ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.3K subscribers
1.01K photos
112 videos
4 files
744 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

abbabusiness.org
facebook.com/abbabusiness.org
instagram.com/abba_business_
linkedin.com/company/abbabusiness
youtube.com/@abbabusiness
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
⚡️Aсацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой у другі раз правяла цырымонію ўзнагароджання беларускіх бізнесаў Free Belarus Business Award.

Урачыстая цырымонія абвяшчэння пераможцаў конкурсу адбылася 24 лістапада ў Варшаве. Прадстаўнікі беларускай бізнес-дыяспары, Еўрапейскага Звязу, міжнародныя госці і журналісты сабраліся, каб адзначыць выдатныя дасягненні ў бізнесе і прадпрымальніцтве, а таксама падтрымаць тых беларусаў, хто імкнецца да свабоды і развіцця беларускай бізнес-супольнасці. Гэты конкурс — пацверджанне таго, што нават у складаных абставінах беларускія прадпрымальнікі знаходзяць шляхі развіцця, рухаюцца да поспеху і пераўтвараюць свае ідэі ў рэальнасць.

Агульны прызавы фонд прэміі II Free Belarus Business Award склаў 25 тысяч еўра. У 5 намінацыях перамаглі наступныя кампаніі:

▪️У намінацыі Некамерцыйная арганізацыя года перамагла Fundacja Klub Sportowy Pogoń Warszawa — фонд, які займаецца фізічным выхаваннем і сацыяльнай дапамогай у Польшчы для дзяцей, моладзі і дарослых працаздольнага ўзросту і з абмежаванымі магчымасцямі.
▪️Узнагароду ў намінацыі Сацыяльнае прадпрыемства года атрымала кампанія PROMARTIALARTS — бізнес, накіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця з дапамогай спартыўных і аздараўленчых трэніровак.
▪️Брэнд годаComfort Zone — бізнес у сферы тэкстыльнага афармлення інтэр'ераў.
▪️Інавацыйны бізнес годаBanalytics — кампанія, якая займаецца распрацўкай сістэм відэаназірання.
▪️Найлепшы бізнес годаLASERA PLUS — бізнес прапануе сучаснае і высокатэхналагічнае абсталяванне для працэдур лазернай эпіляцыі, выдалення татуіровак і перманентнага макіяжу.

🎉 Віншуем пераможцаў! Дзякуем прадстаўнікам СМІ, высокім гасцям цырымоніі і ўсім прысутным за цудоўны вечар у атмасферы ўзаемнай падтрымкі і яднання!

Як праходзіла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання, глядзіце на нашым ют’юб-канале. Хутка мы пачнем распавядаць асобна пра пераможцаў конкурсу, сачыце за абнаўленнямі на старонках прэміі: Telegram/ Instagram / Facebook.

Фотасправаздача з цырымоніі. Шукайце сябе на здымках, дзяліцеся ў сваіх сацсетках і абавязкова адзначайце старонкі АВВА.

Ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза.
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
🔥103👍1
⚡️Сябры! Мы вельмі ўсцешаныя тым, што ўсё больш беларускіх бізнесоўцаў яднаюцца ў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.

На сёння ў АВВА ўваходзяць 90 бізнесаў з беларускімі каранямі з 10 краін свету. Сяброўства ў АВВА — гэта не толькі доступ да лепшых магчымасцяў, кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, але і гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і выключны давер па ўсім свеце.

⭐️ 100-му сябру нашай Асацыяцыі мы вырашылі зрабіць унікальны падарунак: крэатыўная каманда АВВА распрацуе адмысловую рэкламную відэа-прэзентацыю для вашага бізнесу.

Акцыі і падарункі для сябраў АВВА мы будзем рабіць рэгулярна.
Не губляйце шанец стаць часткай актыўнай і перспектыўнай беларускай бізнес-супольнасці за мяжой. Далучайцеся і скарайце новыя вяршыні разам з АВВА!

Калі ў вас ёсць пытанні па далучэнні да Асацыяцыі, калі ласка, звяртайцеся да нас: +48797002890|@ABBA_telegram|info@abbabusiness.org.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
9🔥6💯2
Запрашаем на нэтворкінг беларускага бізнес-кам’юніці ў Берліне! У сталіцы наймацнейшай эканомікі Еўропы абмяркуем справы беларускага бізнесу за мяжой.

Гэта сустрэча для беларускіх прадпрымальнікаў, якія хочуць пашырыць дзелавыя кантакты, распавесці пра свой бізнес, знайсці падтрымку і партнёраў.

Кіраўніцтва АВВА падрабязна распавядзе пра дасягненні Асацыяцыі ў 2023 годзе, бліжэйшыя планы і перавагі партнёрства ў АВВА. Супольна абмяркуем вынікі году і пашукаем спосабы вырашэння праблемаў беларускага бізнесу ў ЕЗ.

Вас чакае:

▪️Нэтворкінг з прадстаўнікамі беларускай бізнес-дыяспары.
▪️Магчымасць нефармальна абмеркаваць з кіраўніцтвам АВВА стратэгічныя для беларускага бізнесу ў ЕЗ тэмы.
▪️Магчымасць выступіць па тэме сустрэчы.
▪️Падсумаванне вынікаў дзейнасці АВВА за 2023 год.

4 снежня, 19:30-21:30. Дадаць у каляндар.
📍 Cafe Chagall, Kollwitzstraße 2, 10405 Berlin

Рэгіструйцеся па спасылцы. Прыходзьце і запрашайце сваіх калегаў. Разам будуем крывяносную сістэму эканомікі Беларусі будучыні!
🔥7👍2👏1
Магія штучнага інтэлекту: разбіраем тэму на вэбінары 7 снежня. Далучайцеся!

Спікер: Аляксей Картыннік, блогер "АйТиБорода", Developer Relation Specialist, Community Builder & Programmer.

Дапамога нейрасетак — гэта ўжо не фантастыка, а сучаснасць. На вэбінары вы дазнаецеся, як нейрасеткі змогуць дапамагчы ў развіцці і вядзенні бізнесу.

Усе ўдзельнікі атрымаюць дакладныя практычныя парады і ўжо адразу змогуць пачаць карыстацца перавагамі штучнага інтэлекту. Веды будуць карыснымі нават тым, хто не звязаны з IT.

🔻У праграме:

▪️Генератыўныя нейрасеткі (тэкст, відарысы, аудыё/відэа, 3D): асаблівасці карыстання.
▪️Агляд працы з ChatGPT, Midjourney, Adobe Photoshop, ClipDrop Uncrop, Adobe Podcast, Opus Clip, ll ElevenLabs, HeyGen.
▪️Штучны інтэлект:
▫️Для падрыхтоўкі кантэнту, афіцыйных дакументаў, адказаў на розных мовах, актыўнага і пасіўнага навучання.
▫️Для прафессійнай і адукацыйнай дзейнасці, апрацоўкі дадзеных і тэкстаў.

7 снежня, 18:00 (CET). Дадаць у каляндар.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.
🔥64👍4
Мы хочам выказаць падзяку ўсім, хто быў з намі на цырымоніі ўзнагароджання прэміі II Free Belarus Business Award.

Гэта быў цудоўны, напоўнены гонарам за таленавітых, адданых сваёй справе беларусаў вечар. Мы чарговы раз ўбачылі, што беларускі бізнес мае вялікія магчымасці для развіцця. Пакуль - за мяжой. Але мы кожны дзень працуем на тое, каб дапамагаць сумленнаму бізнесу, які стане падмуркам для Беларусі будучыні.

Мы вельмі цешымся, што амаль усе пераможцы конкурсу з'яўляюцца чальцамі АВВА. Мы ўдзячныя бізнесоўцам, якія ўдзельнічаюць ў стварэнні бізнес-дыспары свету.

🙌 Мы заклікаем вас падтрымліваць не толькі адно аднаго, а таксама іншыя сферы дзейнасці дыяспары за мяжой. Напрыклад, незалежныя медыя, якія робяць сваю справу ў вельмі цяжкіх варунках. А для сяброў АВВА ў нас заўсёды ёсць прыемныя скідкі на рэкламу ў медыя.

Будзьма разам, сябры!

Падпісвайцеся на @freebelarusbusinessaward і сачыце за абвесткамі аб наступных конкурсах. Фота.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
12🔥4
Дзякуючы працы АВВА голас сумленнай беларускай бізнес-дыяспары цяпер добра чуваць і на амерыканскім кантыненце.

Прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Яўген Буры адказаў на пытанні пра вынікі працоўнай паездкі АВВА ў ЗША, дамоўленасці з прадстаўнікамі ўплывовых структур і тыя магчымасці, якія гэта нясе для беларускага бізнесу за мяжой.

АВВА вядзе ў ЗША адкрыты дыялог аб працягненні ціску на рэжым. Адной з ключавых кропак ціску на сённяшнюю беларускую ўладу мы бачым рэлакацыю бізнесу з Беларусі на празрыстых і зразумелых умовах.

🔻Глядзіце ў відэа на нашым ют’юб-канале:

▪️Бачанне развіцця беларускага бізнесу за мяжой у размовах з прадстаўнікамі ўплывовых структур ЗША.
▪️Перспектывы супрацы і выбудоўванне стратэгічнага дыялогу з ЗША.
▪️Як ідзе падрыхтоўка да I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, які пройдзе ў пачатку 2024 года.
▪️Адкрыццё прадстаўніцтва АВВА ў Крэмніевай даліне: стратэгічны этап дзейнасці АВВА і новыя магчымасці для беларускіх бізнесоўцаў.

Засталіся пытанні — пішыце іх у каментарах пад відэа і мы абавязкова на іх адкажам!
5🔥5👍1👏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 Бізнес-падзея году: Вялікі Калядны Нэтворкінг у Варшаве! Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой запрашае!

Сябры! Год, які быў вельмі насычаным і прадуктыўным для АВВА, набліжаецца да завяршэння. Мы ўдзячныя нашым партнёрам за падтрымку, мы ганарымся сябрамі АВВА. Мы ўсцешаныя тым, як развіваецца бізнес-супольнасць і радыя быць часткай гэтага працэсу!

🙌 Запрашаем вас 21 снежня ў Варшаве на вялікі бізнес-нэтворкінг, дзе мы падзелімся вопытам і інсайдамі, якія кожны з супольнасці дасведчыў у гэтым годзе. Разам адзначыць супольныя поспехі і закласці добрыя намеры і стваральную энергію і планы на наступны год! Гэта святочнае мерапрыемства для сяброў, аднадумцаў і партнёраў АВВА. Таксама мы запрашаем намінантаў конкурсу @freebelarusbusinessaward. Рыхтуем для вас цікавую праграму з сюрпрызамі і падарункамі!

❤️ Гэта будзе яшчэ і вечар яднання вакол важнай справы: разам з фондам BYSOL падтрымаем дзетак палітзняволеных. Як нацыянальная бізнес-супольнасць з этычнымі прынцыпамі, мы далучаемся да акцыі "Трэба цуды? Зробім цуды!".

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
🔥117👍1
Бізнес — гэта пра адказнасць і этыку ці толькі пра грошы? Ці можа бізнес весці двайную гульню, зарабляючы грошы на Захадзе і падтрымліваючы пры гэтым рэжым?

На гэтыя і іншыя пытанні прадстаўнікі Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Яўген Буры, прэзідэнт АВВА, і Мікалай Мурзянкоў, прадстаўнік Асацыяцыі ў Каліфорніі, дарадца АВВА, адказалі падчас стрыму на канале "Народный репортёр".

🔻Глядзіце ў відэа:

▪️Ці можна сёння падтрымліваць актывамі бізнес у Беларусі: пазіцыя АВВА і як да гэтага ставяцца еўрапейскія і амерыканскія структуры.

▪️"Калі бізнес у Беларусі насамрэч патрабуе падтрымкі і ўжо ўзнікла такая сітуацыя, што працаўнікі адчуваюць сябе не ў бяспецы, найлепшае рашэнне пакінуць краіну", лічыць прэзідэнт АВВА Яўген Буры. Як Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой дапамагае рэлакаваным бізнесоўцам.

▪️Якія праблемы ёсць сёння ў беларускага бізнеса за мяжой, у тым ліку ў ЗША і як у іх вырашэнні можа дапамагчы прадстаўніцтва АВВА ў Каліфорніі.

▪️Сістэма акрэдытацыі беларускага бізнесу, кодэкс этыкі і каштоўнасці АВВА інструменты, якія дазваляюць замежным партнёрам разумець, што яны маюць справу з чыстым сумленным бізнесам.

Пішыце свае меркаванні і пытанні ў каментарах пад відэа.

⚡️Мы хочам падкрэсліць, што беларускі бізнес за мяжой жыве, стварае новыя працоўныя месцы, развіваецца і ўмацоўваецца, каб у будучыні стаць асновай крывяноснай сістэмы эканомікі дэмакратычнай Беларусі. Задача АВВА натхніць беларусаў на адкрыццё сваіх бізнесаў і падтрымліваць іх у развіцці. Мы праводзім бясплатныя бізнес-кансультацыі, дапамагаем кантактамі, ладзім беларускія бізнес-форумы, дзе бізнесоўцы знаёмяцца, абменьваюцца досведам і знаходзяць партнёраў. Конкурс беларускіх бізнесаў за мяжой @freebelarusbusinessaward таксама частка фінансавай і піяр-падтрымкі нашых бізнесоўцаў. Наша праца па выбудове моцнай нацыянальнай бізнес-дыяспары па ўсім свеце гэта праца на будучыню эканамічна развітай Беларусі. Далучайцеся да АВВА!
💯62
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️Сябры! Роўна праз 3 месяцы, 1 сакавіка 2024 году, адбудзецца I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне.

Мы запрашаем вас да ўдзелу ў гэтай знакавай і стратэгічна важнай падзеі для беларускай супольнасці. Збярэмся разам, каб вырашаць запыты і патрэбы для беларускага бізнесу ў ЗША.

Мэты форуму:

▪️Фармуем устойлівую бізнес-дыяспару беларусаў.
▪️Ствараем пазітыўны імідж беларускіх бізнесоўцаў свету.
▪️Развіваем патэнцыял і інвестыцыйныя магчымасці беларусаў.
▪️Наладжваем і ўмацоўваем партнёрскія адносіны з уплывовымі структурамі ЗША.

⭐️ Зробім I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне яркім, карысным і эфектыўным! Падпісвайцеся на нашы сацсеткі, каб не прапусціць важныя абвесткі: Instagram / Facebook / Linkedin.

Калі вы жадаеце стаць спікерам ці партнёрам форуму, звяртайцеся да арганізатараў на мэйл info@abbabusiness.org.

#ForumWashington
🔥83👏1
Запрашаем на бясплатны вэбінар "Змены ў карпарацыйнай структуры кампаній ў Польшчы". Далучайцеся!

Спікерка, юрыстка WKB Lawyers і дарадца АВВА Ганна Маціеўская раз'ясніць наступныя моманты:

▪️Калі тыповага е-статуту кампаніі не дастаткова? Што варта прапісаць у статуце для мінімізацыі карпарацыйнай рызыкі?
▪️Далучэнне да існуючага бізнесу: як гэта легальна аформіць і пра што варта памятаць?
▪️Ці заўсёды проста выйсці з бізнесу? Рэкамендацыі датычныя гарантый бяспечнага выхаду з польскіх кампаній.
▪️Змены структуры ўласнікаў і кіраванне кампаніяй.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.

14 снежня 17:00 (СЕТ). Дадаць у каляндар.
👍8
Каманда Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой прыняла ўдзел у Minsk Forum XXI у Берліне.

Гэта штогадовая міжнародная канферэнцыя, прысвечаная аналізу і абмеркаванню эканамічных, палітычных і сацыяльных праблемаў у Беларусі і суседніх краінах.

▪️АВВА паўдзельнічала ў закрытай працоўнай сустрэчы 1-3 снежня, дзе прысутнічалі эксперты і спецыялісты па розных кірунках. Былі абмеркаваныя 4 тэмы: вызваленне і падтрымка палітвязняў, праца са СМІ і культура. Мы вынеслі свае прапановы па кожнай тэме з пункту гледжання бізнесу і дзейнасці АВВА.

▪️Серж Наўродскі, віцэ-прэзідэнт АВВА і прадстаўнік Асацыяцыі ў Літве, Латвіі і Эстоніі, выступіў спікерам у эканамічнай панэлі Форуму, дзе распавёў у тым ліку пра дзейнасць АВВА і даследаванні бізнесу, якія АВВА робіць сумесна з Цэнтрам Новых Ідэй і даследчым цэнтрам CASE.

Удзел у такіх мерапрыемствах — гэта выдатная магчымасць сустрэцца з аднадумцамі, абмяняцца меркаваннямі і паўдзельчаць у дыскусіях на важныя для будучыні вольнай дэмакратычнай Беларусі тэмы.
👍11💯21