Мы хочам выказаць падзяку ўсім, хто быў з намі на цырымоніі ўзнагароджання прэміі II Free Belarus Business Award.
Гэта быў цудоўны, напоўнены гонарам за таленавітых, адданых сваёй справе беларусаў вечар. Мы чарговы раз ўбачылі, што беларускі бізнес мае вялікія магчымасці для развіцця. Пакуль - за мяжой. Але мы кожны дзень працуем на тое, каб дапамагаць сумленнаму бізнесу, які стане падмуркам для Беларусі будучыні.
Мы вельмі цешымся, што амаль усе пераможцы конкурсу з'яўляюцца чальцамі АВВА. Мы ўдзячныя бізнесоўцам, якія ўдзельнічаюць ў стварэнні бізнес-дыспары свету.
🙌 Мы заклікаем вас падтрымліваць не толькі адно аднаго, а таксама іншыя сферы дзейнасці дыяспары за мяжой. Напрыклад, незалежныя медыя, якія робяць сваю справу ў вельмі цяжкіх варунках. А для сяброў АВВА ў нас заўсёды ёсць прыемныя скідкі на рэкламу ў медыя.
Будзьма разам, сябры!
Падпісвайцеся на @freebelarusbusinessaward і сачыце за абвесткамі аб наступных конкурсах. Фота.
Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі

❤12🔥4
Дзякуючы працы АВВА голас сумленнай беларускай бізнес-дыяспары цяпер добра чуваць і на амерыканскім кантыненце.
Прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Яўген Буры адказаў на пытанні пра вынікі працоўнай паездкі АВВА ў ЗША, дамоўленасці з прадстаўнікамі ўплывовых структур і тыя магчымасці, якія гэта нясе для беларускага бізнесу за мяжой.
АВВА вядзе ў ЗША адкрыты дыялог аб працягненні ціску на рэжым. Адной з ключавых кропак ціску на сённяшнюю беларускую ўладу мы бачым рэлакацыю бізнесу з Беларусі на празрыстых і зразумелых умовах.
🔻Глядзіце ў відэа на нашым ют’юб-канале:
▪️Бачанне развіцця беларускага бізнесу за мяжой у размовах з прадстаўнікамі ўплывовых структур ЗША.
▪️Перспектывы супрацы і выбудоўванне стратэгічнага дыялогу з ЗША.
▪️Як ідзе падрыхтоўка да I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, які пройдзе ў пачатку 2024 года.
▪️Адкрыццё прадстаўніцтва АВВА ў Крэмніевай даліне: стратэгічны этап дзейнасці АВВА і новыя магчымасці для беларускіх бізнесоўцаў.
❓Засталіся пытанні — пішыце іх у каментарах пад відэа і мы абавязкова на іх адкажам!

YouTube
Прадстаўніцтва АВВА ў Крэмніевай даліне і падрыхтоўка да Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне
#abba #abbabusiness #belarus #belarusianbusiness #belarusian #proudtobebelarusianbusiness #freebelarus
АВВА падчас паездкі ў ЗША правяла шэраг сустрэчаў з органамі дзяржаўнай улады ЗША, прадстаўнікамі аналітычных і даследчых цэнтраў і беларускай бізнес…

❤5🔥5👍1👏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 Бізнес-падзея году: Вялікі Калядны Нэтворкінг у Варшаве! Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой запрашае!
Сябры! Год, які быў вельмі насычаным і прадуктыўным для АВВА, набліжаецца да завяршэння. Мы ўдзячныя нашым партнёрам за падтрымку, мы ганарымся сябрамі АВВА. Мы ўсцешаныя тым, як развіваецца бізнес-супольнасць і радыя быць часткай гэтага працэсу!
🙌 Запрашаем вас 21 снежня ў Варшаве на вялікі бізнес-нэтворкінг, дзе мы падзелімся вопытам і інсайдамі, якія кожны з супольнасці дасведчыў у гэтым годзе. Разам адзначыць супольныя поспехі і закласці добрыя намеры і стваральную энергію і планы на наступны год! Гэта святочнае мерапрыемства для сяброў, аднадумцаў і партнёраў АВВА. Таксама мы запрашаем намінантаў конкурсу @freebelarusbusinessaward. Рыхтуем для вас цікавую праграму з сюрпрызамі і падарункамі!
❤️ Гэта будзе яшчэ і вечар яднання вакол важнай справы: разам з фондам BYSOL падтрымаем дзетак палітзняволеных. Як нацыянальная бізнес-супольнасць з этычнымі прынцыпамі, мы далучаемся да акцыі "Трэба цуды? Зробім цуды!".

🔥11❤7👍1
Бізнес — гэта пра адказнасць і этыку ці толькі пра грошы? Ці можа бізнес весці двайную гульню, зарабляючы грошы на Захадзе і падтрымліваючы пры гэтым рэжым?
На гэтыя і іншыя пытанні прадстаўнікі Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Яўген Буры, прэзідэнт АВВА, і Мікалай Мурзянкоў, прадстаўнік Асацыяцыі ў Каліфорніі, дарадца АВВА, адказалі падчас стрыму на канале "Народный репортёр".
🔻Глядзіце ў відэа:
▪️Ці можна сёння падтрымліваць актывамі бізнес у Беларусі: пазіцыя АВВА і як да гэтага ставяцца еўрапейскія і амерыканскія структуры.
▪️"Калі бізнес у Беларусі насамрэч патрабуе падтрымкі і ўжо ўзнікла такая сітуацыя, што працаўнікі адчуваюць сябе не ў бяспецы, найлепшае рашэнне — пакінуць краіну", — лічыць прэзідэнт АВВА Яўген Буры. Як Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой дапамагае рэлакаваным бізнесоўцам.
▪️Якія праблемы ёсць сёння ў беларускага бізнеса за мяжой, у тым ліку ў ЗША і як у іх вырашэнні можа дапамагчы прадстаўніцтва АВВА ў Каліфорніі.
▪️Сістэма акрэдытацыі беларускага бізнесу, кодэкс этыкі і каштоўнасці АВВА — інструменты, якія дазваляюць замежным партнёрам разумець, што яны маюць справу з чыстым сумленным бізнесам.
Пішыце свае меркаванні і пытанні ў каментарах пад відэа.
⚡️Мы хочам падкрэсліць, што беларускі бізнес за мяжой жыве, стварае новыя працоўныя месцы, развіваецца і ўмацоўваецца, каб у будучыні стаць асновай крывяноснай сістэмы эканомікі дэмакратычнай Беларусі. Задача АВВА — натхніць беларусаў на адкрыццё сваіх бізнесаў і падтрымліваць іх у развіцці. Мы праводзім бясплатныя бізнес-кансультацыі, дапамагаем кантактамі, ладзім беларускія бізнес-форумы, дзе бізнесоўцы знаёмяцца, абменьваюцца досведам і знаходзяць партнёраў. Конкурс беларускіх бізнесаў за мяжой @freebelarusbusinessaward — таксама частка фінансавай і піяр-падтрымкі нашых бізнесоўцаў. Наша праца па выбудове моцнай нацыянальнай бізнес-дыяспары па ўсім свеце — гэта праца на будучыню эканамічна развітай Беларусі. Далучайцеся да АВВА!

Может ли беларуский бизнес повлиять на ситуацию в стране? Принципы или деньги?
#беларусь #прямойэфир #политика
После выборов 2020 года огромное количество крупных белорусских компаний приняли решение закрыться и начать релокацию сотрудников из Беларуси. Дело было не только в ответственности перед обществом и этике – для многих оказалось…

💯6❤2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️Сябры! Роўна праз 3 месяцы, 1 сакавіка 2024 году, адбудзецца I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне.
Мы запрашаем вас да ўдзелу ў гэтай знакавай і стратэгічна важнай падзеі для беларускай супольнасці. Збярэмся разам, каб вырашаць запыты і патрэбы для беларускага бізнесу ў ЗША.
Мэты форуму:
▪️Фармуем устойлівую бізнес-дыяспару беларусаў.
▪️Ствараем пазітыўны імідж беларускіх бізнесоўцаў свету.
▪️Развіваем патэнцыял і інвестыцыйныя магчымасці беларусаў.
▪️Наладжваем і ўмацоўваем партнёрскія адносіны з уплывовымі структурамі ЗША.
⭐️ Зробім I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне яркім, карысным і эфектыўным! Падпісвайцеся на нашы сацсеткі, каб не прапусціць важныя абвесткі: Instagram / Facebook / Linkedin.
Калі вы жадаеце стаць спікерам ці партнёрам форуму, звяртайцеся да арганізатараў на мэйл info@abbabusiness.org.
#ForumWashington

🔥8❤3👏1
Запрашаем на бясплатны вэбінар "Змены ў карпарацыйнай структуры кампаній ў Польшчы". Далучайцеся!
Спікерка, юрыстка WKB Lawyers і дарадца АВВА Ганна Маціеўская раз'ясніць наступныя моманты:
▪️Калі тыповага е-статуту кампаніі не дастаткова? Што варта прапісаць у статуце для мінімізацыі карпарацыйнай рызыкі?
▪️Далучэнне да існуючага бізнесу: як гэта легальна аформіць і пра што варта памятаць?
▪️Ці заўсёды проста выйсці з бізнесу? Рэкамендацыі датычныя гарантый бяспечнага выхаду з польскіх кампаній.
▪️Змены структуры ўласнікаў і кіраванне кампаніяй.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.
14 снежня 17:00 (СЕТ). Дадаць у каляндар.

👍8
Каманда Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой прыняла ўдзел у Minsk Forum XXI у Берліне.
Гэта штогадовая міжнародная канферэнцыя, прысвечаная аналізу і абмеркаванню эканамічных, палітычных і сацыяльных праблемаў у Беларусі і суседніх краінах.
▪️АВВА паўдзельнічала ў закрытай працоўнай сустрэчы 1-3 снежня, дзе прысутнічалі эксперты і спецыялісты па розных кірунках. Былі абмеркаваныя 4 тэмы: вызваленне і падтрымка палітвязняў, праца са СМІ і культура. Мы вынеслі свае прапановы па кожнай тэме з пункту гледжання бізнесу і дзейнасці АВВА.
▪️Серж Наўродскі, віцэ-прэзідэнт АВВА і прадстаўнік Асацыяцыі ў Літве, Латвіі і Эстоніі, выступіў спікерам у эканамічнай панэлі Форуму, дзе распавёў у тым ліку пра дзейнасць АВВА і даследаванні бізнесу, якія АВВА робіць сумесна з Цэнтрам Новых Ідэй і даследчым цэнтрам CASE.
Удзел у такіх мерапрыемствах — гэта выдатная магчымасць сустрэцца з аднадумцамі, абмяняцца меркаваннямі і паўдзельчаць у дыскусіях на важныя для будучыні вольнай дэмакратычнай Беларусі тэмы.

👍11💯2❤1
У Вашынгтоне 6-8 снежня распачалася праца пляцоўкі стратэгічнага дыялогу "Беларусь — ЗША". Сярод спікераў - віцэ-прэзідэнт АВВА, дарадца Святланы Ціханоўскай па эканоміцы, Алесь Аляхновіч.
Сярод іншых пытанняў разглядалася дапамога беларускаму бізнесу. Асноўная мэта бізнес-панэлі дыялогу — выпрацаваць план супрацоўніцтва са структурамі ЗША і вылучыць, што прыватны сектар і ўрад ЗША можа зрабіць для беларускіх кампаній і як дапамагчы рэпрэсаваным бізнесоўцам.
▪️Падчас выступу Алесь Аляхновіч акцэнтаваў увагу на дзейнасці АВВА і нагадаў пра нашую місію і каштоўнасці: адмаўленне ад супрацы з рэжымам і падтрымка сумленнага бізнесу. Гэтыя каштоўнасці і сістэма акрэдытацыі — інструменты, якія дазваляюць нашым партнёрам разумець, што яны маюць справу з чыстым бізнесам.
⚡️У сваю чаргу, прадстаўнік Дэпартаменту Гандлю ЗША Drew Roberts падкрэсліў плённую інстытуцыйную супрацу з АВВА (20 верасня 2023 была падпісаная дарожная мапа аб супрацы) і выказаў падтрымку правядзенню Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне.

👍9❤1🔥1
Forwarded from Светлана Тихановская
Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская сустрэлася з Дэвідам Кэмеранам і прадстаўнікамі 8 краінаў у МВФ
Беларуская лідарка разам з дарадцам па эканамічных пытаннях і віцэ-прэзідентам АВВА Алесем Аляхновічам, а таксама супрацоўнікам BEROC Зміцерам Крукам упершыню сустрэліся з прадстаўнікамі 8 краінаў у Міжнародным Валютным Фондзе. У сустрэчы ўдзельначалі прадстаўнікі Літвы, Aўстрыі, Бельгіі, Францыі, Грэцыі, Іспаніі, Ірландыі і Польшчы. Бакі абмяркоўвалі планы па трансфармацыі беларускай эканомікі – у тым ліку пенсійная рэформа, мадэлі прыватызацыі іпераход да зялёнай эканомікі. Лідарка выказала спадзяванне на падтрымку з боку МВФ у правядзенні і карэкціроўках рэформаў пасля дэмакратычнага транзіту ўлады ў Беларусі.
Таксама Святлана Ціханоўская правяла размову з міністрам замежных справаў Велікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам. Палітыкі абмеркавалі магчымасць прызначэння спецпасланніка Вялікабрытаніі па Беларусі і пачатак стратэгічнага дыялогу паміж краінамі. Міністр паведаміў, што Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць 17 рэжымных суддзяў і пракурораў.

👍10❤4