ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.3K subscribers
1.01K photos
112 videos
4 files
744 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

abbabusiness.org
facebook.com/abbabusiness.org
instagram.com/abba_business_
linkedin.com/company/abbabusiness
youtube.com/@abbabusiness
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
⭐️Знайсці партнёраў, блізкіх па духу людзей, трапіць у моцнае асяроддзе, якое дапамагае ісці наперад і натхняе сваім прыкладам — усё гэта і шмат іншай падтрымкі вы атрымаеце, далучыўшыся да АВВА!

Сяброўства ў АВВА — гэта:

📚 Прававая і адміністрацыйная падтрымка.
Лабіяванне, адвакатаванне, прадстаўніцтва і абарона правоў ды інтарэсаў сумленнага беларускага бізнесу ў існай геапалітычнай сітуацыі.

✏️ Кансультацыі і экспертная падтрымка.
Мы прадастаўляем кансультацыі адмыслоўцаў па бізнесе, юрыстаў і экспертаў міжнароднага ўзроўню, спрыяем абмену досведам і найлепшымі практыкамі для развіцця бізнесу.

📈 Адукацыя і развіццё.
ABBA ажыццяўляе адукацыйныя ініцыятывы, у тым ліку бізнес-семінары, вэбінары і інш. Мы дапамагаем атрымаць фінансаванне на адукацыю ў ЕЗ і ЗША, каб нашыя сябры маглі атрымліваць доступ да ўнікальных рэсурсаў, якія спрыяюць іх паспяховай адаптацыі і развіццю ў новых умовах.

💸 Фінансавая падтрымка бізнесу.
Садзейнічанне ў прыцягненні фінансавання для бізнесу, стартапаў і бізнес-ідэй. У распрацоўцы знаходзіцца праект АВВА Invest Club, мэтай якога з’яўляецца пашырэнне магчымасцяў фінансавання беларускіх бізнесаў за мяжой.

💬 Нэтворкінг.
Развіццё беларускай бізнес-супольнасці ў замежжы — адзін з асноўных прыярытэтаў нашай працы. Нашыя падзеі і праграмы дапамагаюць пашыраць дзелавыя кантакты і партнёрствы, знаходзіць падтрымку для развіцця бізнесу.

🥇 Інтэграцыя.
Доступ сяброў АВВА да партнёрскіх бонусных праграм, якія спрыяюць развіццю бізнесу і мінімізацыі выдаткаў, магчымасць прасоўвання бізнесу праз медыярэсурсы.

👵Падтрымка жанчын у бізнесе.
Мы стварылі Альянс беларускіх бізнес-лэдзі — аб’яднанне таленавітых, паспяховых і здольных беларускіх жанчын за мяжой для абмену ідэямі і досведам, узаемнай падтрымкі, адукацыі і пошуку магчымасцяў.

⚡️Далучайцеся да АВВА!⚡️
#ABBA_members

✔️Падрабязней пра сяброўства ў Асацыяцыі, лайфхакі, гісторыі поспеху і пераадольвання цяжкасцяў, матывацыя і годныя парады — у размовах з беларускімі бізнесоўцамі, сябрамі АВВА, на нашым YouTube-канале.

Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥7💯43
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💶5000 на развіццё бізнесу: бярыце ўдзел у конкурсе беларускіх бізнесаў за мяжой IV Free Belarus Business Award і перамагайце!

Пра конкурс:

▪️Агульны прызавы фонд складае €25 000.
▪️Удзел бясплатны, фармат — онлайн.
▪️Могуць удзельнічаць:
▫️Актыўныя камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️Актыўныя ІП — грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. ІП не павінен пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, павінен мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ;
▫️Пераможцы папярэдніх эдыцый конкурсу, акрамя пераможцаў II Free Belarus Business Award.
▪️Намінацыі IV Free Belarus Business Award:
▫️Некамерцыйная арганізацыя года;
▫️Сацыяльнае прадпрыемства года;
▫️Інавацыйны бізнес года;
▫️Брэнд года;
▫️Найлепшы бізнес года.
▪️Падрабязней пра намінацыі і крытэры ацэньвання глядзіце на сайце прэміі.
▪️Для ўдзелу трэба запоўніць анкету на ангельскай мове. Недасканалае валоданне ангельскай не паўплывае на рашэнне аб удзеле.
▪️Конкурс праходзіць у 2 этапы. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі анкету з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.

👉 Дасылайце заяўкі на ўдзел да 18.08.2024, 23:59 (СЕТ).

✉️ Па пытаннях звяртайцеся на freebelaward@abbabusiness.org.
#FBBA4 рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥83👏3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Ваш бізнес у Літве сутыкнуўся з перашкодамі для развіцця, вы шукаеце партнёраў/пастаўшчыкоў ці хочаце абмеркаваць стратэгію развіцця свайго бізнесу — запісвайцеся на бясплатную кансультацыю!

Вашымі кансультатамі будуць спецыялісты Літоўскай канфедэрацыі працадаўцаў (Lietuvos Darbdavių Konfederacija, LDK) пад кіраўніцтвам Віцэ-прэзыдэнткі Аўрэліі Мальдутыце (Aurelija Maldutytė), якая мае вялікі досвед адвакатавання інтарэсаў бізнесу ў Літве, вялікую сетку кантактаў і досвед міжнароднага бізнесу.  

✔️Не мае значэння памер і стан вашага бізнесу, вы можаце звярнуцца абсалютна па любых пытаннях і знайсці падтрымку!

👉 Запаўняйце анкету для запісу на кансультацыю.

Пасля разгляду заяўкі з вамі звяжуцца спецыялісты ад LDK/АВВА з прапановай часу сустрэчы на першую кансультацыю. Усе сустрэчы запланаваныя офлайн, онлайн-фармат магчымы толькі ў выпадку другой і наступных сустрэчаў з кансультантам.

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9🔥53
⚪️🔴⚪️ Сёння, у дзень Годнасці і Салідарнасці з Беларуссю, заклікаем глядзець у будучыню, развівацца, крочыць наперад, трымацца разам і рушыць да перамогі!

Мы ганарымся, што значная частка сумленных беларускіх бізнесоўцаў, якія ў 2020-м годзе праявілі сваю пазіцыю і адкрыта выступілі супраць гвалту і несправядлівасці, цяпер з'яўляюцца сябрамі АВВА. Разам мы будуем і ўзмацняем сусветную беларускую бізнес-супольнасць са сваімі прынцыпамі, каштоўнасцямі, гатоўнасцю да ўзаемадапамогі і падтрымкі.

▫️АВВА — адна з арганізацый, якая робіць усё магчымае, каб паказаць прыклад аб'яднання. Беларускія бізнесоўцы стварылі Асацыяцыю, каб супольна вырашаць праблемы, лабіяваць інтарэсы беларусаў за мяжой, дзяліцца досведам, падтрымліваць адзін аднаго.

🙌 Далучайцеся да АВВА, каб знайсці партнёраў, блізкіх па духу людзей, трапіць у моцнае асяроддзе, якое дапамагае і натхняе сваім прыкладам. З намі — выбітныя бізнесоўцы з беларускімі каранямі, разам працуем на лепшую будучыню для нашай краіны!
👍117👏3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Магчымасць выйграць 5000 еўра на развіццё бізнесу! Да 18 жніўня прымаюцца заяўкі на ўдзел у конкурсе беларускіх бізнесаў за мяжой IV Free Belarus Business Award.

5 намінацый, €25000 прызавы фонд, онлайн-падача заявак і удзел у конкурсе, інфармацыйная і медыйная падтрымка ад @abba_business_

➡️ Дасылайце заяўкі да 18.08.2024, 23.59 (СЕТ).
✉️ Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.

За водгук пра конкурс дзякуем Ірыне Церахавай, сузаснавальніцы кампаніі Banalytycs, пераможцы II Free Belarus Business Award у намінацыі "Інавацыйны бізнес года".

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥6👏42
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Ужо зусім хутка адбудзецца маштабная 35-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, не прапусціце гэтую гістарычную падзею!

31 жніўня-2 верасня пляцоўка З'езду аб'яднае беларусаў Канады, ЗША і Еўропы, бізнесоўцаў, прафесіяналаў, экспертаў, прадстаўнікоў дыяспаральных арганізацый і фондаў, даследчыкаў, навукоўцаў і творцаў. Запрашаем да ўдзелу!

⭐️Упершыню афіцыйным інфармацыйным партнёрам мерапрыемства стане "Белсат", а пры падтрымцы АВВА адбудзецца бізнес-панэль з'езду.

У праграме:
▫️Панэль "Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі".
▫️Панэльныя дыскусіі аб супрацы дыяспары, незалежных медыяў і бізнес-супольнасці "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый".
▫️Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў.
▫️Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў.
▫️Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў.
▫️Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады.
▫️Экскурсіі, нэтворкінг і інш.

🔣 Падрабязная праграма і рэгістрацыя.

Арганізатары і партнёры #Canada2024: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥74👏4
❤️4 гады фонду BYSOL! Вінушем нашых добрых партнёраў і дзякуем усёй камандзе за адданасць у працы для беларусаў.

Дзейнасць Фонду — гэта штодзённае сведчанне нашай салідарнасці, адказнасці і гатоўнасці падтрымліваць адзін аднаго як на радзіме, так і за яе межамі. BYSOL дапамагае рэпрэсаваным і пацярпелым беларусам, палітычным зняволеным і іх сем'ям, падтрымлівае беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і аказвае іншую дапамогу.

☀️ У гэты святочны для каманды фонду дзень мы заклікаем дапамагчы сабраць збор на падрыхтоўку дзетак палітвязняў да садка і школы. Ацыя праходзіць для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту, ад 2 да 17 гадоў уключна, на кожнага прадугледжваецца выплата ў памеры 100 еўра.

👉 Заданаціць. Ужо сабрана €19 697 з €21 200! Далучайцеся, у салідарнасці нашая моц!

А па гэтай спасылцы вы можаце падтрымаць працу каманды BYSOL.

Ахвяруйце сродкі толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18👍6🔥4
⚡️Салідарныя з "Белсатам"! АВВА накіравала афіцыйны ліст да прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска з заклікам захаваць галоўны незалежны тэлеканал для беларусаў.

На пачатку ліпеня стала вядома, што "Белсат" плануецца ўключыць у склад новай польскай медыяструктуры — Цэнтра замежных праграм, які аб’яднае тэлеканалы, што вяшчаюць на замежных мовах. 23 ліпеня тэлеканал паведаміў, што "праз шматлікія тэхнічныя праблемы сайт пераходзіць на мінімальны рэжым працы", а з 1 жніўня сайт перастаў працаваць.

🔴У сучасных умовах, калі ў Беларусі душыцца свабода слова і пераследуюцца незалежныя журналісты і арганізацыі, "Белсат" застаецца важным інструментам для распаўсюджвання праўдзівай інфармацыі і падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Знікненне канала азначала б страты для ўсяго дэмакратычнага руху.

Мы заклікаем захоўваць "Белсат" у яго незалежнай форме як гучны напамін аб тым, што праўда не можа быць заглушана!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18🔥7👏6👍1💯1
🔴 Запрашаем прыняць удзел у апытанні!

Дарагія бізнесоўцы, у нас ёсць 3 простыя пытанні, якія дапамогуць лепш зразумець і ацаніць бізнес-клімат для беларусаў у Еўразвязе.

💡 Навошта гэта патрэбна?

Ваш удзел дазволіць дакладней адлюстраваць рэальную сітуацыю і мэтанакіравана абараняць інтарэсы беларускай бізнес-супольнасці ў Еўразвязе. З гэтымі дадзенымі АВВА будзе звяртаць увагу ўладаў еўрапейскіх краін на нашыя агульныя праблемы і адвакатаваць іх вырашэнне як на нацыянальным, так і на агульнеўрапейскім узроўні.

Мы працуем для вас і хочам зрабіць умовы для вядзення бізнесу з беларускімі кранямі найлепшымі.

👇Кожны голас #ABBA_маніторынг мае значэнне!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍2🔥1
1️⃣Вынікі вашагa бізнесу ў апошнім квартале (2 квартал 2024 г.) ў параўнанні з 1-м кварталам 2024 г.:
Anonymous Poll
33%
Палепшыліся
36%
Засталіся без зменаў
10%
Пагоршыліся
21%
Цяжка адказаць/не магу параўнаць
Forwarded from Белсат
💬 «Просім захаваць „Белсат“ у цяперашнім выглядзе, як гучны напамін пра тое, што праўду не схаваеш!»

Наш тэлеканал у гэты няпросты час падтрымала ABBA – Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой.

Прэзідэнт асацыяцыі Яўген Буры скіраваў ліст да прэм’ер-міністра Польшча Дональда Туска. Ён нагадаў, што ў цяперашнія часы, калі вельмі лёгка распаўсюджваецца дэзінфармацыя, надзвычай важна падтрымліваць журналістыку і медыі, вартыя даверу. Менавіта такія медыі спрыяюць пабудове добра інфармаванага грамадства і здаровай дэмакратыі.

💪 Дзякуем за падтрымку
9👍6🔥3👏3
🌏Для нас вялiкi гонар упершыню ў гiсторыi правесцi бiзнес панель, прадставiць Асацыяцыю беларускага бізнесу за мяжой на 35 З'езде Беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая пройдзе 31 жніўня-2 верасня ў Канадзе!

Гэта гістарычная падзея як для нас, так і для ўсяго беларускага бізнэсу за мяжой.

Місія АВВА — сэнс нашага існавання — дапамагаць: абараняць, развіваць, узмацняць і памнажаць беларускі бізнес. Задача АВВА на гэтым шляху — гуртаваць этнічныя беларускія бізнесы: будаваць масты паміж актыўнымі беларусамі не асобных краін, а ўсяго свету.

🌟Далучайцеся да АВВА, каб зрабіць свой бізнэс мацней, пазнаёміцца ​​з аднадумцамі і партнёрамі, разівацца і рухацца наперад разам!
🔥137👏6👍3
🔴 Запрашаем на вэбінар "Фінансавыя інструменты ў Польшчы — факторынг".

Спікер: Marek Koltun, старшыня праўлення Plusfactor/KPF PLUS.

▫️Працуе з факторынгам і банкаўскім рынкам Польшчы больш за 23 гады. У 2001 годзе ён пачаў працаваць у Pekao Faktoring Sp. z o. o., затым кіраваў аддзелам продажаў у Дэпартаменце факторынгу Getin Bank SA.

▫️Быў віцэ-прэзідэнтам Introfactor SA, факторынгавай кампаніі з банкаўскай групы Getin Noble. Заснаваў Plusfactor ў 2011 годзе, кампанію, якая рэалізуе ідэю стварэння прафесійнага факторынгава брокера на польскім рынку.

▫️З 2017 года займаецца развіццём юрыдычнай фірмы KPF Plus Sp. Скончыў эканамічны факультэт Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта і банкаўскую справу Варшаўскай школы эканомікі.

▫️У 2010 годзе скончыў Акадэмію International Factors Group у Брусэлі. З кастрычніка 2023 г. — дырэктар прадстаўніцтва Польска-Украінскай гандлёва-прамысловай палаты ва Уроцлаве.

4 верасня, 18:30 (СЕТ), онлайн у ZOOM.
Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве.

👉 Рэгіструйцеся на вэбінар па спасылцы.

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍2🔥2👏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔴 АВВА будуе мост паміж беларускімі бізнесоўцамі Еўропы і Канады: бізнес-панэль упершыню прайшла на 35-м З'ездзе беларусаў Паўночнай Амерыкі. Пра сустрэчу чытайце ў нашым аглядзе.

▫️Адным з галоўных пытанняў дыскусіі было, як беларусы за мяжой змаглі збудаваць свой бізнес, пераадолець страх, зразумець кірунак руху і што дапамагае штодня даваць рады з гэтымі выклікамі.

▫️Абмеркавалі, як стварыць моцны трывалы інстытут аб'яднанага беларускага бізнесу. Як зрабіць так, каб саўдзел і дапамога сталі трэндам усяго беларускага бізнесу, а не толькі яго прагрэсіўнай часткі.

▫️Беларускі бізнес за мяжой, як праваднік стратэгічнага дыялогу паміж ЗША, Канадай і новай Беларуссю, беларусамі Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі ды іншых еўрапейскіх краін, здольны ўздымаць і вырашаць важныя пытанні на міжнародным узроўні, бараніць сваё інтарэсы і каштоўнасці.

Падчас бізнес-панэлі мы не проста ўзнялі важныя тэмы і абазначылі прыярытэты для падтрымання бізнесу, мы працягваем будаваць трывалыя сувязі паміж актыўнымі і паспяховымі беларусамі Амерыкі і Еўропы.

⭐️АВВА гуртуе беларускія бізнесы за мяжой і працуе на тое, каб бізнесоўцы раслі і развіваліся ў спрыяльных умовах. Таксама буйны бізнес сяброў АВВА сваім прыкладам і падтрымкай дапамагае расці беларускім прадпрымальнікам, станавіцца часткай развітага цывілізаванага бізнес-асяроддзя.

Далучайцеся да АВВА! Быць сябрам Асацыяцыі — значыць працаваць у камандзе моцных бізнесоўцаў, аднадумцаў-сяброў, экспертаў і партнёраў. У АВВА вы атрымаеце доступ да эксклюзіўнага нэтворкінгу з бізнесоўцамі з двух кантынентаў, індывідуальных кансультацый, адукацыйных, грантавых праграмаў і інш.
👍87👏4🤔2
⭐️ Гістарычная сустрэча беларускіх бізнесаў з двух кантынентаў, экспертаў, медыя, актыўных прадстаўнікоў дыяспары, прайшла ў Таронта.

Пры падтрымцы АВВА ўпершыню на З'ездзе, які традыцыйна праводзіцца з 1952 году, адбылася бізнес-панэль. Гэта стала важным крокам для пашырэння супрацоўніцтва паміж беларускімі прадпрымальнікамі і бізнесамі па ўсім свеце.

🙌 Дзякуем кампаніям, арганізацыям і людзям, спонсарам і партнёрам, дзякуючы якім гэтая падзея адбылася! З'езд праходзіў у залі GVA Lighting, паспяховага высокатэхналагічнага бізнесу, які стварыў беларускі прадпрымальнік, сябра АВВА, Уладзімір Грыгорык.

Дзякуем амбасадарам АВВА за спонсарства! З'езд падтрымалі:
▫️Вакульчык Сяргей, кiраўнік кампаніі Moulding Base, амбасадар АВВА па Сакрамента.
▫️Мурзянкоў Мікалай, заснавальнік Iomico, амбасадар АВВА ў Каліфорніі.
▫️Цімафееў Раман, генеральны дырэктар кампаніі Lasera Plus, амбасадар АВВА ва Уроцлаве.
▫️Шаўчук Віктар, СЕО MGM Wine&Spirits, амбасадар АВВА ў штаце Мінесота.

Выказваем падзяку спонсарам з ліку сяброў АВВА:
▫️Дайнэка Філіпу, заснавальніку Flatlogic.
▫️Самсонаву Віталю, заснавальніку GEV.

А таксама спонсару падзеі:

▫️Бялянскаму Антону, генеральнаму дырэктару SOKOL GXP Services.

Калі вы таксама жадаеце стаць часткай моцнай міжнароднай супольнасці, дзяліцца сваімі ідэямі, знаходзіць партнёраў і пашыраць магчымасці для свайго бізнесу — далучайцеся да АВВА!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥106👏3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Далучыцца да АВВА я вырашыла, у першую чаргу, бо хацела дапамагаць сваім і быць сярод сваіх. Пры гэтым, кожны раз, калі я звярталася па дапамогу, мне аказвалі якасную прафесійную падтрымку".

Шчыры водгук пра супрацу з АВВА пакінула Алена Нардзецкая, прафесійны коўч і псіхолаг, сябра АВВА. Мы дапамаглі Алене ў пытаннях легалізацыі, падаткаабкладання і іншых аспектах прадпрымальніцтва за мяжой. Гэты водгук — адно са шматлікіх пацверджанняў таго, што АВВА не толькі супольнасць, але і надзейны партнёр для вашага бізнесу.

▶️ На нашым YouTube-канале вы знойдзеце больш водгукаў і рэальных гісторый беларускіх прадпрымальнікаў, якія ўжо дасягнулі поспеху за мяжой, дзякуючы ў тым ліку і падтрымцы АВВА.

👉 Далучайцеся да АВВА, каб зрабіць свой бізнес мацней, мець зносіны з дасведчанымі прадпрымальнікамі, знаходзіць партнёраў і развівайць бізнес у даверным асяроддзі, атрымліваць доступ да найлепшых адукацыйных, фінансавых і прафесійных магчымасцяў.

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7👍3👏2
Беларуская Амерыка: як аб’яднаць беларусаў абедзвюх Амерык і Еўропы? Абмяркоўваем у эфіры @euroradio.

Пра 35-ы З’езд беларусаў Паўночнай Амерыкі — з віцэ-прэзідэнткай Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марынай Гірын і сакратаркай Згуртавання беларусаў Канады, кіраўніцай аргкамітэту З’езду Аленай Лявончанка: https://youtu.be/K-b9CsocmvA
👍8🔥54👏1
🙌 Нацыянальна-арыентаваны бізнес, у тым ліку сябры АВВА, падтрымліваюць сталыя традыцыі беларускай дыяспары.

Бізнесоўцы, культурніцкія арганізацыі, медыя, актывісты розных ініцыятываў сустрэліся на пляцоўцы 35-га З'езду беларусаў Паўночнай Амерыкі, каб разам ствараць патэнцыял для заможнай і паспяховай будучыні Беларусі.

Мы дзякуем арганізатарам гэтай моцнай яскравай падзеі: Згуртаваньню Беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска Амерыканскаму Заадзіночаньню (БАЗА); партнёрам: Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы (АВА), GVA Lighting, Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве, Парафія Св Кірылы Тураўскага; афіцыйнаму інфармацыйнаму партнёру "Белсат"; мастакам і творцам-удзельнікам гала-канцэрту сустрэчы, якія стваралі непаўторную святочную атмасферу.

Ганарымся быць беларусамі, быць часткай моцнай Нацыянальнай Супольнасці!


⭐️ Далучайцеся да АВВА, да нашых падзеяў і наступных падзеяў нашых партнёраў, да іншых нацыянальна-арыентаваных дыяспаральных арганізацый. Знаёмцеся ​​з аднадумцамі, завязвайце новыя кантакты, станавіцеся часткай супольнасці, каб разівацца і рухацца наперад разам!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8👏5💯32👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Зберагчы і развіць свой бізнес за мяжой, паверыць у сябе і пачаць сваю справу — вам на VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе!

Што вам дасць удзел у форуме:

🔴Даведайцеся, дзе і як знайсці грошы на свой бізнес. Распавядзем пра гранты і крэдыты на развіццё і ўтрыманне бізнесу, а таксама пра тое, як беларусам за мяжой абараніцца ад дыскрымінацыі.

🔴Завязвайце карысныя кантакты: у вас будзе магчымасць паразмаўляць з дасведчанымі паспяховымі прадпрымальнікамі, атрымаць каштоўныя парады па развіцці бізнесу і фідбэк па вашай дзейнасці, дамовіцца пра супрацу.

🔴Даведайцеся, як далучыцца да адукацыйных грантавых праграм: бізнесоўцы-сябры АВВА, якія прайшлі еўрапейскае навучанне, распавядуць пра канкрэтныя кейсы і дадуць парады, як трапіць на праграмы.

🔴Размаўляем пра сучасныя падыходы ў прасоўванні бізнесу: як павялічыць продажы, аптымізаваць выдаткі, а таксама знайсці кліентаў, у тым ліку з дапамогай штучнага інтэлекту.

🔴Даведайцеся пра паспяховыя і натхняльныя кейсы беларускіх бізнесаў: прадпрымальнікі падзеляцца найлепшымі практыкамі і інструментамі вядзення бізнесу за мяжой.

Для каго VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе:
▪️Для малых бізнесаў, якія патрабуюць дапамогі і падтрымкі;
▪️Буйных бізнесаў, якія могуць натхніць іншых сваім прыкладам;
▪️Для ўсіх, хто мае намер адчыніць свой бізнес, стартапаў;
▪️Інвестараў, экспертаў і прафесіяналаў з розных сфер.

У межах форуму будуць аб'яўлены пераможцы конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой ІІІ Free Belarus Business Award. Мы ўзнагародзім найлепшыя кампаніі ў намінацыях: Бізнес-лэдзі, Арт-бізнес, Эка-бізнес.

20 верасня (пятніца).
📍 Варшава, Hotel Sheraton Grand.

✔️Праграма форуму (дапаўняецца).
👉 Рэгіструйцеся на VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе. Колькасць месцаў абмежаваная.
▫️ Акрэдытацыя для прадстаўнікоў СМІ.

Чакаем вас на #BusinessForumEurope!

Форум арганізаваны АВВА сумесна з Польскай гандлёвай палатай (KIG), рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі. Інфармацыйны партнёр Форуму — "Белсат".
🔥7👍43👏2