6 чэрвеня мы правялі круглы стол з прадстаўнікамі ўладаў Уроцлава, а таксама Нацыянальнай і Ніжнесілезскай гандлёва-прамысловых палатаў. З вітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся прэзідэнт гораду.
Вынікі канферэнцыі:
▪️Мы атрымалі шмат карыснай інфармацыі, у тым ліку па праграмах фінансавання бізнесу, якой у хуткім часе падзелімся з сябрамі АВВА. Абмяркоўваліся шляхі прыярытэтнага прадстаўлення сябрам АВВА інфармацыі пра магчымасці для атрымання фінансавання, а таксама пра ўдзел у праграмах для замежнікаў.
▪️Улады Уроцлава запэўнілі ў максімальнай падтрымцы сяброў Асацыяцыі. Яны адзначылі, што абраныя арыентыры, смеласць і адданасць дэмакратычным каштоўнасцям заслугоўваюць павагі, а бізнес-этыка зараз карыстаецца вялікім попытам у грамадстве.
▪️Прызначаны амбасадар АВВА ва Уроцлаве — Раман Цімафееў, уладальнік кампаніі Lasera Plus. Звяртайцеся да яго з пытаннямі і прапановамі: roman.tsimofeev@abbabusiness.org.
▪️У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 60 чалавек, мы атрымалі новыя заяўкі на ўступленне ў Асацыяцыю.
🙌 Дзякуем усім за актыўны ўдзел, давер і адданасць каштоўнасцям сумленнага бізнесу! Далучайцеся да нашых падзеяў, далучайцеся да АВВА!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👏13❤6🔥3👍1
Гарачы дэдлайн:
Да 10 чэрвеня прымаем заяўкі на конкурс беларускіх бізнесаў III Free Belarus Business Award.
▪️Агульны прызавы фонд конкурсу складае €15 000.
▪️Бізнесоўцы могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях: "Бізнес-лэдзі", "Арт-бізнес", "Эка-бізнес".
▪️Удзел бясплатны, фармат — онлайн.
▪️Усе падрабязнасці ў канале @freebelarusbusinessaward.
▪️Запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі. Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы. Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры €500.
Рэгламент конкурсу.
Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.
Запрашаем творцаў да стварэння ўнікальнага гімна, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА. Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы (гурты). Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры €500.
Рэгламент конкурсу.
Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.
Падзяліцеся гэтай навіной!
Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас на мэйл info@abbabusiness.org
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥10👏4❤3
▪️Ваш бізнес у Літве сутыкнуўся з нечаканымі перашкодамі для развіцця?
▪️Шукаеце партнёраў/пастаўшчыкоў у Літве?
▪️Хочаце абмеркаваць з літоўскай бізнес-асацыяцыяй стратэгію развіцця бізнесу ў Літве?
Прадстаўляем унікальную магчымасць абмеркаваць стратэгію і перашкоды для вашага бізнесу ў Літве разам з партнёрам АВВА — Літоўскай канфедэрацыяй працадаўцаў (Lietuvos Darbdavių Konfederacija, LDK). Вашымі кансультатамі будуць спецыялісты LDK пад кіраўніцтвам Віцэ-прэзыдэнткі Аўрэліі Мальдутыце (Aurelija Maldutytė), якая мае вялікі досвед адвакатавання інтарэсаў бізнесу ў Літве, вялікую сетку кантактаў і досвед міжнароднага бізнесу.
Алгарытм правядзення кансультацыі:
1️⃣ Атрыманне і разгляд заяўкі.
2️⃣ Зваротная сувязь ад LDK/АВВА з прапановай часу сустрэчы на першую кансультацыю. Усе кансультацыі запланаваныя офлайн, фармат онлайн магчымы толькі ў выпадку другой і наступных сустрэчаў з кансультантам.
3️⃣ Першая кансультацыя і вызначэнне плану наступных сустрэчаў, калі ёсць патрэба далейшай супрацы. Час і працяглаць кансультацыі залежыць ад складанасці пытання і аб'ёму неабходнай дапамогі.
4️⃣ Атрыманне зваротнай сувязі (водгуку) адносна кансультацыі.
✔️Увага! Кансультацыі маюць выключна рэкамендацыйны характар і НЕ ўключаюць:
▫️Падрыхтоўку пісьмовых заключэнняў кансультантам.
▫️Адвакатаванне кансультантам інтарэсаў кансультаванага бізнесу.
▫️Суправаджэнне або прадстаўленне інтарэсаў у дзяржаўных установах Літвы, судах, банках і фінансавых арганізацыях.
▫️Падрыхтоўку кансультантам стратэгіі або бізнес-плана.
▫️Змяненне або дапаўненне кансультантам праектаў стратэгіі або бізнес-плана.
▫️Удзел кансультанта ў перамовах з бізнес-партнёрамі з Літвы.
▫️Любыя дзеянні, што супярэчаць заканадаўству Літвы і Еўразвязу.
👉 Запоўніць заяўку на кансультацыю.
Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥7👍6❤5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
31 жніўня-1 верасня пройдзе 35-ты з'езд беларусаў Паўночнай Амерыкі. Упершыню на сустрэчы адбудзецца бізнес-панэль, якую арганізоўвае АВВА. Запрашаем бізнесоўцаў з Канады, ЗША, Еўропы далучыцца да гэтай маштабнай падзеі!
Падрабязней пра сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі глядзіце на сайце Згуртавання Беларусаў Канады.
Рэгіструйцеся на з'езд па спасылцы.
Далучайцеся да АВВА!
Па пытаннях сяброўства ў Асацыяцыі звяртайцеся: +48797002890|@ABBA_telegram|info@abbabusiness.org
#Canada2024
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8❤3👏2💯2👍1
У семінары прынялі ўдзел сябры Асацыяцыі з Вроцлава і Варшавы, віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын і амбасадар АВВА ў штаце Мінесота Віктар Шаўчук.
Мы абмеркавалі новыя праекты АВВА, над якімі ўжо ідзе праца:
▫️Адукацыйныя праекты для сяброў АВВА.
▫️Праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой.
Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве, падзяліўся сваім досведам удзелу ў адукацыйных грантавых праграмах Most+ і INSEAD. Трапіць на навучанне ў прэстыжныя ўніверсітэты дапамагла Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой.
Фота: Alexey Pilipenko
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤14🔥5👏3
Гэтая паслуга распрацаваная адмыслова для сяброў АВВА. Кансультацыі правядуць дасведчаныя эксперты міжнароднага ўзроўню.
Што ўключае кансультацыя:
▫️Зваротнаю сувязь ад эксперта па кожнаму з элементаў бізнес-плана.
▫️Парады па паляпшэнні структуры бізнес-плана.
▫️Дапамогу ў паляпшэнні фінансавых паказчыкаў і разлікаў для банкаў ці іншых фінансавых структураў.
⚡️Звярніце ўвагу: кансультацыі НЕ прадугледжваюць падрыхтоўку, змену ці дапаўненне экспертам бізнес-плана, падрыхтоўку пісьмовых высноваў, прадстаўленне інтарэсаў у банках, удзел у перамовах па крэдытах.
👉 Запоўніце заяўку на кансультацыю і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў.
Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤6👍6🔥3👏2
У добрай сяброўскай атмасферы паразмаўляем пра бясплатную прафесійную адукацыю ў Еўразвязе і ЗША, фінансавую падтрымку ў Эстоніі і ЕЗ, развіццё бізнесу на рынку ЗША. Далучайцеся!
У праграме:
▫️Бізнес-вячэра (АВВА не пакрывае кошт вячэры).
▫️Нефармальнае абмеркаванне з праўленнем АВВА тэмаў, звязаных з развіццём бізнесу ў ЕЗ і ЗША.
▫️Эксклюзіўная інфармацыя пра адукацыю і фінансаванне.
▫️Нэтворкінг з прадстаўнікамі беларускага бізнес-кам'юніці.
Для каго: для беларускіх прадпрымальнікаў з Эстоніі і іншых краінаў Еўразвязу, якія маюць уласны бізнес ці збіраюцца яго адчыняць.
Госці сустрэчы: прадстаўнікі праўлення АВВА: Прэзідэнт Асацыяцыі Яўген Буры, Віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын, Віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў ЗША, Алесь Аляхновіч, Віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў краінах Балтыі Серж Наўродскі.
⏰11 ліпеня, 18:00-21:00.
Спасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.
👉 Рэгіструйцеся зараз.
Прыходзьце і запрашайце сваіх калегаў!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5🔥3❤2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэта адна з найбуйнейшых і прадстаўнічых беларускіх падзей ў замежжы, арганізаваная дыяспарай і для дыяспары. Традыцыя Сустрэч бесперапынна існуе ад 1952 г. У гэтым годзе АВВА далучаецца да арганізацыі і ўпершыню на з'ездзе адбудзецца бізнес-панэль! Далучайцеся да ўдзелу!
У праграме:
▫️Панэль "Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі" (ладзіцца дзякуючы галоўнаму спонсару Сустрэчы, беларускаму бізнесоўцу, уладальніку GVA Lighting, мецэнату, сябру АВВА, Уладзіміру Грыгорыку).
▫️Панэльныя дыскусіі аб супрацы дыяспары, незалежных медыяў і бізнес-супольнасці "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый".
▫️Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў.
▫️Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў.
▫️Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў.
▫️Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады.
▫️Экскурсіі, нэтворкінг і інш.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.
#Canada2024
Арганізатары і партнёры: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8❤2👍2👏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пра адукацыйную паездку па праграме МОСТ+ у бізнес-школу INSEAD у Францыі распавёў Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве, уладальнік кампаніі Lasera Plus.
▫️Як арганізаваны працэс навучання, што дае бізнесу ўдзел у праграме і як атрыманыя веды паўплывалі на развіццё кампаніі — адказы на гэтыя пытанні вы знойдзеце ў працягу размовы на нашым ют'юб-канале.
✔️Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа.
Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, экспертных кансультацый і партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч і эксклюзіўных кантактаў у розных краінах свету, падтрымка нацыянальнай бізнес-дыяспары і гарантыі сумленнасці вашага бізнесу.
Па пытаннях сяброўства ў Асацыяцыі звяртайцеся: +48797002890|@ABBA_telegram|info@abbabusiness.org
#ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤7🔥3👏2
Прыходзьце, каб прыняць удзел у абмеркаванні стратэгічна важных пытанняў для беларускага бізнесу, даведацца пра новыя магчымасці фінансавання і адукацыі, выказацца і паўплываць на далейшую дзейнасць АВВА. Асацыяцыя — гэта вы і ў развіцці сусветнай беларускай бізнес-супольнасці важны актыўны ўдзел кожнага!
▫️Абмяркоўваем развіццё інстытуту амбасадарства АВВА ў ЗША і Еўразвязе: якія магчымасці адкрываюцца для сяброў АВВА.
▫️Стварэнне Рады экспертаў АВВА: збіраем прапановы па сферах і кандыдатах.
▫️Аўтыматызацыя працэсаў працы АВВА: якія карысці гэта нясе для сяброў, новыя магчымасці для бізнесоўцаў пры пераходзе на сучасныя тэхналогіі працы.
▫️Працуем над адкрыццём адукацыйных магчымасцяў у ЗША: збіраем вашыя запыты на адукацыю, якія кірункі карысныя і цікавыя вам.
▫️Абмяркоўваем сустрэчу беларускай дыяспары ў Канадзе 31 жніўня-2 верасня: як атрымаць візу, якія бізнес-пытанні будуць узнятыя на івэнце, чаму ўдзел важны для беларускіх бізнесоўцаў ЗША, Канада і Еўразвязу.
▫️Бізнес-форум у Каліфорніі ў 2025: супольна абмяркуем канцэпт падзеі, магчымасці і профіт для бізнесаў сяброў АВВА.
▫️Пераход бізнесу сяброў АВВА на міжнародны ўзровень: выслухаем вашыя запыты, патрэбы і прапановы; вызначым кірункі маштабавання дзейнасці.
⏰ 29 чэрвеня, 12:00, Варшава.
📍Спасылку на рэгістрацыю вы атрымаеце на электронную скрыню.
Далучайцеся да АВВА, далучайцеся да нацыянальнай бізнес-супольнасці!
#ABBA_members
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤9🔥4👏2👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Форум — гэта дыялогавая пляцоўка для аб'яднання беларускага і глабальнага бізнес-кам'юніці, распаўсюду каштоўнасцяў этычнага бізнесу, абмену найлепшымі практыкамі і інструментамі вядзення бізнесу.
Ключавы тэмы:
▫️Фінансы і інвестыцыі (у тым ліку ў стартапы).
▫️Маштабаванне бізнесу ў ЕЗ, выхад на глабальны ўзровень.
▫️Лепшыя практыкі кіравання бізнесам.
▫️Праблемы у бізнесе: супольныя рашэнні.
▫️Маркетынг і піяр у бізнесе.
▫️Штучны інтэлект у дапамогу бізнесоўцам.
Для каго:
▫️Бізнесоўцы з беларускімі каранямі з Еўропы, ЗША і Канады (бізнесы любых памераў і сфер).
▫️Інвестары.
▫️Лідары, якія могуць падзяліцца сваёй экспертызай, натхніць на пачатак бізнесу.
▫️Міжнародныя эксперты і прафесіяналы з розных сфер.
▫️Стартаперы і маладыя бізнесоўцы.
▫️Усе, хто бачыць сябе ў бізнесе, але патрабуюць прафесійных парадаў і натхнення.
Спікеры форуму, дасведчаныя інвестары і бізнесоўцы, заснавальнікі паспяховых стартапаў, топ-менеджары, прадставяць канкрэтныя эфектыўныя інструменты кіравання, маштабавання і аптымізацыі бізнесу, шчыра распавядуць пра кейсы поспеху і правалаў у бізнесе, сусветныя трэнды ў маркетынгу, менеджменце і продажах, падзеляцца актуальнымі інстайтамі са свету бізнесу.
Хочаце вырашыць праблемы ў бізнесе, маштабаваць дзейнасць і зрабіць прарыў у кар'еры — вам на форум!
У праграме:
▫️Выступы вядомых бізнесоўцаў, VIP-госці, адкрыты мікрафон з пытаннямі і прапановамі, выстава тавараў і паслуг ад беларускага бізнесу, вялікі міжнародны нэтворкінг і сюрпрызы ад АВВА.
▫️Фінансавыя магчымасці і практычныя парады, як развіваць свой бізнес у Еўропе: выступы прадстаўнікоў польскіх банкаў, прадстаўнікоў Еўракамісіі, краўндфандынгавых платформаў, прэзентацыя праекту АВВА Invest Club, прэзентацыя Рады экспертаў, інстытуту Амбасадараў АВВА і інш.
▫️Сучасныя падыходы ў прасоўванні бізнесу. Абмяркоўваем: уплыў СМІ/сацсетак на продаж кампаній; штучны інтэлект у маркетынгу (як павялічыць продажы, аптымізаваўшы выдаткі, знайсці кліентаў з дапамогай ШІ).
▫️Бізнес у ЗША: новыя гарызонты для беларускіх прадпрымальнікаў замежжа. Сустракаемся з прадстаўнікамі бізнесу ЗША, федеральных структураў ЗША, абмяркоўваем магчымасці для развіцця бізнесу беларусаў у Штатах.
▫️Урачыстая цырымонія ўзнагароджання III Free Belarus Business Award.
⏰ 20 верасня (пятніца)
📍 Варшава, Гатэль Sheraton Grand
Праграма форуму #BusinessForumEurope фармуецца і дапаўняецца. Калі вы хочаце прыняць удзел у агранізацыі, стаць спікерам ці партнёрам форуму, звяртайцеся да нас: @ABBA_telegram, info@abbabusiness.org.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤9🔥6👏3
⏰ 23 чэрвеня, 15:00 і 16:00, працягласць каля гадзіны.
📍Варшава (ul. Nowogrodzka 38/1, American Councils). Запісвайцеся на размовы параз мэйл woolhise@bc.edu. Таксама інтэрв'ю пройдуць ва Уроцлае, Познані, Гданьску, Кракае, Беластоку, Вільні.
▫️Матэрыялы даследавання будуць выкарыстаныя для навуковых прац і артыкулаў, а таксама дапамогуць у вырашэнні такіх моўных пытанняў, як далучэнне беларускай мовы ў вядомыя сусветныя сэрвісы.
АВВА заўсёды падтрымлівала і будзе падтрымліваць такія ініцыятывы, гэта частка нашай місіі і каштоўнасцяў. Далучайцеся да нас, звяртайцеся са сваімі ідэямі і прапановамі! Ганарымся быць беларускім бізнесам!
Далучайцеся і да іншых беларускамоўных праектаў і ініцыятыў — разам да лепшай будучыні!
Фота: Яўген Буры, Курт Вулхайзер, Марына Гірын.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥12❤5👏5👍1
Прыходзьце, каб прыняць удзел у абмеркаванні стратэгічна важных пытанняў для беларускага бізнесу, даведацца пра новыя магчымасці фінансавання і адукацыі, выказацца і паўплываць на далейшую дзейнасць АВВА. Асацыяцыя — гэта вы і ў развіцці сусветнай беларускай бізнес-супольнасці важны актыўны ўдзел кожнага!
▫️Абмяркоўваем развіццё інстытуту амбасадарства АВВА ў ЗША і Еўразвязе: якія магчымасці адкрываюцца для сяброў АВВА.
▫️Стварэнне Рады экспертаў АВВА: збіраем прапановы па сферах і кандыдатах.
▫️Аўтыматызацыя працэсаў працы АВВА: якія карысці гэта нясе для сяброў, новыя магчымасці для бізнесоўцаў пры пераходзе на сучасныя тэхналогіі працы.
▫️Працуем над адкрыццём адукацыйных магчымасцяў у ЗША: збіраем вашыя запыты на адукацыю, якія кірункі карысныя і цікавыя вам.
▫️Абмяркоўваем сустрэчу беларускай дыяспары ў Канадзе 31 жніўня-2 верасня: як атрымаць візу, якія бізнес-пытанні будуць узнятыя на івэнце, чаму ўдзел важны для беларускіх бізнесоўцаў ЗША, Канада і Еўразвязу.
▫️Бізнес-форум у Каліфорніі ў 2025: супольна абмяркуем канцэпт падзеі, магчымасці і профіт для бізнесаў сяброў АВВА.
▫️Пераход бізнесу сяброў АВВА на міжнародны ўзровень: выслухаем вашыя запыты, патрэбы і прапановы; вызначым кірункі маштабавання дзейнасці.
⏰ 29 чэрвеня, 12:00, Варшава.
📍Спасылка на рэгістрацыю ўжо на вашых электронных скрынях.
Далучайцеся да АВВА, далучайцеся да нацыянальнай бізнес-супольнасці!
#ABBA_members
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥5👍3❤2