ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.3K subscribers
1.01K photos
112 videos
4 files
744 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

abbabusiness.org
facebook.com/abbabusiness.org
instagram.com/abba_business_
linkedin.com/company/abbabusiness
youtube.com/@abbabusiness
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 Калядныя цуды адбыліся — і мы гэта зрабілі разам, сябры!

Вялікі бізнесовы нэтворкінг сяброў і партнёраў АВВА прайшоў 21 снежня ў Варшаве. Мы падвялі вынікі году для бізнес-дыяспары замежжа і заклалі стваральную энергію на плённую працу ў наступным годзе.

⚡️Упешыню на адной пляцоўцы сустрэліся беларускія ініцыятывы: АВВА, Фонд салідарнасці BYSOL, @radakultury і @domtvorcau. Да медыйнай падтрымкі івэнту далучылася Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы.

Мы правялі дабрачынны аўкцыён у падтрымку дзетак палітвязняў і рэпрэсаваных дзеячаў культуры. Былі прадстаўленыя больш за 20 лотаў, агульная сума ад продажу якіх склала каля 4000 еўра. Усе ўдзельнікі івэнту зрабілі данаты на падтрымку палітзняволеных — больш за 2000 еўра агулам.

У чарговы раз мы ўпэўніліся, што беларуская салідарнасць не ведае межаў! Дзякуем усім, хто быў з намі офлайн і онлайн.

🙌 Дзяліцеся гэтым відэа, адзначайце нас — і пабачымся на івэнтах у наступным годзе!


Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
16🔥9👍6
🌟 Віншуем вас з надыходзячымі святамі, сябры!

Хай гэтыя чароўныя дні падораць вам цяпло і радасць, а сэрцы поўняцца спакоем і задавальненнем. Мы ганарымся тым, што наша Асацыяцыя збірае такіх дзейных, амбітных і сумленных людзей. Вашыя дасягенні натхняюць нас і мы з нецярпеннем чакаем поспехаў беларускага бізнесу ў наступным годзе 🤗

Дзякуй, што вы з намі!
20👍1🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎄Віншуем з новым годам, дарагія беларусы!

Хай у вашых сэрцах не згасае вера ў перамогу і надзея на светлую будучыню ў дэмакратычнай Беларусі. Мы здольныя пераўтварыць усе нашыя мары ў рэальнасць! Ствараем падмурак моцнай краіны ўжо цяпер і глядзім у новы год, поўныя натхнення і энергіі працаваць на карысць беларусаў па ўсім свеце.

🌟 Добрых святаў, сябры!
З павагай, каманда Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.
36👍3
⚡️Пачаўся новы год і каб у ім працавалася яшчэ лепш, узгадваем карысныя справы і добрыя моманты з 2023-га.

Прапануем паглядзець відэа-каляндар галоўных падзей у працы Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой за год.

▪️Акрамя мерапрыемстваў і сустрэч, мы правялі больш за 160 бізнес-кансультацый. Акрэдытаваныя АВВА эксперты працавалі больш за 370 гадзін, каб дапамагчы вырашыць беларусам пытанні па рэлакацыі і легалізацыі бізнесу за мяжой, патлумачыць юрыдычныя і падатковыя аспекты, дапамагчы з рэалізацыяй бізнес-планаў і інш.

▪️Конкурсы беларускіх бізнесаў за мяжой Free Belarus Business Award, арганізаваныя АВВА пры падтрымцы ЕЗ, прыцягнулі 119 бізнесаў. Пераможцы ў двух конкурсах атрымалі прызавы фонд памерам 50 000 еўра — па 5 000 на 10 бізнесаў. У 2024 годзе мы плануем правесці яшчэ 2 такіх прэміі для бізнесоўцаў. Сачыце за навінамі на старонках конкурсу.

▪️АВВА расце і развіваецца: да нас далучаюцца ўсё больш беларускіх бізнесаў з розных куткоў свету. Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, падтрымка нацыянальнай бізнес-дыяспары, кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і выключны давер па ўсім свеце.

⭐️ Новы год абяцае быць яшчэ больш прадуктыўным! Далучайцеся да ABBA, каб ствараць гісторыю моцнага беларускага бізнесу і разам будаваць крывяносную сістэму эканомікі Беларусі будучыні!

Фінансуецца ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
👍143
⚡️Унікальная магчымасць атрымаць падарунак ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой!

АВВА налічвае ўжо 96 сяброў з 10 краін свету: Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Нямеччына, Чэхія, Гішпанія, Славакія, Румынія і ЗША.

⭐️ 100-му сябру Асацыяцыі мы вырашылі зрабіць падарунак: вы атрымаеце сертыфікат і памятны сувенір, а крэатыўная каманда АВВА распрацуе адмысловую рэкламную відэа-прэзентацыю для вашага бізнесу. Далучайцеся да нас!

Сяброўства ў АВВА — гэта:

▪️Упэўненасць у пытаннях адкрыцця і (ці) развіцця бізнесу з беларускімі каранямі за мяжой
▪️Кансультацыі ад экспертаў міжнароднага ўзроўню па розных кірунках дзейнасці
▪️Удзел у эксклюзіўных семінарах і занятках, асабістыя кансультацыі
▪️Удзел у праграмах грашовай падтрымкі бізнесаў
▪️Наведванне форумаў з удзелам палітыкаў і прадстаўнікоў міжнародных структур
▪️Нэтворкінг, партнёрскія бонусныя праграмы і інш.

Па пытаннях далучэння, калі ласка, звяртайцеся: +48797002890|@ABBA_telegram| info@abbabusiness.org

Фінансуецца ЕЗ
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
10🔥5👍1
📢 У супрацы з нашым партнёрам, Польскай Гандлёвай Палатай (KIG), запланаваны шэраг бізнес-паездак па Польшчы ў 2024 г. Пачынаем 24 студзеня з канферэнцыі ў Познані!

Запланаваны ўдзел прадстаўнікоў:

▪️Дэпартаменту эканомікі Маршалкоўскай управы.
▪️Цэнтра інтэграцыі замежнікаў.
▪️Агенцтва па працаўладкаванню ў ваяводстве па тэме "Субсідыі для адкрыцця бізнесу".
▪️Познаньскага выставачнага комплексу па тэме "Познаньскі міжнародны кірмаш – месца аб'яднання бізнесу".
▪️Велькапольскай Рады Трыццаці па тэме "Прапановы па падтрымцы бізнесу".
▪️Велькапольскага фонду развіцця па тэме "Фінансавыя інструменты падтрымкі эканомікі рэгіёну".
▪️ABBA па тэме "Падтрымка бізнесу з беларускімі каранямі".
▪️KIG па тэме "Падтрымка сярэдняга і малога бізнесу".

Падчас сустрэчы вы зможаце завесці карысныя знаёмствы для старту або развіцця бізнесу.

24 студзеня
11:00-11:15 Рэгістрацыя
11:30-13:30 Прэзентацыі, дыскусія
13:30-14:30 Нэтворкінг
Праграма ўдакладняецца.

Рэгіструйцеся да 20 студзеня.

❗️Колькасць месцаў абмежаваная.
👍8🔥2
🔻АВВА разам з прадстаўнікамі дэмсілаў Беларусі ўзяла ўдзел ва ўрачыстым прыёме прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды для беларусаў.

Ужо трэці год запар прэзідэнт Польшчы збірае актыўных беларусаў, каб разам сустрэцца і адсвяткаваць Каляды і новы год. Гэта вельмі важны і сімвалічны жэст, асабліва ў той час, калі ўрад Беларусі прызнаў экстрэмістамі амаль усіх прысутных на гэтай урачыстай сустрэчы. Анджэй Дуда запэўніў, што Польшча заўсёды будзе "падтрымліваць Беларусь і тых, хто жыве ў свабоднай Беларусі, у іх імкненні дасягнуць поўнай свабоды і незалежнасці, пакуль рэжым не абрынецца".

▪️Мы спадзяемся, што новы ўрад на чале з новым кіраўніцтвам таксама будзе прытрымлівацца курсу на падтрымку беларусаў у нашай барацьбе. Разам мы працягваем ціск, накіраваны на прыцягненне рэжыму да адказнасці за рэпрэсіі і злачынствы супраць беларускага народу.
19👍1👏1
"Беларускі бізнес за мяжой набыў суб'ектнасць і з гэтым бізнесам трэба і неабходна лічыцца".

Прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Яўген Буры ў інтэрв'ю @BGazeta распавёў пра тое, як АВВА падтрымлівае бізнесы з беларускімі каранямі, пра стан беларускага бізнесу, дасягненні за 2023 і планы на 2024 год.

Таксама ў відэа:

▪️Запуск праграмы АВВА разам з Еўразвязам: інстытуцыйнае фінансаванне ад ЕЗ і што гэта значыць для Асацыяцыі.
▪️Конкурс беларускіх бізнесаў @freebelarusbusinessaward за мяжой як адзін з кірункаў дапамогі прадпрымальнікам.
▪️Мерапрыемствы, міжнародныя экспо, кансультацыі экспертаў і іншая падтрымка бізнесоўцаў ад Асацыяцыі.
▪️Даследаванне беларускага бізнесу за мяжой: аб чым сведчаць лічбы.
▪️Запуск інстытута ўступлення ў АВВА: акрэдытацыя бізнесу як адна са ступеняў далучэння да нацыянальнай бізнес-супольнасці.
▪️Выхад АВВА на рынак ЗША: бізнес-івэнты ў Штатах, падпісанне дарожнай мапы аб інстытуцыйнай супрацы з Дэпартаментам Гандлю ЗША, адкрыццё прадстаўніцтва Асацыяцыі ў Каліфорніі, сустрэчы з ключавымі структурамі ў Вашынгтоне.
▪️Паспяховае выйсце са знешняга крызісу: нягледзячы на інфармацыйныя атакі і прызнанне АВВА "экстрэмісцкім фармаваннем", колькасць сяброў толькі Асацыяцыі ўрасла, а курс на стварэнне моцнай бізнес-дыяспары працягваецца.

Узніклі пытанні па дзейнасці ці далучэнню да АВВА? Калі ласка, звяртайцеся да нас: +48797002890|@ABBA_telegram| info@abbabusiness.org
🔥85👏2👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️Яркая бізнес-падзея году — I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне!

1 сакавіка прадстаўнікі беларускай бізнес-супольнасці і міжнародныя партнёры АВВА збяруцца разам, каб вырашаць запыты і патрэбы для беларускага бізнесу ў ЗША. Запрашаем да ўдзелу!

Мэты форуму:

▪️Фармуем устойлівую бізнес-дыяспару беларусаў.
▪️Ствараем пазітыўны імідж беларускіх бізнесоўцаў свету.
▪️Развіваем патэнцыял і інвестыцыйныя магчымасці беларусаў.
▪️Наладжваем і ўмацоўваем партнёрскія адносіны са структурамі ЗША.

У праграме:

▪️Бізнес-панэлі з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі ўплывовых інстытуцыяў ЗША.
▪️Нахняльныя гісторыі поспеху бізнесоўцаў з беларускімі каранямі.
▪️Нэтворкінг.
Праграма і спіс спікераў фармуюцца.

1 сакавіка, National Press Club, Washington, DC.

✔️Падпісвайцеся на нашыя старонкі, каб не прапусціць рэгістрацыю на форум і іншыя важныя абвесткі.

Калі вы жадаеце стаць спікерам ці партнёрам форуму, звяртайцеся на мэйл info@abbabusiness.org.

#ForumWashington
🔥94👍1
Сябры! Мы вельмі чакаем удзелу ў I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне не толькі беларусаў ЗША, але і бізнесоўцаў з краінаў Еўразвязу і інш.

Форум — гэта цудоўная магчымасць для сустрэчы прадпрымальнікаў з двух кантынентаў для натхняльнага абмену досведам, ідэямі і ўсталявання новых кантактаў. Гэта прастора для абмеркавання важных для беларускай бізнес-дыяспары пытанняў, фармавання партнёрскіх адносінаў, пошуку ментараў і інвестараў для вашых кампаній.

🙌 Далучайцеся!


▫️Сябрам і партнёрам Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой мы гатовыя выдаваць рэкамендацыйныя лісты для пасольства ЗША. Гэтыя дакументы могуць быць дадатковай падставай для атрымання візы, але не гарантуюць яе.

Звяртайцеся па рэкамендацыйныя лісты ад АВВА да 25 студзеня:
+48797002890 | @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org

#ForumWashington
🔥113
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️У другі раз АВВА прымае ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе (Швейцарыя).

Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі і дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, пракаментаваў, чаму для беларусаў важна быць часткай гэтай падзеі.

▪️Адзін з найбуйнейшых эканамічных форумаў у свеце праходзіць 15-19 студзеня. Гэта месца для адкрытага і канструктыўнага дыялогу паміж краінамі, дзе лідары ўрадаў, бізнесу і грамадзянскай супольнасці разам шукаюць шляхі вырашэння глабальных праблемаў. Сёлета ў форуме прымаюць удзел прадстаўнікі ўрадаў больш за 100 краінаў, найбуйнейшыя міжнародныя арганізацыі, вядучыя эксперты, прадпрымальнікі, прадстаўнікі СМІ, кампаніі-партнёры форуму.

👉 Далучайцеся да АВВА, каб менавіта ваш голас быў прадстаўлены на буйных міжнародных пляцоўках. Па пытаннях далучэння звяртайцеся: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.

Падпісвайцеся на нашыя старонкі: Instagram / Facebook / LinkedIn.

Фінансуецца ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
👍144
Падчас Сусветнага эканамічнага форума адбыўся сайд-івэнт па Беларусі

У першы дзень Сусветнага эканамічнага форума Святлана Ціханоўская выступіла на сайд-івэнце па Беларусі, які арганізавала дэлегацыя Грэцыі. Мерапрыемства было прысвечанае сітуацыі з дэмакратыяй у свеце і Беларусі.

У прамове беларуская лідарка акцэнтавала ўвагу на выкліках, з якімі сутыкаецца дэмакратыя, а таксама на электаральных кампаніях, якія адбудуцца ў 2024-м па ўсім свеце. Ціханоўская распавяла пра колькасць палітвязняў і ўмовы іх утрымання, а таксама спробы Расіі паглынуць нашую краіну.

«Вось ужо 30 гадоў у Беларусі не было свабодных выбараў. Абяцаючы аднавіць так званую «стабільнасць», дыктатар знішчыў парламент, незалежныя суды і СМІ. Маю краіну пераўтварылі ў паліцэйскую дзяржаву, дзе выбары сталі рытуалам без сэнсу і рэальнага выбару», – падкрэсліла лідарка.

Таксама адбылася дыскусія з удзелам дарадцы Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнтам АВВА Алесем Аляхновічам, юрысткай Ганнай Маціеўскай, а таксама прадстаўніком НАУ Паўлам Бэрстоу. У прыватнасці, ішла размова пра залежнасць паміж дэмакратыяй і эканамічнымі паказальнікамі краіны. Аляхновіч патлумачыў, чаму дыктатура не спрыяе дабрабыту людзей:

«У свеце амаль няма багатых краінаў, якія былі б дыктатурамі. Таму не выпадкова, што вынікам 30 гадоў кіравання Лукашэнкі сталася тое, што Беларусь цяпер адна з самых бедных краінаў Еўропы. Толькі ў выніку дэмакратычных зменаў, мы зможам пачаць эканамічныя рэформы, каб нарэшце забяспечыць годны ўзровень жыцця для беларусаў».
🔥13👍51👏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Беларусы ў Еўразвязе стварылі ўжо прынамсі 8️⃣1️⃣0️⃣0️⃣ бізнесаў!

74% з іх знаходзяцца ў Польшчы, на другім месцы Эстонія з 9%, затым ідзе Літва — 8%, Латвія — 5%, іншыя краіны ЕЗ — 4%. Бізнесы з беларускім капіталам стварылі ў ЕЗ прынамсі 17200 працоўных месцаў!

🔺Гэтыя дадзеныя ўзятыя з апытання, якое АBBA правяла сумесна з даследчым цэнтрам CASE і Цэнтрам новых ідэяў. Мы імкнемся распаўсюджваць веды пра стан беларускага бізнесу за мяжой і тлумачыць вынікі нашых даследаванняў зразумелай мовай. Першую серыю анімацыйнага серыялу глядзіце па тэгу #ABBA_маніторынг.

Хочаце зрабіць свой унёсак у бачнасць беларускага бізнесу? Далучайцеся да маніторынгу, калі вы заснавалі кампанію ў ЕЗ у любой форме рэгістрацыі або стварылі стартап без рэгістрацыі. Маніторынг пакліканы выявіць дасягненні і цяжкасці беларускіх прадпрымальнікаў за мяжой і дапамагчы АВВА ў абароне інтарэсаў беларускіх бізнесоўцаў.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Анімацыя зроблена студыяй @dva_dreva.
🔥132👏2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Мы ў стане абараняць інтарэсы дэмакратычнай Беларусі ў любы час, у самых неспрыяльных умовах".

Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт АВВА і дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, у эфіры @euroradio распавёў пра важнасць удзелу беларускай дэлегацыі ў Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

Падчас форуму Грэцкі дом арганізаваў дыскусійную панэль па Беларусі, дзе Алесь Аляхновіч падкрэсліў залежнасць паміж дэмакратыяй і эканамічнымі паказчыкамі. Патлумачыў, чаму аўтарытарныя рэжымы не спрыяюць эканамічнаму дабрабыту, і як за тры дзесяцігоддзі рэжым зрабіў Беларусь адной з найменш развітых краін Еўропы.

▪️Удзел прадстаўнікоў АВВА ў форуме — гэта выдатная магчымасць наладзіць кантакты з міжнароднымі партнёрамі, данесці, што беларусы — адукаваныя людзі, якія маюць свой погляд на будучыню Беларусі і ганарацца сваёй краінай.

Цалкам пра вынікі працы дэмсілаў у Давосе і перспектывы вяртання бізнесу ў Беларусь глядзіце па спасылцы.
11🔥2👏2👍1
У швайцарскім Давосе завяршаецца штогадовы Сусветны эканамічны форум. Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт АВВА і дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, пракаментаваў у эфіры "Радыё Свабода" некаторыя вынікі форуму.

"У мінулым годзе ў Давосе мы размаўлялі з польскімі банкамі наконт дыскрымінацыі беларускага бізнесу ў краінах ЕЗ. На той момант прадстаўнікі найбуйнейшых польскіх банкаў казалі, што гэта вынікае з пэўных камерцыйных прычын. Бо карысць ад таго, што банкі адчыняюць рахункі беларусам, не такая вялікая, як рызыка, што хтосьці з гэтых бізнесаў можа быць падсанкцыйным або дапамагаць у абыходзе санкцый. Таму банкі часта адмаўляліся ад супрацы з беларусамі.

Сёлета я сустракаўся з кіраўніком польскага камітэту фінансавага надзору і можна сказаць, што гэтае пытанне на дадзены момант вырашанае. Фізічныя асобы амаль не сутыкаюцца з дыскрымінацыяй. Што тычыцца бізнесаў, мы ў АВВА дапамагаем у індывідуальным парадку, калі такія выпадкі здараюцца".
16👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️Пачынаем рэгістрацыю на I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне!

1 сакавіка прадстаўнікі бізнесу, топ-мэнэджэры, палітыкі і актыўныя дзеячы беларускай дыяспары збяруцца разам, каб агучыць запыты і патрэбы для беларускага бізнесу ў ЗША, абмеркаваць пытанні фармавання беларускай бізнес-супольнасці за мяжой.

Форум — гэта прастора для наладжвання партнёрскіх адносінаў, прамоцыі вашых бізнесаў і ініцыятываў. Мы вельмі чакаем удзелу не толькі беларусаў ЗША, але і бізнесоўцаў з Еўразвязу і іншых краінаў. Далучайцеся!

У праграме:

▪️Бізнес-панэлі з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі ўплывовых інстытуцыяў ЗША.
▪️Нахняльныя гісторыі поспеху бізнесоўцаў з беларускімі каранямі.
▪️Нэтворкінг.

📍1 сакавіка, National Press Club, Washington, DC. Дадаць у каляндар.

8:30-9:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў
9:00-17:00 Дыскусійныя панэлі, выступы спікераў
17:00-20:00 Нэтворкінг
20:00-22:00 Нэтворкінг у нефармальнай абстаноўцы (па запрашэнні)
Праграма дапаўняецца.

🔴 Рэгіструйцеся да 26 лютага.
Колькасць месцаў абмежаваная.

▫️Уваход на форум ажыццяўляецца за мінімальна рэкамендаваны данат. Сябрам АВВА зніжка 50%. Таксама для сяброў АВВА мы гатовыя выдаваць рэкамендацыйныя лісты для пасольства ЗША.

👉 Далучайцеся да АВВА, каб карыстацца лепшымі магчымасцямі для вашага бізнесу. Сяброўства ў Асацыяцыі — гэта кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, удзел у буйных бізнес-падзеях, партнёрскія бонусныя праграмы, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і выключны давер па ўсім свеце. Далучайцеся і станавіцеся часткай актыўнай і перспектыўнай беларускай бізнес-супольнасці за мяжой!

Жадаеце стаць партнёрам I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне або маеце пытанні? Звяртайцеся да нас:+48797002890 | @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org | marina.girin@abbabusiness.org

#ForumWashington
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9🔥43👏1
🔊Новыя тарыфныя планы для сяброў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой!

З улікам пажаданняў беларускіх бізнесоўцаў мы падрыхтавалі тарыфы сяброўства ў АВВА, сфармаваныя на падставе перадавога досведу функцыянавання міжнародных бізнес-асацыяцый. Тарыфы адрозніваюцца карысцямі і магчымасцямі, якія закладзеныя ў іх, і памерам гадавых унёскаў.

⚡️Цяпер пры ўступленні ў АВВА вы можаце абраць зручны для сябе тарыфны план, які будзе запэўніваць патрэбы вашага бізнесу:

▪️Базавы
▪️Стандартны А+
▪️Пашыраны А++
▪️Прасунуты А+++

▶️ Падрабязна пра тарыфныя планы глядзіце ў відэа.

Нагадваем, што сяброўства ў АВВА — гэта таксама рэгулярныя дадатковыя бонусы для беларускіх бізнесоўцаў замежжа. Так, напрыклад, ужо цяпер вы можаце скарыстацца зніжкай 50% на ўдзел у I Беларускім бізнес-форум у Вашынгтоне. Сума зніжкі амаль роўная гадавому ўнёску для сяброўства па тарыфе Базавы. Рэгіструйцеся на форум да 26 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная.

Маеце пытанні па далучэнні да АВВА? Звяртайцеся да нас:
+48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5🤔5🔥31
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Пра магчымасці для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой распавяла віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын у студыі @belsat.

Бліжэйшыя буйныя мерапрыемствы, дзе прадстаўнікі беларускага бізнесу і тыя беларусы, якія толькі плануюць сваю справу за мяжой, могуць атрымаць карысныя кантакты, падзяліцца сваімі выклікамі і знайсці падтрымку:

▪️24 студзеня, бізнес-канферэнцыя ў Познані (Польшча).
▪️1 сакавіка, I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне (ЗША).

🔻Сардэчна запрашаем бізнесоўцаў са ўсяго свету на форум у Вашынгтоне. Гэта знакавая падзея для беларускай бізнес-супольнасці, прастора для наладжвання партнёрскіх адносінаў, прамоцыі вашых бізнесаў і ініцыятываў.

Дэпартамент Гандлю ЗША, які выступае партнёрам АВВА ў правядзенні форуму, зацікаўлены ў падтрымцы сумленнага беларускага бізнесу, таму мы заклікаем вас далучыцца да прадстаўлення іміджу беларусаў на высокім узроўні ў ЗША. Акрамя бізнесоўцаў, мы чакаем на форуме беларусаў, якія працуюць у буйных карпарацыях, прадстаўнікоў НДА і актывістаў.

Азнаёміцца са спікерамі і праграмай форуму можна тут.

👉 Рэгіструйцеся на форум да 26 лютага.
Колькасць месцаў абмежаваная.


Жадаеце стаць партнёрам I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне або маеце пытанні? Звяртайцеся да нас:+48797002890 | @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org | marina.girin@abbabusiness.org

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
9🔥2👏2
🔺Як справы ў беларускага бізнесу за мяжой?

Каб адказаць на гэтае пытанне, АВВА праводзіць рэгулярны маніторынг беларускага бізнесу ў Еўразвязе разам з цэнтрам CASE i Цэнтрам Новых Ідэй.

▫️Па нашых даследаваннях, трэці квартал 2023-га года аказаўся для беларускіх прадпрымальнікаў за мяжой у цэлым пазітыўным: 45% рэспандэнтаў ахарактарызавалі вынікі апошняга квартала ў параўнанні з папярэднім як "паляпшэнне стану бізнесу" і толькі 10 % — як "пагаршэнне".

▫️Найбольш паспяхова ў беларусаў ЕЗ развіваліся бізнес-прадукт і каманда (паказчыкі развіцця ў пазытыўнай зоне). А вось прыцягненне інвестыцыяў аказалася найбольш праблемным аспектам дзейнасці (паказчыкі развіцця ў негатыўнай зоне).

А як пачуваецца ваш бізнес? Распавядзіце, далучыўшыся да маніторынгу бізнесу па гэтай спасылцы.

🔴Чым больш беларускіх прадпрымальнікаў выкажа сваю думку, тым прасцей будзе Асацыяцыі звяртаць увагу ўрадаў еўрапейскіх краінаў на нашыя агульныя праблемы і адвакатаваць іх вырашэнне на нацыянальным і еўрапейскім узроўні.

#ABBA_маніторынг.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍3🔥3