ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.59K subscribers
722 photos
93 videos
4 files
559 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
⚡️Адкрываем запіс на бясплатныя онлайн-кансультацыі па падрыхтоўцы бізнес-планаў.

Гэтай праграмай кансультацый могуць скарыстацца кампаніі і ІП з беларускімі каранямі за мяжой, незалежна ад таго, ці ваш бізнес-план толькі ў праекце, ці ўжо ў прасунутай стадыі. Кансультацыі правядуць дасведчаныя эксперты міжнароднага ўзроўню, акрэдытаваныя АВВА.

У паслугу ўваходзіць:

▪️Зваротная сувязь ад эксперта па кожнаму з элементаў бізнес-плана.
▪️Парады па паляпшэнні структуры бізнес-плана.
▪️Дапамога ў паляпшэнні фінансавых паказчыкаў і разлікаў для банкаў ці іншых фінансавых структураў.

❗️Звярніце ўвагу: кансультацыі НЕ прадугледжваюць падрыхтоўку, змену ці дапаўненне экспертам бізнес-плана, падрыхтоўку пісьмовых высноваў, прадстаўленне інтарэсаў у банках, удзел у перамовах па крэдытах.

Каб атрымаць кансультацыю, запоўніце заяўку і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў.

Праграма рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу i USAID. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
🔻Сябры, далучайцеся да сустрэчы беларускага бізнес-кам’юніці ў Талліне.

Сустрэча адбудзецца як сайд-івэнт беларускай канферэнцыі ў Талліне. Спецыяльны госць — Валер Кавалеўскі — намеснік старшыні Аб'яднага пераходнага кабінету (АПК). У вас будзе магчымасць паразмаўляць з Валерам пра планы падтрымкі бізнесу ад АПК і выказаць свае прапановы.

Для каго гэтая сустрэча: для беларускіх прадпрымальнікаў з Эстоніі і іншых краінаў, якія наведаюць канферэнцыю ў Таліне і хочуць пашырыць свае дзелавыя кантакты, распавесці пра праблемы беларускага бізнесу ў ЕС і супольна вызначыць спосабы іх вырашэння.

У праграме:
▪️Нэтворкінг з беларускімі бізнесоўцамі.
▪️Нефармальнае абмеркаванне з прадстаўніком дэмакратычных сілаў высокага ўзроўню стратэгічных тэмаў, звязаных з бізнесам.
▪️Магчымасць выступіць і сфармуляваць свае тэзісы па тэме сустрэчы.

Рэгістрацыя

9 лістапада, 18:00-21:00
📍 Ocean 11, Logi tn 4/2, 10111 Tallinn, Estonia

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
📌 Ужо ў панядзелак адбудзецца вэбінар "Лічбавая бяспека". Далучайцеся!

Разбіраем тэмы:

▪️Лічбавая бяспека пры камунікацыі (email, Telegram, сацсеткі).
▪️Правілы лічбавай гігіены асабістых сродкаў камунікацыі.
▪️Бяспечны ўдзел у онлайн- і офлайн-імпрэзах.

Працягласць сустрэчы: да 1,5 гадзін.
Сябры ABBA дадаткова атрымаюць запіс вэбінару.

Рэгістрацыя. Калі вы ўжо зарэгістраваліся, праверце 4 лістапада электронную скрыню — мы дашлем вам індывідуальны QR-code і спасылку на Zoom-канферэнцыю.

🙌 Прапануем усім, хто ўпэўнены ў сумленнасці свайго бізнесу, далучацца да ABBA і працягваць развіццё вашага бізнесу і нацыянальнай сістэмы прадпрымальніцтва ўвогуле!

▪️Мы падтрымліваем беларускіх бізнесоўцаў, якія апынуліся ў складанай сітуацыі за мяжой пасля пераследу па палітычных матывах.
🔥 Адбылася сустрэча беларускіх бізнесоўцаў у Каліфорніі.

Сустрэча прайшла пры падтрымцы АВА. Мы сабралі зваротную сувязь, выслухалі праблемы бізнесоўцаў і прапановы па іх вырашэнню. Усе гэта будзе выкарыстана пры падрыхтоўцы I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне ў лютым 2024 году.

🙌 Дзякуем усім за цёплую сустрэчу, выдатны нэтворкінг, за вашую падтрымку, крэатыў і прыналежнасць.

Нагадваем, што 8 лістапада адбудзецца сустрэча ў Вашынгтоне.
Далучайцеся!

Таксама працягваецца апытанне для беларускіх бізнесоўцаў у ЗША. Збіраем вашыя выклікі і прапановы. Уступныя вынікі апытання мы прэзентуем дзяржаўным структурам ЗША на наступным тыдні.

⚡️Цяпер вельмі важна, каб як мага больш бізнесаў аб'ядналіся ў АВВА. Гэта зробіць голас беларускага бізнесу за мяжой моцным і ўпэўненым. У перамовах з уладамі краін, дзе прысутнічае бізнес беларусаў, важна паказваць, што нас шмат, што мы працуем сумленна і этычна, плацім падаткі і таму з намі трэба лічыцца. Таму, яднаемся, шануйма адзін аднаго і падтрымліваем дыялог!

#ABBA_USA
⚡️Абвяшчаем старт новага праекту: «EmpowerHer – жаночае лідарства для ўстойлівага развіцця».

АВВА рэалізуе гэты праект разам з даследчым цэнтрам CASE, латвійскай асацыяцыяй LIDERE, якая аб'ядноўвае прадпрымальніц і менеджарак вышэйшага звяна, і Fremtenkt – нарвежскай НДА, якая займаецца нефармальнай адукацыяй, накіраванай на развіццё крытычнага мыслення і крэатыўнага падыходу ў дарослых.

🔻Мэта праекту EmpowerHer:
Падтрымка дасягнення мэтаў устойлівага развіцця і будаўніцтва «Зялёнага Паўночнага рэгіёну» праз умацаванне лідарскіх навыкаў і ведаў у галіне ўстойлівага развіцця сярод маладых жанчын з Польшчы, Латвіі і Беларусі.

🔻EmpowerHer прадугледжвае:
▪️Навучанне з выкарыстаннем адпаведнага перадавога досведу краінаў Паўночнай Еўропы.
▪️Адукацыйныя офлан- і онлайн-трэнінгі для маладых прадпрымальніц.
▪️Правядзенне навуковага даследавання.

Сачыце за праектам на нашых старонках у: Instagram, Facebook, LinkedIn.
Ужо заўтра адбудзецца сустрэча беларускага бізнес-кам’юніці ў Талліне. Далучайцеся!

Сустрэча пройдзе як сайд-івэнт беларускай канферэнцыі ў Талліне. Спецыяльны госць — Валер Кавалеўскі — намеснік старшыні Аб'яднага пераходнага кабінету.

Мы запрашаем беларускіх прадпрымальнікаў з Эстоніі і іншых краінаў, якія хочуць пашырыць свае дзелавыя кантакты, распавесці пра праблемы беларускага бізнесу ў ЕС і супольна вызначыць спосабы іх вырашэння.

🔻У праграме:

▪️Нэтворкінг з беларускімі бізнесоўцамі.
▪️Нефармальнае абмеркаванне з прадстаўніком дэмакратычных сілаў высокага ўзроўню стратэгічных тэмаў, звязаных з бізнесам.
▪️Магчымасць выступіць і сфармуляваць свае тэзісы па тэме сустрэчы.

👉 Рэгістрацыя.
Дадаць у Google-каляндар.

Прыходзьце і запрашайце сваіх калегаў!

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
⚡️АВВА пачынае супрацу з Атлантычнай Радай.

У аўторак, 7 лістапада, Дэлегацыя АВВА сустрэлася з Атлантычнай Радай у Вашынгтоне. Мы прадставілі прадстаўнікам Atlantic Council дзейнасць АВВА, нашыя мэты і каштоўнасці. Распавялі пра стратэгію АВВА па падтрымцы сумленных беларускіх бізнесоўцаў.

✔️Мы дамовіліся пра ўдзел Atlantic Council у I Беларускім форуме ў Вашынгтоне на пачатку 2024 году, а таксама аб правядзенні асобнай падзеі напярэдадні форуму, дзе супольна абмяркуем бачанне эканомікі новай Беларусі "Day After".

Дзякуем прадстаўнікам Atlantic Council (John Herbst, Shelby Magid, Benton Coblentz, Mercedes Sapuppo, Aleksander Cwalina) за цёплы прыём і падтрымку дзейнасці АВВА!
Прадстаўнікі Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой сустрэліся з прадстаўнікамі Цэнтру міжнароднага прыватнага прадпрымальніцтва (CIPE) — адным з інстытуцыйных партнёраў АВВА ў ЗША.

Мы прэзентавалі стратэгію развіцця Асацыяцыі на 2024-2026 гг. і атрымалі станоўчы фідбэк ад аднаго з нашых ментараў з СІРЕ, Stephen Rosenlund. Таксама мы дамовіліся аб працягу ментарскай праграмы для АВВА і аб далейшай інстытуцыйнай падтрымцы Асацыяцыі, у тым ліку на тэрыторыі ЗША.

Супольна абмеркавалі на сустрэчы правядзенне I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, які адбудзецца ў наступным годзе.

🙌 Дзякуем нашым партнёрам за падтрымку развіцця Асацыяцыі і разам з тым — сумленных беларускіх бізнесоўцаў за мяжой!

На фота: Алесь Аляхновіч, Марына Гірын, Stephen Rosenlund, Brian Lee, Anastasia Vepkhvadze, Яўген Буры.

#ABBA_USA
🔻 Дэлегацыя АВВА наведала Агенцыю па міжнародным развіцці ЗША (USAID).

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся вынікі працоўнай паездкі і планы Асацыяцыі па працы ў ЗША. Супольна разгледзелі папярэднія вынікі апытання, якое АВВА ладзіць для беларускіх бізнесоўцаў у ЗША. Таксама абмеркавалі канцэпцыю I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, патрэбы і чаканні беларусаў ад падзеі і ўдзел у форуме прадстаўнікоў USAID.

📍Калі вы вядзеце свой бізнес у ЗША ці плануеце там сваю дзейнасць, прайдзіце адмысловае апытанне для беларусаў у ЗША. Так мы будзем ведаць запыты і патрэбы беларускіх бізнесоўцаў і супольна знойдзем шляхі іх вырашэння. Таксама апытанне дапаможа нам годна падрыхтавацца да I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне і зрабіць яго сапраўды ўнікальнай і гістарычнай падзеяй.

#ABBA_USA
Шчыра віншуем палякаў з Днём Незалежнасці!

Сёння споўнілася 105 гадоў з аднаўлення незалежнасці краінай, якая стала часовым домам для многіх беларусаў. Гэта адно з найважнейшых святаў для палякаў і мы ўсцешаныя тым, што можам назіраць і пераймаць такое стаўленне да сваёй краіны і здабытых у барацьбе каштоўнасцяў.

Міру і радасці ў вашых вольных і моцных сэрцах, сябры!

Niech żyje Polska!🇵🇱 Жыве Беларусь!
🔻 Пры падтрымцы Дэпартамэнту гандлю ЗША АВВА правяла круглы стол у Вашынгтоне.

На мінулым тыдні АВВА сустрэлася з прадстаўнікамі Дэпартамэнту гандлю ЗША, з якімі была падпісана Дарожная мапа інстытуцыйнай супрацы. Асобна мы правялі круглы стол з прадстаўнікамі федэральных ўстановаў ЗША (Дзярждэпартаментам, Дэпартаментам Гандлю, Офісам Гандлёвага Прадстаўніка Адміністрацыі Прэзідэнта) і CIPE.

▪️Мы размаўлялі аб тым, чаму варта падтрымліваць бізнес-асацыяцыю за мяжой, як стварэнне спрыяльных умоваў вядзення бізнесу за мяжой абароніць бізнес унутры Беларусі ад ціску рэжыму, як стварэнне моцнай бізнес-дыяспары дапаможа ў пабудове Беларусі будучыні.

▪️Удзельнікамі круглага стала была падтрымана прынцыповая пазіцыя АВВА адносна неабходнасці падтрымкі этычнага бізнесу, яго акрэдытацыі, спрыяння рэлакацыі бізнесу, кантролю санкцыйнага заканадаўства, немэтазгоднасці фінансавай падтрымкі бізнесу ў Беларусі.

Мы дамовіліся з Дэпартаментам Гандлю аб сумеснай арганізацыі І Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне.

#ABBA_USA
Віцэ-прэзідэнт АВВА Серж Наўродскі сёння прымае ўдзел у Еўрапейскім Парламенце Прадпрыемстваў (European Parliament of Entreprises) — найбуйнейшым дзелавым афіцыйным мерапрыемстве Еўрасаюзу.

Гэта ўжо шосты Еўрапейскі Парламент Прадпрыемстваў, які праводзіцца ў зале пленарных паседжанняў Еўрапейскага парламенту ў Брусэлі. Ідэя Парламента заключаецца ў тым, каб даць права голасу еўрапейскім прадпрымальнікам і дазволіць ім — сімвалічна на месцы паседжання Еўрапейскага парламента — абмеркаваць найбольш важныя пытанні, якія закранаюць малыя і сярэднія прадпрыемствы ў ЕС, і прагаласаваць — у парламенцкім парадку — па ключавых для бізнесу рашэннях. Сённяшнія тэмы: навыкі, энергетыка і знешні гандаль.

▪️Падчас Парламенту Серж Наўродскі сустрэўся з калегамі з еўрапейскіх гандлёвых палатаў, прадстаўнікамі кампаніяў, еўрапейскімі дыпламатамі, а таксама з кіраўніцтвам Eurochambers — Еўрапейскай асацыяцыі гандлёвых палатаў.
🔥 Жанчыны-прадстаўніцы бізнесаў складаюць каля 46% сябраў Асацыяцыі АВВА.

Гэта сведчыць аб тым, што беларускі ўмеюць рэалізоўваць свае мэты, яны не баяцца складанасцяў у адкрыцці бізнесаў за мяжой. На жаль, у сённяшняй Беларусі часта ставяцца няўхвальна да ініцыятывы жанчын, таму нам у АВВА вельмі прыемна назіраць за тым, як дзясяткі беларусак кідаюць выклік абставінам і пачынаюць рабіць уласную справу. Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой, у сваю чаргу, падтрымлівае і дапамагае сумленным беларускам у пачынаннях і развіцці.

Глядзіце ў відэа на нашым ют’юб-канале:

▪️Чаму беларускі вырашылі аб'яднацца ў Альянс жаночых ініцыятываў.
▪️Рэцэпт поспеху жаночага бізнесу па меркаванню віцэ-прэзідэнткі АВВА Марыны Гірын.
▪️Як прыклад трох лідарак пратэсту 2020 году паўплываў на беларусак.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
АВВА падчас паездкі ў ЗША правяла шэраг сустрэчаў з органамі дзяржаўнай улады ЗША, прадстаўнікамі аналітычных і даследчых цэнтраў і беларускай бізнес-дыяспары ЗША.

Прыярытэтам для візіту, які адбыўся тэрмінам 29 кастрычніка—9 лістапада, стала пашырэнне магчымасцяў для Асацыяцыі і прыцягненне новых сябраў. Да АВВА ўжо далучыліся некалькі бізнесаў пасля гэтай паездкі і мы атрымалі станоўчую зваротную сувязь і зацікаўленасць ад шматлікіх прадстаўнікоў беларускай бізнес-дыяспары ЗША.

▪️Падчас візітаў у аналітычныя цэнтры і структуры федэральнай улады мы адзначылі патрэбу захавання санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, фармавання механізмаў непрымання кампрамісаў з рэпрэсіўным апаратам, недапушчальнасць стасункаў з Лукашэнкам на ўсіх узроўнях прыняцця рашэнняў.

▪️На пачатку 2024 году АВВА правядзе буйны I Беларускі форум у Вашынгтоне і працягне далейшую супрацу з партнёрамі ў ЗША. Падтрымліваем сумленны беларускі бізнес за мяжой і разам будуем крывяносную сістэму Беларусі будучыні!

Падрабязней чытайце на сайце.

#ABBA_USA
⚡️АВВА і Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы (АВА) падпісалі мемарандум аб партнёрстве.

АВА аб'ядноўвае беларуска-амерыканскія арганізацыі ў 14 штатах і 25 гарадах ЗША.

Мы ўздзячныя АВА за дапамогу ў арганізацыі сустрэчаў з беларускай бізнес-дыяспарай падчас візітаў АВВА ў ЗША і ганарымся нашаму партнёрству! Мы будзем сумесна працаваць над арганізацыяй падзеяў у ЗША, абменьвацца карыснымі кантактамі і выконваць узаемную інфармацыйную падтрымку. Падпісаннем мемарандума АВА пагаджаецца з Кодэксам бізнес-этыкі ABBA і падтрымлівае АВВА ў пытаннях акрэдытацыі патэнцыйных сяброў і партнёраў.

🚩Вельмі важна і сімвалічна для нас, што гэты мемарандум аб партнёрстве быў падпісаны з выкарыстаннем сэрвісу аўтаматызацыі дакуметаабароту і электронных подпісаў PandaDoc. Сэрвіс быў заснаваны беларусамі Мікітам Мікада і Сяргеем Барысюком, кошт кампаніі PandaDoc сёння ацэньваецца ў больш за мільярд долараў.

Падтрымліваем сумленны бізнес з беларускімі каранямі за мяжой!

#ABBA_USA
🔥 АВВА адкрыла прадстаўніцтва ў Крэмніевай даліне (Каліфорнія, ЗША).

Прадстаўніком Асацыяцыі ў Каліфорніі з'яўляецца Мікалай Мурзянкоў, вядомы беларускі бізнесовец, сябра і дарадца АВВА. Падрабязна пра Мікалая мы распавядалі тут.

Нашае прадстаўніцтва месціцца па адрасе Santa Clara Square Offices (2445 Augustine Dr
Santa Clara, CA 95054). Гэта цэлы раён з офісамі, дзе працуюць такія буйныя кампаніі, як Intel, nVidia, Marvell, Citrix Systems, AMD, Applied Materials, McAfee і інш.

▪️Мы запрашаем бізнесоўцаў з беларускімі каранямі звяртацца ў АВВА з пытаннямі і прапановамі. Вы можаце паўдзельнічаць у падрыхтоўцы I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, сустрэцца ў нашым прадстаўніцтве, каб абмеркаваць патрэбы для беларускага бізнесу ў ЗША.

📩 Таксама свае запыты вы можаце накіраваць Мікалаю Мурзянкову на электронную скрыню mikalaj.murziankou@abbabusiness.org.

Далучайецся да АВВА! Сяброўства ў АВВА – гэта доступ да лепшых магчымасцяў, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і давер па ўсім свеце.

#ABBA_USA
⚡️ Візіт прадстаўнікоў АВВА ў ЗША стаўся багатым не толькі на афіцыйныя сустрэчы, але і на прыцягненне новых сяброў.

Да АВВА далучыліся некалькі беларускіх бізнесаў, сярод якіх Sweet Lemon Cafe і Window HuB.

▪️Уладальніца Sweet Lemon Cafe Аксана Тран больш за 20 гадоў працавала эканамісткай у Беларусі, але вырашыла адкрыць свой бізнес. Адбылося не без цяжкасцяў, але цяпер сярод кліентаў кафэ — вядомыя палітыкі, журналісты, супрацоўнікі Вашынгтонскага Капітолія, які месціцца зусім побач. Пра беларускае месца ў Вашынгтоне глядзіце ў інтэрв'ю з Аксанай на @holosameryky.

▪️Кампаніяй Window HuB валодае беларус Андрэй Гунько. Фірма вырабляе еўрапейскія окны і дзверы з ПВХ і працуе ў 6 штатах: Вірджынія, Мэрылэнд, Пенсільванія, Нью-Джэрзі, Вашынгтон, Дэлаўэр. Андрэй Гунько з'яўляецца прафесійным спартоўцам, прызёрам Еўропы і свету па джыу-джыцу. Таксама займаецца гуманітарнай дапамогай Украіне.

Падтрымлівайце сваіх! Мы на старонках АВВА будзем болей распавядаць пра бізнесы, якія далучаюцца да нас.