ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.3K subscribers
1.01K photos
112 videos
4 files
744 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

abbabusiness.org
facebook.com/abbabusiness.org
instagram.com/abba_business_
linkedin.com/company/abbabusiness
youtube.com/@abbabusiness
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
Мы хочам выказаць падзяку ўсім, хто быў з намі на цырымоніі ўзнагароджання прэміі II Free Belarus Business Award.

Гэта быў цудоўны, напоўнены гонарам за таленавітых, адданых сваёй справе беларусаў вечар. Мы чарговы раз ўбачылі, што беларускі бізнес мае вялікія магчымасці для развіцця. Пакуль - за мяжой. Але мы кожны дзень працуем на тое, каб дапамагаць сумленнаму бізнесу, які стане падмуркам для Беларусі будучыні.

Мы вельмі цешымся, што амаль усе пераможцы конкурсу з'яўляюцца чальцамі АВВА. Мы ўдзячныя бізнесоўцам, якія ўдзельнічаюць ў стварэнні бізнес-дыспары свету.

🙌 Мы заклікаем вас падтрымліваць не толькі адно аднаго, а таксама іншыя сферы дзейнасці дыяспары за мяжой. Напрыклад, незалежныя медыя, якія робяць сваю справу ў вельмі цяжкіх варунках. А для сяброў АВВА ў нас заўсёды ёсць прыемныя скідкі на рэкламу ў медыя.

Будзьма разам, сябры!

Падпісвайцеся на @freebelarusbusinessaward і сачыце за абвесткамі аб наступных конкурсах. Фота.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
12🔥4
Дзякуючы працы АВВА голас сумленнай беларускай бізнес-дыяспары цяпер добра чуваць і на амерыканскім кантыненце.

Прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Яўген Буры адказаў на пытанні пра вынікі працоўнай паездкі АВВА ў ЗША, дамоўленасці з прадстаўнікамі ўплывовых структур і тыя магчымасці, якія гэта нясе для беларускага бізнесу за мяжой.

АВВА вядзе ў ЗША адкрыты дыялог аб працягненні ціску на рэжым. Адной з ключавых кропак ціску на сённяшнюю беларускую ўладу мы бачым рэлакацыю бізнесу з Беларусі на празрыстых і зразумелых умовах.

🔻Глядзіце ў відэа на нашым ют’юб-канале:

▪️Бачанне развіцця беларускага бізнесу за мяжой у размовах з прадстаўнікамі ўплывовых структур ЗША.
▪️Перспектывы супрацы і выбудоўванне стратэгічнага дыялогу з ЗША.
▪️Як ідзе падрыхтоўка да I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, які пройдзе ў пачатку 2024 года.
▪️Адкрыццё прадстаўніцтва АВВА ў Крэмніевай даліне: стратэгічны этап дзейнасці АВВА і новыя магчымасці для беларускіх бізнесоўцаў.

Засталіся пытанні — пішыце іх у каментарах пад відэа і мы абавязкова на іх адкажам!
5🔥5👍1👏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 Бізнес-падзея году: Вялікі Калядны Нэтворкінг у Варшаве! Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой запрашае!

Сябры! Год, які быў вельмі насычаным і прадуктыўным для АВВА, набліжаецца да завяршэння. Мы ўдзячныя нашым партнёрам за падтрымку, мы ганарымся сябрамі АВВА. Мы ўсцешаныя тым, як развіваецца бізнес-супольнасць і радыя быць часткай гэтага працэсу!

🙌 Запрашаем вас 21 снежня ў Варшаве на вялікі бізнес-нэтворкінг, дзе мы падзелімся вопытам і інсайдамі, якія кожны з супольнасці дасведчыў у гэтым годзе. Разам адзначыць супольныя поспехі і закласці добрыя намеры і стваральную энергію і планы на наступны год! Гэта святочнае мерапрыемства для сяброў, аднадумцаў і партнёраў АВВА. Таксама мы запрашаем намінантаў конкурсу @freebelarusbusinessaward. Рыхтуем для вас цікавую праграму з сюрпрызамі і падарункамі!

❤️ Гэта будзе яшчэ і вечар яднання вакол важнай справы: разам з фондам BYSOL падтрымаем дзетак палітзняволеных. Як нацыянальная бізнес-супольнасць з этычнымі прынцыпамі, мы далучаемся да акцыі "Трэба цуды? Зробім цуды!".

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
🔥117👍1
Бізнес — гэта пра адказнасць і этыку ці толькі пра грошы? Ці можа бізнес весці двайную гульню, зарабляючы грошы на Захадзе і падтрымліваючы пры гэтым рэжым?

На гэтыя і іншыя пытанні прадстаўнікі Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Яўген Буры, прэзідэнт АВВА, і Мікалай Мурзянкоў, прадстаўнік Асацыяцыі ў Каліфорніі, дарадца АВВА, адказалі падчас стрыму на канале "Народный репортёр".

🔻Глядзіце ў відэа:

▪️Ці можна сёння падтрымліваць актывамі бізнес у Беларусі: пазіцыя АВВА і як да гэтага ставяцца еўрапейскія і амерыканскія структуры.

▪️"Калі бізнес у Беларусі насамрэч патрабуе падтрымкі і ўжо ўзнікла такая сітуацыя, што працаўнікі адчуваюць сябе не ў бяспецы, найлепшае рашэнне пакінуць краіну", лічыць прэзідэнт АВВА Яўген Буры. Як Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой дапамагае рэлакаваным бізнесоўцам.

▪️Якія праблемы ёсць сёння ў беларускага бізнеса за мяжой, у тым ліку ў ЗША і як у іх вырашэнні можа дапамагчы прадстаўніцтва АВВА ў Каліфорніі.

▪️Сістэма акрэдытацыі беларускага бізнесу, кодэкс этыкі і каштоўнасці АВВА інструменты, якія дазваляюць замежным партнёрам разумець, што яны маюць справу з чыстым сумленным бізнесам.

Пішыце свае меркаванні і пытанні ў каментарах пад відэа.

⚡️Мы хочам падкрэсліць, што беларускі бізнес за мяжой жыве, стварае новыя працоўныя месцы, развіваецца і ўмацоўваецца, каб у будучыні стаць асновай крывяноснай сістэмы эканомікі дэмакратычнай Беларусі. Задача АВВА натхніць беларусаў на адкрыццё сваіх бізнесаў і падтрымліваць іх у развіцці. Мы праводзім бясплатныя бізнес-кансультацыі, дапамагаем кантактамі, ладзім беларускія бізнес-форумы, дзе бізнесоўцы знаёмяцца, абменьваюцца досведам і знаходзяць партнёраў. Конкурс беларускіх бізнесаў за мяжой @freebelarusbusinessaward таксама частка фінансавай і піяр-падтрымкі нашых бізнесоўцаў. Наша праца па выбудове моцнай нацыянальнай бізнес-дыяспары па ўсім свеце гэта праца на будучыню эканамічна развітай Беларусі. Далучайцеся да АВВА!
💯62
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️Сябры! Роўна праз 3 месяцы, 1 сакавіка 2024 году, адбудзецца I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне.

Мы запрашаем вас да ўдзелу ў гэтай знакавай і стратэгічна важнай падзеі для беларускай супольнасці. Збярэмся разам, каб вырашаць запыты і патрэбы для беларускага бізнесу ў ЗША.

Мэты форуму:

▪️Фармуем устойлівую бізнес-дыяспару беларусаў.
▪️Ствараем пазітыўны імідж беларускіх бізнесоўцаў свету.
▪️Развіваем патэнцыял і інвестыцыйныя магчымасці беларусаў.
▪️Наладжваем і ўмацоўваем партнёрскія адносіны з уплывовымі структурамі ЗША.

⭐️ Зробім I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне яркім, карысным і эфектыўным! Падпісвайцеся на нашы сацсеткі, каб не прапусціць важныя абвесткі: Instagram / Facebook / Linkedin.

Калі вы жадаеце стаць спікерам ці партнёрам форуму, звяртайцеся да арганізатараў на мэйл info@abbabusiness.org.

#ForumWashington
🔥83👏1
Запрашаем на бясплатны вэбінар "Змены ў карпарацыйнай структуры кампаній ў Польшчы". Далучайцеся!

Спікерка, юрыстка WKB Lawyers і дарадца АВВА Ганна Маціеўская раз'ясніць наступныя моманты:

▪️Калі тыповага е-статуту кампаніі не дастаткова? Што варта прапісаць у статуце для мінімізацыі карпарацыйнай рызыкі?
▪️Далучэнне да існуючага бізнесу: як гэта легальна аформіць і пра што варта памятаць?
▪️Ці заўсёды проста выйсці з бізнесу? Рэкамендацыі датычныя гарантый бяспечнага выхаду з польскіх кампаній.
▪️Змены структуры ўласнікаў і кіраванне кампаніяй.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.

14 снежня 17:00 (СЕТ). Дадаць у каляндар.
👍8
Каманда Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой прыняла ўдзел у Minsk Forum XXI у Берліне.

Гэта штогадовая міжнародная канферэнцыя, прысвечаная аналізу і абмеркаванню эканамічных, палітычных і сацыяльных праблемаў у Беларусі і суседніх краінах.

▪️АВВА паўдзельнічала ў закрытай працоўнай сустрэчы 1-3 снежня, дзе прысутнічалі эксперты і спецыялісты па розных кірунках. Былі абмеркаваныя 4 тэмы: вызваленне і падтрымка палітвязняў, праца са СМІ і культура. Мы вынеслі свае прапановы па кожнай тэме з пункту гледжання бізнесу і дзейнасці АВВА.

▪️Серж Наўродскі, віцэ-прэзідэнт АВВА і прадстаўнік Асацыяцыі ў Літве, Латвіі і Эстоніі, выступіў спікерам у эканамічнай панэлі Форуму, дзе распавёў у тым ліку пра дзейнасць АВВА і даследаванні бізнесу, якія АВВА робіць сумесна з Цэнтрам Новых Ідэй і даследчым цэнтрам CASE.

Удзел у такіх мерапрыемствах — гэта выдатная магчымасць сустрэцца з аднадумцамі, абмяняцца меркаваннямі і паўдзельчаць у дыскусіях на важныя для будучыні вольнай дэмакратычнай Беларусі тэмы.
👍11💯21
У Вашынгтоне 6-8 снежня распачалася праца пляцоўкі стратэгічнага дыялогу "Беларусь — ЗША". Сярод спікераў - віцэ-прэзідэнт АВВА, дарадца Святланы Ціханоўскай па эканоміцы, Алесь Аляхновіч.

Сярод іншых пытанняў разглядалася дапамога беларускаму бізнесу. Асноўная мэта бізнес-панэлі дыялогу — выпрацаваць план супрацоўніцтва са структурамі ЗША і вылучыць, што прыватны сектар і ўрад ЗША можа зрабіць для беларускіх кампаній і як дапамагчы рэпрэсаваным бізнесоўцам.

▪️Падчас выступу Алесь Аляхновіч акцэнтаваў увагу на дзейнасці АВВА і нагадаў пра нашую місію і каштоўнасці: адмаўленне ад супрацы з рэжымам і падтрымка сумленнага бізнесу. Гэтыя каштоўнасці і сістэма акрэдытацыі — інструменты, якія дазваляюць нашым партнёрам разумець, што яны маюць справу з чыстым бізнесам.

⚡️У сваю чаргу, прадстаўнік Дэпартаменту Гандлю ЗША Drew Roberts падкрэсліў плённую інстытуцыйную супрацу з АВВА (20 верасня 2023 была падпісаная дарожная мапа аб супрацы) і выказаў падтрымку правядзенню Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне.
👍91🔥1
Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская сустрэлася з Дэвідам Кэмеранам і прадстаўнікамі 8 краінаў у МВФ

Беларуская лідарка разам з дарадцам па эканамічных пытаннях і віцэ-прэзідентам АВВА Алесем Аляхновічам, а таксама супрацоўнікам BEROC Зміцерам Крукам упершыню сустрэліся з прадстаўнікамі 8 краінаў у Міжнародным Валютным Фондзе. У сустрэчы ўдзельначалі прадстаўнікі Літвы, Aўстрыі, Бельгіі, Францыі, Грэцыі, Іспаніі, Ірландыі і Польшчы. Бакі абмяркоўвалі планы па трансфармацыі беларускай эканомікі – у тым ліку пенсійная рэформа, мадэлі прыватызацыі іпераход да зялёнай эканомікі. Лідарка выказала спадзяванне на падтрымку з боку МВФ у правядзенні і карэкціроўках рэформаў пасля дэмакратычнага транзіту ўлады ў Беларусі.

Таксама Святлана Ціханоўская правяла размову з міністрам замежных справаў Велікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам. Палітыкі абмеркавалі магчымасць прызначэння спецпасланніка Вялікабрытаніі па Беларусі і пачатак стратэгічнага дыялогу паміж краінамі. Міністр паведаміў, што Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць 17 рэжымных суддзяў і пракурораў.
👍104
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 Сябры! Ужо зусім хутка, 21 снежня, мы сустрэнемся на Вялікім Бізнес Нэтворгінгу ў Варшаве. Запрашаем вас да яднання вакол годных ініцыятываў і добрых справаў!

Сяржук Доўгушаў, кіраўнік Дома Творцаў, далучаецца да падзеі і дабрачыннага аўкцыёну ў межах вечарыны, сродкі з якога пойдуць на падтрымку дзяцей беларускіх палітвязняў. Неўзабаве мы падрабязней распавядзем пра лоты аўкцыёну, а ўзяць удзел можна будзе таксама і онлайн.

Гэта святочнае бізнес-мерапрыемства для сяброў, аднадумцаў і партнёраў АВВА, а таксама намінантаў конкурсу беларускіх бізнесаў @freebelarusbusinessaward. Разам з беларускай бізнес-дыяспарай замежжа адзначым супольныя поспехі і закладзем добрыя намеры і стваральную энергію на наступны год. Рыхтуем для вас цікавую праграму з сюрпрызамі і падарункамі!

Запрашэнні з падрабязнасцямі аб удзеле ўжо на вашых электронных скрынях!

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
9👏2
Сябры! Мы хочам падзякаваць кожнаму, хто падтрымлівае і дапамагае Aсацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой!

У 2024 годзе ў нас будуць для вас новыя прапановы і кірункі, новыя карысці і цікавыя івэнты. Падрабязнасці зусім хутка на нашых старонках, заставайцеся на сувязі!

⭐️ На сёння ў АВВА ўваходзяць больш за 90 бізнесаў з беларускімі каранямі з 10 краін свету. Нагадваем, што 100-му сябру Асацыяцыі мы вырашылі зрабіць унікальны падарунак: крэатыўная каманда АВВА распрацуе адмысловую рэкламную відэа-прэзентацыю для вашага бізнесу.

Далучайцеся да АВВА! Разам будуем моцную беларускую бізнес-дыяспару! Падрабязнасці пра сяброўства ў Асацыяцыі вы знойдзеце па спасылцы.

Мы адкрытыя для больш дэталёвых пытанняў, якія зможам персанальна абмеркаваць на онлайн-сустрэчы. Звяртайцеся:
+48797002890| @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
🔥91👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Напярэдадні святаў як ніколі хочацца быць разам з аднадумцамі і ствараць цуды.

Мы ў АВВА падтрымліваем беларускі бізнес, дапамагаем сацыяльным праектам і ініцыятывам. Сябры Асацыяцыі — сумленныя бізнесоўцы, якія далучаюцца да АВВА і з гонарам нясуць нашыя каштоўнасці і місію "Ганарымся быць беларускім бізнесам".

🌟 21 снежня ў Варшаве мы збярэмся разам на вялікі бізнесовы нэтворкінг, дзе падвядзем вынікі года ў супольнасці, падзелімя навінамі і планамі на наступны год.

Удзельнікі Каляднага Нэтворкінгу далучацца да акцыі BYSOL у падтрымку дзетак палітзняволеных беларусаў. А таксама кожны з любой кропкі свету зможа прыняць онлайн-удзел у дабрачынным аўкцыёне і падтрымаць беларускіх культурніцкіх дзеячаў. Да падзеі далучаюцца таксама @domtvorcau, @radakultury і іншыя незалежныя беларускія ініцыятывы.

#ABBA_Каляды

Відэа: Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, у студыі @belsat пра Валікі Калядны Нэтворкінг і планы АВВА на наступны год.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
🔥9👍42
Ужо заўтра адбудзецца бясплатны вэбінар "Змены ў карпарацыйнай структуры кампаній ў Польшчы". Далучайцеся!

Спікерка, юрыстка WKB Lawyers і дарадца АВВА Ганна Маціеўская раз'ясніць наступныя моманты:

▪️Калі тыповага е-статуту кампаніі не дастаткова? Што варта прапісаць у статуце для мінімізацыі карпарацыйнай рызыкі?
▪️Далучэнне да існуючага бізнесу: як гэта легальна аформіць і пра што варта памятаць?
▪️Ці заўсёды проста выйсці з бізнесу? Рэкамендацыі датычныя гарантый бяспечнага выхаду з польскіх кампаній.
▪️Змены структуры ўласнікаў і кіраванне кампаніяй.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.

14 снежня 17:00 (СЕТ). Дадаць у каляндар.
👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 Беларуская Рада культуры далучаецца да Каляднай імпрэзы, якую ладзіць Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой, і прыме ўдзел у арганізацыі дабрачыннага аўкцыёна.

Тры беларускія мастакі выставяць на аўкцыёне свае творы.

▪️Сemra прадставіць працу "Знак болю".

"Гэтая праца — даніна павагі нашай агульнай барацьбе. Гэты сімвал служыць не толькі сведчаннем нашых цяжкасцяў, але і маяком нязломнай сілы і рашучасці", — апісвае мастачка сваю карціну.

▪️Антон Радзівонаў, які вымушана пакінуў Беларусь з-за палітычнага пераследу, прадставіць працу "Студзеньскі гіль". Гэта адзіная з 13 карцін серыі "Птушкі з народам", якую ўдалося вывезці з Мінску.

▪️"Раніца ў лесе" — праца Аляксандра Бельскага, зробленая на пачатку вайны Расіі супраць Украіны. Мастак — аўтар шэрагу карцін на тэматыку беларускіх пратэстаў, трапіў у спіс "непажаданых" аўтараў у Беларусі, цяпер жыве ў Берліне.

Сродкі, атрыманыя з продажу карцін, пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным творцам.

21 снежня, 20:00 (СЕТ).
Рэгістрацыя на онлайн-удзел.
10🔥6
⚡️Уладзімір Цэслер далучаецца да дабрачыннага аўкцыёну АВВА 21 снежня!

Уладзімір — адзін з найвядомейшых у свеце сучасных беларускіх дызайнераў і мастакоў, чые працы ўваходзяць у склад калекцый сусветных музеяў. Быў вымушаны з'ехаць з Беларусі пасля таго, як падтрымаў пратэсты 2020-га году. Цяпер жыве на Кіпры. Вядомы сваімі вострымі актуальнымі працамі на бягучую сітуацыю ў свеце, а многія яго плакаты сталі сімваламі пратэснага мастацтва ў Беларусі.

⭐️ Уладзімір перадаў АВВА плакат са сваім подпісам. Кожны з вас мае магчымасць атрымаць гэты і іншыя лоты на аўкцыёне 21 снежня. Сродкі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных беларускіх творцаў і палітзняволеных.

Рэгіструйцеся на онлайн-удзел
, старт у 20:00 па часе СЕТ.

На офлайн мерапрыемства ў Варшаве мы запрашаем сяброў і партнёраў АВВА. Вас чакае насычаная праграма з сюрпрызамі і актыўнасцямі, смачная вячэра і нэтворкінг за кілішкам віна!

Сустрэнемся 21 снежня на #ABBA_Каляды! Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.

🖼 @vovatsesler
15👍3🔥3