацыі «пластыкавай пандэміі». Нават з такімі мінімальнымі зменамі ўспрыманне каштоўнасці адчувальна паляпшаецца. Дзіўна, што дадзены прыём яшчэ не стаў абавязковым для гісторыка-культурных каштоўнасцей.

#Мінск #рэстаўрацыя #савецкаяспадчына #каларыстыка #дэталі