ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.57K subscribers
745 photos
93 videos
4 files
583 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
⚡️Пачынаем прыём заявак на конкурс беларускіх бізнесаў за мяжой III Free Belarus Business Award⚡️

Бізнесоўцы з беларускімі каранямі могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі.
▫️Арт-бізнес.
▫️Эка-бізнес.

Прызавы фонд III Free Belrus Business Award складае €15 000. Але ўдзел у конкурсе — гэта не толькі шанец выйграць грашовы прыз, але таксама магчымасць атрымаць інфармацыйную падтрымку і падвысіць пазнавальнасць вашага бізнесу.

➡️ Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?

▪️Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў любой краіне (акрамя РБ, РФ) не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▪️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў любой краіне (акрамя РБ, РФ) не раней за жнівень 2020 г.;
▪️Стартапы на позняй стадыі развіцця, якія маюць не менш за 50% працаўнікоў-грамадзян РБ.

➡️ Як узяць удзел?

▪️Уважліва азнаёміцца з умовамі і крытэрамі ацэньвання намінацый.
▪️Даслаць заяўку да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску.

У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі заяўку з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.

За ходам конкурсу сачыце ў: Telegram/ Instagram/ Facebook.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Далучайцеся да онлайн-курсу павышэння кваліфікацыі "Mini MPA – Уводзіны ў менеджмент дзяржаўных установаў".

Гэтая праграма ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэту прызначаная для тых, хто імкнецца пашырыць разуменне сучасных метадаў кіравання ў дзяржаўным сектары, і асабліва актуальная для тых, хто імкнецца зрабіць свой унёсак у развіццё і мадэрнізацыю дзяржаўнага сектару і грамадства ў цэлым.

Курс цалкам адпавядае міжнародным стандартам адукацыі ў сферы дзяржаўнага кіравання. Мэта — паказаць беларускаму грамадству, у тым ліку менеджарам дзяржсектару і шырокай грамадскасці, эфектыўныя і сучасныя падыходы да вырашэння праблемаў кіравання дзяржавай і адказаў на сучасныя выклікі.

▫️Аўтарка і выкладчыца курсу — Паліна Прысмакова, доктарка адміністрацыйных навук, прафесарка кафедры грамадскай адміністрацыі (Атлантычны ўніверсітэт у Фларыдзе), сяброўка Альянсу беларускіх бізнес-лэдзі.

Падрабязней пра тое, як будзе праходзіць навучанне.
Для ўдзелу запоўніце анкету да 5 траўня.

Сябрам АВВА мы гатовыя выдаваць рэкамендацыйныя лісты для залічэння на праграму.
🔴 Маеце пытанні па вядзенні бізнесу за мяжой ці шукаеце падтрымку? Звяртайцеся ў АВВА!

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой створана менавіта бізнесоўцамі і для бізнесоўцаў. Гэта супольнасць сумленных беларусаў, дзе вы самі вырашаеце свой лёс, вылучаеце свае патрэбы і накірункі развіцця, а Асацыяцыя з'яўляецца вашым голасам і дапамогай. Мэта АВВА — развіццё моцнай сусветнай бізнес-дыяспары, падтрымка і ўзмацненне адзін аднаго.

Мы адкрыты да супрацы па ўсіх пытаннях, вы можаце звярнуцца ў Асацыяцыю па мэйлу info@abbabusiness.org, у Тэлеграм @ABBA_telegram, альбо напісаць асабіста борду і нашым прадстаўнікам і амбасадарам:

▫️Яўген Буры, прэзідэнт ABBA yauheni.bury@abbabusiness.org
▫️Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка АВВА marina.girin@abbabusiness.org
▫️Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў ЗША Ales.Alachnovic@abbabusiness.org
▫️Серж Наўродскі, віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў Літве, Латвіі і Эстоніі sierz.naurodski@abbabusiness.org
▫️Мікалай Мурзянкоў, дарадца і прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі mikalaj.murziankou@abbabusiness.org
▫️Віктар Шаўчук, амбасадар АВВА ў штаце Мінесота, ЗША victor.shevchuk@abbabusiness.org

⭐️ Цяпер мы будуем інстытут амбасадарства АВВА, у планах — стварэнне Рады экспертаў з беларускімі каранямі, куды змогуць далучыцца прафесіяналы з розных сфер.

Далучайцеся да АВВА, будзьце ў шэрагу найлепшых, актыўных і смелых бізнесоўцаў! Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢 Запрашаем на бізнес-вячэру ABBA ў Рызе!

Гэта сустрэча для беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц з Латвіі і іншых краінаў, якія хочуць пашырыць свае дзелавыя кантакты, даведацца пра новыя магчымасці, а таксама разам сфармуляваць пазіцыю вырашэння праблем беларускага бізнесу ў ЕЗ.

Супольна абмяркуем штодзённыя праблемы беларускага бізнесу ў Латвіі і стратэгічныя аспекты:

▪️Магчымасці пашырэння бізнесу на іншыя краіны.
▪️Патрэбы ў знешнім фінансаванні.
▪️Гранты на адукацыю ў ЕЗ.

Спецыяльная тэма: В2B Marketing Strategies. Удзельнік праграмы INSEAD Executive Education Раман Цімафееў падзеліцца ведамі пра сучасны В2В маркетынг ад найлепшай бізнес-вучэльні Еўропы INSEAD. Раман — сябра АВВА, уладальнік кампаніі ва Уроцлаве ў галіне медычнага і касметалагічнага абсталявання Lasera Plus.

👉 Рэгістрацыя на бізнес-вячэру.

28 траўня, 18:00-21:00. Cпасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.

⭐️ Нагадваем, што АВВА дапамагае бізнесоўцам праходзіць павышэнне кваліфікацыі: сябрам АВВА мы выдаем рэкамендацыйныя лісты для залічэння на адукацыйныя праграмы. Далучайцеся да АВВА, карыстайцеся лепшымі магчымасцямі для вашага бізнесу!

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
⚡️Бясплатныя кансультацыі па бізнес-пытаннях ад акрэдытаваных экспертаў! Зарэгіструйцеся, каб атрымаць кваліфікаваную дапамогу.

Мэта АВВА — перадаваць досвед экспертаў і найлепшыя практыкі для развіцця бізнесу з беларускімі каранямі за мяжой.

Мы прапануем кансультацыі па:

▪️Юрыдычных пытаннях, якія тычацца працы, рэлакацыі, адкрыцця і развіцця бізнесу за мяжой.
▪️Падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу.
▪️Кадравых і фінансавых пытаннях (працаўладкаванне, кадравае кіраванне, працоўныя ўзаемаадносіны і інш.).

Асноўныя тэмы зваротаў да нас, працэс кансультавання, водгукі і адказы на больш частыя пытанні глядзіце на нашых картках.

🔴 Каб запісацца на онлайн-кансультацыю, калі ласка, запоўніце форму і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў.

Плануйце працу за мяжой і запуск сваёй справы з падтрымкай АВВА! Далучайцеся да Асацыяцыі, каб мець доступ да лепшых магчымасцяў і сталую падтрымку вашага бізнесу.

Засталіся пытанні — звяртайцеся да нас: +48797002890|@ABBA_telegram|info@abbabusiness.org

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ А вы ўжо падалі заяўку на конкурс беларускіх бізнесаў за мяжой III Free Belarus Business Award? Застаўся месяц — не прапусціце магчымасць выйграць грашовы прыз!

У гэты раз міжнароднае журы абярэ 3 пераможцы ў намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі — намінацыя закліканая адзначыць жанчын-лідарак, чые прадпрымальніцкія дасягненні і ўнёсак у бізнэс-супольнасць заслугоўваюць прызнання. Узнагарода падкрэсліць як асабісты поспех беларусак, так і ўнёсак у развіццё кампаній, якімі яны кіруюць, а таксама ў кіраванне бізнэс-працэсамі і стратэгічнымі аспектамі дзейнасці.
▫️Арт-бізнес — намінацыя заклікана адзначыць прадпрымальнікаў і кампаніі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы культуры і забаваў ці задзейнічаюць якія-небудзь віды мастацтва і творчасці ў сваёй прафесійнай, камерцыйнай дзейнасці.
▫️Эка-бізнес — намінацыя заклікана адзначыць прадпрыемствы і прадпрымальнікаў, чыя дзейнасць арыентавана на садзейнічанне экалагічнай устойлівасці і ахове навакольнага асяроддзя. Гэта прадпрыемствы, якія імкнуцца не толькі да фінансавага поспеху, але і да выканання прынцыпаў экалагічнай адказнасці ў сваёй дзейнасці.

Падрабязней пра намінацыі і крытэры ацэньвання глядзіце на сайце.

👉 Дасылайце заяўкі
на ўдзел у III Free Belarus Business Award да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі заяўку з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.

За ходам конкурсу сачыце ў: Instagram/ Facebook.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🫶 Час на добрыя справы: падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

З нагоды Міжнароднага дня дзяцей праходзіць збор сродкаў для беларускіх дзетак, сем'і якіх сутыкаюцца з выклікамі і цяжкасцямі.

Сабраныя грошы пойдуць на:

▫️Экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры.
▫️Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.
▫️Спартовыя секцыі і рыштунак для гульняў.

€12 350 з запланаваных €20 000 ужо сабрана. Дзякуй вам за салідарнасць!

👉 Далучайцеся да збору! Хай кожны маленькі беларус і беларуска адчуюць радасць шчаслівага і бяспечнага дзяцінства.

Увага! Не выкарыстоўвайце BY/RU метады аплаты.

Падвядзенне вынікаў збору пройдзе ў Вільні 1 чэрвеня.

Акцыя арганізаваная:
BYSOL, Краіна для Жыцця, By_Help, Dissidentby, АВВА.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💶15 000 для беларускіх бізнесаў: падавайце заяўкі на конкурс III Free Belrus Business Award!

☝️Генеральны дырэктар кампаніі LASERA PLUS Раман Цімафееў звяртаецца да патэнцыйных удзельнікаў і будучых пераможцаў прэміі. У папярэднім конкурсе, II Free Belrus Business Award у 2023 годзе, LASERA PLUS перамагла ў намінацыі "Найлепшы бізнес году". Як далей развіваецца бізнес вы можаце сачыць на старонцы кампаніі. Інфармацыя пра ўсіх пераможцаў II FBBA знаходзіцца па тэгу #FBBA_winners.

🔽Як узяць удзел конкурсе:

▫️Азнаёміцца з умовамі і крытэрамі ацэньвання намінацый.
▫️Даслаць заяўку да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі анкету з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.

За ходам конкурсу сачыце ў канале @freebelarusbusinessaward, а таксама ў: Instagram/ Facebook.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢 Запрашаем сяброў АВВА на нэтворкінг-сустрэчу ў Варшаве!

У праграме:

▫️Speed Networking: вы пашырыце сваё прафесійнае кола з дапамогай інструменту хуткіх знаёмстваў, распавядзеце пра вашыя запыты і прапановы па супрацы.
▫️Воркшоп па тайм-менедженце.
▫️Прэзентацыя эксклюзіўнай прапановы для сяброў ABBA па рэкламе і павышэнню пазнавальнасці бізнесу.
▫️Нэтворкінг-сесія.

Спецыяльная тэма: "Тайм-менеджмент для сучаснага бізнесоўцы, законы захавання энергіі для падтрымкі эфектыўнасці". У межах тэмы разгледзім пытанні:
▫️На што павінен звяртаць увагу сучасны прадпрымальнік для развіцця бізнесу.
▫️Новыя абавязковыя навыкі СЕО ў сучасным свеце.
▫️Як арганізаваць шматзадачнасць і не згубіцца ў хаосе.
▫️Парады па хакінгу сваёй энергіі і прадуктыўнасці.

Спікерка: Надзя Дамкоўская, ментарка fem-founded бізнесаў, CEO welltech праектаў, заснавальніца НКА фонду дапамогі ментальнаму здароўю WEMAYHELP, мае 13-гадовы досвед у пабудове праектаў і 8-гадовы — у маркетынгу.

25 траўня, пачатак у 11:00, працягласць сустрэчы да 2 гадзін.

✔️Калі ласка, зарэгіструйцеся на ўдзел па спасылцы на вашых мэйлах да 23 траўня. Каб забяспечыць прыватнасць і камфорт для ўсіх удзельнікаў, сустрэча будзе непублічнай.

Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, падтрымка нацыянальнай бізнес-дыяспары, кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і давер па ўсім свеце.

Маеце пытанні? Звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org. Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
⭐️ SAVE THE DATE! Далучайцеся да ABBA White Dress Event!

1 чэрвеня, Міжнародны дзень дзяцей, Вільня: падводзім вынікі дабрачыннага збору для дзетак палітвязней, абмяркоўваем важныя аспекты жыцця беларускіх дзяцей у Літве, знаёмімся і дзелімся досведам.

Тэма івэнту: "Беларускія дззеці ў Літве: пытанні, досвед і абмеркаванні па тэме адукацыі і медыцынскім пасугам".

Для каго: беларускія і небеларускія бізнесоўцы і бізнес-лэдзі.
✔️Удзел магчымы за мінімальны данат 30EUR на патрэбы дзяцей беларускіх палітзняволеных. Пры рэгістрацыі, калі ласка, далучыце скан пацверджання аплаты для збору або зрабіце ахвяраванне на ўваходзе.

У праграме:
▫️Падводзім вынікі дабрачыннага збору для дзяцей палітзняволеных у Беларусі.
▫️Размаўляем пра адукацыю і медычную апеку дзяцей у Літве.
▫️Задаем юрысту пытанні аб правах дзяцей, прадстаўнікоў/прадстаўніц бацькоўскага камітэту беларускай гімназіі ім.Скарыны ў Вільні.
▫️Размаўляем з прадстаўнікамі/прадстаўніцамі муніцыпалітэту Вільні, адказнымі за адукацыю.
▫️Кірмаш прадуктаў і паслуг для дзяцей.

☀️ Субота, 1 чэрвеня, 16:00-18:00, Вільня. Дакладнае месца правядзення вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.
Дрэс-код #WhiteDressEvent: вопратка белага колеру.

✔️Рэгіструйцеся па спасылцы.

Падтрымайце дабрачынны сбор на дзяцей беларускіх палітзнаволеных! Акцыя арганізаваная: BYSOL, Краіна для Жыцця, By_Help, Dissidentby, АВВА.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Ці былі ў вас праблемы з легалізацыяй на тэрыторыі Іспаніі?

🔴 Ці сутыкаліся вы з дыскрымінацыяй, наўпрост ці ўскосна звязанай з вашым беларускім грамадзянствам?

Гэтыя і іншыя праблемы вы можаце акрэсліць у нашым апытанні. Мы падрыхтавалі спецыяльную анкету для беларускіх бізнесоўцаў Іспаніі і тых, хто плануе там пачаць сваю справу.

👉 Калі ласка, запоўніце анкету, каб мы маглі зразумець, колькі беларускага бізнесу працуе ці збіраецца адчыніцца ў Іспаніі, з якімі асноўнымі перашкодамі вы сутыкаецеся, і які фармат супольнай працы вам найбольш пасуе. Гэта дапаможа нам зразумець, у якіх накірунках праца па дапамозе беларускаму бізнесу ў гэтай краіне, будзе найбольш карыснай і эфектыўнай.

Запаўненне анкеты зойме 10-15 хвілінаў. Мы не збіраем вашыя персанальныя дадзеныя, усе адказы ананімныя і будуць выкарыстаныя выключна для ўнутраных інфармацыйных мэтаў АВВА.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Запрашаем беларускіх бізнесоўцаў і экспертаў да кантакту і супрацы.

Зараз прэзідэнт АВВА Яўген Буры знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі і дасягненнямі за некалькі тыдняў паездкі:

"Столькі нэтворкінгу, столькі новых знаёмстваў з супер-прафесійнымі, дасведчанымі і паспяховымі бізнесоўцамі я не атрымліваў ніколі. Гэта велізарны і вельмі карысны досвед, які спатрэбіцца не толькі мне, але і сябрам, камандзе АВВА, а калісьці — і Вольнай Беларусі. Я атрымаў магчымасць доўгі час знаходзіцца побач з моцнымі бізнесменамі, натхняцца імі, атрымліваць інсайты, пазнаваць і лепш разумець праблемы і перавагі бізнесу ў ЗША. Цяпер у мяне (а значыць і ў АВВА) велізарная колькасць новых кантактаў, аднадумцаў і людзей, гатовых укладаць свой час, досвед і рэсурсы ў нашу агульную справу, суправаджаць працэсы, быць ментарамі і інвестарамі".

Будзем ўдзячныя за вашыя ідэі і прапановы па наступных, ужо рэалізуемых АВВА напрамках:

▪️VII беларускі бізнес форум АВВА ў Еўразвязе (Варшава, 20 верасня).
▪️АВВА форум у Крэмніевай даліне (сакавік 2025).
▪️Экспертная Рада АВВА.
▪️Развіццё сеткі Амбасадараў АВВА.
▪️Адукацыйныя магчымасці для беларускага бізнесу, у тым ліку ў ЗША.
▪️Крэдытны саюз для беларускага бізнесу ў ЗША.
▪️Палітычны прытулак для сяброў АВВА ў ЗША.
▪️Аўтаматызацыя, ШІ ў бізнес-працэсах.

Яўген Буры будзе знаходзіцца ў Каліфорніі яшчэ некалькі тыдняў. Таксама ў сэрцы Крэмніевай даліны, у горадзе Санта-Клара, месціцца прадстаўніцтва АВВА (Santa Clara Square Offices, 2445 Augustine Dr Santa Clara, CA 95054). Запрашаем да кантакту:

▫️Яўген Буры, прэзідэнт ABBA yauheni.bury@abbabusiness.org |+1 408 5934638.
▫️Мікалай Мурзянкоў, дарадца і прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі, mikalaj.murziankou@abbabusiness.org.
▫️Афіцыйныя кантакты Асацыяцыі: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.

Далучайцеся да АВВА! Мы працуем, каб ваш бізнес развіваўся і станавіўся яшчэ больш паспяховым.

#ABBA_USA #ABBA_members
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Сябры! Сёння, у дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, заклікаем падтрымаць дабрачынны збор для дзяцей, чые бацькі знаходзяцца за кратамі.

Грошы пойдуць на:

▫️Экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры.
▫️Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.
▫️Спартовыя секцыі і рыштунак для гульняў.

Ужо сабрана €16 450 з €25 000, 160 дзетак з 200 дакладна атрымаюць дапамогу. Давайце зробім так, каб кожны маленькі беларус і беларуска адчулі радасць шчаслівага і бяспечнага дзяцінства!

Заданаціць.

⭐️ Падвядзенне вынікаў збору пройдзе ў межах бізнес-мерапрыемства #WhiteDressEvent у Вільні 1 чэрвеня. Запрашаем!

У праграме:

▫️Размаўляем пра адукацыю і медычную апеку дзяцей у Літве.
▫️Задаем юрысту пытанні аб правах дзяцей, прадстаўнікоў/прадстаўніц бацькоўскага камітэту беларускай гімназіі ім.Скарыны ў Вільні.
▫️Размаўляем з прадстаўнікамі/прадстаўніцамі муніцыпалітэту Вільні, адказнымі за адукацыю.
▫️Кірмаш прадуктаў і паслуг для дзяцей.
▫️Нэтворкінг, добрыя фота, пазітыўная энергія!

Падрабязнасці.

✔️Рэгіструйцеся па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Абвяшчаем конкурс на найлепшы мерч для Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой!

Мы запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі.

Удзел у Конкурсе адкрыты для фізічных асоб, прадпрымальнікаў і арганізацый (юрыдычныя асобы і ІП), зарэгістраваных за мяжой Беларусі і Расеі. Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы. З рэгламентам конкурсу і крытэрамі ацэнкі заявак можна азнаёміцца па спасылцы.

⭐️Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 500 еўра.

Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня.

Падзяліцеся гэтай навіной з сябрамі і знаёмымі, якім цікавы ўдзел у конкурсе!

Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас на мэйл info@abbabusiness.org
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM