ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.59K subscribers
722 photos
93 videos
4 files
559 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
Даведайцеся пра магчымасці атрымання грантаў на адкрыццё офісу ў Польшчы на семінары 18 кастрычніка ў Варшаве.

Гэты семінар для: прадпрымальнікаў, якія заснавалі ці толькі плануюць заснаваць сваю кампанію ў Польшчы і шукаюць магчымасці арэнды памяшканняў.

🔻Разглядаем пытанні:

▪️Дзяржаўная дапамога: гранты і іншыя магчымасці, як атрымаць падтрымку.
▪️Працэс арэнды: як выбраць лакацыю і памяшканне, кошты і тэрміны, аб чым дамовіцца з арэндадаўцай.
▪️Прагнозы арэнднай платы і тэндэнцыі рынку.
▪️Каворкінг альбо офіс: як знайсці аптымальнае працоўнае месца.

Спікеры — прадстаўнікі кампаніі па паслугах у сферы нерухомасці Jones Lang LaSalle.
🚩JLL працуе па ўсёй Польшчы, таму вельмі раім наведаць гэты семінар незалежна ад таго, якое месца вы разглядаеце для сваёй справы.

👉 Рэгістрацыя.
Колькасць месцаў абмежаваная.

18 кастрычніка, 17.30
Koszykowa 63, 2 паверх.
📌Дадаць у каляндар.
Запрашаем на вэбінар "Падаткавыя ільготы і страхаванне ў Літве".

Для каго гэты вэбінар: для бізнесоўцаў у Літве і тых, хто плануе адкрыць сваю справу ў гэтай краіне.

🔻Разглядаем наступныя пытанні:

▪️Абавязкі працадаўцы, падаткавыя ільготы і змены ў заканадаўстве: як прэміяваць супрацоўнікаў і зэканоміць да 40% кампаніі.
▪️Чалавечы капітал: як утрымаць прафесіяналаў, усё пра страхоўкі і пенсіі.
▪️Закон аб прэвенцыі адмывання сродкаў: назіраючыя органы, фінансавае кансультаванне.

Спікеры: прадстаўнікі кампаніі Allianz — адной з найбуйнейшых у свеце страхавых кампаній.

23 кастрычніка, 16.00, онлайн на платформе ZOOM.
📌Дадаць у Google-каляндар.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.
⚡️Сябры! Ужо ў сераду, 18 кастрычніка, на семінары ў Варшаве вы даведаецеся пра магчымасці атрымання грантаў на адкрыццё офісу ў Польшчы.

Якія пытанні разглядаем:

▪️ Дзяржаўная дапамога: гранты і іншыя магчымасці атрымаць падтрымку.
▪️ Працэс арэнды: як выбраць лакацыю і памяшканне, кошты і тэрміны, аб чым дамовіцца з арэндадаўцай.
▪️ Прагнозы арэнднай платы і тэндэнцыі рынку.
▪️ Каворкінг альбо офіс: як знайсці аптымальнае працоўнае месца.

Для каго гэты семінар: для прадпрымальнікаў, якія заснавалі ці толькі плануюць заснаваць сваю кампанію ў Польшчы і шукаюць магчымасці арэнды памяшканняў.

Спікеры: прадстаўнікі кампаніі па паслугах у сферы нерухомасці Jones Lang LaSalle, якая працуе па ўсёй Польшчы. Вельмі раім скарыстацца магчымасцю наведаць гэты семінар незалежна ад таго, якое месца вы разглядаеце для сваёй справы.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная.

Убачымся 18 кастрычніка а 17.30 у канферэнц-залі Hala Koszyki
. Дадавайце семінар у ваш Google-каляндар.
🔥 Да АВВА далучыўся вядомы беларускі бізнесовец Мікалай Мурзянкоў.

Яго кампаніі Iomico і Ezrapplication Inc. — гэта бізнесы ў кірунках ІТ, праектавання і інжынірынгу электронікі. Мікалай Мурзянкоў вядомы таксама тым, што ён як рэзідэнт Парку высокіх тэхналогій, ў 2020-м годзе запісаў відэазварот у адказ на патрабаванні адміністрацыі ПВТ забараніць супрацоўнікам удзельнічаць у акцыях пратэсту.

▪️Зусім нядаўна ён падзяліўся ў сацсетках гісторыяй, як яго сям’я адмовілася ад кватэры ў Мінску, якую атрымала ад дзяржавы як шматдзетная: "Вяртацца ў Беларусь пры гэтым рэжыме я не планую і актыўна выступаю супраць дыктатуры Лукашэнкі. У сувязі з чым заяўляю, што кватэра ад крывавага рэжыму нам не патрэбная".

Мікалай рэлакаваў сваю дзейнасць і вялікую сям'ю ў ЗША, дзе таксама дапамагае стварэнню беларускай бізнес-супольнасці.

Ганарымся сябрамі АВВА!

Запрашаем далучацца да АВВА. На сёння Асацыяцыя — гэта 86 юрыдычных асобаў. З намі — выбітныя бізнесоўцы з беларускімі каранямі. Будзьма разам!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Рыхтуем першы беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне — далучайцеся!

У межах падрыхтоўкі форуму мы зрабілі апытанне для беларускіх бізнесоўцаў, якія знаходзяцца, вядуць бізнес або плануюць распачаць сваю справу ў ЗША.

👉 Запоўніце анкету па спасылцы. Так мы будзем ведаць запыты і патрэбы беларускіх бізнесоўцаў у ЗША і супольна знойдзем шляхі іх вырашэння. Вашыя адказы дамапогуць у пабудове беларускай бізнес-дыяспары ў ЗША.

Падзяліцеся гэтай публікацыяй з сябрамі і знаёмымі.

З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся: info@abbabusiness.org.
❗️Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой прызнана экстрэмісцкім фармаваннем.

13 кастрычніка рэжым у Беларусі прыняў рашэнне аб прызнанні Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) экстрэмісцкім фармаваннем. Вядома пра яго стала толькі сёння, 19 кастрычніка.

З верасня 2021 года ў Беларусі з'явілася 155 "экстрэмісцкіх фармаванняў". Хто яны? Незалежныя СМІ, праваабаронцы, грамадскія аб'яднанні, асацыяцыі, тэлеграм-каналы, музычная група… Многія "экстрэмісцкія фармаванні" падтрымліваюць беларусаў з мэтай спынення беззаконня і злачынных рэпрэсій.

🔺Разумеючы, што нормы крымінальнага заканадаўства могуць тлумачыцца ў Беларусі неабгрунтавана шырока і накіроўвацца на прычыненне шкоды этычнаму бізнесу, мы падрыхтавалі рэкамендацыі для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі або плануе туды паехаць.

📌Нашы афіцыйныя акаўнты і кантакты: Facebook|Instagram|LinkedIn|YouTube|Telegram|Telegram (для зваротнай сувязі)|Сайт АВВА| info@abbabusiness.org | abba.membership@abbabusiness.org
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥Беларусы ў эміграцыі дэманструюць прадпрымальніцкі патэнцыял, вышэйшы за паказнікі сярод насельніцтва еўрапейскіх краінаў.

Аб гэтым сведчыць даследаванне, якое правяла АВВА сумесна з Цэнтрам новых ідэй.

Сярод беларускіх эмігрантаў, рэспандэнтаў даследавання, 18% з'яўляюцца прадпрымальнікамі, а 29% плануюць імі стаць у бліжэйшыя 3 гады.

🔺Колькі беларускіх кампаніяў цяпер функцыянуе за мяжой і як яны размеркаваныя па краінах — глядзіце ў першай серыі анімацыйнага серыялу, дзе мы тлумачым сухія лічбы зразумелай мовай.

Хочаце зрабіць свой унёсак у бачнасць беларускага бізнесу для краінаў Еўразвязу?👇

Далучайцеся да маніторынгу беларускага бізнесу за мяжой, калі вы заснавалі кампанію ў ЕЗ у любой форме рэгістрацыі або стварылі стартап без рэгістрацыі. Маніторынг пакліканы выявіць дасягненні і цяжкасці беларускіх прадпрымальнікаў і дапамагчы АВВА ў абароне інтарэсаў беларускіх бізнесоўцаў у ЕЗ.

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і USAID.

#ABBA_маніторынг
🔥Скарыстайцеся ўнікальнай магчымасцю прэзентацыі свайго бізнесу на еўрапейскім узроўні.

У супрацы з нашым партнёрам Польскай гандлёвай палатай (KIG) мы радыя прапанаваць кампаніям з беларускімі каранямі, зарэгістраваным за мяжой, магчымасць стаць удзельнікамі міжнароднай выставы ў сферы тэкстылю Ptak Warsaw Expo.

🔻Што дае ўдзел:

▪️Вытворцы і дызайнеры з усяго свету маюць магчымасць прадставіць сваю прадукцыю.
▪️Наладжванне дзелавых і кліентскіх кантактаў.
▪️Вы даведаецеся пра розныя падыходы да праектавання і вытворчасці тэкстылю, пазнаёміцеся з замежнымі кампаніямі.
▪️Магчымасць наведаць профільныя семінары, прэзентацыі і конкурсы.

21-23 лістапада
📍 Надажын (ля Варшавы)

Зацікаўленыя прыняць удзел у экспо? Калі ласка, запоўніце анкету і мы звяжамся з вамі. Колькасць месцаў абмежаваная, удзел бясплатны.

Пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
⚡️Запрашаем на сустрэчы беларускіх бізнесоўцаў у ЗША.

У межах падрыхтоўкі да першага беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне на пачатку 2024 году, мы зрабілі апытанне для бізнесоўцаў у ЗША. Мы атрымалі шмат прапаноў і запрашаем абмеркаваць іх і ўступныя вынікі апытання падчас жывых сустрэчаў.

🔻Што чакаецца:

▪️Разам шукаем вырашэнні складаных пытанняў. У тым ліку будзе магчымасць абмеркаваць з адвакатам візавыя пытанні і легалізацыю.
▪️Абмяркуем канцэпт і магчымы склад спікераў форуму ў Вашынгтоне.
▪️Распавядзем пра сяброўства ў АВВА: карысці, магчымасці і перспектывы.
▪️З сузаснавальнікам Free SPOrT Міхаілам Залеўскім абмяркуем правядзенне спартовай падзеі Point of Unity, якая плануецца ў межах бізнес-форуму ў Вашынгтоне.
▪️Нэтворкінг і магчымасць распавесці пра ваш бізнес або ідэю.
▪️Вечарына ў бары.

2 лістапада, 13:00, Walnut Creek. Рэгістрацыя.
Далучыцца онлайн.

Пры падтрымцы Association of Belarusians in America (АВА).

Плануюцца таксама сустрэчы ў Вашынгтоне і Сакрамэнта. Падрабязнасці хутка.


#ABBA_USA
🔻Важнае апытанне для беларускіх лідарак.

Згодна з даследаваннямі АВВА 12% беларусак за мяжой ужо маюць уласную кампанію або ІП, а 29% беларускіх жанчын збіраюцца зрабіць гэта ў бліжэйшы час. У пачатку 2024 года АВВА правядзе падрабязнае даследаванне патрэбаў жаночага прадпрымальніцтва.

▪️Але ўжо цяпер мы хочам скаардынаваць высілкі розных суполак і ініцыятываў па развіцці жаночага лідарства беларусак. Мы настроены абмяркоўваць мадэлі кіравання і павышаць эфектыўнасць нашага ўзаемадзеяння, сумесна шукаць новыя сферы прыкладання намаганняў і эффектыўныя кіраўніцкія рашэнні. З гэтай мэтай з'явілася ідэя стварэння Альянсу жаночых ініцыятываў пры Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.

Каб зразумець, на колькі вам цікавая ініцыятыва Альянсу, мы просім вас запоўніць невялікую анкету.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Далучайцеся да нас на сустрэчах беларускіх бізнесоўцаў у ЗША — офлайн у Каліфорніі і онлайн з любой кропкі свету.

У межах падрыхтоўкі да першага беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, які пройдзе на пачатку 2024 году, мы зрабілі апытанне для бізнесоўцаў у ЗША. Мы запрашаем абмеркаваць яго ўступныя вынікі і іншыя пытанні падчас жывых сустрэчаў.

🔻Што чакаецца:

▪️Разам шукаем вырашэнні складаных пытанняў. У тым ліку будзе магчымасць абмеркаваць з адвакатам візавыя пытанні і легалізацыю.
▪️Абмяркуем канцэпт і магчымы склад спікераў форуму ў Вашынгтоне.
▪️Распавядзем пра сяброўства ў АВВА: карысці, магчымасці і перспектывы.
▪️З сузаснавальнікам Free SPOrT Міхаілам Залеўскім абмяркуем правядзенне спартовай падзеі Point of Unity, якая плануецца ў межах бізнес-форуму ў Вашынгтоне.
▪️Нэтворкінг і магчымасць распавесці пра ваш бізнес або ідэю.
▪️Вечарына ў бары.

2 лістапада, 13:00, Walnut Creek. Рэгістрацыя.
Далучыцца онлайн.

Плануюцца таксама сустрэчы ў Вашынгтоне. Падрабязнасці неўзабаве.

#ABBA_USA
Лічбавая бяспека: разбіраем тэму на вэбінары 6 лістапада. Далучайцеся!

Мы ў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой усведамляем, што бяспека бізнесоўцаў і супрацоўнікаў кампаній — гэта базавая каштоўнасць. АВВА дбае пра бяспеку і для падтрымкі сяброў Aсацыяцыі і бізнесоўцаў з беларускімі каранямі за мяжой правядзе гэты вэбінар.

🔻Разгледзім наступныя пытанні:

▪️Лічбавая бяспека пры камунікацыі (email, Telegram, сацсеткі).
▪️Правілы лічбавай гігіены асабістых сродкаў камунікацыі.
▪️Бяспечны ўдзел у онлайн- і офлайн-імпрэзах, рэкамендацыі для ўдзельнікаў і арганізатараў.

Спікерка: Вольга Саўчанка — экспертка па лічбавых супольнасцях, СEO Comdev.group

❗️Вельмі раім далучыцца да вэбінару сябрам ABBA і бізнесоўцам, якія жадаюць палепшыць веды аб бяспечнай камунікацыі.

6 лістапада, 14.00 (CET)

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.
📌 Дадавайце вэбінар у ваш Google-каляндар.

Каб атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу па пытаннях асабістай бяспекі, запоўніце заяўку. Пошта для сувязі — info@abbabusiness.org.
⚡️Сябры ў ЗША! Запрашаем вас на сустрэчу беларускай бізнес-дыяспары ў Вашынгтоне.

Цяпер прадстаўнікі АВВА знаходзяцца з працоўным візітам у ЗША і гэта добрая нагода сустрэцца, абмеркаваць важныя пытанні для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі і правесці карысны нэтворкінг. Таксама гэтыя сустрэчы — адзін з крокаў падрыхтоўкі да I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, які пройдзе ў лютым 2024 году.

🔻Што чакаецца:

▪️Абмеркаванне ўступных вынікаў апытання беларускіх бізнесоўцаў у ЗША.
▪️Разам шукаем вырашэнні складаных пытанняў.
▪️Абмяркуем канцэпт і магчымы склад спікераў форуму ў Вашынгтоне.
▪️Распавядзем пра сяброўства ў АВВА: карысці, магчымасці і перспектывы.
▪️Нэтворкінг і магчымасць распавесці пра ваш бізнес або ідэю.

8 лістапада, 18.00-21.00
Sweet Lemon Cafe (201 Massachusetts Avenue, Washington DC, NE)

👉 Рэгістрацыя. Колькасць месцаў абмежаваная.

Нагадваем, што 2 лістапада мы сустракаемся ў Каліфорніі. Можна далучыцца ў онлайн-фармаце. Падрабязнасці і рэгістрацыя

#ABBA_USA
🔻Бізнес-кансультацыі ад акрэдытаваных АВВА экспертаў — адчуйце сябе ўпэўнена ў вырашэнні працоўных пытанняў за мяжой.

Мы прапануем кансультацыі па:

▪️Юрыдычных пытаннях, якія тычацца працы, рэлакацыі, адкрыцця і развіцця бізнесу за мяжой.
▪️Падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу.
▪️Кадравых і фінансавых пытаннях (працаўладкаванне, кадравае кіраванне, працоўныя ўзаемаадносіны і інш.).

Наша каманда гатовая адказаць на вашыя пытанні, дапамагчы прыняць важныя рашэнні і забяспечыць усёй неабходнай падтрымкай. Плануйце працу за мяжой і запуск сваёй справы разам з намі!

Падрабязна пра працэс кансультавання, водгукі і адказы на больш частыя пытанні — чытайце тут.

Каб запісацца на онлайн-кансультацыю, калі ласка, запоўніце форму і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў.

Пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу i USAID. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
⚡️Адкрываем запіс на бясплатныя онлайн-кансультацыі па падрыхтоўцы бізнес-планаў.

Гэтай праграмай кансультацый могуць скарыстацца кампаніі і ІП з беларускімі каранямі за мяжой, незалежна ад таго, ці ваш бізнес-план толькі ў праекце, ці ўжо ў прасунутай стадыі. Кансультацыі правядуць дасведчаныя эксперты міжнароднага ўзроўню, акрэдытаваныя АВВА.

У паслугу ўваходзіць:

▪️Зваротная сувязь ад эксперта па кожнаму з элементаў бізнес-плана.
▪️Парады па паляпшэнні структуры бізнес-плана.
▪️Дапамога ў паляпшэнні фінансавых паказчыкаў і разлікаў для банкаў ці іншых фінансавых структураў.

❗️Звярніце ўвагу: кансультацыі НЕ прадугледжваюць падрыхтоўку, змену ці дапаўненне экспертам бізнес-плана, падрыхтоўку пісьмовых высноваў, прадстаўленне інтарэсаў у банках, удзел у перамовах па крэдытах.

Каб атрымаць кансультацыю, запоўніце заяўку і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў.

Праграма рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу i USAID. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
🔻Сябры, далучайцеся да сустрэчы беларускага бізнес-кам’юніці ў Талліне.

Сустрэча адбудзецца як сайд-івэнт беларускай канферэнцыі ў Талліне. Спецыяльны госць — Валер Кавалеўскі — намеснік старшыні Аб'яднага пераходнага кабінету (АПК). У вас будзе магчымасць паразмаўляць з Валерам пра планы падтрымкі бізнесу ад АПК і выказаць свае прапановы.

Для каго гэтая сустрэча: для беларускіх прадпрымальнікаў з Эстоніі і іншых краінаў, якія наведаюць канферэнцыю ў Таліне і хочуць пашырыць свае дзелавыя кантакты, распавесці пра праблемы беларускага бізнесу ў ЕС і супольна вызначыць спосабы іх вырашэння.

У праграме:
▪️Нэтворкінг з беларускімі бізнесоўцамі.
▪️Нефармальнае абмеркаванне з прадстаўніком дэмакратычных сілаў высокага ўзроўню стратэгічных тэмаў, звязаных з бізнесам.
▪️Магчымасць выступіць і сфармуляваць свае тэзісы па тэме сустрэчы.

Рэгістрацыя

9 лістапада, 18:00-21:00
📍 Ocean 11, Logi tn 4/2, 10111 Tallinn, Estonia

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі