Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Калі бізнэсоўцы будуць фінансаваць апазыцыю. Тлумачыць прадпрымальнік з Каліфорніі
Чаму беларускі бізнэс масава не падтрымаў мірную рэвалюцыю 2020 году? На якіх умовах пасьпяховыя бізнэсоўцы маглі б дапамагаць палітыкам? Якая мэта Беларускага бізнэс-форуму ў Вашынгтоне Расказвае сузаснавальнік і дырэктар кампаніі iomico, прадстаўнік Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой у Каліфорніі Мікалай Мурзянкоў. 10 жніўня 2020 году ён выступіў з відэазваротам супраць гвалту, які набраў мільёны праглядаў. У выніку быў вымушаны зьехаць, цяпер мае пасьпяховы бізнэс у Крэмніевай даліне і спрабуе стварыць супольнасьць беларускіх прадпрымальнікаў, дапамагаючы ім у адкрыцьці і вядзеньні бізнэсу.
Глядзіце відэа https://youtu.be/8GtzCS5lmj0 Тэкставая вэрсія тут https://smarturl.click/VDGy7

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
1 сакавіка на пляцоўцы National Press Club на #ForumWashington сабраліся прадстаўнікі беларускага бізнесу і федэральных структур ЗША, эксперты, актывісты дыяспараў і аб'яднанняў, дзеячы культуры і прадстаўнікі медыя.
▫️National Press Club быў заснаваны ў 1908 годзе для журналістаў і спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю. Гэтае месца бачыла сотні паспяховых палітыкаў, бізнесоўцаў, спартоўцаў, кіназорак. Спадзяемся, шмат будучых беларускіх зорак вырасце з праектаў і сустрэч, якія ладзіць Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой!
🙌 Далучайцеся да АВВА, каб ствараць гісторыю моцнага беларускага бізнесу і разам будаваць крывяносную сістэму эканомікі Беларусі будучыні. Сяброўства ў Асацыяцыі — гэта кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, удзел у буйных бізнес-падзеях, партнёрскія бонусныя праграмы, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і выключны давер па ўсім свеце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Светлана Тихановская
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Гэта не толькі пра чысты бізнес, гэта пра стварэнне беларускай супольнасці». Алесь Аляхновіч – пра вынікі першага Беларускага бізнес-форуму
У Вашынгтоне прайшоў першы Беларускі бізнес-форум у ЗША, арганізаваны Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (АВВА). Алесь Аляхновіч, дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі, распавёў пра вынікі мерапрыемства.
Агулам у івэнце ўдзельнічалі больш за 150 чалавек. Сярод іх – беларускія бізнесоўцы з ЗША і Канады, прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША, Дэпартамента гандлю і USAID.
На панэльных дыскусіях уздымаліся пытанні падтрымкі беларускага бізнесу з боку ЗША, развіцця нашай бізнес-дыяспары і вырашэння фінансавых праблемаў беларускіх бізнесоўцаў.
Вынікам Форуму стала падпісанне дамовы паміж Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) і Згуртаваннем беларусаў Канады. Як расказаў Алесь Аляхновіч, у сувязі з гэтым у будучыні плануюцца бізнес-мерапрыемствы ў Канадзе. Форумы для беларускіх бізнесоўцаў плануюцца і ў Вільні, Варшаве, Каліфорніі, а таксама падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе.
«Нягледзячы на перашкоды з боку рэжыму, федэральныя органы ЗША зацікаўленыя ў падтрымцы беларусаў. Ёсць і вялікі попыт ад саміх бізнесоўцаў, дыяспары. Гэта натхняе яднацца і будаваць супольнасць!», – падсумаваў дарадца.
Падрабязней – у відэа.

🔻Прадстаўнікі Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой сустрэліся з Асацыяцыяй вінаробаў Каліфорніі (Wine Institute).
Асацыяцыя была створаная ў 1934 годзе і налічвае больш за 1100 вінаробаў з Каліфорніі. Wine Institute падзяліўся з АВВА карысным досведам кіравання паспяховай бізнес-асацыяцыяй і абаронай інтарэсаў сваіх чальцоў.
▫️У сябраў АВВА таксама была магчымасць прыняць удзел у гэтай сустрэчы. У прыватнасці, адзін з іх, уласнік сеткі вінных крамаў, атрымаў актуальную інфармацыю па развіцці рынку, а таксама інсайты ад адной з самых буйных асацыяцый у гэтай галіне ў ЗША.
✔️ Па запыту сябраў нашай Асацыяцыі ў нас ёсць магчымасць арганізоўваць падобныя сустрэчы з рознымі гульцамі з цікавых для вас сфераў. Зацікаўленыя? Калі ласка, звяртайцеся да АВВА: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.
#ABBA_USA
Асацыяцыя была створаная ў 1934 годзе і налічвае больш за 1100 вінаробаў з Каліфорніі. Wine Institute падзяліўся з АВВА карысным досведам кіравання паспяховай бізнес-асацыяцыяй і абаронай інтарэсаў сваіх чальцоў.
▫️У сябраў АВВА таксама была магчымасць прыняць удзел у гэтай сустрэчы. У прыватнасці, адзін з іх, уласнік сеткі вінных крамаў, атрымаў актуальную інфармацыю па развіцці рынку, а таксама інсайты ад адной з самых буйных асацыяцый у гэтай галіне ў ЗША.
#ABBA_USA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Дзякуючы вашай салідарнасці, сем'і 20 жанчын за кратамі атрымаюць па €500 для палітзняволенай сваячкі. Арганізатары дабрачыннага збору, Фонд салідарнасці BYSOL і АВВА, прынялі рашэнне не закрываць яго да 9 сакавіка. Сума звыш заяўленых €10.000 будзе выдаткавана на падтрымку рэпрэсаваных беларусак, сем'і якіх не звярталіся раней па дапамогу. Кожныя €500 — гэта дадатковая закрытая заяўка!
🫶 Падтрымайце збор. Будзьма салідарнымі з тымі, хто пакутуе праз палітычны пераслед. Хай беларускі ў зняволенні адчуюць нашую падтрымку і клопат!
Завяршэнне дабрачыннай акцыі запланаванае на 9 сакавіка падчас Spring Networking Business Ladies у Варшаве. Падрабязнасці па тэгу #AllianceBBLadies.
▫️Сябрам АВВА мы ўжо даслалі запрашэнне на Spring Networking Business Ladies на электронныя скрыні. Калі ласка, не адкладайце рэгістрацыю на апошні момант — колькасць месцаў абмежаваная. Калі вы не з'яўляецеся сябрам Асацыяцыі, але хочаце далучыцца да івэнту, звяртайцеся да арганізатараў: marina.girin@abbabusiness.org | @Marina_Girin
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔻АВВА правяла шэраг афіцыйных прадстаўнічых сустрэч і нефармальных візітаў у Вашынгтоне.
Мы сустрэліся з арганізацыямі і ўрадавымі структурамі ЗША, завіталі да нашых партнёраў: у офіс Праграмы развіцця камерцыйнага права (CLDP) Дэпартаменту Гандлю ЗША, Цэнтр міжнароднага прыватнага прадпрымальніцтва (CIPE) і інш.
▫️Не толькі прадстаўнікі Асацыяцыі, але і сябры АВВА сустракаюцца і маюць магчымасць размаўляць як партнёры з арганізацыямі, бізнес-асацыяцыямі і тымі ініцыятывамі, якія цікавяць менавіта іх. На такіх сустрэчах яны могуць вырашыць індывідуальныя пытанні і атрымаць новыя кантакты для развіцця сваёй справы.
Нашыя суразмоўцы і партнёры вельмі добра ацэньваюць дзейнасць асацыяцыі і гатовы падтрымліваць нас. Супраца АВВА і ўрадавых структур ЗША — гэта крок да стварэння крывяноснай сістэмы здаровай эканомікі Беларусі.
🙌 Далучайцеся да АВВА, каб атрымаць падтрымку і лепшыя магчымасці для вашага бізнесу. Падрабязна пра тарыфныя планы для сяброў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой глядзіце тут.
Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.

📢 Далучайцеся да даследавання стану бізнесу з беларускімі каранямі ў Еўразвязе!
Маніторынг праводзіць ABBA разам з партнёрамі, цэнтрам сацыяльных і эканамічных даследаванняў CASE і Цэнтрам Новых Ідэй, пры падтрымцы Еўрамейскай Камісіі. Мы збіраем дадзеныя аб стане бізнесу і патрэбах беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц, якія працуюць у краінах Еўразвязу. Вынікі даследавання будуць выкарыстаныя пры распрацоўцы рэкамендацый для інстытутаў, якія вызначаюць умовы вядзення бізнесу мігрантамі з Беларусі.
👉 Анкета патрабуе не больш 15 хвілін, а запоўніць яе магчыма онлайн і ананімна ў любы зручны вам час.
🔴 Бонусы ўдзелу ў даследаванні:
▫️Сярод усіх удзельнікаў апытання будзе разыграны 1 бясплатны гадавы сяброўскі ўнёсак плана Пашыраны (А++).
▫️Усе, хто прымаў удзел у апытанні, атрымаюць зніжку 10% на гадавы сяброўскі ўнёсак для свайго бізнесу ў ABBA. Каб атрымаць зніжку, у апошнім пытанні анкеты пакіньце каментар: #ABBA_10 і e-mail для сувязі.
🙌 Перашліце гэты пост вашым партнёрам і знаёмым прадпрымальнікам. Чым больш анкетаў мы атрымаем, тым аб'ектыўней і якасней будуць вынікі маніторынгу. Разам спрыяем паляпшэнню ўмоваў для беларускага прадпрымальніцтва ў краінах ЕЗ!
Вынікі мінулага даследавання тут. Усё пра даследаванні беларускага бізнесу за мяжой па тэгу #ABBA_маніторынг.
Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі

У праграме:
▫️Парады, як пазбегнуць памылак пры легалізацыі сябе і працаўнікоў у Літве.
▫️Супольная распрацоўка стратэгіі камунікацыі з уладамі Літвы па пытаннях легалізацыі.
▫️Магчымасць прэзентаваць свой бізнес, падзяліцца вашымі выклікамі, праблемамі і ідэямі.
▫️Нэтворкінг: карысныя кантакты для вашай прафесійнай дзейнасці.
▫️Навіны ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой і анонс нашых бліжэйшых падзеяў.
Спецыяльны госць: Марыя Колесава-Гудзіліна, вядомая беларуская адвакатка, прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы
⏰ 9 сакавіка, 14:00-18:00
📍 Вільня (удзельнікі атрымаюць дакладны адрас перад мерапрыемствам).
Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Спадзяюся, многія з вас задумваюцца пра новыя шляхі супрацы і прасоўвання да мэты ўсталявання дэмакратыі ў Беларусі. Мы будзем вашымі партнёрамі ў гэтай справе".
Крыстафер Сміт, намеснік памочніка дзяржсакратара па Усходняй Еўропе, палітыцы і рэгіянальных пытаннях у Бюро па справах Еўропы і Еўразіі, выступіў 1 сакавіка на адкрыцці I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне.
"Мы будзем працягваць нашую супрацу ў такіх сферах, як падтрымка дэмакратычных рэформаў, змаганне за правы чалавека і свабоду ўсіх палітзняволеных, абарона беларускага суверэнітэту, культуры, мовы і ідэнтычнасці. Мы працягваем дыялог у гэтых накірунках з беларускімі прадпрымальнікамі і я спадзяюся, што гэты форум паслужыць пляцоўкай для распрацоўкі некаторых пэўных крокаў наперад".
▶️ Прамову цалкам глядзіце на нашым канале.
🙌 Дзякуем прадстаўнікам урадавых структур ЗША, нашым партнёрам і сябрам за супольнае годнае правядзенне I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, а таксама за падтрымку Асацыяцыі ў развіцці моцнай беларускай бізнес-дыяспары свету.
Разам да мэты "Ганарымся быць беларускім бізнесам!".
#ForumWashington арганізаваны ABBA пры падтрымцы Дэпартаменту Гандлю ЗША.

YouTube
Christopher W. Smith Deputy Assistant Secretary, U.S. Department of State / Welcome speech
#ForumWashington #abba #belarusian #abbabusiness #belarus
Крыстафер Сміт, намеснік памочніка дзяржсакратара па Усходняй Еўропе, палітыцы і рэгіянальных пытаннях у Бюро па справах Еўропы і Еўразіі, выступіў 1 сакавіка 2024 году на адкрыцці I Беларускага…

Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
У Вашынгтоне беларусы правялі свой Беларускі бізнес-форум. На які сабралі не толькі прадстаўнікоў беларускага бізнеса ў ЗША і Канадзе, але і з іншых куткоў планеты. Дый не толькі бізнеса. Дый не толькі беларусаў сабралі. Бо гасцямі і спікерамі форума сталі прадстаўнікі розных фінансавых і дзяржаўных структур ЗША.
Чым адметны Форум у Вашынгтоне і чаму менавіта ў ЗША вырашылі ладзіць такое мерапрыемства? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказваюць віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын і старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка: https://youtu.be/KlxczqDuW9c

I Беларуский бизнес форум: Тихановская, ABBA, люди из госструктур США, итоги / Гирин и Леонченко
Вице-президентка АВВА Марина Гирин и председательница Объединения беларусов Канады Елена Леонченко на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, итоги I Беларуского бизнес форума и не только.
Подключайтесь и задавайте вопросы в чате!
Новости сегодня. Стрим…

🔥 9 сакавіка ў добрай святочнай атмасферы адзначаем Міжнародны жаночы дзень!
Паспяховыя беларускі і беларусы, прадпрымальніцы і крэатаркі, сяброўкі Альянсу беларускіх бізнес-лэдзі, сустракаюцца на івэнце Spring Networking Business Ladies у Варшаве. Бізнес-лэдзі падзеляцца сваімі натхняльнымі гісторыямі, разам мы падыскутуем на наступныя тэмы:
▫️Роля паспяховых жанчын-лідарак у стварэнні пазітыўнага сацыяльнага ўплыву праз свой бізнес.
▫️Як жанчыны-лідаркі ў бізнесе могуць натхняць і матываваць іншых на дасягненне поспеху і актыўны ўдзел у сацыяльным жыцці?
▫️Паспяховыя прыклады жаночага прадпрымальніцтва, якія спрыяюць паляпшэнню грамадскага дабрабыту і фармаванню больш за справядлівага і ўстойлівага грамадства.
▫️Як жанчыны-лідаркі інтэгруюць этычныя прынцыпы і сацыяльную адказнасць у стратэгію свайго бізнесу?
Мадэратар дыскусіі: вядомы беларускі журналіст, псіхолаг, філолаг і грамадскі дзеяч, Сяргей Падсасонны.
Таксама выступяць:
▫️Паліна Прысмакова, доктарка, прафесарка і выкладчыца менеджменту Атлантычнага Універсітэта Флорыды, з тэмай "Жаночая версія лідарства".
▫️Віялета Нікіцік, псіхолаг, лектар, групавы тэрапеўт, з тэмай "Чаму бізнесоўцам варта звяртацца да псіхолагаў?".
▫️Воля Шніп, таленавітая беларуская вакалістка, з гуртом OliA Shnip Band.
❤️ Падчас івэнту мы адзначым завяршэнне дабрачыннай акцыі @bysol і АВВА у падтрымку палітзняволеных беларусак. Амаль €12 000 мы з вамі сабралі для жанчын за кратамі. Не спыняемся!
▫️Запрашэнне для сяброў АВВА на Spring Networking Business Ladies на вашых электронных скрынях. Калі вы не з'яўляецеся сябрам Асацыяцыі, але хочаце далучыцца да івэнту, звяртайцеся: marina.girin@abbabusiness.org | @Marina_Girin
#AllianceBBLadies фінансуецца Еўразвязам #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі

"Ёсць шмат рэчаў у нашым жыцці, якія мы не ў стане змяніць. Але ў нас ёсць шмат сілаў і магчымасцяў, каб зрабіць штосьці нават у вельмі складаных умовах".
Кіраўнік Фонду Салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак выступіў з натхняльнай прамовай на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне.
▫️"Вы можаце быць самі па сабе ў сваёй барацьбе, але таксама вы можаце скааперавацца. Мы ідзем па шляху супрацы. І менавіта таму я тут, бо мы супрацоўнічаем з АВВА. Для мяне вельмі важна быць у партнёрстве з арганізацыяй, якая займаецца практычнымі дзеяннямі [...] Шукайце сваіх партнёраў для вашых ініцыятываў, шукайце натхненне ў іншых людзях!".
Прамову з #ForumWashington глядзіце на нашым ют'юб-канале.
🙌 Ганарымся супрацай з @bysol!
Больш за €12 000 сабрана на падтрымку палітзняволеных беларусак з нагоды Міжнароднага жаночага дня. Сёння ў Варшаве на Spring Networking Business Ladies мы адзначым завяршэнне дабрачыннай акцыі, а таксама павіншуем нашых гасцей, былых палітзняволеных.
Разам працуем на карысць беларусаў і будучыні вольнай Беларусі!

Andrej Stryzhak, Head of BYSOL Foundation. Inspirational speech.
#ForumWashington #abba #belarusian #abbabusiness #belarus
Андрэй Стрыжак, кіраўнік Фонду Салідарнасці BYSOL, выступіў з натхняльнай прамовай на I Беларускімбізнес-форуме ў Вашынгтоне.
#ForumWashington арганізаваны Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой…

📢 I Беларускi бізнес-форум у Вашынгтоне — практычныя вынiкi!
Запрашаем на размову з удзельнiкамi i арганiзатарамi форуму. Бiзнесоўцы i прадстаўнікі дыяспары ЗША падзеляцца з вамі ўражаннямі ад падзеі, распавядуць, якiя вынікі яны атрымалі ад удзелу ў форуме, у вас таксама будзе магчымасць задаць пытанні падчас стрыму.
👉 Далучайцеся па спасылцы, будзе цікава!
11 сакавiка,
03:00 CET, 10 pm — New York
Каб не прапусцiць, падпiсвайцеся на Youtube-канал Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы (АВА) i цiснiце званочак 🔔
🔻Вядоўцы стрыму:
▫️Мікалай Мурзянкоў, бізнесовец, дарадца i прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі.
▫️Надзея Нортан, актывістка беларускай дыяспары ў ЗША, (ABA, Сан Францыска).
🔻Суразмоўцы:
▫️Сяргей Вакульчык, кiраўнік Moulding Base (Сакрамэнта, Каліфорнія).
▫️Віктар Шаўчук, уладальнiк MGM Wine & Spirits, сябра АВВА (Мінеапаліс, Мінесота).
▫️Раман Стэфановіч, адвакат, дырэктар нон-профiт арганiзацыi US HELPS CASE, сябра АВВА (Бэй Эрыя, Каліфорнія).

🎯Першы беларускi бізнес-форум у Вашынгтоне - практычныя вынiкi!
Першы беларускi бізнес-форум у Вашынгтоне - практычныя вынiкi!
🗓11 сакавiка 2024
⏰ 7 pm - San Francisco
10 pm - New York
Запрашаем на размову з удзельнiкамi i арганiзатарамi форуму пра Першы беларускi бізнес-форум у Вашынгтоне. Бiзнэсоўцы i прадстаўнікі…

9 красавіка 2024 году адбудзецца III Беларускі бізнес-форум у Вільні — ключавая падзея АВВА ў Літве ў 2024 годзе. Далучайцеся!
Форум — гэта прастора для размоваў з уладамі, наладжвання партнёрскіх адносінаў, прамоцыі вашых бізнесаў і ініцыятываў. Мы вельмі чакаем удзелу не толькі беларускіх бізнесоўцаў з краін Балтыі, але і бізнесоўцаў з іншых краін Еўразвязу і ЗША.
У праграме:
▪️Размаўляем пра праблемы з атрыманнем літоўскага ВНЖ з уладамі Літвы (чакаецца ўдзел кіраўніцтва Дэпартманету па міграцыі, літоўскіх парламентарыяў і прадстаўнікоў міністэрстваў).
▪️Бізнес-панэлі з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі бізнес-асацыяцыяў Літвы.
▪️Фінансавыя магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Літве ад экспертаў і прадстаўнікоў літоўскіх банкаў.
▪️Нэтворкінг і супольныя дыскусіі.
⭐️ У межах форуму адбудзецца сустрэча сяброў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой з кіраўніцтвам АВВА для вызначэння прыярытэтаў дзейнасці ў краінах Балтыі на бліжэйшы год!
⏰ 9 красавіка
📍Вільня, канферэнц-зала гатэля Marriott Vilnius (Rinktinės g: 3, Vilnius).
Рэгіструйцеся на ўдзел па спасылцы.
#BusinessForumVilnius ладзіцца сумесна з Канфедэрацыяй працадаўцаў Літвы, пры падтрымцы Еўракамісіі, Three Seas Summit and Business Forum in Vilnius, Commercial Law Development Program of the US Department of Commerce.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1 сакавіка I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне быў урачыста адкрыты выкананнем гэтых двух выбітных твораў:
▫️Упершыню на такім высокім узроўні ў ЗША прагучаў адзін з самых вядомых гімнаў Беларусі "Магутны Божа" у выкананні беларускага опернага спевака Іллі Сільчукова.
▫️Гімн Злучаных Штатаў "The Star-Spangled Banner" праспявала Вольга Казак, дасведчаная спецыялістка ў галіне карпаратыўнай палітыкі кіравання і этыкі, актывістка беларускай дыяспары.
Як гэта было — глядзіце на нашым ют'юб-канале.
#ForumWashington арганізаваны ABBA пры падтрымцы Дэпартаменту Гандлю ЗША.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Mahutny Boža (Almighty God), the Belarusian hymn
#ForumWashington #abba #belarusian #abbabusiness #belarus On March 1, 2024, representatives of businesses, top managers, politicians, and active members of t...
⭐️ "Бізнес — заўсёды больш, чым грошы. Калі вам патрэбныя толькі грошы — рабіце нешта іншае".
Уладзімір Грыгорык — бізнесовец, заснавальнік і кіраўнік GVA Lighting, мецэнат, сябра Згуртавання беларусаў Канады, актыўны грамадскі дзеяч, выступіў з натхняльнай прамовай на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне.
▫️Па меркаванні Уладзіміра, бізнес мае светлы і цёмны бок. Кіраўнікі і ўладальнікі бізнесаў маюць раскошу быць незалежнымі, не справаздачыцца перад іншымі. Маюць шанец самарэалізавацца і зрабіць свой унёсак у паляпшэнне грамадства. Фінансавая бяспека дае магчымасць пабудаваць будучыню для сябе і сваёй сям'і, пакінуць спадчыну і быць шчодрым.
▪️Але ёсць і цёмны бок. Які? Глядзіце ў прамове Уладзіміра Грыгорыка з #ForumWashington на нашым ют'юб-канале (з беларускімі субтытрамі). Пішыце ў каментарах, ці згодныя вы са спікерам.
🙌 Шчыра дзякуем Уладзіміру за актыўны ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне!

Vladimir Grigorik, Chairman, President and CTO at GVA Lighting, Inc./ Inspirational speech
#ForumWashington #abba #belarusian #abbabusiness #belarus
On March 1, 2024, representatives of businesses, top managers, politicians, and active members of the Belarusian diaspora came together to voice the requests and needs of Belarusian businesses in…

🙌 "Давайце яднацца не з-за страху, але з прычыны агульнага бачання таго, што мы можам зрабіць, чаго дасягнуць".
Антон Бялянскі — генеральны дырэктар кампаніі Crockets (ЗША), якая спецыялізуецца на тэлекамунікацыях, сябра праўлення Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы (АВА), выступіў у блоку "Натхняльныя прамовы. Гісторыі поспеху ад беларускіх эмігрантаў" на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне.
Антон распавёў пра свой шлях ад тэхніка на тэлевышцы да кіраўніка бізнесу, а таксама падкрэсліў важнасць падтрымкі супольнасці, асабліва ў коле беларускіх бізнесоўцаў за межамі радзімы.
▫️"Цяпер, калі я азіраюся назад, я бачу ўласную гісторыю ва ўсіх беларусах. Цяжкія часы, з якімі мы сутыкнуліся, пераадоленыя перашкоды і перамогі, якія мы святкуем — гэта тычыцца нас усіх разам. [...] Тут у ЗША мы не проста выжываем. Мы — стваральнікі, інаватары і будаўнікі. Разам мы маем моц падтрымліваць нашу супольнасць, інвеставаць у агульную будучыню і быць упэўненымі, што нашыя каштоўнасці свабоды і дэмакратыі захаваюцца".
▶️ Цалкам прамову Антона Бялянскага глядзіце на нашым ют'юб-канале (з беларускімі субтытрамі).
#ForumWashington арганізаваны ABBA пры падтрымцы Дэпартаменту Гандлю ЗША.
Антон Бялянскі — генеральны дырэктар кампаніі Crockets (ЗША), якая спецыялізуецца на тэлекамунікацыях, сябра праўлення Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы (АВА), выступіў у блоку "Натхняльныя прамовы. Гісторыі поспеху ад беларускіх эмігрантаў" на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне.
Антон распавёў пра свой шлях ад тэхніка на тэлевышцы да кіраўніка бізнесу, а таксама падкрэсліў важнасць падтрымкі супольнасці, асабліва ў коле беларускіх бізнесоўцаў за межамі радзімы.
▫️"Цяпер, калі я азіраюся назад, я бачу ўласную гісторыю ва ўсіх беларусах. Цяжкія часы, з якімі мы сутыкнуліся, пераадоленыя перашкоды і перамогі, якія мы святкуем — гэта тычыцца нас усіх разам. [...] Тут у ЗША мы не проста выжываем. Мы — стваральнікі, інаватары і будаўнікі. Разам мы маем моц падтрымліваць нашу супольнасць, інвеставаць у агульную будучыню і быць упэўненымі, што нашыя каштоўнасці свабоды і дэмакратыі захаваюцца".
#ForumWashington арганізаваны ABBA пры падтрымцы Дэпартаменту Гандлю ЗША.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Anton Belianski, Managing General Partner at Crockets Materials and Services Inc.