Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️Пачынаем рэгістрацыю на I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне!
1 сакавіка прадстаўнікі бізнесу, топ-мэнэджэры, палітыкі і актыўныя дзеячы беларускай дыяспары збяруцца разам, каб агучыць запыты і патрэбы для беларускага бізнесу ў ЗША, абмеркаваць пытанні фармавання беларускай бізнес-супольнасці за мяжой.
Форум — гэта прастора для наладжвання партнёрскіх адносінаў, прамоцыі вашых бізнесаў і ініцыятываў. Мы вельмі чакаем удзелу не толькі беларусаў ЗША, але і бізнесоўцаў з Еўразвязу і іншых краінаў. Далучайцеся!
У праграме:
▪️Бізнес-панэлі з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі ўплывовых інстытуцыяў ЗША.
▪️Нахняльныя гісторыі поспеху бізнесоўцаў з беларускімі каранямі.
▪️Нэтворкінг.
📍1 сакавіка, National Press Club, Washington, DC. Дадаць у каляндар.
8:30-9:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў
9:00-17:00 Дыскусійныя панэлі, выступы спікераў
17:00-20:00 Нэтворкінг
20:00-22:00 Нэтворкінг у нефармальнай абстаноўцы (па запрашэнні)
Праграма дапаўняецца.
🔴 Рэгіструйцеся да 26 лютага.
Колькасць месцаў абмежаваная.
▫️Уваход на форум ажыццяўляецца за мінімальна рэкамендаваны данат. Сябрам АВВА — зніжка 50%. Таксама для сяброў АВВА мы гатовыя выдаваць рэкамендацыйныя лісты для пасольства ЗША.
👉 Далучайцеся да АВВА, каб карыстацца лепшымі магчымасцямі для вашага бізнесу. Сяброўства ў Асацыяцыі — гэта кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, удзел у буйных бізнес-падзеях, партнёрскія бонусныя праграмы, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і выключны давер па ўсім свеце. Далучайцеся і станавіцеся часткай актыўнай і перспектыўнай беларускай бізнес-супольнасці за мяжой!
Жадаеце стаць партнёрам I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне або маеце пытанні? Звяртайцеся да нас:+48797002890 | @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org | marina.girin@abbabusiness.org
#ForumWashington

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9🔥4❤3👏1
YouTube
Тарыфныя планы сяброўства ў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой
Распавядаем пра вашыя карысці і магчымасці пры ўступленні ў АВВА. Кожны тарыфны план мае свае перавагі, адрозніваецца функцыяналам і коштамі. Падрабязней глядзіце ў відэа.
Далучайцеся да АВВА https://www.abbabusiness.org/signup/, каб карыстацца лепшымі магчымасцямі…

🔊Новыя тарыфныя планы для сяброў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой!
З улікам пажаданняў беларускіх бізнесоўцаў мы падрыхтавалі тарыфы сяброўства ў АВВА, сфармаваныя на падставе перадавога досведу функцыянавання міжнародных бізнес-асацыяцый. Тарыфы адрозніваюцца карысцямі і магчымасцямі, якія закладзеныя ў іх, і памерам гадавых унёскаў.
⚡️Цяпер пры ўступленні ў АВВА вы можаце абраць зручны для сябе тарыфны план, які будзе запэўніваць патрэбы вашага бізнесу:
▪️Базавы
▪️Стандартны А+
▪️Пашыраны А++
▪️Прасунуты А+++
▶️ Падрабязна пра тарыфныя планы глядзіце ў відэа.
Нагадваем, што сяброўства ў АВВА — гэта таксама рэгулярныя дадатковыя бонусы для беларускіх бізнесоўцаў замежжа. Так, напрыклад, ужо цяпер вы можаце скарыстацца зніжкай 50% на ўдзел у I Беларускім бізнес-форум у Вашынгтоне. Сума зніжкі амаль роўная гадавому ўнёску для сяброўства па тарыфе Базавы. Рэгіструйцеся на форум да 26 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная.
Маеце пытанні па далучэнні да АВВА? Звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.

👍5🤔5🔥3❤1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Пра магчымасці для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой распавяла віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын у студыі @belsat.
Бліжэйшыя буйныя мерапрыемствы, дзе прадстаўнікі беларускага бізнесу і тыя беларусы, якія толькі плануюць сваю справу за мяжой, могуць атрымаць карысныя кантакты, падзяліцца сваімі выклікамі і знайсці падтрымку:
▪️24 студзеня, бізнес-канферэнцыя ў Познані (Польшча).
▪️1 сакавіка, I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне (ЗША).
🔻Сардэчна запрашаем бізнесоўцаў са ўсяго свету на форум у Вашынгтоне. Гэта знакавая падзея для беларускай бізнес-супольнасці, прастора для наладжвання партнёрскіх адносінаў, прамоцыі вашых бізнесаў і ініцыятываў.
Дэпартамент Гандлю ЗША, які выступае партнёрам АВВА ў правядзенні форуму, зацікаўлены ў падтрымцы сумленнага беларускага бізнесу, таму мы заклікаем вас далучыцца да прадстаўлення іміджу беларусаў на высокім узроўні ў ЗША. Акрамя бізнесоўцаў, мы чакаем на форуме беларусаў, якія працуюць у буйных карпарацыях, прадстаўнікоў НДА і актывістаў.
Азнаёміцца са спікерамі і праграмай форуму можна тут.
👉 Рэгіструйцеся на форум да 26 лютага.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Жадаеце стаць партнёрам I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне або маеце пытанні? Звяртайцеся да нас:+48797002890 | @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org | marina.girin@abbabusiness.org
Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.

❤9🔥2👏2
🔺Як справы ў беларускага бізнесу за мяжой?
Каб адказаць на гэтае пытанне, АВВА праводзіць рэгулярны маніторынг беларускага бізнесу ў Еўразвязе разам з цэнтрам CASE i Цэнтрам Новых Ідэй.
▫️Па нашых даследаваннях, трэці квартал 2023-га года аказаўся для беларускіх прадпрымальнікаў за мяжой у цэлым пазітыўным: 45% рэспандэнтаў ахарактарызавалі вынікі апошняга квартала ў параўнанні з папярэднім як "паляпшэнне стану бізнесу" і толькі 10 % — як "пагаршэнне".
▫️Найбольш паспяхова ў беларусаў ЕЗ развіваліся бізнес-прадукт і каманда (паказчыкі развіцця ў пазытыўнай зоне). А вось прыцягненне інвестыцыяў аказалася найбольш праблемным аспектам дзейнасці (паказчыкі развіцця ў негатыўнай зоне).
❓ А як пачуваецца ваш бізнес? Распавядзіце, далучыўшыся да маніторынгу бізнесу па гэтай спасылцы.
🔴 Чым больш беларускіх прадпрымальнікаў выкажа сваю думку, тым прасцей будзе Асацыяцыі звяртаць увагу ўрадаў еўрапейскіх краінаў на нашыя агульныя праблемы і адвакатаваць іх вырашэнне на нацыянальным і еўрапейскім узроўні.
#ABBA_маніторынг.
Каб адказаць на гэтае пытанне, АВВА праводзіць рэгулярны маніторынг беларускага бізнесу ў Еўразвязе разам з цэнтрам CASE i Цэнтрам Новых Ідэй.
▫️Па нашых даследаваннях, трэці квартал 2023-га года аказаўся для беларускіх прадпрымальнікаў за мяжой у цэлым пазітыўным: 45% рэспандэнтаў ахарактарызавалі вынікі апошняга квартала ў параўнанні з папярэднім як "паляпшэнне стану бізнесу" і толькі 10 % — як "пагаршэнне".
▫️Найбольш паспяхова ў беларусаў ЕЗ развіваліся бізнес-прадукт і каманда (паказчыкі развіцця ў пазытыўнай зоне). А вось прыцягненне інвестыцыяў аказалася найбольш праблемным аспектам дзейнасці (паказчыкі развіцця ў негатыўнай зоне).
#ABBA_маніторынг.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤3👍3🔥3
🔻 Яшчэ адна спікерка першай панэлі I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне — Даніка Старкс.
Даніка — дарадца выканаўчага дырэктара ЗША у Сусветным банку, старшы камерцыйны пасярэднік ЗША з Сусветным банкам, кіраўніца Групы па справах шматбаковых банкаў развіцця ў Дэпартаменце гандлю ЗША.
Яна мае больш за 20-гадовы досвед працы ў галіне эканамічнай палітыкі, камерцыйнай дыпламатыі, гандлю і нацыянальнай бяспекі, са спецыялізацыяй па Еўропе і Еўразіі. Зусім нядаўна Даніка працавала дырэктаркай групы па пытаннях палітыкі ў ЗША. Таксама з’яўляецца сябрай і кіраўніцай Alpha Kappa Alpha Sorority, Inc. (і ў цяперашні час узначальвае Праграму дапамогі бежанцам у ЗША).
▪️ Даніка Старкс выступіць на панэлі "Чаму і як Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць беларускі бізнес за мяжой?" разам з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША, USAID, Міністэрства гандлю ЗША і гандлёвымі прадстаўнікамі.
▫️ З праграмай і спікерамі форуму можна азнаёміцца на сайце.
🙌 Далучайцеся да I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне! Гэта прастора для наладжвання партнёрскіх адносінаў, прамоцыі вашых бізнесаў і ініцыятываў. Мы вельмі чакаем удзелу не толькі беларусаў ЗША, але і бізнесоўцаў з Еўразвязу і іншых краінаў.
🔴 Рэгіструйцеся да 26 лютага па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная.
Жадаеце стаць партнёрам I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне або маеце пытанні? Звяртайцеся да нас:+48797002890 | @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org | marina.girin@abbabusiness.org
#ForumWashington
Даніка — дарадца выканаўчага дырэктара ЗША у Сусветным банку, старшы камерцыйны пасярэднік ЗША з Сусветным банкам, кіраўніца Групы па справах шматбаковых банкаў развіцця ў Дэпартаменце гандлю ЗША.
Яна мае больш за 20-гадовы досвед працы ў галіне эканамічнай палітыкі, камерцыйнай дыпламатыі, гандлю і нацыянальнай бяспекі, са спецыялізацыяй па Еўропе і Еўразіі. Зусім нядаўна Даніка працавала дырэктаркай групы па пытаннях палітыкі ў ЗША. Таксама з’яўляецца сябрай і кіраўніцай Alpha Kappa Alpha Sorority, Inc. (і ў цяперашні час узначальвае Праграму дапамогі бежанцам у ЗША).
▪️ Даніка Старкс выступіць на панэлі "Чаму і як Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць беларускі бізнес за мяжой?" разам з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША, USAID, Міністэрства гандлю ЗША і гандлёвымі прадстаўнікамі.
▫️ З праграмай і спікерамі форуму можна азнаёміцца на сайце.
🙌 Далучайцеся да I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне! Гэта прастора для наладжвання партнёрскіх адносінаў, прамоцыі вашых бізнесаў і ініцыятываў. Мы вельмі чакаем удзелу не толькі беларусаў ЗША, але і бізнесоўцаў з Еўразвязу і іншых краінаў.
🔴 Рэгіструйцеся да 26 лютага па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная.
Жадаеце стаць партнёрам I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне або маеце пытанні? Звяртайцеся да нас:+48797002890 | @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org | marina.girin@abbabusiness.org
#ForumWashington
❤11🔥4
"Прыватны сектар — гэта не толькі інвестыцыйнае развіццё эканомікі, але ў першую чаргу — абарона ад дыктатуры".
У інтэрв'ю маладому праекту "ГУСь" прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Яўген Буры распавёў пра важнасць пабудовы моцнай беларускай бізнес-супольнасці, галоўныя мэты ў працы АВВА, а таксама пра тое, як бізнес за мяжой можа ўкласціся ў стварэнне фундаменту эканомікі Беларусі будучыні.
Глядзіце відэа (таксама на канале "Страна для жизни"), пішыце свае пытанні ў каментарах і далучайцеся да апытання паводле тэзісаў інтэрв'ю на канале @shlahetnyGUS.
❓ Прадстаўляеце бізнес з беларускімі каранямі за мяжой? Далучайцеся да АВВА і станавіцеся часткай актыўнай і перспектыўнай беларускай бізнес-супольнасці!
У інтэрв'ю маладому праекту "ГУСь" прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Яўген Буры распавёў пра важнасць пабудовы моцнай беларускай бізнес-супольнасці, галоўныя мэты ў працы АВВА, а таксама пра тое, як бізнес за мяжой можа ўкласціся ў стварэнне фундаменту эканомікі Беларусі будучыні.
Глядзіце відэа (таксама на канале "Страна для жизни"), пішыце свае пытанні ў каментарах і далучайцеся да апытання паводле тэзісаў інтэрв'ю на канале @shlahetnyGUS.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤7🔥5👍1
⚡️Старшы юрысконсульт Міністэрства гандлю ЗША, Змарак Хан, прыме ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне!
Змарак курыруе праграму развіцця камерцыйнага права (The Commerce Law Development Program, CLDP) па Усходняй Еўропе, Цэнтральнай Азіі, Аўганістану і Пакістану. У якасці старшага консульта кіруе групай адвакатаў, праграмных спецыялістаў і экспертаў, якія аказваюць дапамогу шматлікім урадам па пытаннях прававых і нарматыўных рэформаў, а таксама пытаннях эканамічнага развіцця.
Ад Еўропы і Еўразіі да Паўднёвай Азіі, Змарак Хан актыўна працаваў са многімі краінамі над рэфармаваннем іх прававой структуры, каб стварыць спрыяльнае асяроддзе для паляпшэння гандлю, інвестыцый і эканамічнага росту. Яго праца ахоплівае шырокі спектр пытанняў рэформаў камерцыйнага права і праграм тэхнічнай дапамогі, у тым ліку альтэрнатыўнае вырашэнне спрэчак, барацьбу з карупцыяй, інтэлектуальную ўласнасць, інвестыцыі, карпаратыўнае кіраванне, праектнае фінансаванне і ўступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.
▫️Змарак Хан выступіць на першай панэлі форуму "Чаму і як Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць беларускі бізнес за мяжой?".
❗️Для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі ўдзел у форуме — гэта ўнікальная магчымасць абмеркаваць на федэральным узроўні праблемы і выклікі для вашых бізнесаў у ЗША і Еўропе, заявіць пра сваю кампанію, знайсці інвестараў і партнёраў. Далучайцеся!
👉 Рэгіструйцеся на ўдзел у форуме да 26 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная!

❤9
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Беларускі бізнес заваёўвае Амерыку: фантазіі ці рэчаіснасць — эфір з Марынай Гірын.
1 сакавіка прадстаўнікі бізнесу, топ-менеджары, палітыкі і актыўныя дзеячы беларускай дыяспары збяруцца разам у Вашынгтоне на І Беларускі бізнес-форум. Збяруцца, каб агучыць запыты і патрэбы беларускага бізнесу ў ЗША, абмеркаваць пытанні фармавання беларускай бізнес-супольнасці за мяжой.
Ці гатовы беларускі бізнес за мяжой заваяваць амерыканскі рынак? Якія насамрэч перспектывы ў беларускіх прадпрымальнікаў на амерыканскім кантыненце, ці “чакаюць” там беларусаў? Чаго ў выніку варта чакаць ад удзелу ў форуме, як будзе прадстаўлены на ім амерыканскі бок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын у 16:00.
https://www.youtube.com/watch?v=a3n6dM7wSsI

Беларуский бизнес завоевывает Америку: фантазии или реальность? / Гирин
1 марта представители бизнеса, топ-менеджеры, политики и активные деятели беларуской диаспоры соберутся вместе в Вашингтоне на I беларуский бизнес-форум https://abbabusinessforum.com . Соберутся, чтобы озвучить запросы и потребности беларуского бизнеса в…
👍7❤3👏1
🔻ABBA прыняла ўдзел у бізнес-канферэнцыі ў Познані.
Падчас канферэнцыі паспяхова прайшла сустрэча з прадстаўнікамі інстытуцый Велькапольскага ваяводства. Быў праведзены круглы стол, дзе былі ўзняты важныя пытанні, абмяркоўваліся праграмы і ініцыятывы па падтрымцы бізнесоўцаў.
▫️У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі рэгіёну — Маршалкоўскай управы Вялікапольскага ваяводства ў Познані, Велькапольскага фонду развіцця, Вялікапольскай Рады Трыццаці, Рэгіянальнага цэнтру сацыяльнай палітыкі, Ваяводскага ўпраўлення працы і Познаньскага выставачнага комплексу.
✔️Па выніках канферэнцыі мы атрымалі кантакты з ключавымі структурамі Велькапольскага рэгіёну, падзяліліся інфармацыяй пра дзейнасць АBBА і сяброў Асацыяцыі. Дзякуючы падтрымцы ABBA, у сустрэчы прынялі ўдзел беларускія бізнесоўцы, якія вядуць бізнес у Польшчы. У іх была магчымасць наладзіць кантакты і прадставіць свой бізнес кіруючым органам.
У супрацы з нашым партнёрам, Польскай гандлёвай палатай (KIG), у 2024 годзе запланаваны шэраг падобных дзелавых паездак па Польшчы. Сачыце за абвесткамі ў нашых каналах: Instagram / Facebook / LinkedIn.
Фінансуецца ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі

❤10👍4
На I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне прадугледжаная спецыяльная панэль "Натхняльныя выступы. Гісторыі поспеху родам з Беларусі".
Мы радыя паведаміць, што адным са спікераў стане Уладзімір Грыгорык — бізнесовец, мецэнат, сябра Згуртавання беларусаў Канады, актыўны грамадскі дзеяч. Ён адным з першых адкрыў свой бізнес у Беларусі яшчэ ў 1989 годзе. Тады яго СП было адзінаццатым па ліку ў нашай рэспубліцы. Уладзімір Грыгорык стаў піянерам у глабальнай трансфармацыі святлодыёднага асвятлення ў 2000-х гадах. Маючы глыбокае разуменне грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываліся ў краіне, у 1997 годзе бізнесовец з’ехаў з Беларусі.
Інтэрв'ю Уладзіміра "Еўрарадыё".
▫️У цяперашні час Уладзімір Грыгорык з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком GVA Lighting — буйной кампаніі па праектаванні і вытворчасці спецыялізаваных архітэктурных светлавых сістэм для буйнамаштабных інфраструктурных праектаў, ад хмарачосаў і мастоў да аэрапортаў і стадыёнаў. GVA Lighting наймае каля 150 супрацоўнікаў і мае офісы ў Таронта, Лондане і Дубаі, сёлета плануе адкрыць яшчэ офіс у Нью-Ёрку.
Кампанія працуе над сотнямі яркіх светлавых праектаў па ўсім свеце, акцэнтуючы ўвагу на знакавых архітэктурных будынках, дзе святло грае ключавую ролю ў агульнай эстэтыцы, і дзе патрабуюцца інавацыйныя інжынерныя рашэнні. Прыклады майстэрства святлатэхнікі GVA Lighting уключаюць падсвятленне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, моста Tower Bridge у Лондане, вежаў Address Fountain View у Дубаі і новай штаб-кватэры банка JPMC у Нью-Ёрку.
🔴 Рэгіструйцеся на ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне. Гэта знакавая падзея для: прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі за мяжой, малых і сярэдніх бізнесаў, буйных бізнесаў і інвестараў.
✔️Вы зможаце знайсці магчымасці для маштабавання вашага бізнесу, пачуць пра рашэнні для крэдытавання кампаній з беларускімі каранямі, распавесці пра свой бізнес на высокім узроўні, пашырыць базу кліентаў, пачаць уплываць на рашэнні па пытаннях беларускага бізнесу.
Убачымся 1 сакавіка на #ForumWashington!
Мы радыя паведаміць, што адным са спікераў стане Уладзімір Грыгорык — бізнесовец, мецэнат, сябра Згуртавання беларусаў Канады, актыўны грамадскі дзеяч. Ён адным з першых адкрыў свой бізнес у Беларусі яшчэ ў 1989 годзе. Тады яго СП было адзінаццатым па ліку ў нашай рэспубліцы. Уладзімір Грыгорык стаў піянерам у глабальнай трансфармацыі святлодыёднага асвятлення ў 2000-х гадах. Маючы глыбокае разуменне грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываліся ў краіне, у 1997 годзе бізнесовец з’ехаў з Беларусі.
Інтэрв'ю Уладзіміра "Еўрарадыё".
▫️У цяперашні час Уладзімір Грыгорык з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком GVA Lighting — буйной кампаніі па праектаванні і вытворчасці спецыялізаваных архітэктурных светлавых сістэм для буйнамаштабных інфраструктурных праектаў, ад хмарачосаў і мастоў да аэрапортаў і стадыёнаў. GVA Lighting наймае каля 150 супрацоўнікаў і мае офісы ў Таронта, Лондане і Дубаі, сёлета плануе адкрыць яшчэ офіс у Нью-Ёрку.
Кампанія працуе над сотнямі яркіх светлавых праектаў па ўсім свеце, акцэнтуючы ўвагу на знакавых архітэктурных будынках, дзе святло грае ключавую ролю ў агульнай эстэтыцы, і дзе патрабуюцца інавацыйныя інжынерныя рашэнні. Прыклады майстэрства святлатэхнікі GVA Lighting уключаюць падсвятленне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, моста Tower Bridge у Лондане, вежаў Address Fountain View у Дубаі і новай штаб-кватэры банка JPMC у Нью-Ёрку.
✔️Вы зможаце знайсці магчымасці для маштабавання вашага бізнесу, пачуць пра рашэнні для крэдытавання кампаній з беларускімі каранямі, распавесці пра свой бізнес на высокім узроўні, пашырыць базу кліентаў, пачаць уплываць на рашэнні па пытаннях беларускага бізнесу.
Убачымся 1 сакавіка на #ForumWashington!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤8🔥3👍1
❗️26 студзеня на сайце Міністэрства замежных спраў Польшчы з'явіўся афіцыйны каментар, згодна з якім праграма "Poland Business Harbour" (PBH) — прыпынена.
Гэтая праграма мела значны ўплыў на падтрымку прадпрымальнікаў, якія рэлакаваліся з Беларусі, у тым ліку пасля рэпрэсій. Бо бяспека заўжды з'яўляецца базавай каштоўнасцю для вядзення бізнесу!
▪️На старонцы МЗС паведамляецца, што Міністр замежных справаў прыняў рашэнне прыпыніць праграму Poland Business Harbour да таго часу, пакуль не будуць прыняты рашэнні, якія гарантуюць належную праверку кампаній і замежнікаў, якія з'яўляюцца яе бенефіцыярамі. На думку Міністэрства замежных справаў, "Poland Business Harbour" не апраўдаў чаканняў. У публічнай прасторы былі выказаны агаворкі наконт выкарыстання віз, выдадзеных у рамках Праграмы, у мэтах, несумяшчальных з яе атрыманнем.
Поўны тэкст па спасылцы.
Мы аб'ектыўна згодны, што Праграма мела пэўныя недахопы, якімі маглі скарыстацца несумленныя грамадзяне і кампаніі.
🔻Якія магчымыя негатыўныя наступствы пры закрыцці праграмы?
▫️Больш складаны шлях для атрымання візы.
▫️Немагчымасць адразу адчыніць ІП у Польшчы (шмат бізнес-працэсаў у найме IT — гэта B2B кантракты (складанасці фрыланса).
▫️Неабходнасць атрымліваць дазвол на працу.
▫️Складанасць для пераезду чальцоў сям'і і легалізацыі.
▫️Памяньшэнне падаткаў, атрыманных польскім бокам, і неабходнасць рэлакантаў абіраць іные рэгіёны для вядзення дзейнасці.
Такім чынам, наяўнасць спецыяльнай візавай праграмы для прадпрымальнікаў — неабходнасць для эфектыўнага развіцця бізнесу з беларускімі каранямі ў Польшчы! Мы працягнем дыялог з афіцыйнымі прадстаўнікамі польскага боку для забеспячэння беларусаў працуючымі механізмамі развіцця бізнесу.
▪️Мы адчынены для прапаноў беларусаў для выпрацоўкі лепшых рашэнняў, якія будуць улічваць інтарэсам усіх бакоў. У выніку ABBA сфармулюе прапановы па узгадненню крокаў для мінімізацыі негатыўных наступстваў для сумленных беларусаў.
Сачыце за навінамі на нашых старонках.
Кантакт для прапаноў і сувязі: @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org

gov.pl
Komunikat ws. zawieszenia udziału Ministerstwa Spraw Zagranicznych w Programie Poland. Business Harbour
Minister Spraw Zagranicznych Radosław Sikorski podjął decyzję o zawieszeniu udziału MSZ RP w Programie Poland. Business Harbour do czasu przyjęcia rozwiązań gwarantujących właściwą weryfikację firm i cudzoziemców będących jego beneficjentami.
🔥7👍3❤2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔻Якія карысці вас чакаюць на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне?
На гэтае пытанне адказвае і запрашае на форум Мікалай Мурзянкоў, вядомы беларускі бізнесовец, сябра і дарадца Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі.
❓ Што прынясе ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне малому і сярэдняму бізнесу?
▫️ Вы знойдзеце магчымасці для маштабавання вашага бізнесу.
▫️ Паўдзельнічаеце ў абмеркаваннях магчымасцяў крэдытавання і іншых крыніц фінансавання для беларускіх бізнесаў.
▫️ Знойдзеце інвестараў і партнёраў для вашых кампаній.
▫️ Знойдзеце новых замоўцаў для вашых паслуг.
▫️ У вас будзе магчымасць распавесці пра патрэбы беларускіх бізнесоўцаў за мяжой, а мы дапаможам у вырашэнні вашых праблемаў.
❓ Якія карысці ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне прынясе буйным бізнесам?
▪️ Пошук інвестыцыйных магчымасцяў.
▪️ Даведаецеся пра магчымасці ўдзелу ў тэндарах для беларускіх кампаній за мяжой.
▪️ Магчымасць уплываць на рашэнні па пытаннях беларускага бізнесу.
▪️ Ваш голас і прапановы будуць пачутыя на высокім узроўні ў ЗША.
▪️ Шанец распавесці пра магчымасці вашай кампаніі на федэральным узроўні ў ЗША.
🔴 Рэгіструйцеся на ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне да 26 лютага.
Жадаеце стаць партнёрам I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне або маеце пытанні? Звяртайцеся да нас:+48797002890 | @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org | marina.girin@abbabusiness.org
#ForumWashington
На гэтае пытанне адказвае і запрашае на форум Мікалай Мурзянкоў, вядомы беларускі бізнесовец, сябра і дарадца Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі.
▫️ Вы знойдзеце магчымасці для маштабавання вашага бізнесу.
▫️ Паўдзельнічаеце ў абмеркаваннях магчымасцяў крэдытавання і іншых крыніц фінансавання для беларускіх бізнесаў.
▫️ Знойдзеце інвестараў і партнёраў для вашых кампаній.
▫️ Знойдзеце новых замоўцаў для вашых паслуг.
▫️ У вас будзе магчымасць распавесці пра патрэбы беларускіх бізнесоўцаў за мяжой, а мы дапаможам у вырашэнні вашых праблемаў.
▪️ Пошук інвестыцыйных магчымасцяў.
▪️ Даведаецеся пра магчымасці ўдзелу ў тэндарах для беларускіх кампаній за мяжой.
▪️ Магчымасць уплываць на рашэнні па пытаннях беларускага бізнесу.
▪️ Ваш голас і прапановы будуць пачутыя на высокім узроўні ў ЗША.
▪️ Шанец распавесці пра магчымасці вашай кампаніі на федэральным узроўні ў ЗША.
Жадаеце стаць партнёрам I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне або маеце пытанні? Звяртайцеся да нас:+48797002890 | @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org | marina.girin@abbabusiness.org
#ForumWashington
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥12❤3👍1
Ілля ў 2020-м быў звольнены з Вялікага тэатру оперы і балету за грамадзянскую пазіцыю. Aдмовіўся ад трох прэмій Спецыяльнага фонду прэзідэнта, якія атрымаў у 2008, 2009 і 2010 гадах.
Цяпер беларускі барытон спявае на сцэне тэатру La Scala ў Мілане, выступае ў амерыканскіх і еўрапейскіх тэатрах, удзельнічаў у пастаноўцы оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" у тэатры Barbican у Лондане.
Вялікае інтэрв'ю з Іллём чытайце на "Радыё Свабода".
⭐️ Мы вельмі ганарымся тым, што спявак такога ўзроўню адкрые форум гімнам "Магутны Божа" — легендарным творам, які сімвалізуе імкненне беларусаў да свабоды. Таксама Ілля выступіць на панэлі форуму "Натхняльныя выступы. Гісторыі поспеху родам з Беларусі".
На форуме вы зможаце знайсці магчымасці для маштабавання вашага бізнесу, пачуць пра рашэнні для крэдытавання кампаній з беларускімі каранямі, распавесці пра свой бізнес на высокім узроўні, пашырыць базу кліентаў, пачаць уплываць на рашэнні па пытаннях беларускага бізнесу.
✔️Падзяліцеся гэтай навіной са знаёмымі ў ЗША і Канадзе, а таксама беларусамі ў Еўропе, якія зацікаўленыя ў далучэнні да фармавання беларускай бізнес-супольнасці свету.
Убачымся 1 сакавіка на #ForumWashington!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥14❤1
⭐️ Вітайце нараджэнне новай ініцыятывы — Alliance of Belarusian Business Ladies!
Гэта прастора для натхнення, абмену ідэямі і ўзаемнай падтрымкі ў коле таленавітых, моцных, паспяховых і здольных беларусак — актывістак, прадпрымальніц і крэатарак.
Мы яднаемся, каб развівацца разам, натхняць адна адну на спакарэнне новых вяршынь і шчыра радавацца поспехам каляжанак. Актыўнасць, стварэнне і партнёрства — нашыя каштоўнасці і прынцыпы.
🙌 У добры шлях, @businessladies_abroad ! Мы на Facebook — @businessladies.abroad.
#AllianceBBLadies

🔥9❤5👏3
▫️ Форум прадугледжвае насычаную праграму з выступамі моцных спікераў, абмеркаванне важных для беларускай бізнес-супольнасці пытанняў, адкрыццё новых магчымасцяў для вашых бізнесаў, карысны нэтворкінг і пашырэнне ўплыву на рашэнні па пытаннях беларускага бізнесу за мяжой.
▪️На другой панэлі форуму, якая прысвечаная тэме "Як будаваць і развіваць бізнес-дыяспару?" выступіць Алеся Кіпель — прадстаўніца беларускай дыяспары ў ЗША, дачка беларускіх эмігрантаў. Алеся з’яўлялася партнёркай юрыдычнай кампаніі Steptoe & Johnson, працавала ў Міністэрстве ўнутраных спраў ЗША. Займае пасаду выканаўчага дырэктара ў Офісе па міжнародным гандлю Дэпартаменту ЗША па нацыянальнай бяспецы.
Алеся Кіпель бярэ актыўны ўдзел у беларускім грамадскім жыцці ЗША, да лютага 2017 года з’яўлялася намесніцай старшыні Вашынгтонскага аддзелу БАЗА (Беларуска-Амерыканскага Задзіночання). Нягледзячы на тое, што нарадзілася ў Амерыцы, выдатна валодае беларускай мовай і вядзе грамадскую дзейнасць па абароне інтарэсаў беларускай дыяспары.
Уся інфармацыя пра форум — па тэгу #ForumWashington.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤7👍3🔥1
⚡️Вітаем 100-х сябраў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой!
Вольга Рытус і Вольга Скрашчук — былыя беларускія палітзняволеныя. У эміграцыі ў Варшаве дзяўчыны адкрылі хостэл пад назвай "О2Н" і кампанія далучылася да АВВА.
Гэты бізнес — прыклад нязломнасці беларускіх жанчын і сведчанне таго, што адкрыць сваю справу за мяжой можа кожны беларус і беларуска. А мы ў АВВА дапаможам і падтрымаем вашыя пачынанні!
⭐️ 26 студзеня мы ўрачыста павіншавалі кампанію "Hostel in Warsaw O2H" з уступленнем у Асацыяцыю, уручылі памятны падарунак і сертыфікат на стварэнне адмысловай рэкламнай відэа-прэзентацыі.
Адметна, што ўсё больш беларусак праяўляюць актыўнасць у бізнесе. У АВВА 46% сяброў Асацыяцыі — жаночыя бізнесы. Мы вельмі ўсцешаныя гэтай тэндэнцыяй і запрашаем актыўных беларусак далучацца да Альянсу беларускіх бізнес-лэдзі: instagram / facebook.
Разам — да дабрабыту!
#AllianceBBLadies #ABBA_members

❤11🔥5👍2👏1
9 сакавіка ў Варшаве Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і Альянс беларускіх бізнес-лэдзі (Alliance of Belarusian Business Ladies) збірае актыўных беларусак, прадпрымальніц, партнёрак і крэатарак на нэтворкінг.
▫️Мы збіраемся, каб гучна заявіць пра моц і здольнасць жанчын, пазнаёміцца, натхніцца адна ад адной, закласці пачатак новым ініцыятывам і пазітыўным зменам.
У праграме чакаецца:
▫️Цікавыя дыскусіі пра ролю жанчын у сучасным грамадстве.
▫️Падарункі і сюрпрызы ад беларусак, якія з'яўляюцца сябрамі АВВА.
▫️Музычныя госці.
❤️ Таксама сумесна з Фондам Салідарнасці BYSOL мы запускаем дабрачынны збор з нагоды Міжнароднага жаночага дня.
На Spring Networking Business Ladies мы рыхтуем спецыяльную частку падзеі ў падтрымку палітзняволеных беларусак. Станем голасам тых моцных жанчын, якія цяпер знаходзяцца за кратамі за сваю пазіцыю!
Мы ўсе разам, нягледзячы на адлегласці і абставіны, з'яўляемся рухавіком пераменаў, прыкладам нязломнасці і ўпартага развіцця насуперак усім несправядлівасцям.
#AllianceBBLadies
Сачыце за абнаўленнямі ў нашых сацсетках.
Падзея праводзіцца ў межах праекту Alliance of Belarusian Businessladies.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤16🔥3
Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца 1 сакавіка на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне на адмысловай дыскусіі, у якой возьмуць удзел фінансавыя брокеры, інвестары, крэдыторы.
▫️Адной са спікерак стане Вольга Казак-Анлар — дасведчаная спецыялістка ў галіне карпаратыўнай палітыкі кіравання і этыкі. Яна займала пасаду дырэктаркі па карпаратыўным кіраванні ў S&P Global, курыравала распрацоўку і адміністраванне праграмаў Кодэксу этыкі кампаніі. Працавала з рознымі міжнароднымі арганізацыямі, у ты ліку ААН, Радыё Свабодная Еўропа і інш.
Вольга мае ступень магістра навук у галіне дыпламатычнай службы Джорджтаунскага універсітэта, а таксама ступень бакалаўра дыпламатычнай службы, ступень бакалаўра паліталогіі і музыкі ў Бард-каледжы. Мае беларускае паходжанне, актыўна супрацоўнічае з беларускай дыяспарай ЗША і замежжа.
▪️Маеце пытанні наконт удзелу ў форуме або хочаце стаць партнёрам падзеі? Звяртайцеся да нас:+48797002890 | @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org | marina.girin@abbabusiness.org
Усе падрабязнасці пра форум па тэгу #ForumWashington.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤8👍2🔥1