ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.3K subscribers
1.01K photos
112 videos
4 files
744 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

abbabusiness.org
facebook.com/abbabusiness.org
instagram.com/abba_business_
linkedin.com/company/abbabusiness
youtube.com/@abbabusiness
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️У другі раз АВВА прымае ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе (Швейцарыя).

Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі і дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, пракаментаваў, чаму для беларусаў важна быць часткай гэтай падзеі.

▪️Адзін з найбуйнейшых эканамічных форумаў у свеце праходзіць 15-19 студзеня. Гэта месца для адкрытага і канструктыўнага дыялогу паміж краінамі, дзе лідары ўрадаў, бізнесу і грамадзянскай супольнасці разам шукаюць шляхі вырашэння глабальных праблемаў. Сёлета ў форуме прымаюць удзел прадстаўнікі ўрадаў больш за 100 краінаў, найбуйнейшыя міжнародныя арганізацыі, вядучыя эксперты, прадпрымальнікі, прадстаўнікі СМІ, кампаніі-партнёры форуму.

👉 Далучайцеся да АВВА, каб менавіта ваш голас быў прадстаўлены на буйных міжнародных пляцоўках. Па пытаннях далучэння звяртайцеся: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.

Падпісвайцеся на нашыя старонкі: Instagram / Facebook / LinkedIn.

Фінансуецца ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
👍144
Падчас Сусветнага эканамічнага форума адбыўся сайд-івэнт па Беларусі

У першы дзень Сусветнага эканамічнага форума Святлана Ціханоўская выступіла на сайд-івэнце па Беларусі, які арганізавала дэлегацыя Грэцыі. Мерапрыемства было прысвечанае сітуацыі з дэмакратыяй у свеце і Беларусі.

У прамове беларуская лідарка акцэнтавала ўвагу на выкліках, з якімі сутыкаецца дэмакратыя, а таксама на электаральных кампаніях, якія адбудуцца ў 2024-м па ўсім свеце. Ціханоўская распавяла пра колькасць палітвязняў і ўмовы іх утрымання, а таксама спробы Расіі паглынуць нашую краіну.

«Вось ужо 30 гадоў у Беларусі не было свабодных выбараў. Абяцаючы аднавіць так званую «стабільнасць», дыктатар знішчыў парламент, незалежныя суды і СМІ. Маю краіну пераўтварылі ў паліцэйскую дзяржаву, дзе выбары сталі рытуалам без сэнсу і рэальнага выбару», – падкрэсліла лідарка.

Таксама адбылася дыскусія з удзелам дарадцы Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнтам АВВА Алесем Аляхновічам, юрысткай Ганнай Маціеўскай, а таксама прадстаўніком НАУ Паўлам Бэрстоу. У прыватнасці, ішла размова пра залежнасць паміж дэмакратыяй і эканамічнымі паказальнікамі краіны. Аляхновіч патлумачыў, чаму дыктатура не спрыяе дабрабыту людзей:

«У свеце амаль няма багатых краінаў, якія былі б дыктатурамі. Таму не выпадкова, што вынікам 30 гадоў кіравання Лукашэнкі сталася тое, што Беларусь цяпер адна з самых бедных краінаў Еўропы. Толькі ў выніку дэмакратычных зменаў, мы зможам пачаць эканамічныя рэформы, каб нарэшце забяспечыць годны ўзровень жыцця для беларусаў».
🔥13👍51👏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Беларусы ў Еўразвязе стварылі ўжо прынамсі 8️⃣1️⃣0️⃣0️⃣ бізнесаў!

74% з іх знаходзяцца ў Польшчы, на другім месцы Эстонія з 9%, затым ідзе Літва — 8%, Латвія — 5%, іншыя краіны ЕЗ — 4%. Бізнесы з беларускім капіталам стварылі ў ЕЗ прынамсі 17200 працоўных месцаў!

🔺Гэтыя дадзеныя ўзятыя з апытання, якое АBBA правяла сумесна з даследчым цэнтрам CASE і Цэнтрам новых ідэяў. Мы імкнемся распаўсюджваць веды пра стан беларускага бізнесу за мяжой і тлумачыць вынікі нашых даследаванняў зразумелай мовай. Першую серыю анімацыйнага серыялу глядзіце па тэгу #ABBA_маніторынг.

Хочаце зрабіць свой унёсак у бачнасць беларускага бізнесу? Далучайцеся да маніторынгу, калі вы заснавалі кампанію ў ЕЗ у любой форме рэгістрацыі або стварылі стартап без рэгістрацыі. Маніторынг пакліканы выявіць дасягненні і цяжкасці беларускіх прадпрымальнікаў за мяжой і дапамагчы АВВА ў абароне інтарэсаў беларускіх бізнесоўцаў.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Анімацыя зроблена студыяй @dva_dreva.
🔥132👏2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Мы ў стане абараняць інтарэсы дэмакратычнай Беларусі ў любы час, у самых неспрыяльных умовах".

Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт АВВА і дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, у эфіры @euroradio распавёў пра важнасць удзелу беларускай дэлегацыі ў Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

Падчас форуму Грэцкі дом арганізаваў дыскусійную панэль па Беларусі, дзе Алесь Аляхновіч падкрэсліў залежнасць паміж дэмакратыяй і эканамічнымі паказчыкамі. Патлумачыў, чаму аўтарытарныя рэжымы не спрыяюць эканамічнаму дабрабыту, і як за тры дзесяцігоддзі рэжым зрабіў Беларусь адной з найменш развітых краін Еўропы.

▪️Удзел прадстаўнікоў АВВА ў форуме — гэта выдатная магчымасць наладзіць кантакты з міжнароднымі партнёрамі, данесці, што беларусы — адукаваныя людзі, якія маюць свой погляд на будучыню Беларусі і ганарацца сваёй краінай.

Цалкам пра вынікі працы дэмсілаў у Давосе і перспектывы вяртання бізнесу ў Беларусь глядзіце па спасылцы.
11🔥2👏2👍1
У швайцарскім Давосе завяршаецца штогадовы Сусветны эканамічны форум. Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт АВВА і дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, пракаментаваў у эфіры "Радыё Свабода" некаторыя вынікі форуму.

"У мінулым годзе ў Давосе мы размаўлялі з польскімі банкамі наконт дыскрымінацыі беларускага бізнесу ў краінах ЕЗ. На той момант прадстаўнікі найбуйнейшых польскіх банкаў казалі, што гэта вынікае з пэўных камерцыйных прычын. Бо карысць ад таго, што банкі адчыняюць рахункі беларусам, не такая вялікая, як рызыка, што хтосьці з гэтых бізнесаў можа быць падсанкцыйным або дапамагаць у абыходзе санкцый. Таму банкі часта адмаўляліся ад супрацы з беларусамі.

Сёлета я сустракаўся з кіраўніком польскага камітэту фінансавага надзору і можна сказаць, што гэтае пытанне на дадзены момант вырашанае. Фізічныя асобы амаль не сутыкаюцца з дыскрымінацыяй. Што тычыцца бізнесаў, мы ў АВВА дапамагаем у індывідуальным парадку, калі такія выпадкі здараюцца".
16👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️Пачынаем рэгістрацыю на I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне!

1 сакавіка прадстаўнікі бізнесу, топ-мэнэджэры, палітыкі і актыўныя дзеячы беларускай дыяспары збяруцца разам, каб агучыць запыты і патрэбы для беларускага бізнесу ў ЗША, абмеркаваць пытанні фармавання беларускай бізнес-супольнасці за мяжой.

Форум — гэта прастора для наладжвання партнёрскіх адносінаў, прамоцыі вашых бізнесаў і ініцыятываў. Мы вельмі чакаем удзелу не толькі беларусаў ЗША, але і бізнесоўцаў з Еўразвязу і іншых краінаў. Далучайцеся!

У праграме:

▪️Бізнес-панэлі з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі ўплывовых інстытуцыяў ЗША.
▪️Нахняльныя гісторыі поспеху бізнесоўцаў з беларускімі каранямі.
▪️Нэтворкінг.

📍1 сакавіка, National Press Club, Washington, DC. Дадаць у каляндар.

8:30-9:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў
9:00-17:00 Дыскусійныя панэлі, выступы спікераў
17:00-20:00 Нэтворкінг
20:00-22:00 Нэтворкінг у нефармальнай абстаноўцы (па запрашэнні)
Праграма дапаўняецца.

🔴 Рэгіструйцеся да 26 лютага.
Колькасць месцаў абмежаваная.

▫️Уваход на форум ажыццяўляецца за мінімальна рэкамендаваны данат. Сябрам АВВА зніжка 50%. Таксама для сяброў АВВА мы гатовыя выдаваць рэкамендацыйныя лісты для пасольства ЗША.

👉 Далучайцеся да АВВА, каб карыстацца лепшымі магчымасцямі для вашага бізнесу. Сяброўства ў Асацыяцыі — гэта кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, удзел у буйных бізнес-падзеях, партнёрскія бонусныя праграмы, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і выключны давер па ўсім свеце. Далучайцеся і станавіцеся часткай актыўнай і перспектыўнай беларускай бізнес-супольнасці за мяжой!

Жадаеце стаць партнёрам I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне або маеце пытанні? Звяртайцеся да нас:+48797002890 | @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org | marina.girin@abbabusiness.org

#ForumWashington
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9🔥43👏1
🔊Новыя тарыфныя планы для сяброў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой!

З улікам пажаданняў беларускіх бізнесоўцаў мы падрыхтавалі тарыфы сяброўства ў АВВА, сфармаваныя на падставе перадавога досведу функцыянавання міжнародных бізнес-асацыяцый. Тарыфы адрозніваюцца карысцямі і магчымасцямі, якія закладзеныя ў іх, і памерам гадавых унёскаў.

⚡️Цяпер пры ўступленні ў АВВА вы можаце абраць зручны для сябе тарыфны план, які будзе запэўніваць патрэбы вашага бізнесу:

▪️Базавы
▪️Стандартны А+
▪️Пашыраны А++
▪️Прасунуты А+++

▶️ Падрабязна пра тарыфныя планы глядзіце ў відэа.

Нагадваем, што сяброўства ў АВВА — гэта таксама рэгулярныя дадатковыя бонусы для беларускіх бізнесоўцаў замежжа. Так, напрыклад, ужо цяпер вы можаце скарыстацца зніжкай 50% на ўдзел у I Беларускім бізнес-форум у Вашынгтоне. Сума зніжкі амаль роўная гадавому ўнёску для сяброўства па тарыфе Базавы. Рэгіструйцеся на форум да 26 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная.

Маеце пытанні па далучэнні да АВВА? Звяртайцеся да нас:
+48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5🤔5🔥31
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Пра магчымасці для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой распавяла віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын у студыі @belsat.

Бліжэйшыя буйныя мерапрыемствы, дзе прадстаўнікі беларускага бізнесу і тыя беларусы, якія толькі плануюць сваю справу за мяжой, могуць атрымаць карысныя кантакты, падзяліцца сваімі выклікамі і знайсці падтрымку:

▪️24 студзеня, бізнес-канферэнцыя ў Познані (Польшча).
▪️1 сакавіка, I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне (ЗША).

🔻Сардэчна запрашаем бізнесоўцаў са ўсяго свету на форум у Вашынгтоне. Гэта знакавая падзея для беларускай бізнес-супольнасці, прастора для наладжвання партнёрскіх адносінаў, прамоцыі вашых бізнесаў і ініцыятываў.

Дэпартамент Гандлю ЗША, які выступае партнёрам АВВА ў правядзенні форуму, зацікаўлены ў падтрымцы сумленнага беларускага бізнесу, таму мы заклікаем вас далучыцца да прадстаўлення іміджу беларусаў на высокім узроўні ў ЗША. Акрамя бізнесоўцаў, мы чакаем на форуме беларусаў, якія працуюць у буйных карпарацыях, прадстаўнікоў НДА і актывістаў.

Азнаёміцца са спікерамі і праграмай форуму можна тут.

👉 Рэгіструйцеся на форум да 26 лютага.
Колькасць месцаў абмежаваная.


Жадаеце стаць партнёрам I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне або маеце пытанні? Звяртайцеся да нас:+48797002890 | @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org | marina.girin@abbabusiness.org

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
9🔥2👏2
🔺Як справы ў беларускага бізнесу за мяжой?

Каб адказаць на гэтае пытанне, АВВА праводзіць рэгулярны маніторынг беларускага бізнесу ў Еўразвязе разам з цэнтрам CASE i Цэнтрам Новых Ідэй.

▫️Па нашых даследаваннях, трэці квартал 2023-га года аказаўся для беларускіх прадпрымальнікаў за мяжой у цэлым пазітыўным: 45% рэспандэнтаў ахарактарызавалі вынікі апошняга квартала ў параўнанні з папярэднім як "паляпшэнне стану бізнесу" і толькі 10 % — як "пагаршэнне".

▫️Найбольш паспяхова ў беларусаў ЕЗ развіваліся бізнес-прадукт і каманда (паказчыкі развіцця ў пазытыўнай зоне). А вось прыцягненне інвестыцыяў аказалася найбольш праблемным аспектам дзейнасці (паказчыкі развіцця ў негатыўнай зоне).

А як пачуваецца ваш бізнес? Распавядзіце, далучыўшыся да маніторынгу бізнесу па гэтай спасылцы.

🔴Чым больш беларускіх прадпрымальнікаў выкажа сваю думку, тым прасцей будзе Асацыяцыі звяртаць увагу ўрадаў еўрапейскіх краінаў на нашыя агульныя праблемы і адвакатаваць іх вырашэнне на нацыянальным і еўрапейскім узроўні.

#ABBA_маніторынг.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍3🔥3
🔻 Яшчэ адна спікерка першай панэлі I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне — Даніка Старкс.

Даніка — дарадца выканаўчага дырэктара ЗША у Сусветным банку, старшы камерцыйны пасярэднік ЗША з Сусветным банкам, кіраўніца Групы па справах шматбаковых банкаў развіцця ў Дэпартаменце гандлю ЗША.

Яна мае больш за 20-гадовы досвед працы ў галіне эканамічнай палітыкі, камерцыйнай дыпламатыі, гандлю і нацыянальнай бяспекі, са спецыялізацыяй па Еўропе і Еўразіі. Зусім нядаўна Даніка працавала дырэктаркай групы па пытаннях палітыкі ў ЗША. Таксама з’яўляецца сябрай і кіраўніцай Alpha Kappa Alpha Sorority, Inc. (і ў цяперашні час узначальвае Праграму дапамогі бежанцам у ЗША).

▪️ Даніка Старкс выступіць на панэлі "Чаму і як Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць беларускі бізнес за мяжой?" разам з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША, USAID, Міністэрства гандлю ЗША і гандлёвымі прадстаўнікамі.

▫️ З праграмай і спікерамі форуму можна азнаёміцца на сайце.

🙌 Далучайцеся да I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне! Гэта прастора для наладжвання партнёрскіх адносінаў, прамоцыі вашых бізнесаў і ініцыятываў. Мы вельмі чакаем удзелу не толькі беларусаў ЗША, але і бізнесоўцаў з Еўразвязу і іншых краінаў.

🔴 Рэгіструйцеся да 26 лютага па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная.

Жадаеце стаць партнёрам I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне або маеце пытанні? Звяртайцеся да нас:+48797002890 | @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org | marina.girin@abbabusiness.org

#ForumWashington
11🔥4
"Прыватны сектар — гэта не толькі інвестыцыйнае развіццё эканомікі, але ў першую чаргу — абарона ад дыктатуры".

У інтэрв'ю маладому праекту "ГУСь" прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Яўген Буры распавёў пра важнасць пабудовы моцнай беларускай бізнес-супольнасці, галоўныя мэты ў працы АВВА, а таксама пра тое, як бізнес за мяжой можа ўкласціся ў стварэнне фундаменту эканомікі Беларусі будучыні.

Глядзіце відэа (таксама на канале "Страна для жизни"), пішыце свае пытанні ў каментарах і далучайцеся да апытання паводле тэзісаў інтэрв'ю на канале @shlahetnyGUS.

Прадстаўляеце бізнес з беларускімі каранямі за мяжой? Далучайцеся да АВВА і станавіцеся часткай актыўнай і перспектыўнай беларускай бізнес-супольнасці!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7🔥5👍1
⚡️Старшы юрысконсульт Міністэрства гандлю ЗША, Змарак Хан, прыме ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне!

Змарак курыруе праграму развіцця камерцыйнага права (The Commerce Law Development Program, CLDP) па Усходняй Еўропе, Цэнтральнай Азіі, Аўганістану і Пакістану. У якасці старшага консульта кіруе групай адвакатаў, праграмных спецыялістаў і экспертаў, якія аказваюць дапамогу шматлікім урадам па пытаннях прававых і нарматыўных рэформаў, а таксама пытаннях эканамічнага развіцця.

Ад Еўропы і Еўразіі да Паўднёвай Азіі, Змарак Хан актыўна працаваў са многімі краінамі над рэфармаваннем іх прававой структуры, каб стварыць спрыяльнае асяроддзе для паляпшэння гандлю, інвестыцый і эканамічнага росту. Яго праца ахоплівае шырокі спектр пытанняў рэформаў камерцыйнага права і праграм тэхнічнай дапамогі, у тым ліку альтэрнатыўнае вырашэнне спрэчак, барацьбу з карупцыяй, інтэлектуальную ўласнасць, інвестыцыі, карпаратыўнае кіраванне, праектнае фінансаванне і ўступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

▫️Змарак Хан выступіць на першай панэлі форуму "Чаму і як Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць беларускі бізнес за мяжой?".

❗️Для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі ўдзел у форуме — гэта ўнікальная магчымасць абмеркаваць на федэральным узроўні праблемы і выклікі для вашых бізнесаў у ЗША і Еўропе, заявіць пра сваю кампанію, знайсці інвестараў і партнёраў. Далучайцеся!

👉 Рэгіструйцеся на ўдзел у форуме да 26 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная!

#ForumWashington
9
Беларускі бізнес заваёўвае Амерыку: фантазіі ці рэчаіснасць — эфір з Марынай Гірын.

1 сакавіка прадстаўнікі бізнесу, топ-менеджары, палітыкі і актыўныя дзеячы беларускай дыяспары збяруцца разам у Вашынгтоне на І Беларускі бізнес-форум. Збяруцца, каб агучыць запыты і патрэбы беларускага бізнесу ў ЗША, абмеркаваць пытанні фармавання беларускай бізнес-супольнасці за мяжой.

Ці гатовы беларускі бізнес за мяжой заваяваць амерыканскі рынак? Якія насамрэч перспектывы ў беларускіх прадпрымальнікаў на амерыканскім кантыненце, ці “чакаюць” там беларусаў? Чаго ў выніку варта чакаць ад удзелу ў форуме, як будзе прадстаўлены на ім амерыканскі бок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын у 16:00.

https://www.youtube.com/watch?v=a3n6dM7wSsI
👍73👏1
🔻ABBA прыняла ўдзел у бізнес-канферэнцыі ў Познані.

Падчас канферэнцыі паспяхова прайшла сустрэча з прадстаўнікамі інстытуцый Велькапольскага ваяводства. Быў праведзены круглы стол, дзе былі ўзняты важныя пытанні, абмяркоўваліся праграмы і ініцыятывы па падтрымцы бізнесоўцаў.

▫️У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі рэгіёну — Маршалкоўскай управы Вялікапольскага ваяводства ў Познані, Велькапольскага фонду развіцця, Вялікапольскай Рады Трыццаці, Рэгіянальнага цэнтру сацыяльнай палітыкі, Ваяводскага ўпраўлення працы і Познаньскага выставачнага комплексу.

✔️Па выніках канферэнцыі мы атрымалі кантакты з ключавымі структурамі Велькапольскага рэгіёну, падзяліліся інфармацыяй пра дзейнасць АBBА і сяброў Асацыяцыі. Дзякуючы падтрымцы ABBA, у сустрэчы прынялі ўдзел беларускія бізнесоўцы, якія вядуць бізнес у Польшчы. У іх была магчымасць наладзіць кантакты і прадставіць свой бізнес кіруючым органам.

У супрацы з нашым партнёрам, Польскай гандлёвай палатай (KIG), у 2024 годзе запланаваны шэраг падобных дзелавых паездак па Польшчы. Сачыце за абвесткамі ў нашых каналах: Instagram / Facebook / LinkedIn.

Фінансуецца ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
10👍4
На I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне прадугледжаная спецыяльная панэль "Натхняльныя выступы. Гісторыі поспеху родам з Беларусі".

Мы радыя паведаміць, што адным са спікераў стане Уладзімір Грыгорык — бізнесовец, мецэнат, сябра Згуртавання беларусаў Канады, актыўны грамадскі дзеяч. Ён адным з першых адкрыў свой бізнес у Беларусі яшчэ ў 1989 годзе. Тады яго СП было адзінаццатым па ліку ў нашай рэспубліцы. Уладзімір Грыгорык стаў піянерам у глабальнай трансфармацыі святлодыёднага асвятлення ў 2000-х гадах. Маючы глыбокае разуменне грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываліся ў краіне, у 1997 годзе бізнесовец з’ехаў з Беларусі.

Інтэрв'ю Уладзіміра "Еўрарадыё".

▫️У цяперашні час Уладзімір Грыгорык з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком GVA Lighting — буйной кампаніі па праектаванні і вытворчасці спецыялізаваных архітэктурных светлавых сістэм для буйнамаштабных інфраструктурных праектаў, ад хмарачосаў і мастоў да аэрапортаў і стадыёнаў. GVA Lighting наймае каля 150 супрацоўнікаў і мае офісы ў Таронта, Лондане і Дубаі, сёлета плануе адкрыць яшчэ офіс у Нью-Ёрку.

Кампанія працуе над сотнямі яркіх светлавых праектаў па ўсім свеце, акцэнтуючы ўвагу на знакавых архітэктурных будынках, дзе святло грае ключавую ролю ў агульнай эстэтыцы, і дзе патрабуюцца інавацыйныя інжынерныя рашэнні. Прыклады майстэрства святлатэхнікі GVA Lighting уключаюць падсвятленне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, моста Tower Bridge у Лондане, вежаў Address Fountain View у Дубаі і новай штаб-кватэры банка JPMC у Нью-Ёрку.

🔴 Рэгіструйцеся на ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне. Гэта знакавая падзея для: прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі за мяжой, малых і сярэдніх бізнесаў, буйных бізнесаў і інвестараў.

✔️Вы зможаце знайсці магчымасці для маштабавання вашага бізнесу, пачуць пра рашэнні для крэдытавання кампаній з беларускімі каранямі, распавесці пра свой бізнес на высокім узроўні, пашырыць базу кліентаў, пачаць уплываць на рашэнні па пытаннях беларускага бізнесу.

Убачымся 1 сакавіка на #ForumWashington!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8🔥3👍1
❗️26 студзеня на сайце Міністэрства замежных спраў Польшчы з'явіўся афіцыйны каментар, згодна з якім праграма "Poland Business Harbour" (PBH) — прыпынена.

Гэтая праграма мела значны ўплыў на падтрымку прадпрымальнікаў, якія рэлакаваліся з Беларусі, у тым ліку пасля рэпрэсій. Бо бяспека заўжды з'яўляецца базавай каштоўнасцю для вядзення бізнесу!

▪️На старонцы МЗС паведамляецца, што Міністр замежных справаў прыняў рашэнне прыпыніць праграму Poland Business Harbour да таго часу, пакуль не будуць прыняты рашэнні, якія гарантуюць належную праверку кампаній і замежнікаў, якія з'яўляюцца яе бенефіцыярамі. На думку Міністэрства замежных справаў, "Poland Business Harbour" не апраўдаў чаканняў. У публічнай прасторы былі выказаны агаворкі наконт выкарыстання віз, выдадзеных у рамках Праграмы, у мэтах, несумяшчальных з яе атрыманнем.

Поўны тэкст па спасылцы.

Мы аб'ектыўна згодны, што Праграма мела пэўныя недахопы, якімі маглі скарыстацца несумленныя грамадзяне і кампаніі.

🔻Якія магчымыя негатыўныя наступствы пры закрыцці праграмы?

▫️Больш складаны шлях для атрымання візы.
▫️Немагчымасць адразу адчыніць ІП у Польшчы (шмат бізнес-працэсаў у найме IT — гэта B2B кантракты (складанасці фрыланса).
▫️Неабходнасць атрымліваць дазвол на працу.
▫️Складанасць для пераезду чальцоў сям'і і легалізацыі.
▫️Памяньшэнне падаткаў, атрыманных польскім бокам, і неабходнасць рэлакантаў абіраць іные рэгіёны для вядзення дзейнасці.

Такім чынам, наяўнасць спецыяльнай візавай праграмы для прадпрымальнікаў — неабходнасць для эфектыўнага развіцця бізнесу з беларускімі каранямі ў Польшчы! Мы працягнем дыялог з афіцыйнымі прадстаўнікамі польскага боку для забеспячэння беларусаў працуючымі механізмамі развіцця бізнесу.

▪️Мы адчынены для прапаноў беларусаў для выпрацоўкі лепшых рашэнняў, якія будуць улічваць інтарэсам усіх бакоў. У выніку ABBA сфармулюе прапановы па узгадненню крокаў для мінімізацыі негатыўных наступстваў для сумленных беларусаў.

Сачыце за навінамі на нашых старонках.

Кантакт для прапаноў і сувязі: @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org
🔥7👍32