Віцэ-прэзідэнт АВВА Серж Наўродскі сёння прымае ўдзел у Еўрапейскім Парламенце Прадпрыемстваў (European Parliament of Entreprises) — найбуйнейшым дзелавым афіцыйным мерапрыемстве Еўрасаюзу.
Гэта ўжо шосты Еўрапейскі Парламент Прадпрыемстваў, які праводзіцца ў зале пленарных паседжанняў Еўрапейскага парламенту ў Брусэлі. Ідэя Парламента заключаецца ў тым, каб даць права голасу еўрапейскім прадпрымальнікам і дазволіць ім — сімвалічна на месцы паседжання Еўрапейскага парламента — абмеркаваць найбольш важныя пытанні, якія закранаюць малыя і сярэднія прадпрыемствы ў ЕС, і прагаласаваць — у парламенцкім парадку — па ключавых для бізнесу рашэннях. Сённяшнія тэмы: навыкі, энергетыка і знешні гандаль.
▪️Падчас Парламенту Серж Наўродскі сустрэўся з калегамі з еўрапейскіх гандлёвых палатаў, прадстаўнікамі кампаніяў, еўрапейскімі дыпламатамі, а таксама з кіраўніцтвам Eurochambers — Еўрапейскай асацыяцыі гандлёвых палатаў.

🔥2👏1
🔥 Жанчыны-прадстаўніцы бізнесаў складаюць каля 46% сябраў Асацыяцыі АВВА.
Гэта сведчыць аб тым, што беларускі ўмеюць рэалізоўваць свае мэты, яны не баяцца складанасцяў у адкрыцці бізнесаў за мяжой. На жаль, у сённяшняй Беларусі часта ставяцца няўхвальна да ініцыятывы жанчын, таму нам у АВВА вельмі прыемна назіраць за тым, як дзясяткі беларусак кідаюць выклік абставінам і пачынаюць рабіць уласную справу. Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой, у сваю чаргу, падтрымлівае і дапамагае сумленным беларускам у пачынаннях і развіцці.
Глядзіце ў відэа на нашым ют’юб-канале:
▪️Чаму беларускі вырашылі аб'яднацца ў Альянс жаночых ініцыятываў.
▪️Рэцэпт поспеху жаночага бізнесу па меркаванню віцэ-прэзідэнткі АВВА Марыны Гірын.
▪️Як прыклад трох лідарак пратэсту 2020 году паўплываў на беларусак.
Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі

YouTube
Жанчыны ў бізнесе / Как беларуски за границей достигают успеха
Віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын адказала на пытанні пра жаночы бізнес, стварэнне Альянсу жаночых ініцыятываў пры АВВА і падзялілася рэцэптам поспеху беларускіх жанчын.
Вице-президентка Ассоциации беларуского бизнеса…

❤2🔥1
АВВА падчас паездкі ў ЗША правяла шэраг сустрэчаў з органамі дзяржаўнай улады ЗША, прадстаўнікамі аналітычных і даследчых цэнтраў і беларускай бізнес-дыяспары ЗША.
Прыярытэтам для візіту, які адбыўся тэрмінам 29 кастрычніка—9 лістапада, стала пашырэнне магчымасцяў для Асацыяцыі і прыцягненне новых сябраў. Да АВВА ўжо далучыліся некалькі бізнесаў пасля гэтай паездкі і мы атрымалі станоўчую зваротную сувязь і зацікаўленасць ад шматлікіх прадстаўнікоў беларускай бізнес-дыяспары ЗША.
▪️Падчас візітаў у аналітычныя цэнтры і структуры федэральнай улады мы адзначылі патрэбу захавання санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, фармавання механізмаў непрымання кампрамісаў з рэпрэсіўным апаратам, недапушчальнасць стасункаў з Лукашэнкам на ўсіх узроўнях прыняцця рашэнняў.
▪️На пачатку 2024 году АВВА правядзе буйны I Беларускі форум у Вашынгтоне і працягне далейшую супрацу з партнёрамі ў ЗША. Падтрымліваем сумленны беларускі бізнес за мяжой і разам будуем крывяносную сістэму Беларусі будучыні!
Падрабязней чытайце на сайце.
#ABBA_USA

❤1🔥1
⚡️АВВА і Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы (АВА) падпісалі мемарандум аб партнёрстве.
АВА аб'ядноўвае беларуска-амерыканскія арганізацыі ў 14 штатах і 25 гарадах ЗША.
Мы ўздзячныя АВА за дапамогу ў арганізацыі сустрэчаў з беларускай бізнес-дыяспарай падчас візітаў АВВА ў ЗША і ганарымся нашаму партнёрству! Мы будзем сумесна працаваць над арганізацыяй падзеяў у ЗША, абменьвацца карыснымі кантактамі і выконваць узаемную інфармацыйную падтрымку. Падпісаннем мемарандума АВА пагаджаецца з Кодэксам бізнес-этыкі ABBA і падтрымлівае АВВА ў пытаннях акрэдытацыі патэнцыйных сяброў і партнёраў.
🚩Вельмі важна і сімвалічна для нас, што гэты мемарандум аб партнёрстве быў падпісаны з выкарыстаннем сэрвісу аўтаматызацыі дакуметаабароту і электронных подпісаў PandaDoc. Сэрвіс быў заснаваны беларусамі Мікітам Мікада і Сяргеем Барысюком, кошт кампаніі PandaDoc сёння ацэньваецца ў больш за мільярд долараў.
Падтрымліваем сумленны бізнес з беларускімі каранямі за мяжой!

🔥 АВВА адкрыла прадстаўніцтва ў Крэмніевай даліне (Каліфорнія, ЗША).
Прадстаўніком Асацыяцыі ў Каліфорніі з'яўляецца Мікалай Мурзянкоў, вядомы беларускі бізнесовец, сябра і дарадца АВВА. Падрабязна пра Мікалая мы распавядалі тут.
Нашае прадстаўніцтва месціцца па адрасе Santa Clara Square Offices (2445 Augustine Dr
Santa Clara, CA 95054). Гэта цэлы раён з офісамі, дзе працуюць такія буйныя кампаніі, як Intel, nVidia, Marvell, Citrix Systems, AMD, Applied Materials, McAfee і інш.
▪️Мы запрашаем бізнесоўцаў з беларускімі каранямі звяртацца ў АВВА з пытаннямі і прапановамі. Вы можаце паўдзельнічаць у падрыхтоўцы I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, сустрэцца ў нашым прадстаўніцтве, каб абмеркаваць патрэбы для беларускага бізнесу ў ЗША.
📩 Таксама свае запыты вы можаце накіраваць Мікалаю Мурзянкову на электронную скрыню mikalaj.murziankou@abbabusiness.org.
Далучайецся да АВВА! Сяброўства ў АВВА – гэта доступ да лепшых магчымасцяў, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і давер па ўсім свеце.

⚡️ Візіт прадстаўнікоў АВВА ў ЗША стаўся багатым не толькі на афіцыйныя сустрэчы, але і на прыцягненне новых сяброў.
Да АВВА далучыліся некалькі беларускіх бізнесаў, сярод якіх Sweet Lemon Cafe і Window HuB.
▪️Уладальніца Sweet Lemon Cafe Аксана Тран больш за 20 гадоў працавала эканамісткай у Беларусі, але вырашыла адкрыць свой бізнес. Адбылося не без цяжкасцяў, але цяпер сярод кліентаў кафэ — вядомыя палітыкі, журналісты, супрацоўнікі Вашынгтонскага Капітолія, які месціцца зусім побач. Пра беларускае месца ў Вашынгтоне глядзіце ў інтэрв'ю з Аксанай на @holosameryky.
▪️Кампаніяй Window HuB валодае беларус Андрэй Гунько. Фірма вырабляе еўрапейскія окны і дзверы з ПВХ і працуе ў 6 штатах: Вірджынія, Мэрылэнд, Пенсільванія, Нью-Джэрзі, Вашынгтон, Дэлаўэр. Андрэй Гунько з'яўляецца прафесійным спартоўцам, прызёрам Еўропы і свету па джыу-джыцу. Таксама займаецца гуманітарнай дапамогай Украіне.
Падтрымлівайце сваіх! Мы на старонках АВВА будзем болей распавядаць пра бізнесы, якія далучаюцца да нас.

Forwarded from FBBA - Free Belarus Business Award
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Сябры! 24 лістапада мы запрашаем вас на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання беларускіх бізнесаў за мяжой у межах прэміі II Free Belarus Business Award.
У святочнай атмасферы будуць абвешчаныя пераможцы ў 5 намінацыях:
⭐️Некамерцыйная арганізацыя года.
⭐️Сацыяльнае прадпрыемства года.
⭐️Інавацыйны бізнес года.
⭐️Брэнд года.
⭐️Найлепшы бізнес года.
Мы чакаем сяброў АВВА і намінантаў II Free Belarus Business Award, якія прайшлі ў 2 этап конкурсу. Запрашэнні будуць дасланыя вам на электронныя скрыні.
⭐️ Мы таксама запрашаем прадстаўнікоў медыя і інфлюенсераў. Калі ласка, акрэдытуйцеся па спасылцы да 23 лістапада 12:00 (СЕТ).
⏰24 лістапада, 17.00-19.00
📍Гатэль NYX (ul. Chmelna 71, Варшава). Дадаць у каляндар.
Правядзем гэты вечар разам у прыемным месцы і з цудоўнымі людзьмі!
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.

❤1👏1
19 лістапада адзначаўся сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва.
Гэта глабальная ініцыятыва падтрымліваецца ААН і накіраваная на пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын-прадпрымальніц ва ўсім свеце.
🔻Мы ў АВВА дапамагаем жаночаму лідарству і працуем над стварэннем больш спрыяльных умоваў для развіцця бізнесаў беларусак, каб кожная мела магчымасць раскрыць свой патэнцыял напоўніцу. На дадзены момант у Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой 46% жанчын-прадпрымальніц і мы ўпэўненыя, што гэты адсотак будзе толькі павялічвацца.
У пачатку 2024 года АВВА правядзе падрабязнае даследаванне патрэбаў жаночага прадпрымальніцтва. Але ўжо цяпер мы каардынуем высілкі розных суполак і ініцыятываў па развіцці жаночага лідарства.
Мы заклікаем актыўных беларусак прайсці невялікае апытанне, дзе вы можаце выказаць свае прапановы, звязаныя з развіццём жаночага прадпрымальніцтва і, магчыма, далучыцца да стварэння Альянсу жаночых ініцыятыў пры АВВА.

🔥 Упершыню Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой ўдзельнічае ў міжнародным Expo.
Дзякуючы супрацы з нашым партнёрам, Польскай гандлёвай палатай (KIG), мы сталі удзельнікамі міжнароднай выставы ў сферы тэкстылю Fast Textile International, якая праходзіць у гэтыя дні, 21-23 лістапада, каля Варшавы пры арганізацыі Ptak Warsaw Expo. На стэндзе АВВА прадстаўленыя тавары і паслугі сябраў Асацыяцыі.
▪️ Expo — гэта выдатная магчымасць знайсці бізнес-партнёраў, абмяняцца кантактамі, прарэкламаваць свой бізнес. Мы будзем на сталай аснове удзельнічаць у Expo на розныя тэмы, каб больш беларускіх бізнесоўцаў маглі прэзентаваць сябе.
✔️Каб не прапусціць наступныя выставы, далучайцеся да АВВА і сачыце за нашымі сацсеткамі. Мы заўсёды адкрытыя да супрацы і чакаем вашых прапановаў!

Удзельнічаем у міжнароднай выставе ад Ptak Warsaw Expo /Беларусский бизнес на европеском уровне
#abba #belarus #abbabusiness #belarusianbusiness
Expo — гэта выдатная магчымасць знайсці бізнес-партнёраў, абмяняцца кантактамі, прарэкламаваць свой бізнес. Мы будзем на сталай аснове удзельнічаць у Expo на розныя тэмы, каб больш беларускіх бізнесоўцаў маглі…

🔥9👍3❤2
🔻Колькі кампаній з беларускімі каранямі працуюць у Еўразвязе?
АBBA сумесна з даследчым цэнтрам CASE і Цэнтрам новых ідэяў правялі апытанне сярод беларускіх кампаніяў у ЕЗ. Вынікі даследавання агучыў віцэ-прэзідэнт АВВА Серж Наўродскі 17 лістапада.
▪️Высветлілася, што ў ЕЗ працуюць 8103 кампаніі з беларускімі каранямі. Яны ўжо ўтварылі прынамсі 17 216 працоўных месцаў, з іх 52% — у Польшчы, 39% — у Літве. У 93% кампаній больш за палову супрацоўнікаў — беларусы.
▪️40% прадпрымальнікаў адказалі, што гатовыя вярнуць свой бізнес у Беларусь пасля змены ўлады, а 24% гатовыя інвеставаць грошы ў эканоміку краіны.
Даследаванне цалкам.
Мы ўпэўненыя, што Беларусі ў будучыні спатрэбіцца крывяносная сістэма эканомікі, якой з'яўляецца беларускі бізнес. Бізнес, створаны згодна этычным правілам сумленнымі беларусамі. Нашая перамога над рэжымам і далейшыя пазітыўныя пераўтварэнні ў Беларусі непазбежныя. А рэцэпт перамогі: этычнасць, сумленнасць і эфектыўнасць.
#ABBA_маніторынг

❤9👍2🔥1
⚡️ Да каманды Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой далучыўся Валер Клымчук.
Валер — сапраўдны майстар у свеце відэа-вытворчасці і мы ганарымся тым, што ён цяпер з намі!
Некалькі фактаў пра Валера:
▪️З'яўляецца кіраўніком відэа-прадакшана IZOBISTAR.
▪️Супрацоўнічае с кампаніямі з краінаў Еўразвязу (Германія, Нідэрланды, Польшча, Іспанія і інш.).
▪️Працуе ў маркетынгу больш за 10 год.
▪️Здымае кароткаметражнае кіно і перамагае з ім на міжнародных конкурсах.
⭐️ Мы вітаем Валера на пасадзе крэатыўнага дырэктара і ўпэўненыя, што яго энтузіязм і выбітныя здольнасці будуць вельмі прыдатныя ў нашай дзейнасці на карысць беларускаму бізнесу за мяжой.
І, вядома ж, зычым атрымаць Оскар у складзе ABBA! 😎

🔥10👍3❤2🤔1💯1
Forwarded from Реальная Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусь там , где беларусы‼️
АВВА-FBBA- это часть Беларуси- ассоциация, которая представляет беларуский бизнес по всему Миру.
Множество талантливых бизнесменов присоединяются к АВВА-FBBA , делятся друг с другом своим опытом, а также взаимопомогают друг другу.
Вот и вчера в Варшаве прошла встреча-награждение талантливых и успешных беларуских бизнесменов.
Удивительно, сколько замечательных идей , сколько талантливых и трудолюбивых беларусов сейчас пусть и за пределами Беларуси, но продолжают развиваться и только приумножают свои бизнес-идеи , заявляя о том ,что беларусы достойная, умная и порядочная нация.
@RealnaiaBelarus

❤15👍6🔥3🤔1