ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.58K subscribers
752 photos
93 videos
4 files
589 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
🔻АВВА правяла шэраг афіцыйных прадстаўнічых сустрэч і нефармальных візітаў у Вашынгтоне.

Мы сустрэліся з арганізацыямі і ўрадавымі структурамі ЗША, завіталі да нашых партнёраў: у офіс Праграмы развіцця камерцыйнага права (CLDP) Дэпартаменту Гандлю ЗША, Цэнтр міжнароднага прыватнага прадпрымальніцтва (CIPE) і інш.

▫️Не толькі прадстаўнікі Асацыяцыі, але і сябры АВВА сустракаюцца і маюць магчымасць размаўляць як партнёры з арганізацыямі, бізнес-асацыяцыямі і тымі ініцыятывамі, якія цікавяць менавіта іх. На такіх сустрэчах яны могуць вырашыць індывідуальныя пытанні і атрымаць новыя кантакты для развіцця сваёй справы.

Нашыя суразмоўцы і партнёры вельмі добра ацэньваюць дзейнасць асацыяцыі і гатовы падтрымліваць нас. Супраца АВВА і ўрадавых структур ЗША — гэта крок да стварэння крывяноснай сістэмы здаровай эканомікі Беларусі.

🙌 Далучайцеся да АВВА, каб атрымаць падтрымку і лепшыя магчымасці для вашага бізнесу. Падрабязна пра тарыфныя планы для сяброў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой глядзіце тут.

Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.

#ABBA_USA
📢 Далучайцеся да даследавання стану бізнесу з беларускімі каранямі ў Еўразвязе!

Маніторынг праводзіць ABBA разам з партнёрамі, цэнтрам сацыяльных і эканамічных даследаванняў CASE і Цэнтрам Новых Ідэй, пры падтрымцы Еўрамейскай Камісіі. Мы збіраем дадзеныя аб стане бізнесу і патрэбах беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц, якія працуюць у краінах Еўразвязу. Вынікі даследавання будуць выкарыстаныя пры распрацоўцы рэкамендацый для інстытутаў, якія вызначаюць умовы вядзення бізнесу мігрантамі з Беларусі.

👉 Анкета патрабуе не больш 15 хвілін, а запоўніць яе магчыма онлайн і ананімна ў любы зручны вам час.

🔴Бонусы ўдзелу ў даследаванні:

▫️Сярод усіх удзельнікаў апытання будзе разыграны 1 бясплатны гадавы сяброўскі ўнёсак плана Пашыраны (А++).

▫️Усе, хто прымаў удзел у апытанні, атрымаюць зніжку 10% на гадавы сяброўскі ўнёсак для свайго бізнесу ў ABBA. Каб атрымаць зніжку, у апошнім пытанні анкеты пакіньце каментар: #ABBA_10 і e-mail для сувязі.

🙌 Перашліце гэты пост вашым партнёрам і знаёмым прадпрымальнікам. Чым больш анкетаў мы атрымаем, тым аб'ектыўней і якасней будуць вынікі маніторынгу. Разам спрыяем паляпшэнню ўмоваў для беларускага прадпрымальніцтва ў краінах ЕЗ!

Вынікі мінулага даследавання тут. Усё пра даследаванні беларускага бізнесу за мяжой па тэгу #ABBA_маніторынг.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Нэтворкінг-сустрэча ў Вільні па тэме "Памылкі пры атрыманні і падаўжэнні ВНЖ у Літве" ужо 9 сакавіка. Далучайцеся!

У праграме:

▫️Парады, як пазбегнуць памылак пры легалізацыі сябе і працаўнікоў у Літве.
▫️Супольная распрацоўка стратэгіі камунікацыі з уладамі Літвы па пытаннях легалізацыі.
▫️Магчымасць прэзентаваць свой бізнес, падзяліцца вашымі выклікамі, праблемамі і ідэямі.
▫️Нэтворкінг: карысныя кантакты для вашай прафесійнай дзейнасці.
▫️Навіны ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой і анонс нашых бліжэйшых падзеяў.

Спецыяльны госць: Марыя Колесава-Гудзіліна, вядомая беларуская адвакатка, прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы

9 сакавіка, 14:00-18:00
📍 Вільня (удзельнікі атрымаюць дакладны адрас перад мерапрыемствам).

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Спадзяюся, многія з вас задумваюцца пра новыя шляхі супрацы і прасоўвання да мэты ўсталявання дэмакратыі ў Беларусі. Мы будзем вашымі партнёрамі ў гэтай справе".

Крыстафер Сміт, намеснік памочніка дзяржсакратара па Усходняй Еўропе, палітыцы і рэгіянальных пытаннях у Бюро па справах Еўропы і Еўразіі, выступіў 1 сакавіка на адкрыцці I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне.

"Мы будзем працягваць нашую супрацу ў такіх сферах, як падтрымка дэмакратычных рэформаў, змаганне за правы чалавека і свабоду ўсіх палітзняволеных, абарона беларускага суверэнітэту, культуры, мовы і ідэнтычнасці. Мы працягваем дыялог у гэтых накірунках з беларускімі прадпрымальнікамі і я спадзяюся, што гэты форум паслужыць пляцоўкай для распрацоўкі некаторых пэўных крокаў наперад".

▶️ Прамову цалкам глядзіце на нашым канале.

🙌 Дзякуем прадстаўнікам урадавых структур ЗША, нашым партнёрам і сябрам за супольнае годнае правядзенне I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, а таксама за падтрымку Асацыяцыі ў развіцці моцнай беларускай бізнес-дыяспары свету.

Разам да мэты "Ганарымся быць беларускім бізнесам!"
.

#ForumWashington арганізаваны ABBA пры падтрымцы Дэпартаменту Гандлю ЗША.
У Вашынгтоне беларусы правялі свой Беларускі бізнес-форум. На які сабралі не толькі прадстаўнікоў беларускага бізнеса ў ЗША і Канадзе, але і з іншых куткоў планеты. Дый не толькі бізнеса. Дый не толькі беларусаў сабралі. Бо гасцямі і спікерамі форума сталі прадстаўнікі розных фінансавых і дзяржаўных структур ЗША.

Чым адметны Форум у Вашынгтоне і чаму менавіта ў ЗША вырашылі ладзіць такое мерапрыемства? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказваюць віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын і старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка: https://youtu.be/KlxczqDuW9c
🔥 9 сакавіка ў добрай святочнай атмасферы адзначаем Міжнародны жаночы дзень!

Паспяховыя беларускі і беларусы, прадпрымальніцы і крэатаркі, сяброўкі Альянсу беларускіх бізнес-лэдзі, сустракаюцца на івэнце Spring Networking Business Ladies у Варшаве. Бізнес-лэдзі падзеляцца сваімі натхняльнымі гісторыямі, разам мы падыскутуем на наступныя тэмы:

▫️Роля паспяховых жанчын-лідарак у стварэнні пазітыўнага сацыяльнага ўплыву праз свой бізнес.
▫️Як жанчыны-лідаркі ў бізнесе могуць натхняць і матываваць іншых на дасягненне поспеху і актыўны ўдзел у сацыяльным жыцці?
▫️Паспяховыя прыклады жаночага прадпрымальніцтва, якія спрыяюць паляпшэнню грамадскага дабрабыту і фармаванню больш за справядлівага і ўстойлівага грамадства.
▫️Як жанчыны-лідаркі інтэгруюць этычныя прынцыпы і сацыяльную адказнасць у стратэгію свайго бізнесу?

Мадэратар дыскусіі: вядомы беларускі журналіст, псіхолаг, філолаг і грамадскі дзеяч, Сяргей Падсасонны.

Таксама выступяць:
▫️Паліна Прысмакова, доктарка, прафесарка і выкладчыца менеджменту Атлантычнага Універсітэта Флорыды, з тэмай "Жаночая версія лідарства".
▫️Віялета Нікіцік, псіхолаг, лектар, групавы тэрапеўт, з тэмай "Чаму бізнесоўцам варта звяртацца да псіхолагаў?".
▫️Воля Шніп, таленавітая беларуская вакалістка, з гуртом OliA Shnip Band.

❤️ Падчас івэнту мы адзначым завяршэнне дабрачыннай акцыі @bysol і АВВА у падтрымку палітзняволеных беларусак. Амаль €12 000 мы з вамі сабралі для жанчын за кратамі. Не спыняемся!

▫️Запрашэнне для сяброў АВВА на Spring Networking Business Ladies на вашых электронных скрынях. Калі вы не з'яўляецеся сябрам Асацыяцыі, але хочаце далучыцца да івэнту, звяртайцеся: marina.girin@abbabusiness.org | @Marina_Girin

#AllianceBBLadies фінансуецца Еўразвязам #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
"Ёсць шмат рэчаў у нашым жыцці, якія мы не ў стане змяніць. Але ў нас ёсць шмат сілаў і магчымасцяў, каб зрабіць штосьці нават у вельмі складаных умовах".

Кіраўнік Фонду Салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак выступіў з натхняльнай прамовай на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне.

▫️"Вы можаце быць самі па сабе ў сваёй барацьбе, але таксама вы можаце скааперавацца. Мы ідзем па шляху супрацы. І менавіта таму я тут, бо мы супрацоўнічаем з АВВА. Для мяне вельмі важна быць у партнёрстве з арганізацыяй, якая займаецца практычнымі дзеяннямі [...] Шукайце сваіх партнёраў для вашых ініцыятываў, шукайце натхненне ў іншых людзях!".

Прамову з #ForumWashington глядзіце на нашым ют'юб-канале.

🙌 Ганарымся супрацай з @bysol!

Больш за €12 000 сабрана на падтрымку палітзняволеных беларусак з нагоды Міжнароднага жаночага дня. Сёння ў Варшаве на Spring Networking Business Ladies мы адзначым завяршэнне дабрачыннай акцыі, а таксама павіншуем нашых гасцей, былых палітзняволеных.

Разам працуем на карысць беларусаў і будучыні вольнай Беларусі!
📢 I Беларускi бізнес-форум у Вашынгтоне — практычныя вынiкi!

Запрашаем на размову з удзельнiкамi i арганiзатарамi форуму. Бiзнесоўцы i прадстаўнікі дыяспары ЗША падзеляцца з вамі ўражаннямі ад падзеі, распавядуць, якiя вынікі яны атрымалі ад удзелу ў форуме, у вас таксама будзе магчымасць задаць пытанні падчас стрыму.

👉 Далучайцеся па спасылцы, будзе цікава!

11 сакавiка,
03:00 CET, 10 pm — New York


Каб не прапусцiць, падпiсвайцеся на Youtube-канал Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы (АВА) i цiснiце званочак 🔔

🔻Вядоўцы стрыму:
▫️Мікалай Мурзянкоў, бізнесовец, дарадца i прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі.
▫️Надзея Нортан, актывістка беларускай дыяспары ў ЗША, (ABA, Сан Францыска).

🔻Суразмоўцы:
▫️Сяргей Вакульчык, кiраўнік Moulding Base (Сакрамэнта, Каліфорнія).
▫️Віктар Шаўчук, уладальнiк MGM Wine & Spirits, сябра АВВА (Мінеапаліс, Мінесота).
▫️Раман Стэфановіч, адвакат, дырэктар нон-профiт арганiзацыi US HELPS CASE, сябра АВВА (Бэй Эрыя, Каліфорнія).

Разам працуем на карысць беларусаў і будучыні вольнай Беларусі!
⚡️SAVE THE DATE!

9 красавіка 2024 году адбудзецца III Беларускі бізнес-форум у Вільні — ключавая падзея АВВА ў Літве ў 2024 годзе. Далучайцеся
!

Форум — гэта прастора для размоваў з уладамі, наладжвання партнёрскіх адносінаў, прамоцыі вашых бізнесаў і ініцыятываў. Мы вельмі чакаем удзелу не толькі беларускіх бізнесоўцаў з краін Балтыі, але і бізнесоўцаў з іншых краін Еўразвязу і ЗША.

У праграме:

▪️Размаўляем пра праблемы з атрыманнем літоўскага ВНЖ з уладамі Літвы (чакаецца ўдзел кіраўніцтва Дэпартманету па міграцыі, літоўскіх парламентарыяў і прадстаўнікоў міністэрстваў).
▪️Бізнес-панэлі з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі бізнес-асацыяцыяў Літвы.
▪️Фінансавыя магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Літве ад экспертаў і прадстаўнікоў літоўскіх банкаў.
▪️Нэтворкінг і супольныя дыскусіі.

⭐️ У межах форуму адбудзецца сустрэча сяброў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой з кіраўніцтвам АВВА для вызначэння прыярытэтаў дзейнасці ў краінах Балтыі на бліжэйшы год!

9 красавіка
📍Вільня, канферэнц-зала гатэля Marriott Vilnius (Rinktinės g: 3, Vilnius).

Рэгіструйцеся на ўдзел па спасылцы.

#BusinessForumVilnius ладзіцца сумесна з Канфедэрацыяй працадаўцаў Літвы, пры падтрымцы Еўракамісіі, Three Seas Summit and Business Forum in Vilnius, Commercial Law Development Program of the US Department of Commerce.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎆 Нацыянальны гімн ЗША і духоўны гімн Беларусі "Магутны Божа" прагучалі на пляцоўцы National Press Club у Вашынгтоне.

1 сакавіка I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне быў урачыста адкрыты выкананнем гэтых двух выбітных твораў:

▫️Упершыню на такім высокім узроўні ў ЗША прагучаў адзін з самых вядомых гімнаў Беларусі "Магутны Божа" у выкананні беларускага опернага спевака Іллі Сільчукова.

▫️Гімн Злучаных Штатаў "The Star-Spangled Banner" праспявала Вольга Казак, дасведчаная спецыялістка ў галіне карпаратыўнай палітыкі кіравання і этыкі, актывістка беларускай дыяспары.

Як гэта было — глядзіце на нашым ют'юб-канале.

#ForumWashington арганізаваны ABBA пры падтрымцы Дэпартаменту Гандлю ЗША.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ "Бізнес — заўсёды больш, чым грошы. Калі вам патрэбныя толькі грошы — рабіце нешта іншае".

Уладзімір Грыгорык — бізнесовец, заснавальнік і кіраўнік GVA Lighting, мецэнат, сябра Згуртавання беларусаў Канады, актыўны грамадскі дзеяч, выступіў з натхняльнай прамовай на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне.

▫️Па меркаванні Уладзіміра, бізнес мае светлы і цёмны бок. Кіраўнікі і ўладальнікі бізнесаў маюць раскошу быць незалежнымі, не справаздачыцца перад іншымі. Маюць шанец самарэалізавацца і зрабіць свой унёсак у паляпшэнне грамадства. Фінансавая бяспека дае магчымасць пабудаваць будучыню для сябе і сваёй сям'і, пакінуць спадчыну і быць шчодрым.

▪️Але ёсць і цёмны бок. Які? Глядзіце ў прамове Уладзіміра Грыгорыка з #ForumWashington на нашым ют'юб-канале (з беларускімі субтытрамі). Пішыце ў каментарах, ці згодныя вы са спікерам.

🙌 Шчыра дзякуем Уладзіміру за актыўны ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне!
🙌 "Давайце яднацца не з-за страху, але з прычыны агульнага бачання таго, што мы можам зрабіць, чаго дасягнуць".

Антон Бялянскі — генеральны дырэктар кампаніі Crockets (ЗША), якая спецыялізуецца на тэлекамунікацыях, сябра праўлення Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы (АВА), выступіў у блоку "Натхняльныя прамовы. Гісторыі поспеху ад беларускіх эмігрантаў" на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне.

Антон распавёў пра свой шлях ад тэхніка на тэлевышцы да кіраўніка бізнесу, а таксама падкрэсліў важнасць падтрымкі супольнасці, асабліва ў коле беларускіх бізнесоўцаў за межамі радзімы.

▫️"Цяпер, калі я азіраюся назад, я бачу ўласную гісторыю ва ўсіх беларусах. Цяжкія часы, з якімі мы сутыкнуліся, пераадоленыя перашкоды і перамогі, якія мы святкуем — гэта тычыцца нас усіх разам. [...] Тут у ЗША мы не проста выжываем. Мы — стваральнікі, інаватары і будаўнікі. Разам мы маем моц падтрымліваць нашу супольнасць, інвеставаць у агульную будучыню і быць упэўненымі, што нашыя каштоўнасці свабоды і дэмакратыі захаваюцца".

▶️ Цалкам прамову Антона Бялянскага глядзіце на нашым ют'юб-канале (з беларускімі субтытрамі).

#ForumWashington арганізаваны ABBA пры падтрымцы Дэпартаменту Гандлю ЗША.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥"Месца, дзе ідэі сустракаюць грошы!".

Вынікі і ўражанні ад I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, меркаванні ўдзельнікаў і арганізатараў — глядзіце стрым на ют'юб-канале АВВА.

На #ForumWashington у беларусаў была магчымасць даведацца, як паспяховыя бізнесоўцы з беларускімі каранямі праходзілі свой шлях за мяжой і канкрэтна ў ЗША, падняць пытанні легалізацыі, атрымаць стос кантактаў для супрацы, дамовіцца аб сустрэчах і будучых партнёрствах.

Сваімі ўражаннямі ад удзелу падзяліліся:
▫️Мікалай Мурзянкоў, бізнесовец, дарадца i прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі.
▫️Віктар Шаўчук, уладальнiк MGM Wine & Spirits (Мінеапаліс, Мінесота), сябра АВВА.
▫️Сяргей Вакульчык, кiраўнік Moulding Base (Сакрамэнта, Каліфорнія), сябра АВВА.
▫️Раман Стэфановіч, адвакат, дырэктар нон-профiт арганiзацыi US HELPS CASE, сябра АВВА (Бэй Эрыя, Каліфорнія).
▫️Надзея Нортан, актывістка беларускай дыяспары ў ЗША (Сан Францыска).

⚡️Пашырайце свае магчымасці разам з АВВА! Запрашаем да ўдзелу ў нашых форумах: бліжэйшая буйная бізнес-падзея для беларускай супольнасці — III Беларускі бізнес-форум у Вільні 9 сакавіка. Рэгіструйцеся па спасылцы.
🔥 Да АВВА далучыўся вядомы беларускі бізнесовец Уладзімір Грыгорык!

Уладзімір — заснавальнік і кіраўнік GVA Lighting (Канада), мецэнат, сябра Згуртавання беларусаў Канады, актыўны грамадскі дзеяч. Яго кампанія займаецца праектаваннем і вытворчасцю спецыялізаваных архітэктурных светлавых сістэм для буйнамаштабных інфраструктурных праектаў, ад хмарачосаў і мастоў да аэрапортаў і стадыёнаў. GVA Lighting наймае каля 150 супрацоўнікаў і мае офісы ў Таронта, Лондане і Дубаі, сёлета плануе адкрыць офіс у Нью-Ёрку. Прыклады майстэрства святлатэхнікі GVA Lighting уключаюць падсвятленне моста Tower Bridge у Лондане, вежаў Address Fountain View у Дубаі, новай штаб-кватэры банку JPMC у Нью-Ёрку і інш.

Усім дзеючым і будучым кіраўнікам бізнесаў раім паглядзець натхняльную прамову Уладзіміра з #ForumWashington.

🔴 Далучайцеся да АВВА! На сёння Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой — гэта 112 афіцыйна прынятых сяброў з 11 краін свету. З намі — выбітныя бізнесоўцы з беларускімі каранямі. Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!

#ABBA_members

Маеце пытанні? Звяртайцеся да нас: +48797002890|@ABBA_telegram|info@abbabusiness.org
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Мая прамова і надзея сёння ў тым, што я магу натхніць кагосьці зрабіць першы крок, не баяцца. Бо вы баіцеся толькі да першага кроку, а потым гэта ўсё ўжо проста працэс".

Віктар Шаўчук, бізнесовец з беларускімі каранямі, уладальнік і генеральны дырэктар MGM Wine & Spirits (Мінеапаліс, Мінесота, ЗША), сябра Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, выступіў з натхняльнай прамовай падчас I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне.

▫️Бізнесовец падзяліўся сваёй гісторыяй пераезду ў ЗША і тым, як ён прыйшоў да адкрыцця свайго бізнесу. Паказальна, што не апошнюю ролю ў тым, каб зрабіць першы крок, адыграла не толькі падтрымка бізнесу з боку фінансавых структураў ЗША, але і сапраўднае сяброўства.

Гісторыю Віктара глядзіце на нашым ют'юб-канале. А ў гэтым плэйлісце дасяжныя ўсе матэрыялы ад спікераў #ForumWashington.

⭐️ Запрашаем да ўдзелу ў форумах АВВА: бліжэйшая буйная бізнес-падзея для беларускай супольнасці замежжа — III Беларускі бізнес-форум у Вільні 9 сакавіка. Рэгіструйцеся па спасылцы.
⚡️9 красавіка адбудзецца III Беларускі бізнес-форум у Вільні — ключавая падзея АВВА ў Літве ў 2024 годзе. Далучайцеся!

У праграме:

▪️Размаўляем пра праблемы з атрыманнем літоўскага ВНЖ з уладамі Літвы (чакаецца ўдзел кіраўніцтва Дэпартманету па міграцыі, літоўскіх парламентарыяў і прадстаўнікоў міністэрстваў).
▪️Бізнес-панэлі з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі бізнес-асацыяцыяў Літвы.
▪️Фінансавыя магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Літве ад экспертаў і прадстаўнікоў літоўскіх банкаў.
▪️Нэтворкінг і супольныя дыскусіі, магчымасць камунікацыі з прадстаўнікамі літоўскіх афіцыйных органаў і бізнес-асацыяцыяў.

Дыскусійныя бізнес-панэлі па пытаннях:

▪️Ці ёсць месца для Беларусі ў рэгіянальнай гандлёвай і дзелавой супольнасці, і якія дэмакратычныя перадумовы для гэтага? Беларусь не з'яўляецца чальцом СГА і выключана з глабальных ланцугоў стварэння коштаў і рэгіянальнай эканамічнай супрацы. Ці можна гэта змяніць і як? Ці бачаць краіны ЕЗ Беларусь як рэгіянальнага эканамічнага партнёра пры дэмакратычных зменах у краіне?

▪️Бізнес-міграцыя беларусаў у Літву: бягучае становішча і перспектывы. У Літве жыве больш за 70 000 беларусаў, але літоўскія ўлады сцвярджаюць, што нацыянальныя пытанні бяспекі маюць першаснае значэнне. Як гэта ўплывае на беларускі бізнес у Літве? Якія змены чакаюцца ў бліжэйшай будучыні?

▪️Фінансавыя магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Літве. Якія магчымасці і абмежаванні існуюць для бізнесу з беларускімі акцыянерамі ў Літве? Як палепшыць доступ да фінансавання? Як дасягнуць літоўскага і балтыйскага рынкаў?

9 красавіка
📍Канферэнц-зала гатэля Marriott Vilnius (Rinktinės g: 3, Vilnius).
Мовы івэнту: ангельская, беларуская, літоўская (сінхронны пераклад).

👉 Рэгіструйцеся на ўдзел па спасылцы.

Прыходзьце на #BusinessForumVilnius разам са сваімі калегамі і партнёрамі!
🔻"Нам патрэбна закласці моцны маральны падмурак нашых працоўных і палітычных каштоўнасцяў".

Мікалай Мурзянкоў, вядомы беларускі бізнесовец, заснавальнік і дырэктар кампаніі Iomico, сябра і дарадца АВВА, прадстаўнік Асацыяцыі ў Каліфорніі, выступіў з натхняльнай прамовай на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне.

Мікалай быў рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій, а ў 2020-м годзе з'ехаў з Беларусі праз пераслед. Ён рэлакаваў сваю дзейнасць і вялікую сям'ю ў ЗША, дзе дапамагае стварэнню беларускай бізнес-супольнасці.

▫️Бізнесовец падзяліўся гісторыяй поспеху свайго бізнесу ў ЗША і распавёў, як у гэтым яму дапамагае вера.

"Любоў — гэта не слабасць, не пасіўны стан, наадварот, гэта адзін з самых моцных стратэгічных інструментаў у бізнесе, палітыцы і ва ўсім сусвеце. Гэта стратэгічная зброя, якая знішчае варожасць і зло, усталёўвае мір, заможнасць, дабрабыт і дастатак ва ўсіх сферах жыцця".

Цалкам прамову Мікалая Мурзянкова з #ForumWashington глядзіце на нашым ют'юб-канале.
"Мы верым у патэнцыял беларусаў і будзем стаяць на вашым баку ў гэтыя цяжкія часы, працаваць разам на лепшую будучыню, будаваць крытычна важную эканамічную экасістэму".

Амбасадор Эрын МакКі, памочніца адміністратара ў Бюро Еўропы і Еўразіі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), выступіла на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне з прамовай, поўнай падтрымкі і салідарнасці з беларусамі, і падкрэсліла важнасць развіцця прыватнага бізнесу ў пабудове дэмакратыі.

"Жывая рынкавая эканоміка — гэта надзейная прыкмета дэмакратыі і няма лепшага спосабу паказаць, што дэмакратыя працуе, як свабода зарабляць і мець магчымасць абіраць, з кім і як ты будзеш весці бізнес. [...] Беларусы прадэманстравалі, што яны хочуць больш моцнага рынку, які будзе арыентавацца на прыватны сектар".

🙌 Шчыра дзякуем прадстаўнікам урадавых структур ЗША за актыўны ўдзел у #ForumWashington, а таксама за падтрымку АВВА ў развіцці моцнай беларускай бізнес-дыяспары свету.
"Паасобку мы не можам зрабіць шмат, але калі мы разам - толькі нябёсы абмяжоўваюць нас".

Алесь Аляхновіч, дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, выступіў на закрыцці I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне.

▫️Нагадаем, што агулам у падзеі ўдзельнічалі больш за 150 чалавек. Сярод іх — беларускія бізнесоўцы з ЗША і Канады, прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША, Дэпартамента гандлю і USAID. На панэльных дыскусіях уздымаліся пытанні падтрымкі беларускага бізнесу з боку ЗША, развіцця нашай бізнес-дыяспары і вырашэння фінансавых праблемаў беларускіх бізнесоўцаў.

Пра вынікі форуму глядзіце на нашым ют'юб-канале. А ў гэтым плэйлісце дасяжныя ўсе матэрыялы ад спікераў #ForumWashington.

Запрашаем да ўдзелу ў форумах АВВА: бліжэйшая буйная бізнес-падзея для беларускай супольнасці замежжа — III Беларускі бізнес-форум у Вільні 9 сакавіка.

🔴 Праграма і рэгістрацыя на #BusinessForumVilnius.
🤍❤️🤍 З Днём Волі, сябры!

Сёння беларусы па ўсім свеце святкуюць гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 года). Гэтая падзея ўвасабляе для нас нязломны дух продкаў, якія нястомна змагаліся за свабоду і незалежнасць Беларусі.

Мы ў АВВА лічым, што толькі аб'яднаўшыся і скіраваўшы ўсе нашыя намаганні да адной мэты, мы зможам у будучыні святкаваць Дзень Волі ў Беларусі.

▫️АВВА — адна з арганізацый, якая робіць усё магчымае, каб паказаць прыклад аб'яднання. Беларускія бізнесоўцы стварылі Асацыяцыю, каб супольна вырашаць праблемы, лабіяваць інтарэсы беларусаў за мяжой, дзяліцца досведам, падтрымліваць адзін аднаго. АВВА ўжо аб’ядноўвае шмат бізнесаў і іншых сумленных ініцыятыў, будуе і імкнецца пашыраць супрацу з дыяспарамі і беларусамі па ўсім свеце.

▫️У Бібліі сказана, што Іісус маліўся Богу: "Да будуць яны адзіны, як мы з табой адзіны".

"Разам, у адзінстве яны будавалі, не гледзячы на супрацьстаянні ворагаў, і прыйшла перамога, поспех і добраславенне".

Так, толькі агульныя каштоўнасці, мэты і давер адзін да аднаго могуць аб'яднаць людзей у эфектыўныя супольнасці, якім пад сілу змяніць свет.

Далучайцеся да АВВА, падтрымлівайце тыя ініцыятывы, якія вам падабаюцца і якім вы давяраеце, стварайце свае. Толькі не спыняйцеся!

🫶 Са святам! Жыве Беларусь!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Першы Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне — як гэта было? Глядзіце цізер міні-фільму пра гістарычную падзею для беларускай бізнес-дыяспары.

Мы хочам выказаць шчырую падзяку прадстаўнікам медыя, блогерам, i ўсім, хто асвятляў I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне. Дзякуючы нашай супрацы важныя ініцыятывы для беларускай бізнес-супольнасці становяцца бачнымі для шырокай аўдыторыі.

Калі вы прапусцілі навіны пра форум, раім азнаёміцца з наступнымі матэрыяламі:

▪️Голос Америки: «Никто до этого ничего подобного не делал»: Белорусы из разных стран мира собрались на форуме в Вашингтоне.
▪️Еўрарадыё: Ціханоўская, ABBA, людзі з дзяржструктур ЗША, вынікі (відэа).
▪️Радыё Свабода: Ціханоўская на Беларускім бізнэс-форуме ў ЗША.
▪️Позірк: Беларусь будзе часткай глабальнай эканомікі, а не расійскай.
▪️АВА: Першы беларускi бізнес форум у Вашынгтоне. Практычныя вынiкi. (стрым).

Дзякуем за інфармацыйную падтрымку форуму:
@belarus_economy
@belsat
@GolosAmeriki
@pozirkonline
@radiosvaboda
@RealnaiaBelarus

Дзякуем @dmv_productions за дапамогу ў відэаздымках падчас форуму.

#ForumWashington арганізаваны ABBA пры падтрымцы Дэпартаменту Гандлю ЗША. Дзякуем прадстаўнікам урадавых структур ЗША, нашым партнёрам і сябрам за супольнае годнае правядзенне I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, а таксама за падтрымку Асацыяцыі ў развіцці моцнай беларускай бізнес-дыяспары свету.

⭐️ Запрашаем да ўдзелу ў форумах АВВА: бліжэйшая буйная бізнес-падзея для беларускай супольнасці замежжа — III Беларускі бізнес-форум у Вільні 9 красавіка.

👉 Праграма і рэгістрацыя на #BusinessForumVilnius.

Далучайцеся да АВВА (запоўніць анкету). Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!