ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.3K subscribers
1.01K photos
112 videos
4 files
744 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

abbabusiness.org
facebook.com/abbabusiness.org
instagram.com/abba_business_
linkedin.com/company/abbabusiness
youtube.com/@abbabusiness
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
Каманда Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой прыняла ўдзел у Minsk Forum XXI у Берліне.

Гэта штогадовая міжнародная канферэнцыя, прысвечаная аналізу і абмеркаванню эканамічных, палітычных і сацыяльных праблемаў у Беларусі і суседніх краінах.

▪️АВВА паўдзельнічала ў закрытай працоўнай сустрэчы 1-3 снежня, дзе прысутнічалі эксперты і спецыялісты па розных кірунках. Былі абмеркаваныя 4 тэмы: вызваленне і падтрымка палітвязняў, праца са СМІ і культура. Мы вынеслі свае прапановы па кожнай тэме з пункту гледжання бізнесу і дзейнасці АВВА.

▪️Серж Наўродскі, віцэ-прэзідэнт АВВА і прадстаўнік Асацыяцыі ў Літве, Латвіі і Эстоніі, выступіў спікерам у эканамічнай панэлі Форуму, дзе распавёў у тым ліку пра дзейнасць АВВА і даследаванні бізнесу, якія АВВА робіць сумесна з Цэнтрам Новых Ідэй і даследчым цэнтрам CASE.

Удзел у такіх мерапрыемствах — гэта выдатная магчымасць сустрэцца з аднадумцамі, абмяняцца меркаваннямі і паўдзельчаць у дыскусіях на важныя для будучыні вольнай дэмакратычнай Беларусі тэмы.
👍11💯21
У Вашынгтоне 6-8 снежня распачалася праца пляцоўкі стратэгічнага дыялогу "Беларусь — ЗША". Сярод спікераў - віцэ-прэзідэнт АВВА, дарадца Святланы Ціханоўскай па эканоміцы, Алесь Аляхновіч.

Сярод іншых пытанняў разглядалася дапамога беларускаму бізнесу. Асноўная мэта бізнес-панэлі дыялогу — выпрацаваць план супрацоўніцтва са структурамі ЗША і вылучыць, што прыватны сектар і ўрад ЗША можа зрабіць для беларускіх кампаній і як дапамагчы рэпрэсаваным бізнесоўцам.

▪️Падчас выступу Алесь Аляхновіч акцэнтаваў увагу на дзейнасці АВВА і нагадаў пра нашую місію і каштоўнасці: адмаўленне ад супрацы з рэжымам і падтрымка сумленнага бізнесу. Гэтыя каштоўнасці і сістэма акрэдытацыі — інструменты, якія дазваляюць нашым партнёрам разумець, што яны маюць справу з чыстым бізнесам.

⚡️У сваю чаргу, прадстаўнік Дэпартаменту Гандлю ЗША Drew Roberts падкрэсліў плённую інстытуцыйную супрацу з АВВА (20 верасня 2023 была падпісаная дарожная мапа аб супрацы) і выказаў падтрымку правядзенню Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне.
👍91🔥1
Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская сустрэлася з Дэвідам Кэмеранам і прадстаўнікамі 8 краінаў у МВФ

Беларуская лідарка разам з дарадцам па эканамічных пытаннях і віцэ-прэзідентам АВВА Алесем Аляхновічам, а таксама супрацоўнікам BEROC Зміцерам Крукам упершыню сустрэліся з прадстаўнікамі 8 краінаў у Міжнародным Валютным Фондзе. У сустрэчы ўдзельначалі прадстаўнікі Літвы, Aўстрыі, Бельгіі, Францыі, Грэцыі, Іспаніі, Ірландыі і Польшчы. Бакі абмяркоўвалі планы па трансфармацыі беларускай эканомікі – у тым ліку пенсійная рэформа, мадэлі прыватызацыі іпераход да зялёнай эканомікі. Лідарка выказала спадзяванне на падтрымку з боку МВФ у правядзенні і карэкціроўках рэформаў пасля дэмакратычнага транзіту ўлады ў Беларусі.

Таксама Святлана Ціханоўская правяла размову з міністрам замежных справаў Велікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам. Палітыкі абмеркавалі магчымасць прызначэння спецпасланніка Вялікабрытаніі па Беларусі і пачатак стратэгічнага дыялогу паміж краінамі. Міністр паведаміў, што Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць 17 рэжымных суддзяў і пракурораў.
👍104
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 Сябры! Ужо зусім хутка, 21 снежня, мы сустрэнемся на Вялікім Бізнес Нэтворгінгу ў Варшаве. Запрашаем вас да яднання вакол годных ініцыятываў і добрых справаў!

Сяржук Доўгушаў, кіраўнік Дома Творцаў, далучаецца да падзеі і дабрачыннага аўкцыёну ў межах вечарыны, сродкі з якога пойдуць на падтрымку дзяцей беларускіх палітвязняў. Неўзабаве мы падрабязней распавядзем пра лоты аўкцыёну, а ўзяць удзел можна будзе таксама і онлайн.

Гэта святочнае бізнес-мерапрыемства для сяброў, аднадумцаў і партнёраў АВВА, а таксама намінантаў конкурсу беларускіх бізнесаў @freebelarusbusinessaward. Разам з беларускай бізнес-дыяспарай замежжа адзначым супольныя поспехі і закладзем добрыя намеры і стваральную энергію на наступны год. Рыхтуем для вас цікавую праграму з сюрпрызамі і падарункамі!

Запрашэнні з падрабязнасцямі аб удзеле ўжо на вашых электронных скрынях!

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
9👏2
Сябры! Мы хочам падзякаваць кожнаму, хто падтрымлівае і дапамагае Aсацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой!

У 2024 годзе ў нас будуць для вас новыя прапановы і кірункі, новыя карысці і цікавыя івэнты. Падрабязнасці зусім хутка на нашых старонках, заставайцеся на сувязі!

⭐️ На сёння ў АВВА ўваходзяць больш за 90 бізнесаў з беларускімі каранямі з 10 краін свету. Нагадваем, што 100-му сябру Асацыяцыі мы вырашылі зрабіць унікальны падарунак: крэатыўная каманда АВВА распрацуе адмысловую рэкламную відэа-прэзентацыю для вашага бізнесу.

Далучайцеся да АВВА! Разам будуем моцную беларускую бізнес-дыяспару! Падрабязнасці пра сяброўства ў Асацыяцыі вы знойдзеце па спасылцы.

Мы адкрытыя для больш дэталёвых пытанняў, якія зможам персанальна абмеркаваць на онлайн-сустрэчы. Звяртайцеся:
+48797002890| @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
🔥91👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Напярэдадні святаў як ніколі хочацца быць разам з аднадумцамі і ствараць цуды.

Мы ў АВВА падтрымліваем беларускі бізнес, дапамагаем сацыяльным праектам і ініцыятывам. Сябры Асацыяцыі — сумленныя бізнесоўцы, якія далучаюцца да АВВА і з гонарам нясуць нашыя каштоўнасці і місію "Ганарымся быць беларускім бізнесам".

🌟 21 снежня ў Варшаве мы збярэмся разам на вялікі бізнесовы нэтворкінг, дзе падвядзем вынікі года ў супольнасці, падзелімя навінамі і планамі на наступны год.

Удзельнікі Каляднага Нэтворкінгу далучацца да акцыі BYSOL у падтрымку дзетак палітзняволеных беларусаў. А таксама кожны з любой кропкі свету зможа прыняць онлайн-удзел у дабрачынным аўкцыёне і падтрымаць беларускіх культурніцкіх дзеячаў. Да падзеі далучаюцца таксама @domtvorcau, @radakultury і іншыя незалежныя беларускія ініцыятывы.

#ABBA_Каляды

Відэа: Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, у студыі @belsat пра Валікі Калядны Нэтворкінг і планы АВВА на наступны год.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
🔥9👍42
Ужо заўтра адбудзецца бясплатны вэбінар "Змены ў карпарацыйнай структуры кампаній ў Польшчы". Далучайцеся!

Спікерка, юрыстка WKB Lawyers і дарадца АВВА Ганна Маціеўская раз'ясніць наступныя моманты:

▪️Калі тыповага е-статуту кампаніі не дастаткова? Што варта прапісаць у статуце для мінімізацыі карпарацыйнай рызыкі?
▪️Далучэнне да існуючага бізнесу: як гэта легальна аформіць і пра што варта памятаць?
▪️Ці заўсёды проста выйсці з бізнесу? Рэкамендацыі датычныя гарантый бяспечнага выхаду з польскіх кампаній.
▪️Змены структуры ўласнікаў і кіраванне кампаніяй.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.

14 снежня 17:00 (СЕТ). Дадаць у каляндар.
👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 Беларуская Рада культуры далучаецца да Каляднай імпрэзы, якую ладзіць Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой, і прыме ўдзел у арганізацыі дабрачыннага аўкцыёна.

Тры беларускія мастакі выставяць на аўкцыёне свае творы.

▪️Сemra прадставіць працу "Знак болю".

"Гэтая праца — даніна павагі нашай агульнай барацьбе. Гэты сімвал служыць не толькі сведчаннем нашых цяжкасцяў, але і маяком нязломнай сілы і рашучасці", — апісвае мастачка сваю карціну.

▪️Антон Радзівонаў, які вымушана пакінуў Беларусь з-за палітычнага пераследу, прадставіць працу "Студзеньскі гіль". Гэта адзіная з 13 карцін серыі "Птушкі з народам", якую ўдалося вывезці з Мінску.

▪️"Раніца ў лесе" — праца Аляксандра Бельскага, зробленая на пачатку вайны Расіі супраць Украіны. Мастак — аўтар шэрагу карцін на тэматыку беларускіх пратэстаў, трапіў у спіс "непажаданых" аўтараў у Беларусі, цяпер жыве ў Берліне.

Сродкі, атрыманыя з продажу карцін, пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным творцам.

21 снежня, 20:00 (СЕТ).
Рэгістрацыя на онлайн-удзел.
10🔥6
⚡️Уладзімір Цэслер далучаецца да дабрачыннага аўкцыёну АВВА 21 снежня!

Уладзімір — адзін з найвядомейшых у свеце сучасных беларускіх дызайнераў і мастакоў, чые працы ўваходзяць у склад калекцый сусветных музеяў. Быў вымушаны з'ехаць з Беларусі пасля таго, як падтрымаў пратэсты 2020-га году. Цяпер жыве на Кіпры. Вядомы сваімі вострымі актуальнымі працамі на бягучую сітуацыю ў свеце, а многія яго плакаты сталі сімваламі пратэснага мастацтва ў Беларусі.

⭐️ Уладзімір перадаў АВВА плакат са сваім подпісам. Кожны з вас мае магчымасць атрымаць гэты і іншыя лоты на аўкцыёне 21 снежня. Сродкі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных беларускіх творцаў і палітзняволеных.

Рэгіструйцеся на онлайн-удзел
, старт у 20:00 па часе СЕТ.

На офлайн мерапрыемства ў Варшаве мы запрашаем сяброў і партнёраў АВВА. Вас чакае насычаная праграма з сюрпрызамі і актыўнасцямі, смачная вячэра і нэтворкінг за кілішкам віна!

Сустрэнемся 21 снежня на #ABBA_Каляды! Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.

🖼 @vovatsesler
15👍3🔥3
Наколькі эфектыўна працуе Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой — распавядаюць беларускія прадпрымальнікі — сябры АВВА.

"Я быў трохі разгублены, калі пачынаў бізнес у Польшчы, таму што велізарную колькасць юрыдычных і арганізацыйных пытанняў даводзілася развязваць самастойна, — распавядае беларускі прадпрымальнік з вялікім досведам, уладальнік уласнага брэнду арэндных кавамашын і кава-куткоў у Польшчы — LS Coffee. — Гэта вялікі рэсурс нерваў і часу: новае месца, трэба ўва ўсім разабрацца, вывучыць мясцовыя юрыдычныя тонкасці. І кожны крок каштуе грошай. Мне патрэбен быў рэпрэзентацыйны орган, здольны ўзяць шэраг момантаў на сябе.

ABBA дала мне адчуванне ўпэўненасці ў тым, што трэба рабіць у кожнай сітуацыі — як з асабістым доктарам, чый нумар у цябе заўсёды ў нататніку. Мы разам працавалі і над маім юрыдычным узаемадзеяннем з польскімі дзяржаўнымі структурамі, і над чыста тэхнічнымі пытаннямі старту бізнесу ў Польшчы. Гэта сэрвіс, за доступ да яго ты плаціш сяброўскія ўзносы — у маім выпадку гэта 169 еўра ў год з кампаніі. Крута, калі ў Асацыяцыю прыходзіць шмат прадпрымальнікаў, — сэрвіс, які яны атрымліваюць, пачынае паляпшацца".

▪️Пра досвед супрацы з АВВА ад крамы адзення і аксесуараў з нацыянальнай сімволікай A2.Print у Вільні і кветкавай крамы ROSES.EE ў Талліне чытайце на партале "Зеркало".

⚡️Гэта рэкламны артыкул. Мы ў АВВА падтрымліваем беларускія медыя і заклікаем прадпрымальнікаў праяўляць сацыяльную адказнасць і замаўляць рэкламу на старонках незалежных СМІ, якія сёння працуюць у цяжкіх варунках. Для сяброў АВВА мы маем спецыяльную прапанову па прамакодзе promo_ABBA вы атрымліваеце зніжку 30% на размяшчэнне рэкламы на "Зеркале".

📩 Для замовы пішыце на ads@zerkalo.io.
🔥112🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Працягваем распавядаць, што вас чакае на Вялікім Калядным нэтворкінгу 21 снежня ў Варшаве.

"Дом Творцаў" — ініцыятыва падтрымкі беларускіх творцаў у Варшаве, якая займаецца рэабілітацыяй і дапамогай рэпрэсаваным культурніцкім дзеячам, прадставіць на дабрачынным аўкцыёне мастацкія працы:

▪️"Від на горад" Міхася Чыбоўскага: 60х60 см, змяшаная тэхніка, акрыл, палатно.

▪️Карціна "Алесь" мастака пад псеўданімам Пётр Юрэвіч: 100×40 см, палатно, алей, змяшаная тэхніка. Праца прысвечаная памяці закатаванага ў калоніі вядомага беларускага мастака і акцыяніста Алеся Пушкіна.

▪️Праца "Чаканнi" аўтарства Волі Шніп: 70×115 см, палатно, акрыл, змяшаная тэхніка.

⭐️ Гэтыя і іншыя лоты аўкцыёну вы можаце набыць таксама онлайн 21 снежня. Сродкі пойдуць на дапамогу дзецям палітвязняў, а таксама рэпрэсаваным і палітзняволеным творцам. Аўкцыён ладзіцца пры падтрымцы Фонду BYSOL, Беларускай Рады культуры і Дома Творцаў.

Рэгістрацыя на ўдзел.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
10🔥3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Пачынаем падрыхтоўку да трэцяга конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой Free Belarus Business Award!

43 заяўкі, 36 фіналістаў і 5 пераможцаў — вось выніковыя лічбы ІІ прэміі, якая адбылася восенню 2023 года. Мы ўсцешаныя тым, як імкліва беларускія прадпрымальнікі развіваюцца ў новых абставінах, рухаюцца да поспеху і пераўтвараюць свае ідэі ў рэальнасць, і конкурс беларускіх бізнесаў за мяжой — пацверджанне выбітных здольнасцяў нашых бізнесоўцаў.

⭐️ Прызавы фонд III Free Belarus Business Award будзе складаць 25000 еўра. Але ўдзел у конкурсе — гэта не толькі грашовы прыз, але і медыйная падтрымка ад @abbabusiness, уваход у нацыянальнае бізнес-кам'юніці, кансультацыі і карысныя майстар-класы.

✔️ Падпісвайцеся на нашы сацсеткі: Telegram/ Instagram / Facebook і сачыце за навінамі. Старт прыёму заявак ужо зусім хутка!

Падзяліцеся нашымі старонкамі са знаёмымі бізнесоўцамі — магчыма, гэта тая падтрымка, якую яны зараз шукаюць.


Ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
9🔥4
🌟 Мы радыя прадставіць вам чарговага ўдзельніка дабрачыннага каляднага аўкцыёну — мастака Аляксандра Бельскага.

Ён выстаўляе сваю карціну "Раніца ў лесе", якая была створаная на пачатку вайны Расіі супраць Украіны і ілюструе "удалую" высадку расейскага дэсанта.

⭐️ Аляксандр Бельскі — аўтар шэрагу карцін на тэму беларускіх пратэстаў, трапіў у спіс "непажаданых" аўтараў у Беларусі. Цяпер жыве ў Берліне. Яго карціны знаходзяцца ў Беларусі, у тым ліку ў калекцыі Віктара Бабарыкі, і за мяжой. Праекты Аляксандра гэта, несумнеўна сведкі часу і метафары падзеяў.

▪️На жаль, беларускія мастакі ў эміграцыі знаходзяцца цяпер у цяжкіх варунках. Патрэбны час, каб убудавацца ў новую сістэму грамадства і не заўсёды хутка атрымліваецца пачаць зарабляць мастацтвам.

Купляючы лоты, вы падтрымліваеце рэпрэсаваных беларускіх творцаў, а таксама далучаецеся да акцыі падтрымкі дзетак палітвязняў. Падрабязней па тэгу #ABBA_Каляды.

Рэгіструйцеся на аўкцыён.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
9🔥4👍1
💰Вынікі году эканамічна-палітычныя: што адбывалася з беларускай эканомікай цягам 2023-га, чаго чакаць у наступным годзе і як беларусы за мяжой уплываюць на будучыню краіны.

Глядзіце эфір на Еўрарадыё з Алесем Аляхновічам, віцэ-прэзідэнтам АВВА, дарадцам Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах.

У выпуску:
▪️Сталенне беларускага грамадства.
▪️Беларусы за мяжой не губляюць імпэт і патэнцыял, інстытуцыяналізуюцца.
▪️Стратэгічны дыялог з ЗША: сёння мы будуем сваё лоббі і гэта нам дапаможа ў той момант, калі адкрыецца акно магчымасцяў у Беларусі.

Святочнае зычэнне ад Алеся: "Заставайцеся стойкімі ў сваёй веры ў Беларусь і беларускі народ. Апошнія гады паказалі, што ў нас усё ў парадку з людзьмі, з ідэямі, бізнесам, грамадзянскім сектарам. Трэба толькі давесці справу да канца, а для гэтага трэба захоўваць еднасць, вучыць сваю гісторыю, сваю мову, любіць свае традыцыі".

🌟 Шанаваць свае традыцыі ў беларускім коле і святкаваць надыходзячыя Каляды Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой запрашае 21 снежня. Чакаем сяброў АВВА, аднадумцаў і партнёраў у Варшаве. А ўсіх, хто хоча прыяднацца да асэнсаванага свята — на дабрачынным онлайн-аўкцыёне ў падтрымку дзетак палітвязняў і рэпрэсаваных беларускіх творцаў.
👍64
❤️ Дабрачыннасць яднае кантыненты!

Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы (АВА) далучаецца да інфармацыйнай падтрымкі дабрачыннага каляднага аўкцыёну АВВА 21 снежня і запэўнівае: калі вы не паспееце набыць падарунак, напоўнены сэнсам, то да 26 снежня вы можаце далучыцца да аўкцыёну АВА ў падтрымку беларускага добраахвотніка.

🌟 Мы нагадваем, што ўжо заўтра, 21 снежня ў 20:00 CET стартуе дабрачынны аўкцыён, на якім будуць прадстаўлены працы вядомых беларускіх творцаў. Упершыню на адной пляцоўцы ў Варшаве і онлайн сустрэнуцца некалькі беларускіх незалежных ініцыятыў, каб разам ствараць Калядны цуд!

АВВА, BYSOL,@radakultury, @domtvorcau, @ABAtogether, журналісты і прадстаўнікі беларускай бізнес-супольнасці аб’ядноўваюць свае намаганні, каб павіншаваць дзетак палітвязняў з надыходзячымі святамі і падтрымаць беларускіх рэпрэсаваных дзеячаў культуры.

Рэгістрацыя на аўкцыён.

Будзьма разам у гэтыя святы і падтрымаем тых, хто сёння мае патрэбу ў апецы!

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
7🔥5👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 Калядныя цуды адбыліся — і мы гэта зрабілі разам, сябры!

Вялікі бізнесовы нэтворкінг сяброў і партнёраў АВВА прайшоў 21 снежня ў Варшаве. Мы падвялі вынікі году для бізнес-дыяспары замежжа і заклалі стваральную энергію на плённую працу ў наступным годзе.

⚡️Упешыню на адной пляцоўцы сустрэліся беларускія ініцыятывы: АВВА, Фонд салідарнасці BYSOL, @radakultury і @domtvorcau. Да медыйнай падтрымкі івэнту далучылася Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы.

Мы правялі дабрачынны аўкцыён у падтрымку дзетак палітвязняў і рэпрэсаваных дзеячаў культуры. Былі прадстаўленыя больш за 20 лотаў, агульная сума ад продажу якіх склала каля 4000 еўра. Усе ўдзельнікі івэнту зрабілі данаты на падтрымку палітзняволеных — больш за 2000 еўра агулам.

У чарговы раз мы ўпэўніліся, што беларуская салідарнасць не ведае межаў! Дзякуем усім, хто быў з намі офлайн і онлайн.

🙌 Дзяліцеся гэтым відэа, адзначайце нас — і пабачымся на івэнтах у наступным годзе!


Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
16🔥9👍6